Олівер Твіст  Чарльз Дыкенс

Олівер Твіст

Чарльз Дыкенс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Галіяфы
Памер: 456с.
Мінск 2010
105.69 МБ
Містэр Бамбл нё даў адказу, а толькі няспешна і з годнасцю абняў наглядчыцу за талію.
Калі ўжо гэтая лэдзі выказала намер закрычаць, то яна, безумоўна, закрычала б пасля такога працягу, але гэта не
спатрэбілася, бо нехта паспешліва пастукаў у дзверы. Як толькі пачуўся гэты стук, містэр Бамбл з вялікім спрытам кінуўся да бутэлек і пачаў старанна выціраць іх ад пылу. Наглядчыца рэзкім голасам запытала, што каму там трэба. Варта заўважыць, што нядаўнія ўражальныя падзеі паўплывалі на яе цяперашні сполах такім чынам, што голас яе набыў сваю ранейшую афіцыйную цвёрдасць.
— Прабачце, калі ласка, місіс, — сказала выпетралая старая, прасоўваючы галаву ў дзверы, — старая Сэлі памірае.
— Ну, а я прычым? — злосна запытала наглядчыца. — Я што, утрымаю яе на гэтым свеце, ці што?
—He, місіс, не, — паспяшалася дагадзіць ёй старая, — ніхто не можа. Ёй ужо нельга дапамагчы. Я шмат разоў бачыла, як паміраюць людзі, маленькія немаўляткі і вялікія моцныя мужчыны, так што я добра ведаю, калі прыходзіць смерць. Але ў яе нешта на душы, і калі яна часам ачуньвае — а памірае яна вельмі цяжка, — яна кажа, што мае нешта сказаць, і хоча, каб гэта пачулі вы. Яна не памрэ спакойна, місіс, пакуль вы яе не выслухаеце.
Выслухаўшы гэту інфармацыю, годная місіс Корні прамармытала тузін праклёнаў, маўляў, гэтыя старыя не могуць памерці, не пазлаваўшы наўмысна адміністрацыю, потым раздражнёна схапіла тоўстую шарсцяную хустку, захінулася ў яе і без лішніх слоў папрасіла містэра Бамбла пачакаць тут, бо можа здарыцца што-небудзь асаблівае. Потым яна загадала інфарматарцы паспяшацца, а не коўзацца па лесвіцы цэлую ноч, і безупынна сварачыся, з вельмі суворым выглядам скіравалася следам за старой.
Паводзіны містэра Бамбла, які быў пакінуты самому сабе, не паддаюцца разумнаму тлумачэнню. Ён адчыніў буфет, палічыў сподкі, узважыў на руцэ шчыпцы для цукру, пільна даследаваў срэбны малочнік на прадмет чысціні металу. Задаволіўшы сваю цікаўнасць да гэтых рэчаў, ён надзеў набакір трохкутку і з вельмі сур’ёзным выглядам пайшоўу скокі вакол стала. Даўшы чатыры кругі, ён скончыў гэтае незвычайнае прадстаўленне, зноў зняў капялюш, сеў ля каміна спінай да агню і, здаецца, пачаў у думках складваць дакладны інвентарны вопіс мэблі.
РАЗДЗЕЛ XXIV
апавядае пра нікчэмную рэч. Але гэты раздзел кароткі, і ён можа аказацца важныму нашай гісторыі
Вястунка смерці, якая парушыла спакойны ход падзей у пакоі наглядчыцы, мела адпаведны выгляд. Гады сагнулі яе ў дугу, яна ўся дрыжала, твар яе быў перакрыўлены бяссэнсавай грымасай, якая больш была падобная на малюнак вар’ята, чым на твор прыроды.
Які жаль! Як мала твараў-твораў прыроды застаецца нам на ўцеху, каб радаваць сваёй прыгажосцю. Клопаты, турботы, нястачы свецкага жыцця змяняюць іх, роўна як яны змяняюць сэрцы, і толькі тады, калі жарсці ўлягуцца, навекі страцяць свой уплыў, патрывожаныя воблакі сыдуць, і высветліцца ціхамірнае Боскае аблічча. Часта нават закарчанелыя, застылыя твары мёртвых набываюць даўно забыты выраз, як у дзіцяці ў часе сну, узнаўляючы знешні выгляд нябожчыка на пачатку жыцця; TaxiMi спакойнымі, такімі ціхмянымі становяцца зноў гэтыя людзі, што тыя, хто ведаў іх у шчаслівым дзяцінстве, укленчваюць каля труны і бачаць анёла, які сышоў на зямлю.
