Олівер Твіст
Чарльз Дыкенс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Галіяфы
Памер: 456с.
Мінск 2010
— Скажаш, скажаш, — азвалася місіс Мэйлі.
— Калі ты так гаворыш, я пачынаю баяцца... Ці не хочаш ты сказаць, што яна выслухае мяне холадна, мама?
— He, не холадна, — запярэчыла старая лэдзі. — Зусім не!
—Дык што? — дапытваўся малады чалавек. — Ці не сустрэла яна каго-небудзь іншага?
—He, — запярэчыла яго маці, — можа, я і памыляюся, але відаць, што ты ўжо завалодаў яе пачуццямі. Што я хачу сказаць... — працягвала сталая лэдзі, спыняючы свайго сына, які збіраўся нешта ўставіць. — Што я хачу сказаць, дык гэта наступнае. Перш чым ставіць на гэтую карту, перш чым рызыкнуць і ўзляцець да самай высокай кропкі надзеі, падумай, дарагое маё дзіця, паразважай над біяграфіяй Роз і разваж, як можа паўплываць на яе рашэнне тое, што яна ведае пра сваё сумніўнае паходжанне, — калі ўжо яна так аддадзеная нам усёй сваёй высакароднай душой, калі заўсёды гатовая ахвяраваць сваімі інтарэсамі — яку вялікім, так і ў малым.
— Што вы маеце на ўвазе?
— Што табе трэба падумаць, — быў адказ місіс Мэйлі. — Мне трэба ісці да яе. Блаславі цябе Бог!
— Мы ўбачымся сёння ўвечары? — усхвалявана спытаў малады чалавек.
— Потым, — адказала лэдзі, — калі я прыйду ад Роз.
— Вы скажаце ёй, што я тут? — спытаў Гары.
— Зразумела, — адказала місіс Мэйлі.
— Скажыце ёй, як я баяўся за яе, як пакутаваў і як хацеў убачыць яе. He адмоўце мне, мама!
— He, — сказала старая лэдзі, — я ўсё ёй скажу.
I яна, узрушана паціснуўшы сынаву руку, паспешліва выйшла з пакоя.
Падчас гэтай спешнай размовы містэр Лосбэрн і Олівер заставаліся ў другім канцы пакоя. Цяпер лекар працягнуў руку
Гары Мэйлі, і яны сардэчна павіталіся. Потым містэр Лосбэрн мусіў адказаць на шматлікія пытанні свайго маладога сябра і падрабязна апісаць стан пацыенткі, і гэтая справаздача была не менш суцяшальнай, дарыла не меншую надзею, чым аповед Олівера. Містэр Джайлс рабіў выгляд, што займаецца багажом, але слухаў навастрыўшы вушы.
— Нічога асаблівага не падстрэлілі за апошні час, містэр Джайлс? — запытаўся лекар, калі скончыў сваю справаздачу.
— Нічога асаблівага, сэр, — адказаў містэр Джайлс, пачырванеўшы да вушэй.
—He злавілі ніякіх злодзеяў, не апазналі ніякіх узломшчыкаў? — працягваў лекар.
— He, сэр, — больш пэўна адказаў містэр Джайлс.
— Шкада, — сказаў доктар, — вы ж так выдатна робіце такія рэчы. Прашу вас, скажыце хутчэй, як там справы ў Брытлза?
— 3 хлопцам усё ў парадку, сэр, — сказаў містэр Джайлс, вяртаючыся да свайго звычайнага апякунскага тону, — ён прасіў засведчыць вам сваю глыбокую пашану.
— Гэта добра, — адказаў містэр Лосбэрн. — Калі я вас убачыў, містэр Джайлс, я ўспомніў, што за дзень да таго, як мяне спешна выклікалі сюды, я, згодна з просьбай вашай добрай гаспадыні, выканаў маленькае даручэнне на вашу карысць. Калі ласка, адыдземся на хвіліну сюды ў куток, добра?
Містэр Джайлс салідна і крыху здзіўлена пакрочыў у куток, дзе ён меў гонар пра нешта шаптацца з доктарам; пасля гутаркі ён пачаў выштукоўваць паклоны, а потым адышоў надзвычай важнаю хадою.
