Олівер Твіст  Чарльз Дыкенс

Олівер Твіст

Чарльз Дыкенс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Галіяфы
Памер: 456с.
Мінск 2010
105.69 МБ
—Ужо сёмая гадзіна, — сказала дзяўчына. — Як ты пачуваешся сёння, Біл?
—Слабы, як вада, — адказаў той, праклінаючы свае рукі, вочы і ногі. — Дай мне руку ды памажы як-небудзь спаўзці з гэтага праклятага ложка.
Хвароба не палепшыла Сайксавых манераў, бо, калі дзяўчына дапамагала яму пакінуць ложак і павяла да крэсла, ён усяляк лаяўся на яе за нязграбнасць, а потым стукнуў.
—Скуліш? — сказаў Сайкс. — Досыць! Няма чаго стаяць і ныць. Калі ты здольная адно на гэта, дык ідзі прэч, чуеш?
— Чую, — адказала дзяўчына, хаваючы твар і спрабуючы засмяяцца. — Што гэта ты там яшчэ ўдумаў?
— О, дык ты абдумалася? — прабурчаў Сайкс, заўважыўшы слёзы ў яе вачах. — Тым лепш для цябе.
—Ты ж не хочаш сказаць, Біл, што ты і сёння ўвечары будзеш да мяне жорсткім, — сказала дзяўчына, паклаўшы руку яму на плячо.
—А што такое! — закрычаў той. — Чаму не?
— Столькі дзён і начэй, — сказала дзяўчына з адценнем жаночай лагоды ў голасе, якое надавала яму нейкую нязвыклую цеплыню, — столькі дзён і начэй я выходжвала цябе, даглядала, як малое дзіця, і вось сёння ты ўстаў на ногі. Ты ж не будзеш абыходзіцца са мной, як толькі што, скажы, не будзеш?
— Добра, — паабяцаў Сайкс, — не буду. А каб цябе трасца, дзеўчына зноў плача.
— Гэта дробязі, — сказала Нэнсі і кінулася ў фатэль. — He звяртай увагі. Хутка пройдзе.
— Што пройдзе? — суворым тонам запытаўся Сайкс. — Што на цябе зноў наехала? Уставай, бярыся за справу і не лезь да мяне са сваёй бабскай лухтой.
Іншым часам гэтае папярэджанне і тон, якім яно было зроблена, адразу мелі б жаданы эфект, але дзяўчына насамрэч была настолькі слабай і знясіленай, што самлела, і галава яе ўпала на спінку крэсла перш, чым містэр Сайкс выдаў некалькі звычайных праклёнаў, якімі ён у падобных выпадках прывык прыпраўляць свае пагрозы. He ведаючы добра, што рабіць у такім выключным выпадку, — бо гістэрыкі міс Нэнсі звычайна
адрозніваліся такой энергіяй, што яна сама авалодвала сабой і не мела патрэбы ў дапамозе збоку, — містэр Сайкс зрабіў спробу дасягнуць якога-небудзь эфекту пры дапамозе некалькіх праклёнаў, але ўпэўніўся, што такое абыходжанне не мае станоўчага выніку, і паклікаў на дапамогу.
— Што здарылася, мой даражэнькі? — спытаў, заглядваючы ў пакой,габрэй.
—Дапамажыце дзяўчыне, — нецярпліва сказаў Сайкс. — Хутчэй, няма чаго тут вылупляцца і гыгыкаць!
Габрэй ускрыкнуў ад здзіўленя і паспяшаўся дзяўчыне на дапамогу, а містэр Джэк Доўкінз (ён жа Спрытны Махляр), які ўвайпюў у пакой следам за сваім шаноўным сябрам, паспешліва паставіў на падлогу клунак, які нёс, выхапіў з рук Мастэра Чарлі Бэйца, які ішоў следам, бутэльку, адкаркаваў яе зубамі і выліў порцыю змесціва самлелай у горла, папярэдне пакаштаваўшы вадкасці сам, каб пазбегнуць памылкі.
— Чарлі, вазьмі мяхі і дай ёй глытнуць свежага паветра, — сказаў містэр Доўкінз, — а вы, Фэджын, паляпайце яе па руках, пакуль Біл будзе выслабаняць яе з сукенак.
Неўзабаве ўсе гэтыя мерапрыемствы, якія ажыццяўляліся з вялікім імпэтам, асабліва з боку Мастэра Бэйца (ён, здавалася, разглядаў свой удзел у акцыі як вялікую забаву), прывялі да жаданага эфекту. Дзяўчына патроху ачуняла, хістаючыся, дайшла да крэсла ля ложка, схавала твар у падушку, пакінуўшы містэру Сайксу сустракаць гасцей, даволі для яго нечаканых.