Старая чыкільгала калідорамі, лесвіцамі, мармычучы сабе нешта пад нос у адказ на абразы яе спадарожніцы. Нарэшце яна спынілася, каб аддыхацца, перадала місіс Корні свёчку і паспяшалася ўслед за сваёй болып спрытнай начальніцай, якая кіравалася да пакоя хворай.
Гэта была ўбогая каморка пад самым дахам; у дальнім яе канцы гарэла слабае святло. Ля пасцелі сядзела яшчэ адна старая, а ля KaMina стаяў вучань аптэкара і рабіў сабе з гусінага пяра зубачыстку.
— Халодны вечар, місіс Корні, — сказаў гэты малады джэнтльмен, калі наглядчыца ўвайіпла.
—	Насамрэч, вельмі халодны, сэр, — адказалаўсваім найболып спакойным тоне яна і зрабіла рэверанс.
—	Вам варта было б мець ад вашых пастаўшчыкоў лепшы вугаль, — сказаў вучань аптэкара, разбіваючы гакам кавалак вугалю ў каміне, — гэты зусім непрыдатны для такой халоднай ночы.
— Пастаўшчыкоў выбірае рада, сэр, — запярэчыла наглядчыца. — А што паклапаціцца пра тое, каб у нас было цёпла, рада павінна — дык гэта факт, бо праца ў нас цяжкая.
Тут размова была перапыненая стогнам хворай жанчыны.
— О, — прамовіў малады чалавек і павярнуўся да ложка з такім выглядам, як быццам ён зусім забыўся на хворую. — Яе песенька, місіс Корні, ужо спетая.
— Насамрэч, сэр? — спыталася наглядчыца.
—Я здзіўлюся, калі яна вытрымае яшчэ некалькі гадзін, — азваўся вучань аптэкара, засяродзіўшы ўвагу на верхняй частцы зубачысткі. — Татальны агульны заняпад. Бабуля, паглядзіце, яна дрэмле ці не?
Сядзелка схілілася над ложкам, каб упэўніцца, і сцвярджальна кіўнула галавой.
—Яна можа так і памерці, калі вы не будзеце шумець, — сказаў малады чалавек. — Пастаўце свечку на падлогу. Так ёй не будзе бачна.
Сядзелка выканала ўказанне, хітаючы між тым галавой: жанчына, маўляў, не памрэ так лёгка. Потым яна падсела да другой сядзелкі, якая на той час ужо вярнулася. Місіс Корні з нецярплівым выглядам захуталася ў сваю шарсцяную хустку і села ў нагах ложка.
Вучань аптэкара, закончыўшы вытворчасць зубачысткі, усеўся перад агменем і грунтоўна выкарыстоўваў інструмент на працягу хвілін дзесяці, а можа, і болей; потым ён, відаць, занудзіўся, пажадаў місіс Корні плёну ў працы і на пальчыках выйшаў.
Нейкі час усе сядзелі моўчкі. Абедзве старыя ўсталі ад ложка і пайшлі да агменя. Схіліўшыся над цяпельцам, яны цягнулі свае выпетралыя рукі да агню, каб улавіць якога цяпла. Полымя высвечвала на іх маршчакаватых тварах вычварныя цені; іх агіднасць выглядала проста страшнай. Старыя пачалі пра нешта перашэптвацца.
—Эні, мілая, ці яна казала яшчэ што-небудзь пасля таго, як я пайшла? — спытала вястунка.
— Hi слова, — азвалася другая. — Спачатку яна драпала і ламала сабе рукі, але я іх прытрымала, і хутка яна супакоілася. У яе
няшмат засталося сілы, так што мне лёгка было яе стрымаць. На мае гады я зусім не слабая, нягледзячы на тое, што на прыходскім утрыманні, — не, не!
— Ці піла яна цёплае віно, якое прапісаў ёй доктар? — дапытвалася першая.
—Я спрабавала ёй уліць у рот, — адказвала другая, — але яна так сцяла зубы, што ні-ні, а кубак я ледзь забрала ў яе з рукі. A віно я сама спажыла, і яно пайшло мне на карысць!
Асцярожліва азірнуўшыся, ці не падслухваюць іх часам, абедзве старыя каргі яшчэ бліжэй падсунуліся да агню і весела захіхікалі.
— Раней яна сама зрабіла б тое самае, — сказала першая, — зрабіла б і весялілася б ад душы!
— Факт, што зрабіла б, — пацвердзіла другая. — У яе было вясёлае сэрца. Шмат, шмат нябожчыкаў выправіла яна, і былі яны такія міленькія і чысценькія, бы васковыя лялькі. Вой, мае старыя вочы наглядзеліся ўжо на іх, гэтыя старыя рукі краналі іх — я ж дапамагала ёй час ад часу.