Прадмет гэтай размовы застаўся таямніцай у гасцёўні, але адразу быў раскрыты на кухні — містэр Джайлс, не марудзячы, накіраваўся туды і, запатрабаваўшы сабе кубак элю, з велічнатаямнічым, вельмі эфектным выглядам заявіў, што ягоная гаспадыня вырашыла, прымаючы пад увагу ягоныя бліскучыя паводзіны падчас нядаўняга рабаўніцтва, пакласці ў мясцовым аддзяленні банка на яго імя суму ў дваццаць пяць фунтаў. Тут абедзве служанкі паднялі рукі, закацілі вочы і выказалі меркаванне, што цяперужо містэр Джайлс, напэўна, заганарыцца. На
гэта містэр Джайлс паправіў жабо, запярэчыў: «Не, не», — і дадаў, што калі хто-небудзь заўважыць за ім высакамернае стаўленне да падначаленых, то ён будзе ўдзячны, калі яму адразу скажуць пра гэта. Потым ён зрабіў шмат іншых заўваг, якія не менш сведчылі пра яго сціпласць і якія былі прынятыя гэтаксама прыхільна і былі, да таго ж, арыгінальнымі і дарэчнымі, як і наогул бываюць заўвагі вялікіх людзей.
Канец вечара прайшоў наверсе вельмі весела: лекар быў у выдатным настроі, і якім бы здарожаным і задумлівым ні быў Гары Мэйлі напачатку, але і ён не ўстаяў супраць станоўчага ўплыву гэтага годнага джэнтльмена, які выразіўся ў мностве жартаў, прафесійных успамінаў і бясконцых малых розыгрышах, якія здаваліся Оліверу самымі смешнымі з калі-небудзь ім пачутых і з якіх ён, адпаведна, смяяўся, што выклікала рашучае задавальненне ў слаўнага доктара, які сам рагатаў нястрымна і заражаў сваім смехам Гары, так што той смяяўся амаль гэтаксама ад душы. Такім чынам, яны бавілі час настолькі прыемна, наколькі гэта дазвалялі абставіны, і пайшлі адпачываць, калі было ўжо позна, з лёгкасцю і радасным пачуццем у сэрцы, a менавіта гэта было ім так патрэбна пасля перажытых нядаўна ўзрушэнняў і роспачы.
Наступным ранкам Олівер устаў у добрым настроі і ўзяўся за свае звычайныя ранішнія справы нашмат ахвотней і з болыпым аптымізмам, чым у любы з апошніх дзён. Зноўку былі развешаныя клеткі, каб птушкі спявалі на сваіх старых месцах, зноў былі сабраныя найлепшыя палявыя і лугавыя кветкі, якія толькі можна знайсці, каб яны сваёй прыгажосцю радавалі Роз. Усё навокал было цудоўным, рассеялася, быццам згодна з воляй нейкага чарауніка, маркота, якая, як здавалася сумным вачам спалоханага хлопчыка, вісела апошнімі днямі над усім навокал. Здавалася, што раса на зялёных лістах іскрыцца ярчэй, вецер у ёй шапоча пяшчотней, а неба стала сінейшым і ярчэйшым. Так уплываюць нашыя думкі, наш душэўны стан нават на знешні выгляд прадметаў. Людзі, якія, сузіраючы прыроду і людзей навокал, сцвярджаюць, што ўсё навокал змрочнае і сумнае, маюць рацыю, але цёмны колер ёсць адбіткам іх уласных
азмрочаных горыччу вачэй і сэрцаў. Насамрэч фарбы гэтыя больш далікатнага кшталту і патрабуюць лепшага зроку.
Варта заўважыць — і Олівер не прамінуў звярнуць на гэта ўвагу, — што гэтыя ранішнія вандроўкі не праходзілі болей у адзіноце. Гары Мэйлі, заўважыўшы самым першым ранкам, як Олівер ідзе дадому са сваім грузам, быў настолькі захоплены жарсцю да кветак і паказаў у іх падборы такое ўменне, што пакінуў свайго маладога супольніка далёка ззаду. Але хоць Олівер і адстаў у гэтым, затое яму вядома было, дзе знайсці лепшыя кветкі. Так яны і прачэсвалі ваколіцы дзень за днём, прыносячы дадому найлепшае з таго, што там квітнела. Цяпер акно маладой лэдзі было адчыненае, бо ёй падабалася, калі ў пакой пранікала духмянае летняе паветра і жывіла яе; на падваконні кожны ранак з’яўляўся асабліва рупліва падабраны маленькі букецік. Олівер не мог не заўважыць, што звялыя кветкі ніколі не выкідвалі, хаця маленькая вазачка старанліва напаўнялася новымі; не мог ён не заўважыць таксама, што як толькі доктар выходзіў у сад, ён заўсёды кідаў позірк на той асаблівы куточак, вельмі выразна ківаў галавой і толькі потым выпраўляўся на свой ранішні шпацыр. Олівер назіраў, дні ляцелі адзін за адным, а Роз хутка папраўлялася.
