Олівер Твіст  Чарльз Дыкенс

Олівер Твіст

Чарльз Дыкенс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Галіяфы
Памер: 456с.
Мінск 2010
105.69 МБ
лі нейкі бляск маладосці, то здавалася, што ён блякнуў у вас на вачах. Іншыя дык і наогул страцілі ўжо прыкметы полу і ўвасаблялі адно толькі агідную распусту і злачыннасць. Менавіта такія асобы, што не пераступілі яшчэ нават парога сталасці, былі найболып сумным відовішчам у гэтым прытоне.
Падчас падзей, апісаных раней, Фэджын, зусім не абцяжараны змрочнымі пачуццямі, прагна ўглядваўся ў твары людзей, але, відавочна, не знаходзіў таго, каго хацеў. Калі ён нарэшце сустрэўся вачыма з чалавекам, які займаў крэсла старшыні, ён даў яму знак і выйшаў з пакоя гэтаксама ціха, як і зайшоў.
— Што я магу зрабіць для вас, містэр Фэджын? — запытаўся гаспадар, калі яны выйшлі на лесвічную пляцоўку. — Ці не хочаце вы далучыцца да нас? Яны будуць усе ў захапленні.
Габрэй нецярпліва пакруціў галавой і шэптам спытаў, акцэнтуючы займеннік:
—Ён тут?
— He, — адказаў гаспадар крамы.
—I ад Барні ніякіх навінаў? — дапытваўся Фэджын.
—He, — адказваў гаспадар «Калек». — Ен не ўсплыве, пакуль усё не заціхне. Будзьце пэўныя, яны там напалі на след, і калі б ён рыпнуўся, іх адразу павязалі б. Думаю, што з ім усё ў парадку, інакш я нешта пачуў бы. Mary пабіцца аб заклад, што Барні робіць усё як след. Вучыць яго не трэба.
—А ён будзе тут сёння ўвечары? — спытаў габрэй, зноў робячы націск на займенніку.
— Вы маеце наўвазе Манкса? — спытаў, павагаўшыся, гаспадар.
—Ціха! — сказаў габрэй. — Так.
— Зразумела, — сказаў гаспадар, дастаючы з кішэні залаты гадзіннік. — Паводле маіх разлікаў, ён мусіўбыўужо прыйсці. Калі вы пачакаеце хвілін дзесяць, то ён...
—He, не, — сказаў габрэй паспешліва, як быццам зведаўшы палёгку ад таго, што асоба, якую ён хацеў знайсці, адсутнічае. — Перадайце яму, што я прыходзіў, каб пабачыцца з ім, і няхай зойдзе да мяне сёння ўвечары. He, заўтра. Калі ён сёння тут не з’явіцца, то будзе запас часу.
—Добра! — азваўся чалавек. — Нічога болей?
— Hi слова болей, — сказаў габрэй, спускаючыся з лесвіцы.
— Тут вось што, — хрыпатым шэптам прамовіў бамбіза, перавешваючыся цераз парэнчы, — выдатная магчымасць зрабіць гешэфт! У мяне сёння Філ Баркер, п’яны ў дровы. Яго любы малец можа забраць.
— Ну-ну. Але час Філа Баркера яшчэ не прыйшоў, — адказаў Фэджын, гледзячы ўверх. — Хай Філ зробіць яшчэ тое-сёе, a потым ужо можна будзе папрасіць яго, каб падзяліўся з намі. Так што, даражэнькі, вяртайцеся да сваёй кампаніі ды скажыце, хай весяляцца... пакуль жывыя, ха-ха!
Карчмар таксама засмяяўся ў адказ і вярнуўся да сваіх гасцей. Як толькі габрэй апынуўся сам-насам з сабой, яго фізіяномія прыняла ранейшы задуменна-баязлівы выраз. Крыху падумаўшы, ён наняў кэб і загадаў кучару ехаць у Бэтнэл Грын. Ён разлічыўся за якую чвэрць мілі ад рэзідэнцыі Сайкса і прайшоў гэтую малую рэшту шляху пешшу.
— Ну, — прамармытаў габрэй, пастукаўшы ў дзверы, — калі тут вядзецца нейкая патаемная гульня, то я ўжо выкрыю яе, ужо я да цябе дабяруся, мілая мая, якая б ты ні была хітрая.
Жанчына, якую меў на ўвазе габрэй, знаходзілася ў сваім пакоі. Фэджын паціху падняўся ўверх па лесвіцы і без ніякіх цырымоній увайшоў у пакой. Дзяўчына была адна. Яна сядзела ля стала, паклаўшы на яго галаву. Яе прычоска патрабавала тэрміновага дагляду.
«Напілася, — холадна падумаў габрэй, — або проста без настрою».