Выцягнуўшы дрыготкія пальцы перад сабой, старая істота з захапленнем патрэсла імі перад тварам сваёй суразмоўніцы, потым палезла ў кішэню, выцягнула адтуль старую, выцвілую ад часу табакерку, адсыпала крыху табакі ў працягнутую далонь сваёй сяброўкі, яшчэ крыху адсыпала сабе. Тым часам да агменя падсела наглядчыца, якой надакучыла чакаць, пакуль паміраючая жанчына выйдзе з гэтага аслупянення. Яна злосна запыталася, колькі ёй яшчэ чакаць.
—Нядоўгаўжо, місіс, — адказала другая жанчына, гледзячы ёй у вочы. — Нікому з нас шмат не засталося чакаць Смерці. Цярпенне, цярпенне! Яна прыйдзе неўзабаве.
— Заткні пашчу, вар’ятка ты старая! — сувора сказала наглядчыца. — Марта, скажы, ці было з ёй раней так, як сёння?
— Часта бывала, — азвалася першая жанчына.
—Але болып не будзе, — дадала другая. — Яна апрытомнее яшчэ толькі раз, папомніце маё слова, і апрытомнее ненадоўга.
— Надоўга, ненадоўга, — зласліва сказала наглядчыца, — але яна не знойдзе мяне тут, калі надумае апрытомнець, і глядзіце
ў мяне абедзве, каб не дурылі мне галаву марна. У мае абавязкі не ўваходзіць адседжваць апошнія дні жыцця ўсіх бабак у гэтым доме, я ніколі гэтага не рабіла і рабіць не буду. Запомніце гэта, вы, бессаромныя старыя вядзьмаркі! Калі вы надумаеце яшчэ пасмяяцца з мяне, то я вас вылечу, ведайце!
Яна кінулася была да дзвярэй, але тут абедзве старыя ў адзін голас ускрыкнулі, павярнуўшыся да ложка, і гэта прымусіла яе азірнуцца. Хворая села на пасцелі і працягвала да іх рукі.
—Хто гэта? — глухім голасам усклікнула яна.
— Ціха, ціха! — сказала адна з бабак, схіліўшыся да пасцелі. — Кладзіся, табе нельга ўставаць!
—Я жывой не лягу! — змагаючыся, вымавіла жанчына. — Я скажу ёй! Падыдзіце! Бліжэй! Я хачу сказаць вам на вуха.
Яна абшчаперыла руку наглядчыцы, прымусіла яе апусціцца на крэсла ля ложка і намерылася была казаць, але тут яе позірк спыніўся на дзвюх старых, якія нахіліліся да ложка з выглядам скрайняй цікаўнасці і чуйнасці.
— Праганіце іх прэч, — аслаблым голасам сказала жанчына. — Хутчэй, хутчэй!
Старыя каргі ў адзін голас пачалі лямантаваць, маўляў, бедненькая не пазнае ўжо лепшых сваіх сябровак, заракаліся пакінуць яе, але начальніца выштурхала іх з пакоя, зачыніла дзверы і вярнулася да ложка. Старыя лэдзі, выгнаныя за дзверы, памянялі тон і крычалі праз замочную адтуліну, што Сэлі п’яная, што, дарэчы, было падобным да праўды, таму што да памяркоўнай дозы опіуму, прапісанай аптэкарам, дадавалася ўздзеянне апошняга глытка джыну з вадой, якім ад шчырасці душэўнай яе пачаставалі годныя старыя лэдзі.
—А цяпер слухайце мяне, — гучна сказала паміраючая, быццам бы перасільваючы сябе дзеля апошняй іскры жыцця. — У гэтым самым пакоі, у гэтым самым ложку калісьці ляжала прыгожая маладая жанчына. Я даглядала яе. Яе прынеслі сюды з намулянымі ў доўгай дарозе нагамі, усю ў пылоце і крыві. Яна нарадзіла хлопчыка і памерла. Вось каб успомніць — які гэта быў год?
— Няважна, які год, — нецярпліва сказала слухачка. — Дык што там з ёй?
— А... што... пра яе... — прамармытала хворая, зноў вяртаючыся ў свой ранейшы дрымотны стан, — ...пра яе... пра яе — я знаю! — раптам закрычала яна і села. Яе твар пачырванеў, вочы ледзь не выйшлі з вачніц. — Я абрабавала яе, вось што! Яна яшчэ не паспела астыць — кажу вам, яна яшчэ і астыць не паспела, як я ў яе скрала гэта!