Олівер Твіст  Чарльз Дыкенс

Олівер Твіст

Чарльз Дыкенс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Галіяфы
Памер: 456с.
Мінск 2010
105.69 МБ
Месца, куды яны пераехалі, было вельмі прыгожым. Для Олівера, які вырас пасярод бруднага натоўпу, іпуму і лаянкі, тут пачалося, здавалася, новае жыццё. Ружы і бружмель туліліся да сценаў асабняка, плюшч абвіваўся вакол камлёў дрэў, садовыя кветкі насычалі паветра тонкім водарам. Зусім побач месціліся маленькія вясковыя могілкі, на якіх не было звыродлівых высокіх помнікаў, а віднеліся толькі капцы, пакрытыя дзёрнам і мохам, пад якімі спачывалі вясковыя старыя. Олівер часта гуляў тут; часам ён згадваў убогую магілку сваёй маці, сядаў і, схаваўшыся ад усіх, плакаў, але калі ён падымаў вочы да глыбокага неба над галавой, то ўжо не мог уявіць, што яна ляжыць у зямлі, і аплакваў яе з жалем, але без надрыву.
Гэта былі шчаслівыя дні. Надвор’е стаяла яснае, спакойнае, ночы не прыносілі ні страху, ні клопатаў — ні гібення ў мярзот-
най турме, ні ўзаемінаў з мярзотнымі людзьмі, нічога, акрамя прыемных і шчаслівых думак. Кожны ранак ён ішоў да сівагаловага старога джэнтльмена, які жыў паблізу маленькай цэркаўкі, і той вучыў хлопчыка лепш чытаць і пісаць; стары джэнтльмен гаварыў так лагодна і так шмат улучаў яму ўвагі, што Олівер з усіх сіл стараўся дагадзіць яму. Потым ён з місіс Мэйлі і Роз выпраўляўся на шпацыр і слухаў, як яны размаўляюць пра кнігі, або сядаў побач з імі ўякім-небудзь цяністым месцы і слухаў, як маладая лэдзі чытала які-небудзь твор. Ен гатовы быў слухаць, пакуль не станавілася так цёмна, што нельга было разабраць літар. Потым ён мусіў выконваць заданні на заўтра; над імі ён зацята працаваў у маленькім пакойчыку з акном на агарод, пакуль паціху не апускаўся вечар. У той час лэдзі зноў выходзілі на шпацыр, і ён шпацыраваў разам з імі, з задавальненнем слухаючы ўсё тое, пра што яны размаўлялі, і вельмі радаваўся, калі ім хацелася мець кветку, і ён мог яе сарваць, або калі яны нешта забывалі дома і прасілі яго, каб ён збегаў і прынёс, — яму проста хуткасці не хапала, так ён хацеў ім услужыць. Калі рабілася зусім цёмна, і яны вярталіся ў дом, маладая лэдзі сядала да піяніна і наігрывала прыемныя мелодыі або спявала ціхім, лагодным голасам якую-небудзь старабытную песню, чым вельмі дагаджала сваёй цётцы. У такія вечары свечак не запальвалі, і Олівер у поўным захапленні сядзеў ля аднаго з вокнаў і слухаў цудоўную музыку.
А нядзеля! Наколькі іначай праводзілі гэты дзень тут у параўнанні з тым, як ён праводзіў іх раней! I якія гэта былі шчаслівыя нядзелі — як і іншыя дні таго найшчаслівейшага часу! Зранку было набажэнстваў цэркаўцы; за акном калыхалася зялёная лістота, спявалі птушкі, духмянае паветра прасочвалася праз нізкія дзверы і напаўняла сваім водарам сціплы будынак. Беднякі былі апранутыя так чыста, так акуратна, яны з такой пабожнасцю ўкленчвалі на малітву, што ўсё гэта, здавалася, было для іх чыстай прыемнасцю, а не надакучлівым абавязкам, і хоць іхнія спевы былі нястройнымі, затое — вельмі шчырымі і гучалі больш меладычна (прынамсі, для вуха Олівера), чым што заўгодна, што ён чуў раней у царкве. Потым
зноў шпацыравалі, наведвалі маленькія чыстыя домікі рабочага люду, а ўвечары Олівер прачытваў раздзел або два з Бібліі, якую ён вучыў увесь тыдзень; у сувязі з выкананнем гэтага абавязку ён пачуваўся больш гордым і шчаслівым, чым калі б сам быў святаром.
