Олівер Твіст
Чарльз Дыкенс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Галіяфы
Памер: 456с.
Мінск 2010
— Зразумела, я ціпер не магу нічога сказаць напэвна, пакуль не пабачу месца здарэння, — сказаў Блатэрс, — але я адразу падумаў — у гэтых рамках я магу гаварыць адкрыта, — што гэта справа рук не якой-небудзь вясковай шантрапы, га, Даф?
— Пэвна, так, — азваўся Даф.
—Калі перакласці для гэтых людзей ваша азначэнне, то вы, наколькі я разумею, лічыце, што гэты замах быў зроблены не вясковымі жыхарамі? — сказаў, усміхаючыся, містэр Лосбэрн.
—Іменна так, пане, — быў адказ Блатэрса. — Дак наконт рабаўніцтва болып нечага сказаць?
— He, — адказаў доктар.
—А што гэта слугі расказваюць пра нейкага хлопчыка? — сказаў Блатэрс.
—Лухта, — адказаў доктар. — Адзін са спалоханых слугаў убіў сабе ў галаву, што хлопчык мае нейкае дачыненне да спробы ўламацца ў дом; але ж гэта нонсэнс, чысты абсурд.
—Дак лёгка будзе і закрыць, калі што, — уставіў Даф.
— Бадай што, — заўважыў Блатэрс, сцвярджальна ківаючы галавой і бесклапотна іграючы кайданкамі, быццам парай кастаньетаў. — Што гэна за хлопчык? Што ён гаворыць пра сябе? Аткуль прыйшоў? He ўпаў жа ён з неба, ці не так, пане?
— Зразумела, не, — адказаў доктар, нервова паглядзеўшы на абедзвюх лэдзі. — Я ведаю пра яго ўсё. Але давайце пагаворым
пра гэта потым. Напэўна, вы хацелі найперш паглядзець Meena, дзе злодзеі хацелі ўламіцца ў дом?
—Зразумела, — адказаў містэр Блатэрс. — Лепей мы спачатку агледзім месца здарэння, а потым дапытаем слуг. Так звычайна ідзець следства.
Прынеслі святло, і містэр Блатэрс з містэрам Дафам у суправаджэнні мясцовага канстэбля, Брытлза, Джайлса і, калі карацей, усіх астатніх, пайшлі ў маленькі пакой у канцы калідора і выглянулі з акна, потым абышлі дом па газоне і заглянулі ў акно, потым ім падалі ў акно свечку, каб яны маглі агледзець аканіцу, а ўслед за свечкай яшчэ ліхтар, каб можна было разгледзець сляды, і нарэшце вілы, якімі яны абпаролі кусты ў пошуках рэчавых доказаў. Усе, стаіўіпы дыханне, сачылі за іх дзеяннямі. Скончыўшы работу, яны зноў вярнуліся ў дом, і тут містэр Джайлс і містэр Брытлз мусілі выкласці сваю меладраматычную версію ўдзелу ў начных прыгодах, якую яны паўтаралі добрых шэсць разоў, і пры гэтым першая іхняя інтэрпрэтацыя мела як мінімум адно супярэчанне ў адным важным пункце, а апошняя дык увесь тузін несупадзенняў. Дасягнуўшы такіх поспехаў, Блатэрс і Даф выправілі ўсіх з пакоя і доўга радзіліся; іхнія кансультацыі былі такімі патаемнымі і ўрачыстымі, што ў параўнанні з імі нават кансіліум знаных дактароў у найважнейшым пытанні медыцыны здаўся б адно дзіцячай гульнёй.
Між тым скрайне занепакоены доктар хадзіў узад і ўперад па сумежным пакоі, а місіс Мэйлі і міс Роз устрывожана паглядвалі на яго.
—Дапраўды, — сказаў ён, спыняючыся пасля вялікай колькасці вельмі шпаркіх кругоў, — я не ведаю толкам, што рабіць.
—Пэўна ж, — сказала Роз, — калі шчыра паўтарыць ім гісторыю беднага хлопчыка, то гэтага будзе дастаткова, каб апраўдаць яго.
— Сумняваюся, мая мілая лэдзі, — сказаў доктар, хітаючы галавой. — He думаю, што гэта змагло б апраўдаць яго як у вачах гэтых двух, так і перад болып высокапастаўленымі службоўцамі. «Хто ён такі, нарэшце? — вось што скажуць яны. — Уцякач». Калі меркаваць, кіруючыся логікай здаровага сэнсу, то ягоная гісторыя вельмі сумніўная.
—Але вы ў яе верыце? — перапыніла яго Роз.
—Так, я, на дзіва, веру ў яе; можа быць, я стары дурань і веру таму. што страціў розум, — адказваў доктар, — але тым не менш я пэўна ведаю, што гэтая гісторыя не ддя вушэй дасведчанага паліцыянта.
— Чаму не? — дапытвалася Роз.
