Олівер Твіст  Чарльз Дыкенс

Олівер Твіст

Чарльз Дыкенс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Галіяфы
Памер: 456с.
Мінск 2010
105.69 МБ
Некалькі хвілін стары моўчкі ў задуменні кусаў свае жоўтыя пазногці; цягліцы на ягоным твары пацепваліся, быццам ён чагосьці баяўся і пралічваў найгоршыя варыянты. Нарэшце ён падняў галаву.
—Дзе ён? — запытаўся Фэджын.
Махляр паказаў на калідор наверсе і даў зразумець жэстам, што ён можа выйсці з пакоя.
—Так, — сказаў габрэй, адказваючы на нямое пытанне, — вядзі яго сюды. Ціха! Чарлі, супакойцеся! Ціха, Том! Звалілі адсюль!
Гэты кароткі загад Чарлі Бэйц і яго нядаўні супраціўнік выканалі хутка і паслухмяна. Яны нічым не выдалі сваёй прысутнасці, калі Махляр са свечкай у руцэ спускаўся па лесвіцы, а за ім следам ішоў чалавек у грубай спяцоўцы. Увайшоўшы ў пакой, гэты апошні хутка агледзеўся, разматаў доўгі шалік, якім была закрытая ніжняя частка яго твару, і прысутным стала бачная здарожаная, нямытая, непаголеная фізіяномія спрытнюгі Тобі Крэкіта.
—Як маешся, Фэджы? — спытаў гэты годны чалавек, ківаючы габрэю. — Засунь гэты шалік у мой касторавы капялюш, Махляр, каб я ведаў, дзе гэта ўсё, калі прыйдзе час драпаць. Ну і часы насталі! А з цябе выйдзе ўзломшчык лепшы, чым з гэтага старога аферыста.
3 гэтымі словамі ён выцягнуў са штаноў прыполы робы, абматаў іх вакол таліі, падсунуў да агню крэсла і паклаў ногі на рашотку.
— Глядзі сюды, Фэджы, — працягваў ён, бязрадна гледзячы на наскі сваіх ботаў, — ты ведаеш, колькі ўжо дзён, як непаваксаваныя? Hi крыху ваксы «Дэй энд Марцін», кажу я! Ды не глядзі на мяне так, чалавеча. На ўсё свой час. He магу размаўляць пра справы, пакуль не паем і не вып’ю, так што давай хуценька выкладвай, што маеш, і дай мне ў першы раз за тры дні спакойна паесці!
Габрэй паказаў Махляру на месца, дзе былі харчы, сеў насупраць узломшчыка і пачаў чакаць.
Тобі, відавочна, не спяшаўся пачынаць размову. Спачатку габрэй задавальняўся тым, што цярпліва вывучаў ягоную знешнасць, быццам хацеў дзякуючы гэтаму пільнаму разгляду зрабіць папярэднюю выснову пра звесткі, якія ён прынёс, але гэта не мела выніку. Крэкіт выглядаў стомленым, здарожаным, але захоўваў свой заўсёдны непарушна спакойны выраз твару, і нават праз бруд, шматдзённае шчацінне і бакенбарды ўсё яшчэ прасвечвала неадпрэчная, дурнаватая, самазадаволеная ўхмылка спрытнюгі Тобі Крэкіта. Габрэй, не валодаючы сабой ад нецярпення, то пачынаў прасочваць кожны кавалак, які яго візаві клаў у рот, то браўся хадзіць узад і ўперад па пакоі, але ўсё без толку. Тобі працягваў сілкавацца з найвялікшай размеранасцю, пакуль не наеўся да адвалу. Тут ён загадаў Махляру выйсці, зачыніў дзверы, намяшаў у шклянцы джыну з вадой і пачаў гаворку.
— Найперш, Фэджы... — сказаўТобі.
— Ну, ну! — заахвоціў габрэй, падсоўваючы крэсла.
Містэр Крэкіт перапыніўся, каб прыкласціся да шклянкі, і заявіў, што джын выдатны, потым ён упёрся ў нізкі каптур аг-
меня так, што ногі яго знаходзіліся на адным узроўні з галавой, і спакойна працягваў:
— Найперш, Фэджы, — спытаў хатні злодзей, — як маецца Біл?
— Што?! — усклікнуў габрэй, ускокваючы з месца.
— Што, няўжо ты хочаш сказаць... — спалатнеўшы, прамовіў Тобі.
— Сказаць! — перакрывіў габрэй, раз’юшана тупаючы нагамі. — Дзе яны? Сайкс і хлопчык? Дзе яны? Куды яны падзеліся? Дзе хаваюцца? Чаму не прыйшлі?
—Узлом не ўдаўся, — ціха сказаў Тобі.
—Я ведаю, — прамовіў габрэй, выцягваючы з кішэні газету і паказваючы на яе. — Што далей?
