Олівер Твіст  Чарльз Дыкенс

Олівер Твіст

Чарльз Дыкенс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Галіяфы
Памер: 456с.
Мінск 2010
105.69 МБ
Сказаўшы гэтыя словы, кур’ер з велічным і змрочным выглядам пакінуў сядзібу трунара.
А цяпер, калі мы правялі кур’ера дадому і зрабілі ўсё неабходнае, каб падрыхтавацца да пахавання бабкі, навядзем даведкі пра маладога Олівера Твіста і праверым, ці ляжыць ён усё яшчэ ў той канаве, дзе яго пакінуў Тобі Крэкіт.
РАЗДЗЕЛ XXVIII
пераносійь увагу на Олівера і распавядае пра ягоныя прыгоды
Каб вам ваўкі гарляк разарвалі! — скрыгочучы зубамі, бубнеў Сайкс. — Каб я быў цяпер з некаторымі з вас — вось бы вы калі завылі.
Мармычучы гэтыя праклёны з самай нястрымнай злосцю, на якую была здольная яго незацугляная натура, ён паклаў параненага хлопчыка на калена і на секунду павярнуў галаву, каб разгледзець сваіх пераследвальнікаў.
У цемрадзі і тумане цяжка было разгледзецца, але гучныя выкрыкі мужчын разносіліся па ваколіцы, і рэхам адгукаўся брэх суседскіх сабак, якіх пабудзіў гук набату.
— Стой, сабака ты белаліўрэйны! — закрычаў рабаўнік Тобі Крэкіту, які скарыстаўся перавагай доўгіх ног і вырваўся наперад. — Стой!
Паўторная каманда стаяць пэўна і адразу спыніла Тобі, бо ён не быў упэўнены, што не знаходзіцца ў дасягальнасці пісталетнага стрэлу, а Сайкс быў не ў тым настроі, каб з ім можна было жартаваць.
—Ану, дапамог несці мальца! — вызверыўся Сайкс на свайго супольніка. — Бягом сюды!
Тобі зрабіў выгляд, што вяртаецца, аднак, няспешна ідучы назад, ён ціхім голасам, які перапыняла задышка, насмеліўся прызнацца ў нежаданні ісці назад.
— Хутчэй! — крыкнуў Сайкс, паклаўшы хлопчыка ў сухую канаву сабе пад ногі і выцягваючы з кішэні пісталет. — He прыкідвайся дурнем.
Тут шум пагоні ўзмацніўся. Сайкс азірнуўся і ўбачьгў, што людзі, якія гналіся за ім, ужо пералазілі цераз вароты ў дальнім канцы поля і што некалькі сабак беглі паперадзе іх.
—Усё прапала, Біл! — закрычаў Тобі. — Кідай хлапца і смаж пяты!
Даўшы на развітанне гэтую параду, містэр Крэкіт палічыў за лепшае загінуць ад кулі сябра, чым напэўна трапіць у палон да непрыяцеля, паказаў Білу спіну і стрымгалоў кінуўся прэч. Сайкс сціснуў зубы, агледзеўся, накрыў распасцёртага Олівера плашчом, у які той быў наспех загорнуты, потым, каб адхіліць увагу пагоні ад месца, дзе ляжаў хлопчык, ён на хвілю спыніўся перад другой агароджай, якая перасякала періпую пад прамым вуглом, стрэліў з пісталета ў паветра і знік.
— Гэй, гэй, сюды! — пачуўся ззаду няпэўны голас. — Пінчар, Нептун, на, на!
Выглядала на тое, што сабакі, як і іхнія гаспадары, не надта гарэлі жаданнем усур’ёз выконваць практыкаванні, якімі займаліся, бо адразу ж паслухаліся і вярнуліся. Трое мужчын, якія да гэтага часу выйшлі ў поле, спыніліся, каб парадзіцца.
— Мая парада, я б нават сказаў, мой загад, будзе такі: не марудзячы —дадому, — сказаў самы тоўсты мужчына.
— Згодны на ўсё, што не супярэчыць меркаванню містэра Джайлса, — сказаў другі, крыху меншы ростам, але таксама зусім не худы; ён быў бледным і вельмі ветлівым. Такімі часта бываюць людзі баязлівыя.
—Я не хацеў бы выглядаць нявыхаваным, джэнтльмены, — сказаў трэці, той, які завярнуў сабак, — містэр Джайлс ведае лепш.
—Зразумела, — азваўся карацейшы, — і наогул, што б ні сказаў містэр Джайлс, на тое не нам пярэчыць. He, не, я ведаю сваё месца. Дзякаваць Богу, я ведаю сваё месца!
Сказаць праўду, мужчынка гэты ведаў сваё месца, і ведаў дакладна, што яно незайздроснае, бо, калі ён гаварыў, у яго стукалі зубы.
