Олівер Твіст  Чарльз Дыкенс

Олівер Твіст

Чарльз Дыкенс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Галіяфы
Памер: 456с.
Мінск 2010
105.69 МБ
паміж дзесяццю і адзінаццаццю вечарам». Спаерс як толькі пачуў гэта, адразу засунуў у кішэні чыстую бялізну і грэбень на выпадак, калі яму прыдзецца правесці там дзень альбо два, ідзе ў паб, сядае каля вакна, схававшыса за маленькай краснай занавескай, — у кацялку, каб адразу выскачыць, калі што. Ужэ позна вечарам — ён якраз курыў трубку — як загарланіў тут знянацку Чыквід: «Лаві! Лаві зладзея! Забіваюць!» — Джэм Спаерс выскоквае на вуліцу і бачыць там, як Чыквід мчыцца што ног і гарланіць. Спаерс за ім, а Чыквід бяжыць дальшэ; людзі аглядваюцца, усе крычаць «Зладзеі!», і Чыквід гарланіць, як вар’ят. Спаерс на момант губляе яго з поля зроку, і калі аббягае вугал вуліцы, бачыць невялікую кучкулюдзей, укліньваеццаў яе. «Дзе ён?» «Каб мне праваліцца на гэтым месцы, — кажа Чыквід, — зноў уцёк!» На дзіва, але яго зноў не было, так што яны вярнуліся ў паб. Наступным ранкам Спаерс зноў заняў старое месца і па-ранейшаму выглядваў з-за занавескі высокага мужчыну с чорнай павязкай на воку, пакуль яму не забалелі свае лічныя вочы. Нарэшце ён не мог устрымацца і зажмурыў іх на хвілюдругую; як толькі гэта зрабіласа, то ён адразу і чуе Чыквідавы выкрыкі: «Вось ён! Трымай!» знову ён бяжыць, з Чыквідам у палавіну вуліцы паперадзе, і прабег два разы болып, чым учора, даведваецца, што злодзей зноў убег! Так было яшчэ раза са два, а потым саседзі сказалі, што Чыквіда абрабаваў чорт і ціпер яво дурачыт; другія думалі, што бедны Чыквід забалел на галаву з гора.
—А што сказаў Джэм Спаерс? — запытаўся доктар, які вярнуўся ў пакой неўзабаве пасля таго, як Блатэрс пачаў расказваць.
— Джэм Спаерс доўгі час зусім нічаго не казаў і да всяго прыслуховываўса, а гэта значыт, што ён разумеў сваю справу як след, — адказаў віж. — Але аднаго разу ранкам увайшоў ён у бар, падняў табакерку і гаворыць: «Чыквід, я знайшоў таго, хто ўчыніў рабунак. «Праўда? — гаворыць Чыквід. — О мой дарагі! Спаерс, толькі дай мне папомсціцца! I я памру спакойна! О мой дарагі Спаерс, дзе ж гэты злодзей?» «Паіплі, — гаворыць Спаерс і прапануе яму панюшку табаку, — даволі мазгі пудрыць. Ты сам гэта зрабіў!» Так яно і было папраўдзе, і на гэтым ён добра
нагрэў сабе рукі; так нічаго і не аткрылася б, каб ён не замятаў сляды так старацельна, вось і ўсё, — закончыў містэр Блатэрс, ставячы кілішак і пабраскваючы кайданкамі.
— Вельмі цікава, вельмі, — заўважыў доктар. — А цяпер, калі вам пажадана, можаце падняцца наверх.
— Калі вам пажадана, сэр, — адказаў містэр Блатэрс, і абодва віжы, не адстаючы, рушылі за доктарам наверх, у пакой Олівера. Замыкаў шэсце містэр Джайлс са свечкай у руце.
Олівер драмаў, але выглядаў ён нашмат горш, і гарачка ў яго была нашмат болыпая, чым раней. 3 дапамогай доктара ён змог пасядзець з хвіліну ці дзве; ён глядзеў на незнаёмых людзей, абсалютна не разумеючы і, відаць, неўсведамляючы, дзе ён і што з ім адбываецца.
—Вось, гэта той самы хлопец, — сказаў шэптам, але з вельмі вялікай экспрэсіяй містэр Лосбэрн, — той самы, які свавольнічаў тут непадалёку і якога выпадкова паранілі з самапала на пляцы Містэра-як-яго-там-завуць, — гэта адразу за намі. Ранкам ён прыйшоў сюды па дапамогу, а яго адразу затрымлівае і абыходзіцца з ім груба вось гэты праніклівы джэнтльмен са свечкай у руцэ, ставячы тым самым яго жыццё пад вялікую пагрозу, што я магу як лекар кампетэнтна засведчыць.
