Олівер Твіст  Чарльз Дыкенс

Олівер Твіст

Чарльз Дыкенс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Галіяфы
Памер: 456с.
Мінск 2010
105.69 МБ
Гэта было адно імгненне, позірк, успышка. Яны адразу зніклі. Але яны пазналі яго, а ён іх, і твары іхнія так моцна адбіліся ў яго памяці, быццам яны былі глыбока высечаныя ў камені і знаходзіліся ў яго перад вачыма з самага нараджэння. Нейкае імгненне ён стаяў у аслупяненні, потым выскачыў з акна ў сад і паклікаў на дапамогу.
РАЗДЗЕА XXXV,
які апавядае пра нездавальняючы вынік прыгоды Олівера і пра даволі важную размову паміж Гары і Роз
Калі насельнікі дома, звярнуўшы ўвагу на крыкі Олівера, паспяшаліся на яго голас, хлопчык, бледны, узрушаны, паказваў у бок лугоў за домам і, з цяжкасцю вымаўляючы словы, казаў:
— Габрэй! Габрэй!
Містэр Джайлс не мог зразумець, што гэта азначала, але Гары Мэйлі, які меў болып хуткую рэакцыю і чуў ад Олівера гісторыю ягонай маці, зразумеў імгненна.
—У які бок яны пабеглі? — спытаў ён, схапіўшы цяжкі дрын, які стаяў у кутку.
—У той, — адказаў Олівер, паказваючы, у якім баку зніклі прыхадні. — Яны адразу зніклі.
—Тады яны ў канаве! — сказаў Гары. — За мной! I старайцеся не адставаць.
Сказаўшы гэта, ён пераскочыў цераз агароджу і прыпусціў так шпарка, што іншыя ззаду з цяжкасцю паспявалі.
Джайлс паспяшаўся як мог, тое самае і Олівер; праз хвіліну або дзве перакульнуўся цераз агароджу і містэр Лосбэрн, які быў на шпацыры і цяпер вяртаўся. Ен падхапіўся з болыпай жвавасцю, чым можна было ад яго чакаць, і на злом галавы кінуўся следам за тымі, хто пабег паперадзе, аглушаючы наваколле крыкамі: «Што здарылася?»
Так яны імчаліся наперад, ні разу не спыніўшыся, каб аддыхацца, пакуль іхні лідэр не павярнуў на ўказаны Оліверам куток поля і не пачаў уважліва абшукваць канаву і агароджы, якія да яе прымыкалі. Гэта дало іншым час яго дагнаць, а Олівер змог расказаць містэру Лосбэрну пра абставіны, якія спрычынілі такую імклівую пагоню.
Аднак пошукі не далі ніякіх вынікаў. He было нават якіхнебудзь свежых слядоў. Цяпер усе стаялі на невысокім узвышшы, адкуль можна было агледзець навакольныя палі на тры-чатыры мілі. Злева ў лагчыне знаходзілася вёска, але каб дабрацца да яе па дарозе, указанай Оліверам, прыхадням трэба было б зрабіць круг па адкрытай мясцовасці, і яны наўрад ці маглі б схавацца за такі кароткі час. 3 другога боку луг межаваў са старым густым лесам, але і там яны не маглі праскочыць незаўважанымі.
—Пэўна ж, табе гэта прыснілася, Олівер, — сказаў Гары Мэйлі.
— О не, сэр, — адказаў Олівер, уздрыгваючы пры адным толькі ўспаміне пра агідную фізіяномію старога мярзотніка, — я выразна яго бачьгў. Я выразна бачыў іх абодвух, гэтаксама добра, як бачу цяпер вас.
—Ахто быў другі? — спыталі разам Гары і містэр Лосбэрн.
—Той самы чалавек, пра якога я вам расказваў. Той, які так нечакана заступіў мне дарогу ля гасцініцы, — адказаў Олівер. — Мы глядзелі адзін аднаму ў вочы, магу вам паклясціся.
—Дык што, ты ўпэўнены: яны пабеглі ў гэты бок? — настойліва запытаў Гары.
—Я бачыў гэта таксама добра, як тое, што яны перад тым стаялі ля акна, — адказаў Олівер, паказваючы на агароджу, што стварала мяжу паміж лугавінай і садам. — Высокі пераскочыў цераз агароджу тут, а габрэй прабег колькі крокаўу правы бок, а потым ушчаміўся ў гэтую пройму.
