Олівер Твіст
Чарльз Дыкенс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Галіяфы
Памер: 456с.
Мінск 2010
—Скрала што, дзеля Бога? — крыкнула наглядчыца, зрабіўшы рукой жэст, як быццам хацела паклікаць дапамогу.
— Гэта! — адказала жанчына, закрываючы ёй рот рукой. — Адзінае, што ў яе было. Ёй трэба было адзенне, каб не мерзнуць, і ежа, каб сілкавацца, але яна не аддала гэтага, яна хавала гэта на грудзях. Гэта было золата, кажу вам, золата! Шмат золата, і яно магло выратаваць ёй жыццё.
— Золата! — рэхам паўтарыла наглядчыца, прагавіта нахіляючыся да старой, бо тая зноў аблегла ў ложак. — Кажы, працягвай — што далей! Хто была гэтая жанчына? Калі гэта было?
—Яна даручыла мне захаваць яго, — адказвала, стогнучы, старая, — даверыла мне як адзінай жанчыне, якая была паблізу. Я скрала яго ў думках адразу, як толькі яна мне паказала яго ўпершыню. Яно вісела на шыі. О! Можа, і смерць дзіцяці таксама на мне! Бо за ім глядзелі б адпаведна, каб яны ўсё ведалі!
— Каб ведалі што? — дапытвалася другая. — Кажы!
—Хлопчык стаў такі падобны да маці, — неўпапад працягвала хворая. — Я адразу згадвала ягоную маці, калі бачыла яго. Бедная дзяўчына! Бедная! I такая была маладзенькая! Ціхамірная, як ягнятка! Пачакайце, трэба яшчэ сказаць. Я ж не сказала вам. Ці сказала?
— He, не, — адказвала наглядчыца, схіляючыся над хворай, каб лепш разабраць словы, бо паміраючая казалаўсё слабей і слабей. — Кажы хутчэй, a то будзе запозна!
— Маці, — старой давялося яшчэ болып высільвацца, чым paHeft, каб нешта сказаць, — маці прашаптала мне на вуха, калі пачалася агонія, што калі толькі яе дзіця выжыве і вырасце, то, мабыць, настане дзень, і яно будзе адчуваць сябе зганьбаваным, пачуўшы імя сваёй беднай маладой маці. «Прамілы Божа, — ска-
зала яна, склаўшы рукі, — будзе гэта хлопчык або дзяўчынка — пашлі майму дзіцяці сяброўу гэтым жорсткім свеце, паіпкадуй самотнае, беднае дзіцятка, пакінутае на волю лёсу!»
—Як завуць хлопчыка? — запатрабавала наглядчыца.
—Яго звалі Оліверам, — прапіаптала жанчына. — Золата, якое я ўкрала, было...
—Дзе, кажы, дзе?! — крыкнула наглядчыца.
Яна прагавіта нахілілася над старой, каб пачуць адказ, але адхіснулася, бо тая зноўку села на ложку, проста, нягнутка, потым абшчаперыла аберуч коўдру, у горле яе захрасла некалькі няпэўных гукаў, і яна абсунулася на падушку.
— Памерла як ёсць! — прамовіла адна з бабак, праслізнуўшы ў пакой, як толькі адчынілі дзверы.
— 1 пры гэтым так нічога і не сказала, — азвалася наглядчыца і пайшла сабе, быццам нічога не здарылася.
Абедзве старыя занадта заглыбіліся ў падрыхтоўку да выканання свайго жахлівага абавязку, каб даць нейкі адказ. Яны засталіся ў пакоі адны і замітусіліся каля цела.
РАЗДЗЕЛ XXV,
у якім наша гісторыя зноў вяртаецца да містэра Фэджына іяго кампаніі
Калі ў вясковай працоўні адбываліся гэтыя падзеі, містэр
Фэджын сядзеў у сваім старым схове — тым самым, з якога Нэнсі вывела Олівера — і пра нешта думаў ля цьмянага, дымнага агменя. На каленях у яго былі мяхі, для раздзьмухвання агню; відаць, ён хацеў раздзьмухаць болып вясёлае цяпельца, але вось задумаўся, склаў рукі, падпёр галаву вялікімі пальцамі і глядзеў некуды ўнутр сябе, утаропіўшыся ў іржавую камінную рашотку.