Раздумваючы такім чынам, габрэй павярнуўся да дзвярэй, каб зачыніць іх, і тут дзяўчына падняла галаву. Пільна ўзіраючыся ў яго хітры твар, яна спытала, ці няма якіх-небудзь навінаў, і праслухала габрэеў пераказ таго, што адбылося, паводле слоў To­ei Крэкіта. Калі габрэй закончыў, яна зноў прыняла ранейшую паставу, не сказаўшы ні слова. Яна толькі нецярпліва адсунула свечку і раз ці два досыць нервова памяняла паставу, шоргаючы нагамі па падлозе, але не болып.
Падчас гэтай паўзы габрэй бесперапынна аглядаў пакой, быццам хацеў пераканацца, што нічога не выдае на Сайксава
патаемнае вяртанне. Відавочна задаволены вынікамі агляду, ён пару разоў пракашляўся і столькі сама разоў спрабаваў распачаць размову, але дзяўчына звяртала на яго ўвагі столькі, колькі звяртала б на камень. Нарэшце ён зрабіў яшчэ адну спробу і, паціраючы рукі, спытаў ліслівым голасам:
—Як ты думаеш, даражэнькая, дзе бы цяпер мог быць Біл?
Дзяўчына няўцямна прастагнала ў адказ, што не ведае; прыглушаныя ўсхліпы выдавалі, што яна плакала.
— Вось і хлопчык, — працягваў габрэй, скасіўшы вочы, каб разгледзець выраз яе твару, — беднае дзіцятка! Пакінулі ў канаве — Нэнсі, ты падумай!
—Дзіцяці лепш там, чым з вамі, — сказала дзяўчына, раптам падымаючы галаву. — Калі толькі Білу не давядзецца несці за гэта адказу, то няхай бы, па мне, хлопчык ляжаў мёртвы ў канаве і няхай яго маладыя костачкі там і згнілі б.
—Як гэта так? — здзіўлена ўсклікнуў габрэй.
—Так, па мне, дык лепш такім чынам, — пацвердзіла дзяўчына, не саступаючы пільнаму габрзеваму пагляду. — Я была б рада, каб ён не трапляў мне болып на вочы, каб можна было быць пэўнай, што горшае ўжо мінулася. He магу, калі ён побач. Калі бачу яго, станаўлюся ворагам сабе і вам усім.
—Ну-у-у... — з пагардай працягнуў габрэй. — Ты п’яная.
—Я п’яная? — з горыччу ўсклікнула дзяўчына. — Няхай сабе я і п’яная — вы тут пры чым? Каб была твая воля — ты паіў бы мяне калі заўгодна, толькі не сёння. Што, гэткі гумар табе не падабаецца?
— He! — раз’ятрана сказаў габрэй. — He!
■ —Ну, дык скажы неяк іначай, па-смешнаму! — сказала, смеючыся, дзяўчына.
—Іначай! — усклікнуў габрэй, да крайнасці ўзрушаны нечаканай упартасцю дзяўчыны і непрыемнасцямі гэтай ночы. — Добра, я скажу іначай. Слухай сюды, самадайка! Слухай! Мне дастаткова сказаць шэсць слоў, і Сайкс будзе задушаны, і гэта настолькі пэўна, як калі б я душыў яго за ягоную бычыную шыю вось тут, цяпер. Калі ён аб’явіцца без хлопчыка, калі ён выкруціцца і не даставіць мне хлопчыка, жывога або мёртвага — забі яго тады лепш сама, калі хочаш, каб ён пазбегнуў узаемінаў з Джэкам
Кэтчам, і зрабі гэта неадкладна, як толькі ён пераступіць парог гэтага пакоя, ні то будзе занадта позна, папомніш мае словы!
— Што гэта значыць? — міжволі ўсклікнула дзяўчына.
—Што гэта значыць? — паўтарыў Фэджын, які ад гневу страціў кантроль над сабой. — Гэты хлопчык каштуе сотні фунтаў, і што, мне губляць тое, што абставіны дазваляюць падняць без аніякай рызыкі, праз выбрыкі п’янай банды, якую я магу прыкончыць без аніякага! I да таго ж, я звязаны дамовай з сапраўдным увасабленнем д’ябла, і ён хоча толькі тастамент, ён можа... можа...
Змагаючыся з задышкай, стары нейкі час шукаў патрэбнае слова, але тут ён зноў авалодаў сабой і цалкам змяніў паводзіны. Яшчэ якую хвіліну таму яго скурчаныя пальцы грэбалі паветра, вочы былі вылупленыя, выраз твару шалёны, але цяпер ён асунуўся ў крэсла, скурчыўся і трымцеў, баючыся, што хтонебудзь даведаецца пра ягоную агідную таямніцу. Пасля кароткай паўзы ён наважыўся паглядзець на дзяўчыну. Здаецца, ён крыху супакоіўся, калі ўбачыў, што тая сядзіць па-ранейшаму безуважная, так, як сядзела, калі ён прыйшоў.