Містэры Бластэрс і Даф паглядзелі на дамарада, якога адрэкамендавалі такім чынам. Агаломшаны містэр Джайлс з выразам страху, змешанага з неўразуменнем, пераводзіў пагляд то з Олівера на містэра Лосбэрна, то з містэра Лосбэрна на Олівера.
— Спадзяюся, вы не будзеце адмаўляць гэтага? — сказаў доктар, беражліва кладучы Олівера на пасцель.
—Я... я хацеўяк найлепш, сэр! — знайшоўся Джайлс. — Яны... у іх пэўна быў хлопчык.
—Які хлопчык? — перапытаў старшы віж.
—Хлопчык узломшчыкаў, сэр! — адказваў Джайлс. — Яны... У іх дакладна быў хлопчык.
—Дак значыць, вы так ціпер думаеце, — працягваў дапытвацца Блатэрс.
— Што думаю? — спытаў Джайлс, няўцямна гледзячы на віжа.
—Думаеце, што гэты хлопчык — той самы, тупая ваша галава! — нецярпліва патлумачыў Блатэрс.
— He ведаю, насамрэч не ведаю, — сказаў Джайлс з пакаянным тварам. — He стану клясціся, не.
—Дак што ж вы врэшце думаеце?
— He ведаю, што і думаць, — адказаў бедны Джайлс. — Я не думаю, што гэта той хлопчык. Насамрэч. Я нават амаль іпто пэўны, што гэта не той хлопчык. Усялякае здараецца, вы ж ведаеце.
— Сэр, гэты чалавек выпіў, альбо што? — запытаўся Блатэрс, павярнуўіпыся да доктара.
— Ну і тупагаловы ты мужык, — з пагардай сказаў Даф, звяртаючыся да містэра Джайлса.
Падчас гэтага дыялогу містэр Лосбэрн мераў пульс свайго пацыента; цяпер ён устаў з фатэля, які стаяў ля ложка, і заўважыў, што калі ў віжоў засталіся якія-небудзь сумненні, то, можа быць, ім лепш было б прайсці ў суседні пакой і распытаць Брытлза.
Яны прынялі гэтую прапанову і накіраваліся ў сумежны пакой, дзе пакліканы туды містэр Брытлз заблытаў і сябе, і свайго паважанага начальніка ў такую шчытную павуціну новых супярэчнасцяў і алагізмаў, што не ўдалося высветліць ніводнага факта, акрамя факта ягонага поўнага неўразумення; зрэшты, ён заявіў, што не апазнаў бы хлопчыка, каб яго тут адразу паставілі перад ім, што ён толькі прымаў Олівера за таго хлопчыка, таму што так сказаў раней містэр Джайлс і што пяць хвілін таму на кухні містэр Джайлс прызнаўся, што, магчыма, ён паспяшаўся.
Потым сярод іншых цікавых ідэй узнікла і такая: а ці падстрэліў містэр Джайлс каго-небудзь наогул? Калі аглядзелі другі пісталет з пары, то знайшлі, што ён зараджаны адно порахам і папяровым пыжом. Гэтае адкрыццё зрабіла важкае ўражанне на ўсіх, акрамя доктара, які выняў кулю хвілін дзесяць таму назад. Але найболып гэтае адкрыццё ўразіла самога містэра Джайлса, які некалькі гадзін мучаўся ад неверагоднасці таго, што ён параніў свайго бліжняга, і цяпер ухапіўся за гэтую ідэю і ўсяляк яе прапагандаваў. Нарэшце агенты, ужо не надта турбуючыся пра Олівера, пакінулі ў доме канстэбля з Чэрсі і паехалі начаваць у горад, паабяцаўшы вярнуцца назаўтра ўранні.
Наступным ранкам пайшла пагалоска, што ў турму ў Кінгстане пасадзілі двух мужчын і хлопчыка, якіх пры падазроных абставінах арыштавалі ўночы; адпаведна, містэр Блатэрс і містэр Даф паехалі ў Кінгстан. Аднак пры больш пільным разглядзе падазроныя абставіны заключаліся адно ў тым, што гэтых трох людзей знайшлі ў стозе сена, дзе яны спалі, што хоць і з’яўляецца цяжкім злачынствам, аднак караецца адно толькі ўвязненнем і з пункту гледжання міласцівага англійскага закона з яго ўсебаковай любоўю да каралеўскіх падданых лічыцца пры адсутнасці інпіых улік недастатковым доказам таго, што той, хто спаў (тыя, хто спалі), учыніў рабаўніцтва з узломам і, такім чынам, заслугоўвае смяротнага пакарання. Містэр Блатэрс і містэр Даф вярнуліся, не набраўшыся розуму.
