Олівер Твіст
Чарльз Дыкенс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Галіяфы
Памер: 456с.
Мінск 2010
Калі ён прыйшоў дадому, місіс Мэйлі сядзела ў маленькай гасцёўні. У Олівера сэрца ёкнула, калі ён яе ўбачыў: старая лэдзі не адыходзіла ад пасцелі сваёй пляменніцы, і ён з трымценнем думаў, якая перамена прымусіла яе адысці. Ён даведаўся, што Роз моцна заснула і што калі яна прачнецца, то або пачне выздараўліваць, або развітаецца з імі ўсімі і памрэ.
Так яны сядзелі некалькі гадзін, услухваліся, баяліся загаварыць. Абед аднеслі некранутым; бачна было, што думкі іхнія луналі дзесьці далёка — так сачылі яны за сонцам, якое апускалася ўсё ніжэй і ніжэй і нарэшце афарбавала зямлю і неба ў тыя ружовыя колеры, якія прадвяшчаюць яго заход. Напружаны іхні слых улавіў крокі: нехта набліжаўся. Міжволі яны разам кінуліся да дзвярэй; увайшоў містэр Лосбэрн.
— Што з Роз? — усклікнула старая лэдзі. — Кажыце адразу! Я не магу вынесці чакання: што заўгодна, толькі не няпэўнасць! О, кажыце хутчэй, дзеля Бога!
—Супакойцеся, прашу вас, — адказаў доктар, падтрымліваючы яе. — Будзьце спакойнай, дарагая мэм, прашу вас.
— Пусціце мяне, дзеля Бога! Маё дарагое дзіця! Яна памерла! Яна памірае!
— He! — горача ўсклікнуў доктар. — 3 Божае ласкі і спагады яна будзе жыць на радасць і блаславенне нам яшчэ шмат гадоў!
Лэдзі ўпала на калені і паспрабавала скласці рукі, але сілы, якія так доўга падтрымлівалі яе, адышлі ў неба з першай падзякай з яе вуснаў, і яна апусцілася на рукі сябра.
РАЗДЗЕА XXXIV
утрымлівае некаторыя папярэднія звесткі пра аднаго маладога джэнтльмена, які з’яуляецца на сцэне, а таксама новую прыгоду Олівера Твіста
Столькі шчасця цяжка было вытрымаць. Олівер быў узрушаны, агаломшаны нечаканай весткай; ён не мог ні плакаць, ні размаўляць, ні сядзець склаўшы рукі. Яму ледзьве хапіла сілы асэнсаваць, што ж адбылося, і пасля доўгага шпацыру на халаднаватым вечаровым паветры ён расплакаўся. Слёзы прынеслі яму палёгку; ён быццам бы ачнуўся і ўсвядоміў цалкам
тую радасную перамену, якая адбылася, і наколькі непад’ёмным быў груз трывогі, зняты з ягоных плячэй.
Хутка надышлі прыцемкі. Ён вярнуўся дадому, нагружаны кветкамі, якія збіраў з асаблівай стараннасцю, каб упрыгожыць імі пакой хворай. Ён бадзёра крочыў па дарозе і тут пачуў, што ззаду едзе нейкі экіпаж і што набліжаецца ён з шалёнай хуткасцю. Олівер азірнуўся і ўбачыў, што да яго хутка набліжаецца паштовая карэта; паколькі коні імчалі галопам, а дарога была вузкая, ён прыціснуўся да брамы, каб прапусціць экіпаж.
Калі карэта праязджала паўз яго, Олівер паспеў заўважыць мужчыну ў доўгім начным каўпаку, твар якога падаўся яму знаёмым; аднак экіпаж прамільгнуў так хутка, што ён не паспеў пазнаць чалавека. Праз секунду ці дзве каўпак высунуўся ў акно карэты, і гучны голас загадаў кучару спыніцца, што той выканаў, як толькі яму ўдалося ўправіцца з коньмі. Той самы голас аклікнуў Олівера па імені.
—Гэй! — крыкнуў голас. — Олівер, што новага? Міс Роз! Мастэр О-лі-вер!
—Гэта вы, Джайлс? — усклікнуў Олівер, падбягаючы да дзвярэй.
Джайлс зноў высунуў свой каўпак і хацеў быў нешта адказаць, як раптам яго адпіхнуў нейкі малады чалавек, які займаў другі куток карэты, і таксама нецярпліва перапытаў, што новага.
—Адным словам, — крыкнуў джэнтльмен, — лепш або горпі?
—Лепш, нашмат лепш! — паспешліва азваўся Олівер.