Ужо а шостай гадзіне ўранні Олівер быў на нагах; ён блукаў палямі, скрозь абіраў агароджы ад палявых кветак і, нагружаны імі, вяртаўся дамоў, а дома яму трэба было старанна і з толкам падабраць букеты для ўпрыгожання стала да сняданка. Быў таксама і крыжацвет для птушак міс Мэйлі, якім Олівер, навучаны гэтаму прыходскім клеркам, з адмысловым густам упрыгожваў клеткі. Пасля таго, як птушкі былі дагледжаныя да дня, Олівера звычайна пасылалі ў вёску каму-небудзь на дапамогу, або зладжваўся на лугавіне які-небудзь дзіўны крыкет; калі гэтага не было, то знаходзілася якая-небудзь праца ў садзе або агародзе, якой Олівер займаўся таксама з вялікай ахвотай (ён вывучаў гэтую навуку пад кіраўніцтвам таго самага настаўніка, які па прафесіі быў садоўнікам). Потым з’яўлялася міс Роз, і яго асыпалі тысячай пахвал заўсё, што ён зрабіў.
Так прамільгнулі тры месяцы — тры месяцы, якія маглі ў жыцці самага ўдачлівага і бесклапотнага смяротнага выдаваць на не абцяжаранае нічым шчасце, а ў жыцці Олівера дык былі проста сапраўдным раем.
Самая шчырая і прыхільная велікадушнасць — з аднаго боку, самая непадробная, гарачая і душэўная ўдзячнасць — з другога, — не дзіўна, што напрыканцы гэтага нядоўгага часу Олівер Твіст вельмі зблізіўся са старой лэдзі і яе пляменніцай, і палымяная прыхільнасць яго юнага, чуллівага сэрца была ўзнагароджаная прыхільнасцю з боку абедзвюх лэдзі і тым, што яны пачалі ім ганарыцца.
РАЗДЗЕЛ ХХХШ,
у якім шчасцю Олівера і яго сяброў нечакана пагражае небяспека
Хутка праляцела вясна, і настала лета. Калі вёска была прыгожай раней, то цяпер яна была ва ўсім бляску і раскошы сваіх багаццяў. Вялікія дрэвы, якія раней падаваліся скурчанымі і голымі, цяпер набрынялі сілай і веліччу, распасцёршы свае шаты над засмяглай глебай, ператварылі пустыя, адкрытыя месцы ў цудоўныя куточкі, адкуль можна было любавацца выдатнымі краявідамі, што купаліся ў яркім сонцы. Зямля апранула сваю самую яркую зялёную мантыю і разнесла паўсюль свае самыя лепшыя водары. Гэта была найлепшая, найжывейшая пара года — усё радавалася і квітнела.
У маленькім асабняку працягвалася ранейшае спакойнае жыццё, а яго насельнікаў перапаўняла ранейшая ціхмяная бесклапотнасць. Олівер ужо даўно выздаравеў і набраўся сілы, але незалежна ад таго, хворы ён быў або здаровы, яго гарачыя пачуцці да бліжніх не мяняліся, хоць многім людзям якраз велfaMi ўласцівая такая зменлівасць. Ён усё яшчэ па-ранейшаму быў тым самым лагодным, прыхільным, чуллівым хлопчыкам, якім быў і тады, калі боль і пакуты забіралі яго сілы і калі ён цалкам залежаў ад увагі і клопату сваіх дабрадзеяў.
Аднойчы цудоўным вечарам яны затрымаліся на шпацыры больш, чым звычайна, бо дзень быў надта цёплым; свяціла поўня, і павеяў лёгкі ветрык, незвычайна свежы. Роз была ў вельмі добрым настроі, і яны ўсё ішлі далей, занятыя вясёлай размовай, і прайшлі далёка за тыя мясціны, у якіх звычайна гулялі. Місіс Мэйлі адчула стому, і яны павярнулі дадому. Маладая лэдзі толькі скінула свой просценькі капялюшык, села, як звычайна, да піяніна, некалькі хвілін няпэўна перабірала пальцамі клавішы, а потым заіграла вельмі мінорную, урачыстую мелодыю. Калі яна яе іграла, прысутным падалося, што яна плача.
—Роз, мая мілая! — усклікнула старая лэдзі.
Роз не адказала, аднак стала іграць хутчэй, быццам гэтыя словы адхілілі яе ад нейкіх пакутлівых думак.
— Роз, даражэнькая мая! — усклікнула місіс Мэйлі, паспешліва ўстала і схілілася да маладой лэдзі. — Што здарылася? Слёзы? Дзіцятка маё, чаму ты сама не свая?