— Нэнсі, даражэнькая, — прасіпеў ён сваім звычайным тонам, — мілая, ты мяне чула?
— Пакінь мяне ў спакоі, Фэджын! — адказала дзяўчына, праз сілу падымаючы галаву. — He выйшла ў Біла гэтым разам — зробіць у другі. Ен для цябе абладзіў шмат добрых спраў і абладзіць яшчэ больш, калі зможа. А не зможа — дык пра што тут казаць.
—А што наконт хлопчыка, даражэнькая? — спытаў габрэй, нервова паціраючы рукі.
— Хлопчык мусіць рызыкаваць, як і ўсе, — паспешліва перапыніла Нэнсі, — і паўтару яшчэ раз, што лепш, калі ён ужо памёр і не будзе мець ніякіх нягодаў ды пазбавіцца ад вас, — абы толькі Біла гэта абышло бокам. Калі ўжо Тобі выкруціўся, то ён выкруціўся напэўна. Біл варты двух такіх, як Тобі.
— Ну, а як наконт таго, што я тут казаў? — запытаў габрэй, не адводзячы ад Нэнсі палымянага позірку.
— Калі ты хочаш, каб я нешта зрабіла, то паўтары, — адказвала дзяўчына, — а найлепш пачакаць да заўтра. Ты мяне разварушыў на мінуту, але цяпер я зноў адключылася.
Фэджын задаў яшчэ некалькі пытанняў — усе з мэтай даведацца, ці запомніла дзяўчына ягоныя неасцярожныя намёкі, але яна адказвала так шчыра і так абыякава рэагавала на яго дапытлівыя позіркі, што ён умацаваўся ў сваім першым уражанні, быццам яна добра п’яная.
Нэнсі і насамрэч мела такую заганную схільнасць, даволі пашыраную сярод навучэнак габрэя; іх з маленства хутчэй заахвочвалі да алкаголю, чым засцерагалі ад яго. Яе недагледжаная знешнасць і моцны пах спіртнога, які напаўняў пакой, з дастатковай пэўнасцю падмацоўвалі ягоную здагадку. Калі ж пасля кароткага эмацыйнага ўздыму яна ўпала ў здранцвенне, а потым у стан узбуджанасці і то пачынала плакаць, то без пераходу выдавала воклічы кшталту «Вышэй галаву!», а потым разважала над тым, што лэдзі або джэнтльмен, якія жывуць разам, шчаслівыя толькі тады, калі сварацца пэўны мінімум разоў, містэр Фэджын, які ў свой час займеў значны досвед у такога роду справах, з вялікім задавальненнем убачыў, што яна насамрэч зусім п’яная.
Адчуўшы палёгку ад такога адкрыцця і дасягнуўшы дзвюх мэтаў — паведаміўшы дзяўчыне пра тое, што ён пачуў ад Крэкіта, і ўпэўніўшыся наўласныя вочы, што Сайкс не вярнуўся, містэр Фэджын накіраваўся дадому. Яго маладая сяброўка паклала галаву на стол і зноў заснула.
Да дванаццаці заставалася яшчэ каля гадзіны. Вечар быў цёмны, пранізліва-халодны, і габрэй не меў жадання марудзіць. Рэзкі вецер, які прадзімаў наскрозь усе вуліцы, здавалася, павымятаў, быццам пыл і бруд, усіх людзей: мінакоў было мала, і ўсе яны, відавочна, спяшаліся дадому. Для габрэя вецер быў, аднак, спадарожным, і ён зацята рухаўся ўперад, дрыжучы і тулячыся ў паліто, калі чарговы парыў ветру груба яго штурхаў.
Ён ужо быў дайшоў да рога сваёй вуліцы і палез па ключ у кішэню, як раптам з ахінутага цемрай пад’езда вынырнула чыясьці постаць і, перасекшы вуліцу, непрыкметна наблізілася да яго.
—Фэджын! — прашаптаў голас над яго вухам.
—Ах! — вымавіў габрэй, хутка павярнуўшыся. — Гэта вы...
—Так! — груба абарваў незнаёмец. — Я чакаю тут ужо гадзіны са дзве. Дзе вас чорт насіў?
— Хадзіўусё па вашых справах, мой даражэнькі, — адказаў габрэй, няпэўна гледзячы на свайго супольніка і запавольваючы хаду. — Цэлы вечар вось бегаю па вашых справах.