— Вы баязлівец, Брытлз, — сказаў містэр Джайлс.
— He, — не згадзіўся містэр Брытлз.
—Так, — сцвердзіў Джайлс.
— Вы падманшчык, містэр Джайлс, — сказаў Брытлз.
— Вы хлус, Брытлз, — сказаў містэр Джайлс.
Гэтыя дакоры былі выкліканыя рэплікай містэра Джайлса, a рэпліка містэра Джайлса была выкліканая яго раздражненнем з той прычыны, што нібыта, сказаўшы яму камплімент, на яго ўсклалі адказнасць за зварот дадому. Трэці мужчына вельмі рашуча завяршыў іхнюю дыскусію.
—Я вам скажу, джэнтльмены, у чым справа, — сказаў ён. — Мы ўсе баімся, вось што.
— Гаварыце за сябе, сэр, — сказаў містэр Джайлс, які быў самым бледным з усіх.
—Дык я і гавару сам за сябе, — адказаў мужчына, — у такіх абставінах баяцца зусім натуральна і нармальна, вось я і баюся.
—I я, — сказаў Брытлз, — і я баюся таксама. Толькі навошта кпіць з чалавека праз гэта?
Такія адкрытыя прызнанні змякчылі містэра Джайлса, так што ён сам з ходу прызнаўся, што таксама баіцца, пасля чаго ўсе ўтрох павярнулі і ў поўнай згодзе далі драпака. Беглі яны. пакуль той, хто найгорш бегаў (а гэта быў містэр Джайлс, які, да таго ж, быў абцяжараны віламі) самьп; лаі одным тонам не
прапанаваў спыніцца для таго, каб ён мог папрасіць прабачэння за свае неабдуманыя словы.
— I вось што цікава, — казаў містэр Джайлс пасля таго, як апраўдаўся, — што здольны нарабіць чалавек, калі ў яго кроў пачынае іграць. Вы ведаеце, я мог бы запраста ўчыніць забойства, я, напэўна, учыніў бы забойства, калі б нам трапіў у рукі адзін з гэтых мярзотнікаў.
Іншыя таксама пачуваліся прыкладна гэтак, і з той прычыны, што кроў іхняя таксама ўжо астыла, яны паспрабавалі паразважаць, чаму ў іх тэмпераменце наступіла такая раптоўная перамена.
—Я ведаю, у чым рэч, — сказаў містэр Джайлс. — Гэта вароты даліся нам у знакі.
— He будзе дзіва, калі праз іх усё, — ухапіўся за ідэю Брытлз.
—Можаце быць пэўнымі, — працягваў Джайлс, — што вароты спынілі рост узбуджэння. Калі я пералазіў цераз іх, я раптам адчуў, як усё маё ўзбуджэнне знікае.
Праз дзіўны збег акалічнасцей і двое іншых адчулі тое самае і ў той самы момант. Такім чынам, было відавочна, што прычынай усяму былі вароты, асабліва калі мець на ўвазе момант, у які адбылася перамена, бо ўсе ўтрох успомнілі, што акурат тады яны ўбачылі рабаўнікоў.
Гэтую размову вялі двое мужчын, якія спудзілі рабаўнікоў у доме, і вандроўны літавальшчык, які спаў у адрыне і якога паднялі, каб ён са сваімі двума дварнякамі таксама ўзяў удзел у пагоні. Містэр Джайлс служыўу доме старой лэдзі аканомам і дамарадам у адной асобе, а містэр Брытлз быў хлопчыкам на пабягушках; яго нанялі слугой, калі ён быўяшчэ зусім маленькім, і цяпер ён меў рэнамэ юнака з вялікімі перспектывамі, хоць яму і было ўжо за трыццаць.
Падбадзёрваючы адзін аднаго такімі размовамі, але і трымаючыся разам ды азіраючыся па баках, як толькі дзенебудзь чуўся трэск голля, трое мужчын паспяшаліся да дрэва, за якім пакінулі ліхтар, каб не даць бандзюгам страляць, арыентуючыся на святло. Яны забралі ліхтар і патрухалі дадому, і калі іхнія расплывістыя постаці зніклі ў цемрадзі, яшчэ
вельмі доўга свяціўся і скакаў удалечыні агеньчык ліхтара, бы спараджэнне балота і затхлага змроку, праз які яны імчалі.