— Што такое, якім дурным ветрам вас сюды прынесла? — запытаўся ён у Фэджына.
— Зусім не дурным ветрам, мой даражэнькі, — запярэчыў габрэй, — бо дурныя вятры нікому не прыносяць нічога добрага, а я дык прынёс табе якраз рэчы, якія ты рады будзеш убачыць. Махлярыку, даражэнькі, развяжы клунак і перадай Білу тую драбязу, наякую мы сёння рана выдаткавалі ўсе нашыя грошы.
У адпаведнасці з загадам Фэджына, Махляр развязаў клунак. Ён быў даволі вялікі і нагадваў стары абрус. Махляр пачаў перадаваць рэчы, якія там былі, Чарлі Бэйцу, а той стаў раскладваць іх на стале, усяляк расхвальваючы іх рэдкасць і выдатныя якасці.
— Вой, што за паштэт з трусяціны, Біл, — усклікнуў гэты малады джэнтльмен, дастаючы вялізны паштэт, — такія далікатныя істоты, з такімі маленькімі лапкамі, Біл, што нават косці таюць у роце, і няма патрэбы іх выбіраць. Паўфунта зялёнай гарбаты за сем шылінгаў і шэсць пенсаў, такой моцнай, што калі заварыць яе, то з заварніка накрыўка зляціць; паўтара фунта цукру, вільготнага крыху, над якім мурыны добра паўлягалі, пакуль ён не набыў такой добрай якасці. I дзве двухфунтовыя булкі, фунт добрага свежага масла, кавалак тлустага глостэрскага сыру найлепшага гатунку, — ці вы хоць калі такі нюхалі!
Закончыўшы гэты апошні панегірык, Мастэр Бэйц выцягнуў з вонкавай кішэні вялікую добра закаркаваную бутэльку віна, a містэр Доўкінз тым часам наліў поўную шклянку чыстага спірту, якую хворы без аніякага роздуму перакуліў у сваю глотку.
—Ага! — сказаў габрэй, паціраючы задаволена рукі. — Цяпер, Біл, з табой будзе ўсё ў парадку.
—Усё будзе ў парадку, — усклікнуў Сайкс. — Ды я ўжо сто разоў мог здырдзіцца, перш чым вы прыйшлі мне на дапамогу. Чаго ж гэта ты хацеў дабіцца, хлуслівы мярзотнік, пакінуўшы чалавека больш як тры тыдні ў такім стане?
— Вы толькі яго паслухайце, хлопцы! — сказаў габрэй, паціскаючы плячыма. — А мы прынеслі яму ўсе гэтыя цудоўныя рэчы.
— Рэчы і сапраўды неблагія, — заўважыў містэр Сайкс, крыху памякчэўшы пасля таго, як агледзеў стол, — але як вы растлумачыце самі сабе тое, што мяне тут на сваволю лёсу пакінулі, галоднага, хворага, без грошай, наогул без анічога, і столькі часу звярталі на мяне ўвагі не болып, чым на вось гэтага сабаку? Выгані яго ўніз, Чарлі!
—Ніколі яшчэ не бачыў такога пацешнага сабаку! — усклікнуў Мастэр Бэйц, выконваючы просьбу. — Унюхаў спажыву не горш, чым старая лэдзі, якая ідзе на кірмаш. Гэты сабака мог бы зарабіць добрыя грошы на сцэне і ўдабавак ажывіць прадстаўленне.
—Ану замоўкні! — крыкнуў Сайкс, бо сабака забіўся пад ложак і ўсё яшчэ працягваў гырчэць. — Дык як вы растлумачыце сваю адсутнасць, стары злыдзень?
— Мой даражэнькі, я з тыдзень які, а мо болей, быў у Лондане. Справы ўсялякія, — азваўся стары.
—А другія два тыдні? — настойваў Сайкс. — Што наконт другіх двух тыдняў, якія я праляжаў тут, як хворы шчур у сваёй нары?
—Нічога не мог я зрабіць, Біл, — адказваў габрэй. — He магу казаць, бо тут зашмат народу, але не выпадала мне, сумленна кажу.
—Як, як кажаш? — з найвялікшай пагардай прабурчаў Сайкс. — Гэй вы, адрэжце мне хто кавалак паштэту, бо я зараз сканаю ад гэтага прысмаку ў роце.
— He бяры да галавы, даражэнькі, — залагоджваў яго габрэй. — Я не забываўся пра цябе, Біл, не забываўся ні на хвіліну.
—Так, магу пабіцца аб заклад, што не забываўся, — з горкай усмешкай сказаў Сайкс. — Пакуль я ляжаў тут у гарачцы, ты ўвесь час выдумваў планы, выштукоўваў інтрыгі: Біл зробіць гэта, Біл зробіць тое — Біл зробіць усё амаль задарма, як толькі паздаравее, бо ён дастаткова бедны, каб працаваць на цябе! Каб не гэтая дзяўчына, я здох бы.