— Нічога, цётухна, нічога, — адказала тая. — Я не ведаю, што гэта, не магу апісаць, але я адчуваю...
—Ці не захварэла ты, дзіцятка? — перапыніла яе місіс Мэйлі.
—He, не! Я зусім не захварэла, — адказала Роз, але задрыжала, як быццам на яе павеяла смяротным холадам, калі яна вымаўляла гэтыя словы. — Мне зараз стане лепш. Зачыніце акно, малю вас.
Олівер паспяшаўся выканаць просьбу. Маладая лэдзі, намагаючыся выглядаць болып вясёлай, зайграла штосьці болып жыццярадаснае, але яе пальцы бездапаможна аблеглі на клавішы; яна закрыла твар рукамі, апусцілася на канапу і дала волю слязам, якія не магла больш стрымліваць.
— Маё дзіцятка, — сказала старэйшая лэдзі, абняўіпы яе, — я цябе ніколі такой не бачыла.
— Я не хацела вас непакоіць з-за пустога, але вось не магу больш, — адказвала Роз. — Цётухна, баюся, я захварэла.
Яна насамрэч была хворая: калі прынеслі свечкі, то ўбачылі, што за кароткі прамежак часу, які прайшоў пасля таго, як яны вярнуліся дадому, яе твар стаў белым бы мармур. Ен зусім не страціў прыгажосці, але выраз яго быў нейкім іншым. У рысах твару з’явілася нешта трывожнае, напаўвар’яцкае, чаго ніколі не заўважалася раней. Яшчэ хвіля — і шчокі дзяўчыны зрабіліся пунсовымі, а нешта дзікае захінула пагляд яе добрых блакітных вачэй, — але ўмомант усё прайшло, быццам мімалётная хмара кінула свой цень і адразу зноў сплыла: Роз зноў стала смяротна бледнай.
Олівер, які спалохана назіраў за старой лэдзі, убачыў, што яна ўстрывожаная такімі праявамі; папраўдзе, ён таксама быў занепакоены, але, заўважыўшы, што яна стараецца не надаваць гэтаму вялікага значэння, ён паспрабаваў зрабіць тое самае, і гэтаўдалося ім настолькі, што Роз, ідучы згодна з цётчынай парадай спаць, была ў найлепшым настроі. Здавалася нават, што ёй стала лепш, і маладая лэдзі запэўнівала іх, што яна заўтра ўранні напэўна ўстане здаровай.
— Можа быць, нічога сур’ёзнага няма? — сказаў Олівер, калі місіс Мэйлі вярнулася. — Яна сёння не выглядала здаровай, але...
Старая лэдзі знакам папрасіла яго не размаўляць, села ў цёмным кутку пакоя і нейкі час сядзела моўчкі. Нарэшце яна з трымценнем у голасе прамовіла:
—Спадзяюся, Олівер, што нічога. Некалькі гадоў я была шчаслівая з ёю, мабыць, занадта шчаслівая. Можа быць, прыйшоў час нейкай бяды, але спадзяюся, што не гэтай.
—Якой? — дапытваўся Олівер.
— Баюся ўдару цяжкага, — сказала старая лэдзі, — страты маёй мілай дзяўчынкі, якая так доўга была маім суцяшэннем і шчасцем.
— О! Крый Божа! — паспешліва ўсклікнуў Олівер.
—Амінь, дзіця маё! — сказала старая лэдзі, ламаючы рукі.
—Але ж нічога такога страшнага не пагражае? — сказаў Олівер. — Яшчэ дзве гадзіны назад яна была зусім здаровай.
— Цяпер яна вельмі хворая, — адказала місіс Мэйлі, — і ёй будзе яшчэ горш, гэта напэўна. Мая бедная, бедная Роз! Што б я рабіла без цябе?
Яе туга была такой вялікай, што Олівер, хаваючы свой непакой, наважьгўся суцяшаць яе і ўсур’ёз угаворваць, каб яна супакоілася дзеля здароўя маладой лэдзі.
— Вы падумайце, мэм, — казаў Олівер, і слёзы набягалі яму на вочы, хоць ён і стрымліваў іх, — о, падумайце, якая яна маладая і добрая і як добра з ёю ўсім, хто побач. Я ведаю напэўна — я ўпэўнены... дзеля вас, бо вы самі такая добрая, дзеля сябе самой і дзеля ўсіх, каму яна прыносіць столькі шчасця — яна не памрэ. Бог ніколі не дапусціць, каб яна памерла такой маладой.