Паступова бралася на дзень, але паветра рабілася ўсё халаднейшым, і туман пачаў згортвацца над зямлёй, як густыя воблакі дыму. Трава была вільготная, усе сцежкі і нізіны збалацелі; глуха завываючы, дзьмуў нейкі нездаровы, затхлы вецер. Нерухомы, непрытомны, Олівер усё яшчэ ляжаў на тым месцы, дзе яго пакінуў Сайкс. Праглядваў ранак. Вецер стаў больпі рэзкім і пранізлівым, калі на небе слаба замігцеў першы пробліск світанку, — хутчэй смерць ночы, чым нараджэнне дня. Прадметы, якія ў цемры выглядалі няпэўна і наганялі жах, бачыліся ўсё больш акрэслена, паступова набывалі знаёмыя абрысы. Пайшоў дождж, спорны і густы. Ён з шумам падаў на голыя хмызы, але Олівер не адчуваў, як шлёпалі па ім кроплі дажджу, — ён па-ранейшаму ляжаў без руху і без адчуванняў, распасцёрты на сваёй пасцелі з торфу.
Нарэшце панаванне цішы прарэзаў стогн болю: хлопчык ачнуўся. Яго левая рука, так-сяк заматаная шалікам, ляжала ўздоўж цела цяжка і бездапаможна, павязка набрыняла крывёю. Олівер быў такім слабым, што насілу мог сесці. Сеўшы, ён з цяжкасцю агледзеўся, спадзеючыся на дапамогу, паспрабаваў устаць, але задрыжаў і ўпаў ніцма.
Пасля кароткага вяртання ў непрытомны стан, у якім ён у гэтую ноч праляжаў так доўга, Олівер ачнуўся зноў, адчуўшы нудоту і млявасць, якая падпаўзла да ягонага сэрца і, здавалася, папярэджвала пра тое, што калі ён будзе ляжаць тут, то памрэ, таму хлопчык узбіўся на ногі і паспрабаваў ісці. У яго кружылася галава, ён хістаўся, як п’яны, але тым не менш утрымаўся на нагах і, звесіўшы галаву на грудзі, паплёўся, сам не ведаючы куды.
I тут яго хваравітую свядомасць напоўнілі нейкія прывідныя, цьмяныя вобразы, мроі. Яму здавалася, што ён усё яшчэ брыдзе паміж Сайксам і Крэкітам, а тыя спрачаюцца, спрачаюцца злосна, і кожнае слова вельмі выразна чулася Оліверу; калі ён асабліва намогся, каб утрымацца на нагах, то заўважыў, што сам размаўляе з абодвума. Потым ён застаўся адзін з Сайксам і цягнуўся паперадзе, як падчас іхняй вандроўкі. Яны міналіся з
нейкімі прывіднымі людзьмі, і ён адчуваў, як рабаўнік сціскае яго руку. Раптам ён адхіснуўся, пачуўпіы стрэлы і крыкі, перад вачыма пачалі мільгаць нейкія агні, распачаліся галас і куламеса, і нейкая нябачная рука павяла яго прэч. Праз увесь гэты калейдаскоп відзежаў прабягала неакрэсленае, гнятлівае адчуванне болю, які мучыў і знясільваў яго.
Так ён плёўся, амаль механічна праціскаючыся ў напаўзачыненыя вароты, у проймы паміж прасламі, якія траплялі яму на шляху, пакуль не выйшаў на дарогу. Тут пачаўся Ta­Ki моцны дождж, што хлопчык зусім ачуняў.
Ен агледзеўся і ўбачыў, што непадалёку стаіць дом, да якога Олівер, відаць, мог бы дайсці. Ен падумаў, што, мажліва, там яго пашкадуюць, прымуць да ўвагі яго бездапаможны стан, ды і ў любым разе, хоць і без дапамогі, але нават паміраць лепш каля людзей, чым у голых халодных палях. Ён сабраўусе свае сілы для апошняга кідка і скіраваў свае зняможаныя ногі да дома.
Калі ён падышоў бліжэй, яго апанавала пачуццё, што ён тут ужо калісьці быў. Ён не памятаў дэталяў, але абрысы дома і размяшчэнне яго ў мясцовасці здаваліся яму знаёмымі.
Вось і мур вакол саду! Там, за ім, ён кленчыў на траве сёння ўначы і маліў аб спагадзе двух мужчын. Дык гэта ж той самы дом, які яны спрабавалі абрабавацьуночы!
Калі Олівер пазнаў месца, то адчуў такі страх, што на хвілю забыўся пра свае пакуты ад ран і думаў толькі пра ўцёкі. Уцякаць! Ён ледзьве ўтрымаўся на месцы, але калі б нават яго юнае цела мела ранейшую лёгкасць і сілу, куды ён мог бегчы?
Ён штурхнуў садовую брамку. Яна была незачыненая і паддалася. Ён, спатыкаючыся, паплёўся па газоне, узбіўся на прыступкі, слабай рукою пастукаў у дзверы. Тут сілы яго пакінулі, і ён апусціўся на ганак, прыхінуўшыся спінай да адной з калон маленькага порціка.