За сталом ззаду габрэя сядзелі Спрытны Махляр, Мастэр Бэйц і містэр Чытлінг; уся іхняя ўвага была засяроджаная на
гульні ў «віст». Махляр з «дурнем» гуляў супраць Мастэра Бэйца і містэра Чытлінга. Фізіяномія джэнтльмена, згаданага першым, якая наогул заўсёды мела вельмі інтэлігентны выгляд, цяпер выглядала асабліва займальна дзякуючы таму, што ён уважліва сачыў за гульнёй і асабліва за рукамі містэра Чытлінга, на якія ён шматкроць кідаў пільныя позіркі, як толькі надаралася магчымасць, і мудра рэгуляваў сваю гульню ў залежнасці ад выніку вывучэння картаў суседа. Вечар быў халодны, і Махляр сядзеў у капелюшы (не здымаць капялюш у памяшканні было ягонай завядзёнкай). 3 рота ў Спрытнага тырчэла гліняная люлька, якую ён вымаў толькі на кароткі час, калі лічыў патрэбным прыкласціся да кварты джыну з вадой, якая стаяла на стале дзеля падмацунку ўсёй кампаніі.
Мастэр Бэйц таксама быў захоплены гульнёй, аднак паколькі ён быў натурай болып эмацыйнай і выкшталцонай за свайго сябра, то ён заўважна часцей прыкладваўся да джыну з вадой і да таго ж дазваляў сабе розныя жэсты і заўвагі, якія былі зусім не да месца ў сур’ёзнай гульні. Махляр, карыстаючыся правам блізкага сяброўства, некалькі разоў пачынаў быў сувора выгаворваць свайму кампаньёну за такія паводзіны, але Мастэр Бэйц, відавочна, не ўспрымаў ягоных маралей усур’ёз. У адказ ён раіў сябру «ісці к чорту», або засунуць галаву ў мяшок, або казаў яшчэ штонебудзь у духу тонкіх досціпаў, чым выклікаў захапленне ў містэра Чытлінга. Трэба заўважыць, што гэты апошні джэнтльмен і ягоны партнёр увесь час прайгравалі, аднак гэтая акалічнасць не толькі не злавала Мастэра Бэйца, але выклікала яго найвялікшае задавальненне, бо ён пасля кожнай партыі на ўсю моц смяяўся і даводзіў, што такой вясёлай гульні не бачыў зроду.
—Два двайных і робер, — з агаломшанай фізімяноміяй сказаў містэр Чытлінг, выцягваючы з кішэні камізэлькі паўкроны. — Ніколі не бачыў такога хлапца, як ты, Джэк. Ты ўвесь час выйграеш. Нат калі ў нас з Чарлі добрыя карты, мы з ім нічога не можам зрабіць.
Сам факт ці, можа, маркотны тон, якім ён быў даведзены, так развесялілі Чарлі Бэйца, што ён сваім рогатам вывеў з роздуму габрэя, і той спытаў, што здарылася.
— Здарылася, Фэджын! Хацеў бы я, каб ты пабачыў гульню! Томі Чытлінг не выйграў ні ачка, мы з ім у пары гулялі супраць Махляра і «дурня».
— Так, так, — сказаў габрэй усміхаючыся, што даволі красамоўна сведчыла, што ён разумее, у чым прычына пройгрышу. — Паспрабуй яшчэ раз, Том, паспрабуй.
— He, дзякуй, Фэджын, больш не хачу, — азваўся містэр Чытлінг. — 3 мяне даволі. У Махляра пайшла карта, яго не стрымаць.
—Ха-ха-ха,. мой ты даражэнькі, табе трэба ўставаць надта рана, каб выйграць у Махляра.
— На раніцу! — усклікнуў Чарлі Бэйц. — Каб выйграць у Махляра, трэба ўстаць сярод ночы, абуць чаравікі, да кожнага вока прыставіць па тэлескопу. А на плячо павесіць бінокль.
Містэр Доўкінз успрыняў гэтыя мілыя кампліменты даволі пафіласофску і прапанаваў кожнаму з прысутных адкрыць карту, паставіўшы шылінг, але ніхто не прыняў ягонага выкліку. Трубку сваю ён выкурыў і цяпер пачаў бавіць час, малюючы на стале крэйдай, якой ён распісваў віст, план турмы Ньюгейт. Гэты занятак ён суправаджаў моцным свістам.
—Але ж і сумна з табой, Том! — звярнуўся Махляр пасля доўгай маўклівай паўзы да Тома Чытлінга. — Як ты мяркуеш, Фэджын, пра што ён думае?
— Адкуль мне ведаць, даражэнькі? — сказаў габрэй, адарваўшыся ад свайго занятку (ён раздзьмухваў мяхамі агонь). — Можа быць, пра свой пройгрыш, або пра тое адасобленае месцейка ў правінцыі, адкуль ён толькі што вярнуўся, га? Ха, ха! Ці не так, даражэнькі?
— Ніколькі, — запярэчыў Махляр, перапыняючы містэра Чытлінга, які хацеў нешта сказаць. — А што скажаш ты, Чарлі?