Нельга сказаць, што час для Олівера ішоў павольна, хоць маладая лэдзі яшчэ не выходзіла са свайго пакоя на вячэрні шпацыр; кароткія вандроўкі з Гары Мэйлі не ішлі ў залік. Ён з падвойнай стараннасцю стаў улягаць у заняткі з сівагаловым старым джэнтльменам і працаваў так аддана і плённа, што нават сам здзіўляўся сваім поспехам.
I вось аднойчы падчас яго заняткаў адбылася падзея, якая ўзрушыла яго. Маленькі пакойчык, у якім ён звычайна сядзеў над сваімі кніжкамі, месціўся на першым паверсе ў задняй частцы дома. Гэта быў звычайны пакой асабняка: закратаванае акно, за ім — язмін і бружмель, які віўся па аконнай раме і напаўняў пакой цудоўным водарам. Акно выходзіла ў садок, далей брамка вяла на маленькую агароджаную лугавіну, а яшчэ далей бьгў прыгожы лугавы разлог і лясы. У той бок паблізу не было ніякага жытла, і адсюль адкрываўся неабмежаваны далягляд.
Адным прыгожым ранкам, калі ўжо пачалі акрэслівацца на зямлі першыя цені, Олівер сядзеў ля акна, паглыбіўпіыся ў свае кніжкі. Ён ужо даволі доўга засяроджана працаваў; дзень быў нязвыкла спякотны, папрацаваў ён ужо нямала і неўпрыкмет заснуў, што зусім не прыніжае годнасці аўтараў гэтых кніг.
Такі сон часамі авалодвае намі: ён бярэ ў палон адно цела, a свядомасць не перастае ўспрымаць навакольную рэчаіснасць і лунае, дзе ёй заўгодна. Калі можна назваць сном пачуццё непераадольнай цяжкасці, знясіленасці і поўнай няздольнасці кантраляваць рухі і думкі, — то гэта сон, і ў час такога сну мы ўсведамляем усё, што адбываецца навокал, а калі нам што-небудзь сніцца, то словы, якія мы чуем насамрэч, і гукі, якія ў гэты момант сапраўды гучаць, з такой дзіўнай лёгкасцю ўпісваюцца ў нашыя мроі, што сон і ява пераплятаюцца, ствараючы адно цэлае, і потым нельга бывае аддзяліць адно ад другога. Але гэта яшчэ не самая дзіўная з праяў, якія суправаджаюць такі наш стан. Хаця нашы пачуцці дотыку і зроку ў гэты час мёртвыя, аднак на заснулыя нашы думкі і мроі, што мільгаюць перад намі, можа паўплываць, і паўплываць матэрыяльна, нават адно прысутнасць нейкага рэальнага аб’екта, які мог і не знаходзіцца паблізу, калі мы заплюшчвалі вочы, і пра блізкасць якога мы не здагадваліся наяве.
Олівер выдатна ўсведамляў, што ён знаходзіцца ў сваім маленькім пакойчыку, што перад ім на стале ляжаць ягоныя кніжкі, што за акном вецер варушыць павоі на раме. I ўсё ж ён спаў. Раптам відовішча змянілася, паветра стала душным і затхлым, і Олівер з жахам падумаў, што ён зноў у доме габрэя. У сваім звыклым кутку сядзіць агідны стары, тыцкае ў яго пальцам і нешта шэпча іншаму чалавеку, які, адвярнуўшыся ўбок, сядзіць побач.
— Цішэй, мой даражэнькі! — падалося яму. — Ведама, гэта ён. Хадзем.
— Ен самы! — здалося, адказваў той, другі. — He мог я памыліцца. Хай сабе нават цэлы натоўп чарцей пераўвасобіўся ў яго, і ён схаваўся між імі — абавязкова знайшлося б нешта, па чым я яго пазнаў бы. Закапайце яго на пяцьдзясят футаў у зям-
лю — я ўсё роўна знайду магілу, нават без аніводнай прыкметы, што тут нехта пахаваны.
Чалавек, здавалася, казаў з такой нянавісцю, што Олівер ад жаху прачнуўся і ўскочыў.
Прамілы Божа! Што прымусіла яго сэрца забіцца так моцна, пазбавіла яго голасу, сілы, каб зварухнуцца? Там, там... ля акна, зусім блізка ад яго, так блізка, што ён нават мог бы дакрануцца да яго, калі б не адхіснуўся, стаяў, утаропіўшыся ў яго, гледзячы вочы ў вочы, габрэй! А побач з ім, белы ад шаленства, або страху, або ад сумесі гэтых пачуццяў, стаяў чалавек, які загаварыў да яго ў двары гатэля.