—Унутры стрэлілі і трапілі ў хлопчыка. Мы кінуліся ўцякаць разам з ім — наўпрост, як ляціць варона, — палямі, цераз канавы і агароджы. За намі гналіся. Хай цябе трасца! Уся акруга ўсхадзілася, сабак паспускалі...
—Дзе хлопчык? — гаркнуў габрэй.
— Біл нёс яго на спіне, ён ляцеў як вецер. Мы спыніліся, каб несці яго ўдвух. У яго галава не трымалася, і ён увесь пахаладзеў. Яны віселі ў нас на пятках, так што там кожны ратаваўся як мог, абы не шыбеніца. Мы раздзяліліся, а хлапца паклалі ў канаву. Быў ён мёртвы ці яшчэ жывы — гэтага я не ведаю.
Габрэй больш не слухаў. Ён закрычаў, схапіўся рукамі за галаву і выбег прэч з пакоя і з дома.
РАЗДЗЕА XXVI,
у якгм з 'яўляецца таямнічая асоба, выконваюцца многія справы і адбываюцца многія падзеі, непарыўна звязаныя
з гэтай гісторыяй
Стары, перш чым паспеў усвядоміць, якую навіну яму прынёс Гобі Крэкіт, дабег да рога вуліцы. Ён і не падумаў суцішыць
свой бег, а па-ранейшаму імчаўся на злом галавы, ахоплены панікай. Тут раптам перад самым яго тварам прамільгнула нейкая карэта, а гучныя воклічы мінакоў абудзілі яго ўвагу і прымусілі пакінуць праезджую частку. Па магчымасці пазбягаючы людных месцаў і крадучыся абходнымі сцежкамі і дарогамі, ён нарэшце выйшаў у Сноў-Хіл. Тут ён пайшоў нават хутчэй, чым раней, і не спыняўся да таго часу, пакуль не ўвайшоў у нейкі двор. Тут ён як быццам адчуў сябе ў роднай стыхіі і паплёўся, як звычайна; здаецца, ён нават уздыхнуў больш свабодна.
Непадалёку ад месца, дзе Сноў-Хіл пераходзіць у ХольбарнХіл, праваруч, калі ісці ад Сіці, пачынаецца вузкі і цёмны завулак, які вёў у Сафран-Хіл. У яго брудных крамах выстаўленыя на продаж вялізныя пачкі ўжываных ядвабных насовак усемагчымых памераў і афарбоўкі, бо тут гандлююць крамнікі, якія скупляюць іх у кішэннікаў. Сотні гэтых насовак вісяць на цвіках над вокнамі або гойдаюцца на ветры ля дзвярных проймаў. Унутры імі запоўненыя паліцы. Нягледзячы на невялікія памеры ФілдЛэйн, тут ёсць свой цырульнік, свая кавярня, свая піўніца і свая крама, дзе прадаецца смажаная рыба. Гэта нешта накшталт камерцыйнай калоніі, рынак дробных злодзеяў, які ўранні і ў цёмны час сутак наведваюць маўклівыя гандляры, якія сноўдаюць у цёмных задніх пакоях і якія сыходзяць гэтаксама непрыкметна, як і з’яўляюцца. Тут гандляр адзеннем, абутнік, старызнік выстаўляюць свой тавар, які для злодзеяў з’яўляецца шырмай; тут кучы старога жалеза і касцей, сплеснелыя шматы шэрсці і паркалю ржавеюць і гніюць у цёмных скляпах.
Менавіта сюды рушыў габрэй. Ен быў добра знаёмы тутэйшым нягеглым жыхарам, бо тыя, хто стаяў, каб што-небудзь купіць або прадаць, па-сяброўску ківалі яму, калі ён іх мінаў. Ён таксама вітаўся ў адказ, але ні з кім не размаўляў, пакуль не дасягнуў дальняга канца завулка; тут ён спыніўся, каб загаварыць да нейкага гандляра вельмі нізкага росту, які, нейкім чынам уціснуўшы сябе ў дзіцячае крэсла, курыў люльку каля дзвярэй сваёй крамы.
— Варта паглядзець на вас — і слепату як рукой здыме, — адказваў гэты годны гандляр на пытанне Фэджына пра яго здароўе.
—Па суседству было занадта горача, Лайвлі, — сказаў Фэджын, падняўшы бровы і скрыжаваўшы рукі на грудзях.
—Так, я ўжо раз ці два чуў такія скаргі, — адказваў гандляр, — але ж гарачае хутка астывае, ці не так?
Фэджын кіўнуў галавой. Паказваючы рукой у кірунку СафранХіла, ён спытаў, ці не праходзіўхто туды сёння ўвечары.
—У «Тры Калекі»? — перапытаў крамнік.
Габрэй кіўнуў.
—Дайце прыгадаць, — гандляр задумаўся. — Так, заходзілі туды з паўтузіна тых, каго я ведаю. Але я не думаю, што ваш сябра там.
