Олівер Твіст  Чарльз Дыкенс

Олівер Твіст

Чарльз Дыкенс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Галіяфы
Памер: 456с.
Мінск 2010
105.69 МБ
3 такімі словамі містэр Тобі Крэкіт згроб выйграныя грошы і з ганарыстым выглядам засунуў іх у кішэню камізэлькі, як быццам такія дробныя срэбныя манеты былі не вартыя ўвагі і асобы такога ўзроўню, як ён. Зрабіўшы гэта, ён так важна і шляхетна выйшаў з пакоя, што містэр Чытлінг, які захоплена пазіраў на яго ногі і боты, пакуль яны не зніклі з поля зроку, запэўніў усю кампанію, што знаёмства з ім за пятнаццаць шасціпенсовікаў — гэта зусім танна і што ён расцэньвае свае страты як меншыя за шчаўбан мезенцам.
— Ну і дзівак ты, Том, — сказаў Мастэр Бэйц, якога вельмі забавіла такая заява Чытлінга.
—Зусім не, — адказваў містэр Чытлінг. — Хіба я дзівак, Фэджын?
—Ты вельмі разумны хлапчына, мой даражэнькі, — сказаў габрэй, паляпваючы яго па плячы і падміргваючы іншым хлопчыкам.
—А містэр Крэкіт — сапраўдны дэндзі, праўда, Фэджын? — спытаў Том.
— Без сумнення, мой даражэнькі, — адказаў габрэй.
— Мець знаёмства з ім — выгадна, праўда, Фэджын? — працягваў дапытвацца Том.
—Вельмі выгадна, ну вельмі, — быў адказ габрэя. — Яны адно зайздросцяць табе, зайздросцяць, што ён аддаў перавагу Ta66 перад імі.
— Вось-вось! — трыумфуючы, усклікнуў Том. — Але ж ён абчысціў мяне дарэшты. Ну, нічога, я магу пайсці зарабіць, калі мне захочацца, праўда, Фэджын?
— Насамрэч, — азваўся габрэй, — і чым хутчэй ты пойдзеш, тым лепш, так што ідзі, вярні свае страты, не губляй больш часу. Махляр! Чарлі! Час ісці на работу. Рушце! Ужо хутка дзесяць, а нічога не зроблена.
Хлопцы прыслухаліся да гэтага намёку, узялі капелюшы, кіўнулі на развітанне Нэнсі і пайшлі; па дарозе Махляр і яго
жыццярадасны сябра забаўляліся, прыдумваючы ўсемагчымыя кпіны, скіраваныя супраць містэра Чытлінга, у чыіх паводзінах, каб аддаць яму належнае, не было анічога дзіўнага або незвычайнага, таму што ў сталіцы ёсць нямала маладых славалюбных кадраў, якія плацяць грошы нашмат большыя, чым заплаціў містэр Чытлінг, за права ўваходзіць у прыстойнае кола асоб, і нямала шляхетных джэнтльменаў (гэта яны ўтвараюць згаданае кола асоб), якія ствараюць сваю рэпутацыю накшталт таго, як гэта рабіў спрытнюга Тобі Крэкіт.
—А цяпер, — сказаў габрэй, калі хлопцы пайшлі, — пайду і прынясу табе грошы, Нэнсі. Гэта, мая мілая, усяго толькі ключ ад шафкі, у якой я перахоўваю тыя драбніцы, што прыносяць мне хлопчыкі. Я ніколі не замыкаю свае грошы, даражэнькая, бо ў мяне няма чаго замыкаць, ха-ха-ха! — бо няма чаго замыкаць! Цяжкае гэта рамяство, Нэнсі, і няўдзячнае, але мне падабаецца, што вакол мяне маладыя людзі, і я выношуўсе выпрабаванні, усе выпрабаванні. Ціха! — раптам сказаў ён, паспешліва хаваючы ключ за пазухай. — Што гэта? Чуеш?
Дзяўчыну, якая, склаўшы рукі, сядзела за сталом, відавочна не цікавіла, прыйшоў там хто, пайшоў, пакуль да яе вушэй не дайшоў невыразны мужчынскі голас. Як толькі яна пачула гэгы гук, яна з хутасцю маланкі тузанула з галавы капялюш, з шыі шалік і схавала іх пад сталом. Габрэю, які павярнуўся да яе, яна прамармытала нешта накшталт скаргі на гарачыню; прамоўлена гэта было слабым голасам, што кантраставала са скрайняй паспешлівасцю і імпэтам дзеяння. Аднак Фэджын не заўважыў гэтага, бо на той час ён стаяў да яе спінай.