—Я сказаў бы, — з усмешкай азваўся Мастэр Бэйц, — што ён сохне па Бэці. Глянь, як ён пачырванеў! О, што я бачу! Вось пацеха дык пацеха! Том Чытлінг закахаўся! Вой, Фэджын, што за праява!
Перасілены дапушчэннем, што містэр Чытлінг ёсць ахвярай пяшчотнай жарсці, Мастэр Бэйц так рэзка адкінуўся на спінку
крэсла, што страціў раўнавагу і грымнуўся на падлогу. Гэтая падзея зусім не зменшыла ягонай весялосці, і ён ляжаў на падлозе, расцягнуўшыся ва ўвесь рост, пакуль не высмеяўся дарэшты, пасля чаго зноў сеў на ранейшае месца і зноў пачаў рагатаць.
— He звяртай на яго ўвагі, даражэнькі, — сказаў габрэй, падміргваючы містэру Доўкінзу, і ў знак пакарання стукнуў Мастэра Бэйца носікам мяхоў. — Бэці файная дзеўчына. He адставай ад яе, Том, не адставай ад яе.
—Я толькі хачу сказаць, Фэджын, — узяў нарэшце слова містэр Чытлінг, чырвоны як рак, — я хачу сказаць, што гэта нікога тут не датычыць.
— Зусім не, — адказаў габрэй. — Гэта Чарлі так сабе гаворыць. He бяры да галавы, даражэнькі, Бэці файная дзяўчына. Рабі, як яна кажа, Том, і ты забяспечыш сабе будучыню.
—Я і раблю так, як яна кажа. Каб я яе не паслухаўся, мяне не сцапалі б. Але гэта было на карысць табе, Фэджын! Нейкіх шэсць тыдняў. Гэта павінна было здарыцца рана ці позна, дык чаму ж тады не ўзімку, калі няма як часта гуляць, га, Фэджын?
— Чыстая праўда, даражэнькі, — адказаў габрэй.
— Дык калі Бэт падказала правільна, — прамовіў Махляр, падміргваючы Чарлі і габрэю, — то, можа, сеў бы яшчэ разок?
—А я кажу, што не адмовіўся б, — злосна азваўся Том. — Я не ведаю ніводнага чалавека, акрамя цябе, хто мог бы сказаць такое, ніводнага.
— Мяне б адпусцілі, каб я настукаў на яе, ці не так, Фэджын? — са злосцю працягваў бедны, недалёкі, абдураны хлапчына. — Даволі было мне сказаць адно толькі слова, праўда, Фэджын?
— Па праўдзе, дык было б даволі, — пацвердзіў габрэй.
—Але ж я не стаў балбатаць, так, Фэджын? — запатрабаваў адказу Том, безупынна ставячы пытанне за пытаннем.
— He, пэўна ж, не, — даў адказ габрэй. — У цябе занадта мужнае сэрца, каб ты мог кляпаць, занадта мужнае, даражэнькі мой!
— Можа быць, што гэта так, — адказаў Том, азіраючыся, — і калі гэта ўжо так, то што тут смешнага, га, Фэджын?
Габрэй, пабачыўшы, што містэр Чытлінг моцна завёўся, паспяшаўся запэўніць яго, што ніхто не смяецца, і каб па-
цвердзіць сур’ёзнасць кампаніі, апеляваў найперш да Мастэра Бэйца як да першаснага крыўдзіцеля. Але, на жаль, Чарлі, які ўжо раскрыў быў рот, каб запэўніць, што ён ніколі ў жыцці не быў больш сур’ёзным, не стрымаўся і выбухнуў такім гучным рогатам, што ўтрапёны містэр Чытлінг, не доўга думаючы, кінуўся ў другі канец пакоя і скіраваў на крыўдзіцеля ўдар, але таму ўдалося вывернуцца, ды так удала, што ўдар прыйшоўся ў грудзі вясёламу старому джэнтльмену і стаў прычынай таго, што стары адхіснуўся да сцяны і пачаў лавіць ротам паветра, a містэр Чытлінг глядзеў на яго з нямым жахам.
— ІДіха! — усклікнуў Махляр. — Я чуў званок.
Ён'схапіў свечку і, крадучыся, пайшоў уверх па лесвіцы.
Званок нецярпліва зазвінеўяшчэ раз. Кампанія сядзелаў цемры. Нарэшце з’явіўся Махляр і таямніча шапнуў нешта Фэджыну.
—Што?! — усклікнуў габрэй. — Адзін?
Махляр кіўнуў галавой і, зацяніўшы свечку рукой, паказаў Чарлі Бэйцу на мігах, што яму лепш якраз цяпер устрымацца ад весялосці. Зрабіўшы гэтую сяброўскую паслугу, ён засяродзіў позірк на габрэевым твары і стаў чакаць указанняў.