—Дзякуй Богу! — усклікнуў джэнтльмен. — Ты гэта дакладна ведаеш?
— Так, сэр, — адказваў Олівер. — Крызіс мінуў усяго некалькі гадзін таму назад. Містэр Лосбэрн кажа, што ўся небяспека мінула.
Джэнтльмен больш не прамовіў ні слова. Ён прачыніў дзверы карэты, выскачыў на дарогу, узяў Олівера за руку і адвёў убок.
—Ты ўпэўнены ў гэтым? Хлопчык мой, ты не памыляешся? — дрыготкім голасам дапытваўся чалавек. — Малю, не падманвай мяне, не абуджай спадзяванняў, якім не дадзена спраўдзіцца.
—Я не стаў бы гэтага рабіць ні за што на свеце, сэр, — адказваў Олівер. — Верце мне. Містэр Лосбэрн сказаў, што яна будзе жыць на радасць нам яшчэ шмат гадоў. Я чуў гэта на ўласныя вушы.
У Олівера слёзы навярнуліся на вочы, калі ён успомніў сцэну, якая падарыла так шмат шчасця; джэнтльмен адвярнуў твар і нейкі час маўчаў. Оліверу падалося, што ён пачуў, як той некалькі разоў перасільваў рыданне, але не хацеў замінаць джэнтльмену, бо добра разумеў, што той адчувае ў гэты момант, таму проста стаяў збоку і рабіў выгляд, што заняты сваім букетам.
Увесь гэты час містэр Джайлс у белым начным каўпаку сядзеў на сходах карэты, абапершыся абодвума локцямі на калені і выціраючы вочы сіняй папяровай насоўкай з белымі крапінамі. Бядак не прыкідваўся ўзрушаным — пра гэта сведчылі яго чырвоныя вочы, якія ён падняў на маладога джэнтльмена, калі той павярнуўся і загаварыў з ім.
—Сядайце вы, Джайлс, у карэту і едзьце да маёй маці, — сказаў ён. — Я паціху пайду пешшу, каб выйграць трохі часу, пакуль яе не пабачу. Перадайце, што я падыходжу.
— Прашу выбачыць, містэр Гары, — адказаў Джайлс, канчаткова паправіўшы стан свайго аблічча пры дапамозе насоўкі, — але быў бы абавязаны вам, каб вы даручылі гэтую місію паштоваму кур’еру. He належыць жанчынам бачыць мяне ў такім стане, сэр. Я назаўсёды страціў бы аўтарытэт у іх, каб гэта здарылася.
—А наогул рабіце, як вам лепш, — згадзіўся, усміхаючыся, Гары Мэйлі. — Няхай ён едзе паперадзе з багажом, калі вам так хочацца, а вы ідзіце следам разам з намі. Але найперш памяняйце гэты начны каўпак на больш адпаведны галаўны ўбор, інакш нас прымуць за вар’ятаў.
Містэр Джайлс, атрымаўшы напамін пра свой неадпаведны касцюм, сцягнуў з галавы і схаваў у кішэню каўпак, а ўзамен надзеў капялюш простага і сур’ёзнага фасону, які ён знайшоўу карэце. Пасля гэтага фарэйтар ад’ехаў, а Джайлс, містэр Мэйлі і Олівер, не спяшаючыся, пайшлі следам.
Па дарозе Олівер час ад часу кідаў на новага чалавека зацікаўленыя позіркі. На выгляд таму было гадоў дваццаць пяць; ён быў сярэдняга росту, твар адкрыты і прыемны, манера трымацца простая і нязмушаная. Нягледзячы на розніцу ва ўзросце, ён так быў падобны на старую лэдзі, што Оліве-
ру няцяжка было прыйсці да думкі аб іх сваяцтве, нават калі б джэнтльмен і не згадаў місіс Мэйлі як сваю маці.
Калі яны наблізіліся да асабняка, місіс Мэйлі з нецярпеннем чакала сына. Сустрэча ўзрушыла абоіх.
— Мама! — прашаптаў малады чалавек. — Чаму ты мне не пісала?
— Я напісала, — адказала місіс Мэйлі, — але, падумаўшы, вырапіыла не адсылаць ліст да таго часу, пакуль не пачую меркавання містэра Лосбэрна.
— Але навошта, — працягваў малады чалавек, — навошта было рызыкаваць, калі ледзьве не здарылася тое, што магло б здарыцца? Калі б Роз — я не магу наважыцца вымавіць гэтае слова, — калі б хвароба скончылася інакш, як бы вы змаглі прабачыць сабе? Хіба мог бы я зноў быць шчаслівым калінебудзь?
