Олівер Твіст
Чарльз Дыкенс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Галіяфы
Памер: 456с.
Мінск 2010
—Забірайце іх. А калі перастане грымець гэты пракляты гром, які, нутром чую, збіраецца над дахам, паслухаем вашу гісторыю.
Гром і насамрэч як быццам бы набліжаўся і грымеў амаль над самымі іхнімі галовамі; калі ён заціх, Манкс падняў галаву і нахіліўся крыху наперад, гатовы слухаць, што раскажа місіс Бамбл. Твары траіх амаль датыкаліся, бо абодва мужчыны схіліліся над сталом, каб лепш чуць, а жанчына таксама нахілілася ўперад, каб было чуваць яе шэпт. Цьмянае святло ліхтара, якое падала проста на іх, узмацняла трывожную бледнасць іхніх твараў, і яны ў атачэнні панурага змроку сталі зусім падобнымі на прывідаў.
— Калі памірала гэтая жанчына, — мы яе звалі старой Сэлі, — мы былі толькі ўдзвюх, — пачала матрона.
—Там не было больш нікога? — такім самым глухім шэптам запытаўся Манкс. — Ніякай старой руіны, ідыёта якога-небудзь у іншым ложку? Нікога, хто мог бы пачуць або як-небудзь здагадацца?
— Hi душы, — адказвала жанчына. — Мы былі адны. Толькі я была каля цела, калі наступіла смерць.
—Добра, — сказаў Манкс, пільна на яе гледзячы, — далей.
—Яна казала пра маладую асобу, — працягвала далей матрона, — якая колькі гадоў таму нарадзіла дзіця не толькі ў тым самым пакоі, але і на тым самым ложку, на якім яна цяпер памірала.
—Няўжо! — з трымценнем прамовіў Манкс і азірнуўся праз плячо. — Халера! Вось жа бываюць супадзенні!
—Дзіця было не кім іншым, як хлопчыкам, імя якога вы называлі ўчора ўвечары, — тут матрона безуважна паказала галавой у бок свайго мужа, — служанка абрабавала ягоную маці.
—Яшчэ пры жыцці? — спытаў Манкс.
— Ужо мёртвую, — адказвала жанчына, крыху ўздрыгануўшыся. — Яна скрала з трупа, ледзь тая паспела памерці, рэч, якую маці перад смерцю заклінала зберагчы дзеля свайго дзіцяці.
—Яна прадала яе? — у роспачы выгукнуў Манкс. — Прадала яна яе ці не? Дзе? Калі? Каму? Як даўно?
—Яна ўжо з вялікай цяжкасцю сказала мне, што яна зрабіла, — прамовіла матрона. — Потым яна ўпала на ложак і памерла.
—He сказаўшы болып нічога? — усклікнуў Монк голасам, які здаваўся яшчэ больш злосным таму, піто быў прыцішаны. — Гэта хлусня! Са мной жарты дрэнныя. Яна сказала больш. Я з вас абоіх душу выму, але даведаюся, што яна сказала яшчэ.
—Яна не прамовіла больш ні слова, — сказала жанчына, якая, відавочна, зусім не спалохалася (што да містэра Бамбла, дык з ім усё было якраз наадварот) пагрозаў дзіўнага чалавека, — але яна адной рукой моцна ўчапілася ў мой халат, і калі я ўбачыла, што яна памерла, я вызвалілася ад яе рукі, і ў ёй, у руцэ, аказаўся брудны абрывак паперы.
— На якім было напісана... — уставіў Манкс, схіліўшыся да жанчыны.
— Нічога на ім не было напісана, — адказала жанчына. — Гэта быў дублікат закладной з ламбарда.
—Закладной на што? — дапытваўся Манкс.