—Таму, мой мілы следчы, — адказваў доктар, — што ў ёй з іхняга пункту гледжання шмат цёмных месцаў; хлопчык можа даказаць толькі тыя факты, якія сведчаць пра яго дрэнна, a добрых ён даказаць якраз не можа. Праклятыя тыпы! Яны ж будуць дапытвацца, што і чаму, і проста так сабе не будуць браць на веру анічога. Вы ж бачыце: калі грунтавацца на яго ўласных сведчаннях, ён спачатку нейкі час быў супольнікам злодзеяў, быў дастаўлены ў пастарунак з абвінавачвання ў тым, што залез у кішэню да нейкага джэнтльмена. Ён быў выкрадзены з дома таго самага джэнтльмена, і яго завялі ў месца, якое ён не можа ні апісаць, ні паказаць, дзе яно знаходзіцца — пра гэта ён не мае аніякага ўяўлення. Яго прывозяць у Чэрсі людзі, якія моцна звязаныя з ім, хоча ён таго ці не. Яго засоўваюцьу акно, каб абрабаваць дом, і вось толькі ён збіраецца падняць трывогу і пабудзіць насельнікаў дома, зрабіўшы тым самым учынак, які расставіў бы ўсё на свае месцы, як тут усплывае гэтая бесталковая пачвара, гэты ёлупень-дамарад, і страляе ў яго, як быццам хоча прадухіліць усё добрае, што малец сабраўся быў дзеля сябе зрабіць. Хіба вы не бачыце ўсяго гэтага?
— Зразумела, бачу, — усміхнулася Роз у адказ на лекарава ўзрушэнне, — і ўсё ж не разумею, што ў гэтым такога, што можа скампраметаваць беднае дзіця.
—А як жа, нічога! — адказаў доктар. — Няхай Бог блаславіць зоркія жаночыя вочы! Яны заўсёды бачаць толькі адзін бок — добры або кепскі — у залежнасці ад таго, што яны першым запрыкмецяць.
Падзяліўшыся такім чынам сваім жыццёвым досведам, доктар засунуў рукі ў кішэні і забегаў па пакоі яшчэ хутчэй.
— Чым больш я думаю, — працягваў ён, — тым больш упэўніваюся, што калі мы пасвяцім гэтых людзей у сапраўдную гісторыю хлопчыка, то гэта спрычыніць безліч клопатаў і скла-
данасцей. У яе, вядома ж, не павераць. Зрэшты, калі яму і не змогуць нашкодзіць, то агалашэнне гісторыі і сумненні, якія яна выкліча, істотным чынам паўплываюць на вашыя добрыя намеры выратаваць яго ад бед.
— О! Што рабіць?! — усклікнула Роз. — Божа, Божа, нашто яны паслалі па гэтых людзей?
— Насамрэч, нашто?! — сказала і місіс Мэйлі. — Я б ні за што на свеце не паклікала іх сюды.
— Усё, што я ведаю, — нарэшце сказаў містэр Лосбэрн, сядаючы з выразам адчайнай рашучасці, — гэта тое, што мы павінны паспрабаваць зрабіць усё магчымае, і зрабіць без боязі на твары і дрыжання рук. Мэта наша добрая, і гэта вызваляе нас ад віны. У хлопчыка моцныя сімптомы ліхаманкі, і з ім нельга размаўляць — вось адзінае, што нам спрыяе. Мы павінны выкарыстаць усё, што нам на карысць, і калі нам на карысць бяда, то гэта не наша віна. Уваходзьце!
— Ну, пане, — сказаў Блатэрс, уваходзячы ў пакой у суправаджэнні свайго калегі і зачыняючы дзверы, перш чым казаць далей, — справа гэтая не змоўная.
—А што такое змоўная справа, нарэшце?! — даволі злосна запытаўся доктар.
— Змоўнай справай мы называем, лэдзі, — сказаў Блатэрс, адварочваючыся ад іх, нібыта шкадуючы іх за іхнюю некампетэнтнасць, а вось доктаравым невуцтвам дык і пагарджаючы, — калі прыслуга замешана ў рабунку.
—Але ж у гэтым выпадку іх ніхто не падазраваў, — сказала місіс Мэйлі.
—Дак пэвна ж, што верагоднасць іх удзелу была малая, мэм, — сказаў Блатэрс, — але ўсё ж яны маглі быць замешаныя.
— Калі на іх не падала падазрэнне, дак тады тым больш маглі, — падаў голас Даф.
—Нам удалася высветліць, што гэта былі гарацкія, — працягваў сваю справаздачу Блатэрс, — перадусім з-за стылю работы.
— Надта падобна да таго, — заўважыў упаўголаса Даф.
— Іх было ўдвух, — працягваў Блатэрс, — і з імі быў хлопчык: гэта зразумела, калі мець на ўвазе памеры вакна. Гэта ўсё, што
можна пакуль што сказаць. Калі можна, мы хацелі б паглядзець гэтага хлапчука, які там ляжыць наверсе.
— Можа быць, яны спачатку што-небудзь выпілі б, місіс Мэйлі? — сказаў доктар, і яго твар прасвятлеў, як быццам яго наведала нейкая новая ідэя.
