Олівер Твіст  Чарльз Дыкенс

Олівер Твіст

Чарльз Дыкенс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Галіяфы
Памер: 456с.
Мінск 2010
105.69 МБ
—Здаецца, ён у добрым настроі і шчаслівы, — нарэшце сказала яна. — Я нейкі час баялася, што ўсё будзе інакш. Я памылялася. Я вельмі, вельмі рада.
Слёзы могуць быць спрычыненыя і радасцю, і пакутай, але слёзы, якія сцякалі па шчаках Роз, калі яна задумліва сядзела ля акна, неадрыўна гледзячы ў адзін бок, сведчылі, як здаецца, больш пра смутак, чым пра радасць.
РАЗДЗЕА XXXVII,
у якім чытач можа назіраць канфлікт нярэдкую з’яву ў матрыманіяльных дачыненнях
Містэр Бамбл сядзеў у пярэднім пакоі працоўні, маркотна ўтаропіўшыся ў панылую камінную рашотку, якая з нагоды лета спрамяняла толькі пэўную колькасць слабых сонечных промняў, што адбіваліся ад яе халоднай блішчастай паверхні. Са столі звешвалася папяровая мухалоўка, да якой ён час ад часуў панурым роздуме падымаў вочы і цяжка ўздыхаў, гледзячы, як віруе за стракатай сеткай неасцярожная жамяра; пры гэтым на яго аблічча набягаў яшчэ больш змрочны цень. Містэр Бамбл разважаў, і падобна было, што ён быў схілены мухамі да разваг над досыць тужлівым перыядам свайго жыцця.
Але не толькі змрочны выгляд містэра Бамбла мог абудзіць у грудзях назіральніка шчымлівую меланхолію. Былі і іншыя прыкметы, прычым цесна звязаныя з яго асобай, якія сведчылі пра тое, што ў стане яго спраў адбыліся вялікія змены. Дзе ён, шынель з галунамі? Дзе трохкутка? Ніжняя палова ягонага цела ўсё яшчэ была ўбраная ў кароткія брыджы ды баваўняныя панчохі, але гэта былі не тыя брыджы. Сурдут быў шырокі і ў гэтым сэнсе нагадваў той шынель, але, мой ты Божа, якая розніца! Масіўная трохкутка была замененая на болып сціплы круглы капялюш. Містэр Бамбл не быў болей прыходскім кур’ерам.
Ёсць такія пасады, якія, незалежна ад болып істотных пераваг, звязаных з імі, надаюць асаблівую каштоўнасць і значнасць праз шынялі ды мундзіры, што іх сімвалізуюць. Фельдмаршал
мае свой мундзір, біскуп — сваю шаўковую рызу, адвакат — сваю шаўковую мантыю; прыходскі кур’ер мае сваю трохкутку. Здымі з фельдмаршала яго мундзір, з біскупа ягоную шаўковую рызу або з прыходскага кур’ера яго галаўны ўбор ды шынель — і хто яны будуць такія? Людзі. Звычайныя людзі. Годнасць і нават святасць часамі залежыць ад шыняля і мундзіра болып, чым некаторыя людзі сабе ўяўляюць.
Містэр Бамбл ажаніўся з місіс Корні і стаў наглядчыкам працоўні. Іншы прыходскі кур’ер ужо прыступіў да выканання сваіх абавязкаў; ён атрымаў і трохкутку, і шынель з залатымі галунамі, і палку.
— Заўтра будзе два месяцы, як гэта адбылося, — прамовіў містэр Бамбл, уздыхнуўшы. — Здэцца, мінуў цэлы век.
Магчыма, містэр Бамбл хацеў сказаць, што цэлае шчаслівае жыццё сканцэнтравалася ў гэтым кароткім прамежку часу, але ўздых — гэты ўздых шмат пра што казаў.
—Я прадаўся, — працягваў сам да сябе містэр Бамбл, — прадаўся за шэсць лыжачак для гарбаты, пару галоў цукру і малочнік, за малую колькасць мэблі, што была ў карыстанні, ды дваццаць фунтаў грашыма. Пралічыўся. Танна, дзе ў халеры танна!
—Танна! — выкрыкнуў вісклівы голас у вуха містэра Бамбла. — За цябе колькі ні дай, усё роўна дорага, а заплаціла я за цябе нямала, бачыць Бог!
Містэр Бамбл павярнуўся і ўбачыў твар сваёй прывабнай жонкі, якая, падслухаўшы толькі што канец яго скаргі і не зусім уцяміўшы яе сэнс, рызыкнула, аднак, адрэагаваць такім чынам.
— Місіс Бамбл, мэм! — прамовіў містэр Бамбл з сентыментальнай суворасцю.