—Даволі, Біл, — ухапіўся за апошнія словы габрэй. — Каб не гэтая дзяўчына! Каму яшчэ, калі не беднаму старэнькаму Фэджыну, ты абавязаны тым, што маеш каля сябе такую працавітую дзяўчыну?
—Гэта ён праўду кажа, — сказала Нэнсі, паспешліва выходзячы наперад. — Пакінь яго, дай спакой.
Умяшальніцтва Нэнсі надало размове новы паварот: хлопчыкі, заўважыўшы хітрае падміргванне габрэя, пачалі падліваць ёй алкаголь, але яна піла няшмат; тым часам Фэджын, у якога прарвалася не характэрная для яго весялосць, патроху прывёў містэра Сайкса ў найлепшы настрой, прыкідваючыся, што лічыць ягоныя пагрозы звычайнымі такімі сяброўскімі досціпамі, а ўсе парагаталі ад душы з аднаго ці двух грубых жартаў Сайкса, на якія той змабілізаваўся пасля таго, як некалькі разоў прыклаўся да бутэлькі са спіртам.
—Усё гэта добра, — сказаў містэр Сайкс, — але сёння я павінен атрымаць ад цябе грошыкі.
—У мяне няма ніводнага пені, — адказаў габрэй.
—А дома? — запытаў Сайкс. — У цябе дома грошыкаў нямала, і нешта павінна было б перапасці і мне!
— Няма-а-ла? — усклікнуў габрэй, пляснуўшы рукамі. — У мяне іх гэтулькі няма, колькі магло б быць...
— He ведаю, колькі ты там ашчадзіў, і наважуся сказаць, што ты наўрад ці ведаеш сам, бо толькі каб пералічыць усё, патрэбная процьма часу, — казаў далей Сайкс, — але вось тое, што я павінен мець сваю долю сёння ўвечары — гэта факт.
—Добра, добра, — сказаў, уздыхнуўіпы, габрэй, — я пашлю зараз Махляра.
—Ты не зробіш гэтага, — запярэчыў Сайкс, — Спрытны Махляр занадта спрытны і — або забудзецца прыйсці, або саб’ецца з дарогі, або будзе ўцякаць ад віжоў і не прыйдзе з гэтай прычыны, або прыдумае яшчэ што-небудзь дзеля таго, каб апраўдацца, калі ты яму загадаеш. Нэнсі пойдзе ў ваш бярлог і прынясе грошы, так будзе больш пэўна, а я тым часам прылягу і дам храпака.
Пасля доўгага торгу і спрэчак габрэй збіў запатрабаваную суму з пяці да трох фунтаў, чатырох шылінгаў і шасці пенсаў, клянучыся, што яму застаецца на закупы па гаспадарцы толькі васямнаццаць шылінгаў. Сайкс змрочна заўважыў, што яму давядзецца задаволіцца гэтым, калі не выпадае разлічваць на болыпае. Нэнсі падрыхтавалася ў дарогу, а Махляр і Мастэр Бэйц схавалі яду ў буфет. Габрэй развітаўся са сваім мілым сябрам і ў суправаджэнні Нэнсі ды хлопчыкаў пайшоў дадому, a містэр Сайкс кінуўся ў пасцель, збіраючыся праспаць да таго часу, пакуль не вернецца маладая лэдзі.
Без усялякіх прыгод яны прыйшлі да габрэевага прытулку, дзе засталі Тобі Крэкіта і містэра Чытлінга за пятнаццатай партыяй крыбіджа, і было б лішнім казаць, што апошні джэтльмен гэтую партыю прайграў, а з ёю і пятнаццаты, апошні свой шасціпенсовік, што вельмі развесяліла ягоных маладых сяброў. Містэр Крэкіт, які яўна засаромеўся з той прычыны, што яго заспелі за гульнёй з джэнтльменам, які стаяў нашмат ніжэй за яго сацыяльна і ў сэнсе розуму, пазяхнуў, запытаўся пра Сайкса і ўзяў капялюш, каб ісці.
— Нікога не было, Тобі? — спытаўся габрэй.
—Hi душы, — адказаў містэр Крэкіт, настаўляючы каўнер. — Я ледзьве не скіс ад суму, як дрэннае піва. Вы фундуеце, Фэджын,
за тое, што я пільнаваў так доўга хату. Ліха матары! Я добра атупеў і заснуў бы гэтаксама моцна, як Ньюгейцкая вязніца, каб не захацеў з дабрыні душэўнай пазабавіць гэтага зелянца. Ну і сум, проста маркота нейкая, і няхай мяне чэрці забяруць, калі гэта не так!