Карацей кажучы, пасля шматлікіх праверак і размоў мясцовы суддзя ахвотна згадзіўся прыняць заруку, што Олівер з’явіцца, як толькі яго выклічуць, а Блатэрс і Даф, узнагароджаныя некалькімі гінеямі, вярнуліся ў горад, так і не прыйшоўшы да згоды ў ацэнцы вынікаў свайго выезду: Даф, грунтоўна абдумаўшы ўсе абставіны справы, схіляўся да таго, што замах быў зроблены Сямейным Пэтам, а першы гатовы быў у роўнай меры прыпісаць заслугу вялікаму Насатаму Чыквіду.
Тым часам пад аб’яднаным наглядам місіс Мэйлі, міс Роз і добрасардэчнага містэра Лосбэрна Олівер пакрысе папраўляўся і раскашаваў. Калі толькі палымяныя малітвы, якія выліваюцца з сэрца, перапоўненагаўдзячнасцю, бываюць пачутыя на небе — а калі не, то што тады ў такіх малітвах! — то тыя блаславенні, якія сірацінка выпрошваў для сваіх дабрадзеяў, пранікалі ў іхнія сэрцы і спараджалі ў іх спакой і шчасце.
РАЗДЗЕЛ ХХХП
пра шчаслівае жыццё, якім пачаў жыць Олівер сярод сваіх новых сяброў
Олівер хварэў доўга і цяжка. Апрача болю ў прастрэленай руцэ, хлопчыка даймала ліхаманка, якая прычапілася да яго ад доўгага знаходжання пад дажджом і на холадзе і не адпускала шмат тыдняў, моцна падрываючы ягоныя сілы. Але нарэшце ён памалу пачаў выздараўліваць, так што часам ужо мог звязаць некалькі слёзных слоў удзячнасці для дзвюх мілых лэдзі; ён казаў, што горача спадзяецца, ачуняўшы, зрабіць што-небудзь такое, каб даказаць ім сваю ўдзячнасць, — нешта такое, каб яны адразу ўбачылі тую любоў і адданасць, якой поўнілася ягонае сэрца, хаця б нешта нязначнае, нейкую драбніцу, якая, аднак, упэўніць іх у тым, што іх пяшчота і прыхільнасць не былі растрачаныя дарма, што бедны хлопчык, якога іх дабрадзейнасць выратавала ад бяды або нават ад смерці, хоча ад усёй душы служыць ім.
— Бедны хлопчык, — сказала аднойчы Роз, калі Олівер засмяглымі вуснамі спрабаваў вымавіць словы ўдзячнасці, — калі ты гэтага захочаш, у цябе будзе яшчэ шмат магчымасцей саслужыць нам службу. Мы паедзем у вёску, і мая цётухна хоча, каб і цябе ўзялі з намі. Спакой, чыстае паветра і ўсе радасці, хараство вясны адновяць твае сілы за некалькі дзён, і мы дамо табе сотні даручэнняў, калі яны толькі будуць табе па сілах.
—Па сілах! — усклікнуў Олівер. — О мілая лэдзі, я жыў бы адно толькі, каб працаваць дзеля вас, каб мець магчымасць прынесці вам задавальненне, паліваючы вашы кветкі, даглядаючы вашых птушак і цэлы дзень бегаючы на пасылках, — што б я толькі ні аддаў, каб зрабіць вас шчаслівай!
—Табе зусім не трэба нічога аддаваць, — сказала міс Мэйлі з усмешкай, — я ж казала, што мы дамо табе сотні даручэнняў, і ты зробіш мяне насамрэч шчаслівай, калі будзепі працаваць хаця б напалову так, як абяцаеш, каб дагадзіць нам.
—Шчаслівай, мэм! — усклікнуў Олівер. — Як прыемна чуць, што вы так кажаце!
— Ты можаш зрабіць мяне нават болып шчаслівай, чым можна выразіць словамі, — працягвала маладая лэдзі. — Для мяне было б невыказным задавальненнем проста ведаць, што мая мілая, дарагая цётухна стала збавіцелькай для кагокольвечы, уратаваўшы ад такой жахлівай бяды, пра якую ты нам распавядаў; ведаць, што той, хто спазнаў яе дабрыню і спачуванне, шчыра ўдзячны, — гэта, нарэшце, прынесла б мне такую радасць, што ты і ўявіць сабе не можаш. Ты разумееш тое, што я кажу? — запыталася яна, гледзячы ў задуменны твар Олівера.