— Чаго! — закрычала тая.
— Майце ласку паглядзець на мяне, — сказаў містэр Бамбл, гледзячы жонцы ў вочы. Пры гэтым ён падумаў: «Калі яна можа вытрымаць такі позірк, то яна можа вытрымацьусё. Hi разу не саступіў я ніводнаму бедняку, а вось калі з ёй будзе прамашка, то тады — бывай, мая сіла».
Можна паспрачацца, у чым тут была справа: у тым, што на беднякоў, недакормленых і без волі да супраціву, дастатко-
ва было крыху болей вылупіць вочы, ці ў тым, што былая місіс Корні мела асаблівы імунітэт ад арліных позіркаў, — але факт застаўся фактам: наглядчыца аніяк не была пераможаная суворым выглядам містэра Бамбла. Зусім наадварот, яна паставілася да такога ягонага выгляду з вялікай пагардай і нават гучна і зусім натуральна зарагатала.
Пачуўшы гэткія нечаканыя гукі, містэр Бамбл не паверыў вушам і вачам сваім, потым здзівіўся. Пасля гэтага ён апаўу свой ранейшы стан і ачомаўся толькі пасля таго, як увагу яго зноў прыцягнуў голас ягонай супольніцы.
— Ты што, збіраешся сядзець ды сапець тут цэлы дзень, ці што? — пацікавілася місіс Бамбл.
— Я маю намер сядзець тут столькі, колькі трэба, мэм, — адказаў містэр Бамбл, — і хоць я насамрэч не сапеў, я буду сапець, пазяхаць, чыхаць, смяяцца або плакаць, — як мне прыйдзе на розум. Маю права.
— Пра-ва! — з бязмернай пагардай пакпіла місіс Бамбл.
—Так, я прамовіў гэтае слова, мэм, — сказаў містэр Бамбл. — Неад’емнае права мужчыны аддаваць загады.
— А што ж тады, мілы Божа, ёсць неад’емным правам жанчын? — залямантавала ўдава па містэру Корні, нябожчыку.
—Слухацца, мэм! — прагрымеў містэр Бамбл. — Ваш няшчасны нябожчык-муж павінен быў навучыць вас гэтаму — тады, магчыма, ён быў бы цяпер жывы. А я хацеў бы, каб ён быў жывы, небарака!
Місіс Бамбл, адчуўшы, што рашучы момант наступіў, і ўдар, які вырашыць, хто будзе камандаваць у сям’і, мусіць быць канчатковым і пераканаўчым, ледзьве пачуўшы гэтую спасылку на памерлага, упала ў фатэль і з гучным крыкам, што містэр Бамбл — бессардэчная жывёла, затрэслася ў гістэрычным плачы.
Але слёзы не былі слуіпным сродкам, каб знайсці шлях да сэрца містэра Бамбла, бо яно было вадастойкім. Акурат як касторавыя капелюшы, якія ад дажджу робяцца толькі лепшымі, так і яго нервы дзякуючы слёзнай плыні сталі болып моцнымі ды пругкімі; слёзы, якія з’яўляліся прыкметай слабасці і тым самым маўклівым прызнаннем ягонай перавагі, былі для яго
прыемнымі і натхнялі яго. Ён кідаў на сваю добрую лэдзі позіркі найвялікшага задавальнення і ўхвальна прасіў яе выплакацца да донца, бо плач, як кажуць дактары, карысны для здароўя.
— Калі плачаш, адкрываюцца лёгкія, мыецца твар, трэніруюцца вочы і змякчаецца нораў, — сказаў містэр Бамбл. — Так што давай, плач.
Выпусціўшы гэты зарад спагадлівай энергіі, містэр Бамбл зняў з цвічка свой капялюш, зухавата насадзіў яго на галаву набок, як чалавек, які ведае, што ён належным чынам сцвердзіў сваё вяршэнства, і накіраваўся да дзвярэй, усім сваім выглядам увасабляючы гарэзлівасць і задаволенасць.
А былая місіс Корні пакарысталася слязьмі таму, што гэты шлях быў менш стамляльным за рукапрыкладства; яна цалкам была гатовая скарыстаць і гэты апошні спосаб уздзеяння, у чым містэр Бамбл вокамгненна пераканаўся.