— Калі б гэта здарылася, Гары, — адказала місіс Мэйлі, — тваё жыццё было б разбітае, і ўжо не адыгрывала б вялікай ролі, прыехаў бы ты на дзень раней або на дзень пазней.
—Няхай так — што ж дзіўнага, мама? — адказаў малады чалавек. — I навошта казаць «калі б»? Так яно і ёсць насамрэч, так і ёсць, мама, і вы гэта добра ведаеце!
—Я ведаю, што яна заслугоўвае найлепшай і найчысцейшай любові, на якую здольнае сэрца мужчыны, — сказала місіс Мэйлі. — Я ведаю, што яе зычлівая і жарсная натура патрабуе ў адказ большага, чым павярхоўная прыхільнасць — яна патрабуе пачуцця трывалага і глыбокага. Калі б я гэтага не разумела і не ведала, што, калі да яе памяняе стаўленне той, каго яна кахае, я палічыла б сваю задачу не такой цяжкай і з лёгкім сэрцам узялася б за выкананне таго, што лічу сваім непасрэдным абавязкам.
— Гэта несправядліва, мама, — запярэчыў Гары. — Ты ўсё яшчэ глядзіш на мяне як на хлопчыка, які не ўсведамляе сваіх здольнасцяў і не разумее памкненняў свайго сэрца!
— Мой дарагі сын, — сказала місіс Мэйлі, кладучы руку яму на плячо, — я думаю, што юнацтву ўласцівыя высакародныя памкненні, якія не працягваюцца доўга, а сярод іх ёсць такія, якія, калі іх задавальняюць, робяцца яшчэ болып мімалётнымі.
А найперш думаю, — працягвала лэдзі, гледзячы сыну проста ў вочы, — калі імпульсіўны, эмацыйны і самалюбівы мужчына жэніцца з дзяўчынай, імя якой заплямленае, то хоць яна ў гэтым і не вінаватая, але бессардэчныя, дрэнныя людзі могуць дапякаць усё жыццё ёй і ейным дзецям і, з узрастаннем яго поспеху ў свеце, нагадваць яму пра пляму і здзекавацца з яго; і я думаю, што аднойчы гэты чалавек, які б ні быў ён добры і велікадушны, можа раскаяцца ў саюзе, на які пайшоў у маладосці, а дзяўчына будзе пакутаваць, ведаючы пра гэта.
— Мама, — нецярпліва запярэчыў малады чалавек, — той, хто ўчыніў гэта, быў бы адно толькі эгаістычным нягоднікам, нявартым таго, каб называцца мужчынам, і нявартым жанчыны, якую вы апісваеце.
—Так ты думаеш цяпер, Гары, — сказала яго маці.
— I буду думаць так заўсёды! — адказаў малады чалавек. — Душэўныя пакуты, якія я вынес за апошнія два дні, змушаюць мяне да непрыхаванага прызнання ў жарсці, якая, як вам добра вядома, зарадзілася не ўчора і не ёсць мімалётным пачуццем. Маё сэрца належыць толькі Роз, мілай, пяшчотнай дзяўчынцы маёй, як толькі можа належаць жанчыне мужчынскае сэрца. У мянеўжыцці няма думак, поглядаў, спадзяванняў, не звязаных з ёю, і калі вы замінаеце гэтым маім памкненням, то вы бераце ў свае рукі мой спакой і маё шчасце і выкідваеце іх на вецер. Падумайце, мама, пра гэта, падумайце пра мяне і не забывайцеся пра цёплыя пачуцці, праякія вы, здаецца, маладумаеце!
— Гары! — усклікнула місіс Мэйлі. — Я якраз і думаю. Шмат думаю пра гарачыя, чуллівыя сэрцы, бо хачу засцерагчы іх ад ран. Але мы ўжо гаварылі пра гэта многа, гаварылі нават больш чым трэба.
—Тады няхай вырашае Роз, — уставіў Гары. — Вы не будзеце настойваць на гэтых сваіх меркаваннях, каб ствараць перашкоды на маім шляху?
— He, — адказвала місіс Мэйлі, — але я хацела б, каб ты падумаў...
—Я ўжо падумаў! — нецярпліва перапыніў Гары. — Мама, я ўжо падумаў, а думаў я доўгія гады. Я пачаў думаць ужо тады,
калі навучыўся сур’ёзна разважаць. Mae пачуцці застаюцца нязменнымі, якімі былі заўсёды. Навошта мне пакутваць далей, адкладваючы рашэнне, не даючы выхаду сваім пачуццям, калі гэта ні да чога добрага не прывядзе? He! Я скажу Роз і толькі потым паеду адсюль.