— Ба! — прамармытаў ён, збіты з панталыку неспадзяванкай. — Гэтага чалавека я чакаў раней. Ен спускаецца па лесвіцы. Hi слова пра грошы, пакуль ён тут, Нэнсі. Ен не затрымаецца доўга, даражэнькая, можа, хвілін на дзесяць.
Калі за дзвярыма пачуліся крокі незнаёмага мужчыны, габрэй прыклаў свой капічавы ўказальны палец да вуснаў і панёс свечку да ўваходу. Ён дайшоў да дзвярэй адначасова з наведвальнікам, які хутка ўвайшоў у пакой і апынуўся побач з дзяўчынай, аднак не паспеў яе заўважыць.
Гэта быў Манкс.
—Усяго толькі адна з маіх маладых вучаніц, — сказаў габрэй, убачыўшы, што чалавек павярнуўся і заўважыў дзяўчыну. — Нэнсі, пачакай.
Дзяўчына падсунулася да стала і мімаходам, абыякава паглядзеўшы на Манкса, адвяла пагляд, але, калі Манкс зноў адвярнуўся да габрэя, яна кінула на прышлага яшчэ адзін позірк, пільны, дакладны, выразны, — так што, каб у пакоі быў яшчэ адзін назіральнік, то ён, заўважыўшы гэтую перамену, з цяжкасцю мог бы паверыць, што абодва позіркі належаць адной і той жа асобе.
— Што новага? — запытаўся габрэй.
— Шмат чаго.
— I што — добрыя навіны? — спытаў габрэй, быццам баяўся раздразніць чалавека сваімі добрымі спадзяваннямі.
— Ва ўсялякім разе, някепскія, — адказаў Манкс з усмешкай. — Я часу не марнаваў. Давайце пагаворым сам-насам.
Дзяўчына падсунулася да стала яшчэ бліжэй і не рабіла спробы пакінуць пакой, хоць і не магла не бачыць, што Манкс паказваў на яе. Габрэй, магчыма, баючыся, што яна пачне гаварыць пра грошы, калі ён паспрабуе выправадзіць яе за дзверы, паказаў пальцам на столь і пайшоў наверх, узяўшы з сабой Манкса.
— Толькі не ў той пракляты закутак, дзе мы былі той раз, — пачула Нэнсі словы наведвальніка, калі яны падымаліся па лесвіцы. Габрэй засмяяўся і сказаў нешта; што — яна не пачула. Мяркуючы па рыпенні прыступак, ён павёў свайго суразмоўцу на трэці паверх.
Перш чым сціхлі гукі крокаў, дзяўчына зняла свае чаравікі, завярнула на галаву прыпол сукенкі, закруціла ў гэты турбан рукі, стала ля дзвярэй і пачала з напружанай увагай слухаць. Як толькі шум сціх, яна выслізнула з пакоя, на дзіва лёгка і бязгучна паднялася па лесвіцы і знікла ў цемры наверсе.
На чвэрць гадзіны або болей пакой заставаўся пустым, потым дзяўчына вярнулася тою самай нячутнай хадою, і неўзабаве пасля таго пачуліся крокі абодвух мужчын, якія вярталіся. Манкс
адразу пайшоў на двор, а габрэй зноў пасунуўся наверх па гропіы. Калі ён вяртаўся, дзяўчына якраз папраўляла шалік і капялюш, быццам бы збіраючыся ісці.
— Што такое, Нэнсі, — усклікнуў габрэй, які якраз паставіў свечку, і адхіснуўся, — ты пабялела як палатно!
— Пабялела! — бы рэха, азвалася дзяўчына, зацяняючы вочы рукой, як быццам для таго, каб больш уважліва паглядзець на яго.
—Жахліва. Што з табой здарылася?
— Нічога. Сядзела ў гэтым катуху немаведама колькі, — бесклапотна адказала тая. — Ну дык майце ласку, адпусціце мяне.
Уздыхаючы над кожнай банкнотай, габрэй адлічыў грошы ёй у далонь. Яны разышліся без далейшых размоў, толькі сказаўшы адно другому «Дабранач».
Калі дзяўчына выйшла на вуліцу, то яна прысела на ганак, і некалькі хвілін выглядала на тое, што яна страціла кантроль над сабой і не можа ісці далей. Раптам яна паднялася, памкнулася ў бок, супрацьлеглы таму, у якім яе чакаў Сайкс, пайшла хутчэй, подбегам, потым хутка пабегла. Зусім знясілеўшы, яна спынілася, каб аддыхацца, а потым, быццам зразумеўшы, што не зможа ажыццявіць сваёй задумы, яна сціснула рукі ў роспачы і расплакалася.