— Сайкса няма? — перапытаў габрэй. Ягоны твар набыў расчараваны выраз.
—Non istventus*, як кажуць адвакаты, — адказаў маленькі крамнік, трасучы галавой і зрабіўшы на рэдкасць хітрую міну. — Ці маеце сёння што-небудзь для мяне?
—He, сёння нічога, — адказаў габрэй і пайшоў.
— Фэджын, вы ідзяцеў «Тры Калекі»? — крыкнуў яму ўслед чалавечак. — Пастойце! Я прапусціў бы з вамі якую кроплю!
Але габрэй, азірнуўшыся, паказаў рукой, што яму лепш пабыць аднаму. Да таго ж, чалавечку не так лёгка было вызваліцца з крэслейка, так што «Калекі» на гэты раз не займелі гонару быць наведанымі містэрам Лайвлі. Пакуль ён узбіваўся на ногі, габрэй ужо знік, так што містэр Лайвлі, пастаяўшы колькі часу на дыбачках у спадзяванні ўгледзець яго, зноўуціснуўся ў крэслейка, абмяняўся кіўком з лэдзі з крамы насупраць, выразіўшы тым самым свае сумненні і недавер, і з ганарлівым выглядам узяўся зноў за люльку.
«Тры Калекі», або проста «Калекі», бо пад такой шыльдай гэтая ўстанова была вядомая яе заўсёднікам, — гэта тая самая карчма, у якой ужо фігуравалі містэр Сайкс з сабакам. Зрабіўшы знак чалавеку, які стаяў за стойкай, Фэджын адразу падняўся па лесвіцы. Там ён ціхенька прачыніў дзверы аднаго з пакояў, увайшоў і пачаў з устрывожаным выглядам азірацца, прыкрыўшы вочы даланёй, быццам кагосьці шукаючы.
Пакой быў асветлены двума газавымі свяцільнікамі, святло якіх не было бачнае з вуліцы з-за шчытна зачыненых ака' скажонае «non est inventus» (лац.) — «не знойдзены».
ніц і лінялых чырвоных фіранак. Столь была пафарбаваная ў чорны колер, каб не мець клопату з перафарбоўкай: ад куродыму свяцільнікаў яна ўсё адно пачарнела б. Пакой настолькі быў захінуты ў тытунёвы дым, што ў ім напачатку цяжка было кагосьці разгледзець. Аднак паступова дым сышоў праз прачыненыя дзверы, і вачам габрэя адкрылася маса людзей, такая самая хаатычная, як і шум, які поўніў памяшканне. Калі вочы прывыклі да гэтай карціны, назіральнік упэўніўся, што за доўгім сталом сабралася ладная кампанія мужчын і жанчын. У галаве стала размясціўся старшыня з драўляным малатком у руцэ, а ў дальнім кутку за разладжаным фартэп’яна сядзеў джэнтльмен-прафесіянал з падвязанай дзеля заспакаення зубнога болю шчакой і сінім носам.
Калі Фэджын увайшоў, джэнтльмен-прафесіянал прабегся пальцамі па клавішах і выканаў нешта накшталт прэлюдыі, якая выклікала ўсеагульны крык — патрабаванне песні. Як толькі гоман заціх, нейкая маладая лэдзі пачала забаўляць кампанію баладай з чатырох строф, паміж кожнай з якіх акампаніятар як мага гучней іграў інтэрлюдыю. Калі скончылі спяваць баладу, старшыня выказаўся наконт яе выканання, а потым джэнтльмены-прафесіяналы злева і справа ад старшыні захацелі заспяваць дуэтам, што і было зроблена з вялікім поспехам.
Цікава было назіраць за некаторымі тварамі, якія вылучаліся з натоўпу. Гэта быў сам старшыня (ён жа ўладальнік карчмы), грубага выгляду бамбіза; калі спявалі песні, яго вочы так і бегалі туды-сюды. Ен стараўся надаць сабе салідны выгляд, але пры гэтым прасачыць заўсім, што адбывалася, і не прапусціць міма вушэй нічога з таго, што прамаўлялася, і трэба сказаць, што і зрок, і слых у яго былі вострымі. Побач з ім сядзелі спевакі. 3 прафесійнай абыякавасцю яны выслухоўвалі кампліменты кампаніі ды па чарзе прыкладваліся да тузіна шклянак з джынам і вадой, якія прэзентавалі ім найбольш гарачыя іх прыхільнікі, чые фізіяноміі мелі на сабе адбітак, бадай што, усіх парокаў ва ўсіх ступенях развіцця і неадпрэчна прыцягвалі ўвагу сваёй мярзотнасцю. На іх выразна адбіліся падступнасць, жорсткасць, п’янства на ўсіх магчымых стадыях; жанчыны калі яшчэ і ме-