Пакуль Олівер казаў, абодва джэнтльмены ўважліва зазіралі ў яго сур’ёзны твар; іх пераканала тая ўпэўненасць, з якой ён гаварыў. Аднак пакуль што анідзе не было відаць слядоў людзей, якія паспешліва ўцякалі. Трава была высокая, аднак нідзе не прытаптаная, хіба толькі там, дзе ступалі іх уласныя ногі. Па адкосах і краях канавы наверсе была сырая гліна, але нідзе не было відно слядоў мужчынскіх чаравікаў або хоць якіх-небудзь слядоў, якія паказвалі б, што тут нядаўна ступала нага чалавека.
—Дзіўна, — сказаў Гары Мэйлі.
—Дзіўна, — рэхам адгукнуўся доктар. — Нават Блатэрс і Даф не змаглі б туг разабрацца.
Нягледзячы на відавочную бесперспектыўнасць сваіх пошукаў, яны не пайшлі дадому, пакуль ноч, якая ахінула наваколле, не зрабіла далейшыя пошукі бяссэнсавымі, — але нават тады ад іх адмовіліся з неахвотай. Джайлса паслалі ў вясковыя піўніцы з дакладным апісаннем знешнасці і адзежы прыхадняў, якое даў Олівер. Прынамсі, габрэй быў дастаткова заўважным, каб яго прыкмецілі, калі б ён зайшоў выпіць куфаль элю або проста бадзяўся б паблізу, аднак Джайлс вярнуўся ні з чым, так што нельга было раскрыць або як-небудзь растлумачыць таямніцу.
Наступным днём пошукі былі адноўленыя, зноў спрабавалі нешта даведацца, але зноў без поспеху. Яшчэ праз дзень Олівер і містэр Мэйлі выправіліся ў мястэчка ў спадзяванні, што там пачуюць што-небудзь пра прыхадняў, але і гэтае намаганне не дало вынікаў, так што праз некалькі дзён здарэнне пачало забывацца, як забываецца шмат чаго, калі цікаўнасць, не атрымаўшы болей спажывы, памірае сама сабой.
Між тым Роз хутка папраўлялася. Яна ўжо магла выходзіць са свайго пакоя, хадзіць у доме і на вуліцу; зноў уліўшыся ў кола сям’і, яна напаўняла радасцю сэрцы ўсіх.
Але хоць гэтая шчаслівая перамена мела бачны ўплыў на маленькае кола, хоць радасныя галасы і вясёлы смех зноў загучалі ў асабняку, часамі ў некаторых прыналежных да пенатаў адчувалася нейкая напружанасць, нават у самой Роз, і Олівер не прамінуў гэта заўважыць. Місіс Мэйлі з сынам часта сядзелі, замкнуўшыся ўдваіх, а Роз не аднойчы прыходзіла заплаканая. Пасля таго, як містэр Лосбэрн вызначыў дзень свайго ад’езду ў Чэрсі, гэтыя сімптомы сталі болып частымі, і было відавочна, што адбывалася нешта такое, што ўплывала на душэўны спакой маладой лэдзі і яшчэ кагосьці з блізкага атачэння.
Нарэшце, аднойчы ранкам, калі Роз была адна ў маленькай сталоўцы, туды ўвайшоў Гары Мэйлі і пасля некаторага вагання папрасіў у яе дазволу на кароткую размову.
— Мне трэба мала, зусім мала часу, Роз, — сказаў малады чалавек, падсоўваючы крэсла і сядаючы насупраць яе. — Тое, што я хачу сказаць, ужо само адкрылася вашаму розуму. Mae самыя шчырыя мары і спадзяванні не былі схаваныя ад вас, хоць вы яшчэ не чулі ад мяне ні слова пра іх.
Роз пабялела, як толькі ён увайшоў, але гэта можна было патлумачыць яе хваробай. Яна толькі кіўнула і, схіліўшы галаву да кветак, якія стаялі паблізу, моўчкі чакала працягу.
—	Мне... мне варта было б паехаць адсюль раней, — сказаў Гары.
—	Насамрэч, — адказала Роз. — Прабачце, што я кажу так, але як для мяне, дык лепей бы вы паехалі.
—	Мяне прывяла сюды боязь самага страшнага і непапраўнага, — працягваў малады чалавек, — боязь страціць дарагога чалавека, з якім звязаныя ўсе мае спадзяванні і надзеі. Вы паміралі, вы луналі паміж небам і зямлёй. Мы ведаем: калі хвароба наведвае маладых, прыгожых, добрых, то чыстыя іх душы падсвядома імкнуцца да светлага прытулку дзеля вечнага спачыну... Мы ведаем — няхай дапаможа нам Неба! — што найлепшыя і найчысцейшыя з нас занадта часта вянуць у самым росквіце.