Магчыма, слёзы прынеслі ёй палёгку, можа, яна зразумела ўсю безнадзейнасць свайго становішча, — але яна амаль з такой самай хуткасцю пашыбавала ў супрацьлеглым кірунку, — часткова, каб нагнаць страчаны час, часткова, каб паспяваць за імклівым ходам сваіх думак. Хутка яна дасягнула прытулку, дзе пакінула хатняга злодзея.
Калі яна, з’явіўшыся перад містэрам Сайксам, і выдала чымнебудзь сваё хваляванне, то ён не звярнуў на гэта ўвагі; ён адно спытаў, ці прынесла яна грошы, і, атрымаўшы станоўчы адказ, нешта задаволена прабурчаў, паклаў галаву на падушку і зноў заглыбіўся ў сон, перапынены яе прыходам.
Ей пашанцавала, што наступным днём наяўнасць грошай дала яму магчымасць добра папрацаваць над ежай і пітвом; гэта настолькі добра паўплывала на ягоны нораў, змякчыўшы грубыя яго схільнасці, што ён не меў ні часу, ні жадання крытыкаваць
яе паводзіны і манеры. Яе разбэрсанасць, нервовасць, якія ўласцівыя таму, хто наважыўся зрабіць нейкі смелы і рызыкоўны крок, прыняў рашэнне, якое вымагала надзвычайнай унутранай барацьбы, — такія яе паводзіны не засталіся б па-за ўвагай рысіных вочак габрэя, і той адразу пачаў бы біць трывогу. Але містэр Сайкс, які не адрозніваўся вялікай назіральнасцю і асабліва не браў да галавы, калі мець на ўвазе рэчы больш тонкія за тыя, якія можна вырашыць, калі паставіцца да іх і да кожнай удзельнай асобы свіным рылам, быў, да таго ж, як ужо згадвалася, у стане надзвычай дружалюбным, нічога асаблівага не заўважаў у паводзінах Нэнсі і настолькі мала клапаціўся пра яе, што нават калі б яна была яшчэ больш узрушанай і нервовай, гэта наўрад ці абудзіла б у ім нейкія падазрэнні.
Калі гэты дзень завяршыўся, усхваляванасць дзяўчыны ўзрасла, і пад вечар, седзячы ля хатняга злодзея і чакаючы, пакуль ён не ўп’ецца і не засне, яна так знервавалася і спалатнела, яе вочы набылі такі бляск, што нават Сайкс заўважыў гэта і здзівіўся.
Містэр Сайкс, аслабелы ад ліхаманкі, ляжаў у пасцелі ды разбаўляў джын вадой, каб зменшыць узбуджальныя якасці напою; ён у трэці або чацвёрты раз падсунуў Нэнсі шклянку, каб тая яе напоўніла — і тут, нарэшце, яе скрайне ўзрушаны выгляд уразіў яго.
— Каб я здох на месцы! — сказаў ён, падымаючыся на руках і гледзячы дзяўчыне ў твар. — Ты выглядаеш, як нябожчыца, якую вярнулі да жыцця. Што здарылася?
— Што здарылася! — паўтарыла дзяўчына. — Нічога. Што ты ў мяне ўтаропіўся?
— Што гэта на цябе найшло? — патрабавальна спытаў Сайкс, схапіў яе за руку і рэзка страсянуў. — Што такое? У чым справа? Пра што ты думаеш?
— Шмат пра што, Біл, — сказала дзяўчына, скалануўшыся і закрываючы вочы рукой. — Але Божачка мой, што ў гэтым такога?
Робленая весялосць, з якой былі вымаўленыя апошнія словы, відавочна, зрабіла на Сайкса болыпае ўражанне, чым дзікі і адчужаны пагляд, які папярэднічаў ім.
— Я скажу табе, што, — пачаў Сайкс. — Калі ты не заразілася ліхаманкай і не захварэла, то тут пахне нечым надта надзвычайным, нечым небяспечным... Ці неўдумалаты... Каб цябе... Але не, гэтага ты не зробіш!
— Чаго не зраблю? — перапытала дзяўчына.
— На свеце няма, — прамармытаў сабе пад нос Сайкс, не адводзячы ад Нэнсі вачэй, — няма на свеце дзеўкі болып надзейнай, іначай я ёй перарэзаў бы гарляк яшчэ тры месяцы таму. У яе пачалася ліхаманка, вось і ўсё.
Сказаўшы гэта, Сайкс асушыў шклянку да дна, потым нейкі час буркатліва лаяўся і нарэшце запатрабаваў свае лекі. Дзяўчына жыва падхапілася, хуценька наліла лекі ў шклянку і трымала яе ля ягоных вуснаў, пакуль ён піў.