— О, сапраўды, — горача падхапіла Роз. — Вам адразу паднясуць, калі вы пажадаеце.
— О, дзякуй, міс, — сказаў Блатэрс, праводзячы рукавом па вуснах, — наша работа такая, што ў горле сохне. He шукайця нічога такога, міс, пойдзе любое, што пад рукамі.
—Чаго б вы хацелі? — спытаў доктар, падыходзячы разам з маладой лэдзі да буфета.
— Кроплю спіртнога, калі ўжо прапаноўваеце, — адказаў Блатэрс. — Ехаць з Лондана было зімна, мэм, а я даўно змікіціў: спіртное грэе лепш усяго.
Гэтае цікавае паведамленне было адрасавана місіс Мэйлі, якая ўспрыняла яго вельмі прыхільна. Пакуль выкладалася гэтае меркаванне, доктар выслізнуў з пакоя.
—Ах, — сказаў містэр Блатэрс, трымаючы кілішак не за ножку, а абхапіўшы яго за дно ўказальным і вялікім пальцам левай рукі і падняўшы яго наўзровень грудзей, — я за сваё жыццё бачыў многа такіх спраў, мэм.
— Дак тое ўламанне на ускраіне Эдмантана, Блатэрс, — падтрымаў памяць свайго калегі Даф.
—Там было нешта тыпу сённяшняга, праўда? — падхапіў містэр Блатэрс. — Гэта была справа рук Насатага Чыквіда.
—Вы заўша прыпісваеце гэта яму, — запярэчыў Даф. — Гавару вам, гэта зрабіў Сямейны Пэт. Насаты мог мець да гэтай справы не больш дачынення, чым мы.
—Да кіньця вы, — аспрэчыў Блатэрс. — Я лепш ведаю. Вы маеце на ўвазе той выпадак, калі ў Насатага забралі грошы? Во гэта была забава дак забава. Лепш, чым якая аповесць альбо раман.
—I што ж там было? — пацікавілася Роз, якая хацела як мага болып падтрымаць сімптомы добрага настрою непажаданых наведвальнікаў.
—Там якраз было такое рабаўніцтва, міс, якое наўрад хто можа асудзіць, — адказаў Блатэрс. — Гэты Насаты Чыквід...
— Насаты — азначае з нюхам на грошы, мэм, — перапыніў Даф.
— ...Хіба лэдзі і без таго разумее гэта, так ці не? — строга спытаўся Блатэрс. — Увесь час вы мне ў слова ўпадаеце, напарнік! Дак вот гэты Насаты Чыквід, міс, трымаў паб на Бэтлбрыджскім гасцінцы і меў пакой у падвальным паверсе, куды многа хто з маладых джэнтльменаў хадзіў глядзець на птушыныя баі, цкаванне барсукоў сабакамі і таму падобнае. Справы гэтыя абстаўляліся хітра, бачыў на ўласныя вочы. На той час ён яшчэ не ўваходзіў у банду, і аднэй начы ў яго скралі з брызентавай торбай трыста дваццаць сем гіней, скраў у спальні глухой ноччу высокі мужчына з чорнай павязкай на адном воку, які хаваўся пад ложкам, а потым — з сумкай з акна — там быў толькі другі паверх. Ен гэта ўсё хутка зрабіў. Але і Насаты тэж не марудзіў: ён прачнуўся, пачуўшы шум, выскачыў з пасцелі і ўдарыў ім услед са стрэльбы, пабудзіў усех па саседству. Яны адразу паднялі шум, а калі сталі аглядаць вакол, то ўбачылі, іпто Насаты папаў-такі ў злодзея, таму што аж да агароджы былі сляды крові. Потым яны губляліся — злодзей даў драла разам са спажывай. Адпаведна, імя містэра Чыквіда, уладальніка ліцэнзіі на продаж спіртнога, з’явілася ў «Газеце» сярод імён іншых банкрутаў, і для яго распачалі патпіскі, латэрэі, збор ахвяраванняў: ён з-за сваёй страты быў зусім страціў галаву і тры альбо чатыры дні хадзіў па вуліцах і рваў на сабе валасы ад адчаю, так што многа хто баяўса, што ён накладзець на сібе рукі. Аднаго разу прыбег ён у паліцэйскі суд і гаварыў с судзьёй, адзін на адзін, даволі доўга. Той потым звоніць у калакольчык і загадвае, каб зашоў Джэм Спаерс (а Джэм быў хвацкім хлопцам) і кажа Джэму, каб той ішоў з містэрам Чыквідам і памог яму арэставаць чалавека, які абрабаваў дом. «Спаерс, я бачыў яго, — гаворыць Чыквід, — калі ён праходзіў міма маяго дома ўчора вечарам». «Дак чаму ж вы не выскачылі і не схапілі яго за каўнера?» — пытае Спаерс. «Я быў настолькі агаломшан, што мне можна было прабіць башку зубачысткай, — кажа небарака, — але ціпер мы яго напэвна злапаем, бо ён зноў праходзіў