Слёзы набеглі на вочы мілай дзяўчыны, калі яна пачула гэта, і калі адна слязінка ўпала на кветку, над якой яна схіліла-
ся, і ярка заблішчала на венчыку, надаючы кветцы яшчэ больш прыгажосці, то здавалася, што гэта вільгаць з вачэй дзяўчыны — увасабленне пачуццяў яе маладога, далікатнага сэрца, якое па праву заяўляе аб радстве з найлепшымі творамі прыроды.
—Анёл, істота, роўная па чысціні і нявіннасці Божым анёлкам, трымцела паміж жыццём і смерцю, — працягваў малады чалавек. — О! Хто мог спадзявацца, калі перад яе вачыма адкрыўся далёкі свет, які больш родны ёй, што яна вернецца да смутку і нягодаў гэтага свету! Роз, Роз, ведаць, што вы знікаеце, як лёгкі цень, адкінуты на зямлю нябесным промнем, не мець надзеі, што вы будзеце ўратаваныя дзеля тых, хто чэзне тут, — не разумеючы, дарэчы, чаму вы мусіце быць выратаванай дзеля нягодаў, — адчуваць, што вы належыце да той прамяністай сферы, у якую так рана адляцела ўжо шмат найлепшых і найчысцейшых, і, аднак, насуперак усім гэтым суцяшальным думкам маліцца за тое, каб вы былі захаваныя для тых, хто вас любіць — такую пакуту хіба можна вынесці? I гэтая пакута была ўва мне, дзень і ноч. Разам з ёй мяне апанавала такая плынь страху, боязі, нават самалюбных перажыванняў ад думкі, што вы можаце памерці, не даведаўшыся, як аддана я кахаю вас — гэтая плынь магла ўвабраць у сябе маю свядомасць, мой розум. Вы пачалі папраўляцца. Дзень за днём, што там — гадзіна за гадзінай дадавалася нейкая кропелька здароўя, улівалася ў кволы ваш струмень жыцця, які паволі цёк у вас, — пакуль ён зноў не набраўся моцы ды імклівасці. Я, можна сказаць, бачыў, як вы вярталіся ад смерці да жыцця, я сачыў за гэтым вачыма, аслепленымі каханнем, жарсным і глыбокім. Дык не кажыце мне, што вы хочаце пазбавіць мяне ўсяго гэтага! Цяпер, калі я люблю, калі маё сэрца больш адкрылася людзям.
—Я не гэта хацела сказаць, — са слязьмі на вачах сказала Роз, — я хачу толькі, каб вы паехалі адсюль і зноў імкнуліся да мэтаў болып годных і высокіх, да мэтаў, якія вартыя вас.
— Няма мэты, больш вартай мяне, больш вартай самага высакароднага чачавека, які толькі можа быць, чым змагацца за сэрца такое, як ваша! — сказаў малады чалавек, беручы яе руку. — Роз, мая мілая Роз, я кахаю вас ужо столькі гадоў. Я кахаў,
спадзеючыся заваяваць шлях да славы, а потым горда прыйсці дамоў і падзяліць яе з вамі... Я наяве марыў, яку гэтую шчаслівую хвіліну я нагадаю вам пра тыя шматлікія неўвасобленыя ў словы юнацкія сведчанні любові і папрашу вашай рукі, выконваючы даўняе наша маўклівае пагадненне. Час гэты не настаў, але сёння, не зведаўшы ніякай славы і не спраўдзіўшы ніводнай юнацкай мары, я прапаную вам сэрца, якое ўжо даўно аддадзена вам; увесь мой лёс залежыць ад таго, ці прымеце вы маю прапанову.
— Вы заўсёды ставіліся да мяне добра і высакародна, — адказвала Роз, перасільваючы ўзрушэнне. — Я думаю, вы верыце, што я не бессардэчная і не няўдзячная. Выслухайце мой адказ.
— Вы адкажаце, што я змагу заслужыць вас, ці не так, дарагая Роз?
—Я адкажу, — азвалася Роз, — што вы павінны забыць мяне, — забыць не як старога, адданага сябра (гэта мяне глыбока параніла б), а забыць як тую, каго вы кахаеце. Азірніцеся навокал, падумайце, колькі ёсць на свеце сэрцаў, заваяваць якія вам было б уцешна. Калі хочаце, даверце мне таямніцу вашага новага кахання, і я буду вашым самым адданым, блізкім, шчырым сябрам.