Першым доказам гэтага факта, стаў нейкі глухі гук, за якім яго капялюх адразу адляцеў у іншы бок пакоя. Калі гэтая папярэдняя мера дала доступ да яго галавы, дасведчаная лэдзі, моцна абхапіўшы яго адной рукой за шыю, другой абсыпала гэтую галаву градам удараў, якія яна наносіла з неверагоднай сілай і спрытам. Зрабіўшы гэта, яна прыўнесла ў працэс крыху разнастайнасці, пачаўшы драпаць яму твар і рваць валасы. Выдаткаваўшы столькі кары, колькі ён, на яе думку, заслугоўваў за абразу, яна піхнула яго ў крэсла, якое шчаслівым чынам стаяла паблізу, нібы адмыслова для гэтай мэты, і прапанавала яму яшчэ раз выказацца наконт сваіх прэрагатыў, калі дастане авантурнасці.
—Уставай! — сказала місіс Бамбл загадным тонам. — I звальвай адсюль, калі не хочаш, каб я ўчыніла нешта адчайнае.
Містэр Бамбл падняўся з вельмі пакаяным выглядам, разважаючы, што ж такое адчайнае магла ўчыніць місіс Бамбл, і накіраваўся да дзвярэй, падабраўшы з падлогі капялюш.
—Ты сыходзіш? — запытала місіс Бамбл.
—Зразумела, мая дарагая, зразумела, — адказаў містэр Бамбл і хутчэй-хутчэй памкнуўся да дзвярэй. — Я не хацеў... я сыходжу, дарагая! Ты настолькі беспардонная, што я напраўду...
У гэты момант місіс Бамбл зрабіла рэзкі крок наперад, каб паправіць дыван, ссунуты падчас бойкі. Містэр Бамбл імгненна выслізнуў з пакоя, нават і не падумаўшы закончыць пачатую фразу і цалкам пакінуўшы поле бітвы на міласць колішняй місіс Корні.
Містэр Бамбл быў заспеты знянацку і атрымаў напоўніцу. Ён, відавочна, меў ахвоту запалохваць іншых — таму лішне было б казаць, што сам быў не абы-якім баязліўцам. Гэта зусім не ганьбіць яго як чалавека, бо шмат якія афіцыйныя асобы, што карыстаюцца высокай павагай і захапленнем, даюць такую самую слабіну. Заўвага гэтая зробленая хутчэй як пахвала яму, а не наадварот, і мае мэтай сфармаваць у чытача правільнае ўяўленне аб яго здатнасці да службы.
Але мера яго прыніжэння яшчэ не была поўнай. Абышоўшы дом і ў першы раз падумаўшы, што законы пра беднякоў насамрэч занадта жорсткія і што мужы, якія збеглі ад сваіх жонак, пакінуўшы іх на ўтрыманне прыхода, папраўдзе, дык і не толькі не заслугоўваюць пакарання, а хутчэй узнагароды, як заслужаныя людзі, якія шмат пацярпелі, — містэр Бамбл увайшоў у пакой, дзе звычайна некалькі бяднячак былі занятыя мыццём прыходскай бялізны і адкуль цяпер таксама чуўся людскі гоман.
— Кгм, — сказаў містэр Бамбл, набываючы былую сваю годнасць. — Прынамсі, хоць гэтыя жанчыны, напэўна, працягваюць зважаць на вяршэнства майго права. Гэй, вы тут, што вы тут галас узнялі, рожы быдлячыя!
3 гэтымі словамі містэр Бамбл адчыніў дзверы і ўвайшоў у пакой з вельмі рашучым і раззлаваным выглядам, які адразу змяніўся на пакорлівы і баязлівы, як толькі яго вочы нечакана спыніліся на постаці спадарыні жонкі.
—Мая дарагая, — прамовіў містэр Бамбл, — я не ведаў, што ты тут.
— He ведаў, што я тут! — паўтарыла місіс Бамбл. — А што ты робіш тут?
—Я думаў, што яны тут зашмат балбочуць замест таго, каб працаваць, дарагая, — адказаў містэр Бамбл, няпэўна гледзячы на пару старых каля ночваў, якія абменьваліся воклічамі захаплення ад нязвыклай пакоры наглядчыка працоўні.
—Ты думаў, што яны занадта шмат балбочуць? — сказала місіс Бамбл. — А якая табе справа да гэтага?
— Чаму ж, мая дарагая... — выціснуў з сябе пакорліва містэр Бамбл.
—Якая табе да гэтага справа? — перапытала настойліва місіс Бамбл.
— I сапраўды, мая дарагая, ты гаспадыня тут, — згадзіўся містэр Бамбл, — але я падумаў, што якраз цяпер цябе тут няма.
— Вось што я скажу табе, містэр Бамбл, — адрэзала лэдзі. — Нам тваё ўмяшальніцтва зусім не патрэбнае. Ты занадта любіш соваць нос у справы, якія цябе не датычаць, і ўсе з цябе смяюцца за тваёй спінай, як толькі ты адвернешся. Ты сто разоў на дзень выстаўляешся дурнем. Ідзі адсюль, ідзі!