— На ўсё свой час. Зараз скажу, — працягвала жанчына. — Думаю, што яна спачатку трымала каштоўную рэч у сябе, спадзеючыся як-небудзь збыць яе з выгадай, а потым заклала
яе ў ламбард і ашчаджала або збірала грошы, каб год за годам сплачваць ліхвяру працэнты і такім чынам захаваць рэч. Каб надарылася якая-небудзь нагода, яна тую рэч магла б адразу выкупіць. Але з гэтага нічога не атрымалася, і яна, як я ўжо вам расказвала, памерла з гэтай зацёртай, бруднай цыдулкай у руках. Тэрмін закладу сыходзіў праз два дні. Я таксама падумала, што з часам што-небудзь можа з гэтага выйсці, і выкупіла заклад.
—Дзе ён цяпер?
— Вось ён, — адказала жанчына.
Быццам спяшаючыся пазбавіцца ад драбніцы, яна кінула на стол маленькі лайкавы гаманец, у якім ледзьве мог памясціцца французскі гадзіннік. Манкс схапіў яго і адкрыў дрыготкімі рукамі. У ім быў маленькі залаты медальён; у медальёне былі дзве пасмы валасоў і просценькі заручальны пярсцёнак.
— На ім знутры выгравіравана імя «Агнэс», — сказала жанчына. — Пакінуты прагал для прозвішча, а потым ідзе дата, прыкладна на год менш, чым дата нараджэння дзіцяці. Гэта мне ўдалося высветліць.
—I гэта ўсё? — сказаў Манкс, нецярпліва і дакладна вывучыўшы змесціва гаманца.
—Усё, — быў адказ жанчыны.
Містэр Бамбл глыбока ўздыхнуў, як быццам ён быў задаволены, што гісторыя ўжо закончылася, і не запатрабавалі назад дваццаць пяць фунтаў. Цяпер ён нарэшце наважыўся і выцер кроплі поту, якія адна за адной сцякалі па ягоным носе падчас усяго дыялога.
— Я нічога не ведаю пра гэтую гісторыю, акрамя таго, пра што магу здагадвацца, — сказала жанчына пасля кароткай паўзы, звяртаючыся да Манкса. — I я не хачу больш нічога ведаць. Так спакойней. Але можна мне задаць вам два пытанні?
— Можна, — адказаў Манкс з пэўным здзіўленнем, — а вось адкажу я на іх ці не — гэта само па сабе пытанне.
— Разам іх будзе тры, — заўважыў містэр Бамбл, спрабуючы пажартаваць.
— Ці з’яўляецца гэтая рэч тым, што вы спадзяваліся ад мяне атрымаць? — пацікавілася матрона.
—Так, — адказаў Манкс. — Другое пытанне!
—Што вы мяркуеце зрабіць з ёю? Ці не думаеце вы скарыстаць яе як-небудзь супраць мяне?
— Ніколі, — азваўся Манкс. — Hi супраць вас, ні супраць сябе. Глядзіце сюды. Але не падыходзьце, a то на вашае жыццё не паставіш у заклад і саломіны!
Сказаўшы гэта, ён раптам адсунуў убок стол, тузануў за жалезнае кольца ў падлозе і адкінуў вечка вялікага люка, які расчыніўся адразу каля ног містэра Бамбла, так што той з вялікай паспешлівасцю адступіў на некалькі крокаў назад.
— Загляніце ўніз, — сказаў Манкс, апускаючы ў прагал ліхтар. — Ды не бойцеся. Я даўно ўжо мог бы спусціць вас уніз, калі вы тут сядзелі, каб меў такое жаданне.
Падбадзёраная такім чынам, матрона наблізілася да краю, і нават містэр Бамбл, якога даймала цікаўнасць, насмеліўся зрабіць тое самае. Унізе імкліва сплывала вада; плынь пасля залевы набрала сілы, і ўсе гукі губляліся ў рокаце, з якім яна набягала на зялёныя ад водарасцяў палі. Калісьці тут быў вадзяны млын. Плынь, пенячыся і віруючы вакол некалькіх гнілых слупоў і рэшткаў машын, з яшчэ болыпай магутнасцю імкнула наперад, пазбавіўшыся ад перашкодаў, якія марна спрабавалі замінаць яе накату.
— Калі ўкінуць сюды цела чалавека, то дзе яно будзе заўтра на ранак? — запытаўся Манкс, разгойдваючы ліхтар у цемры.
— Міль дванаццаць уніз па цячэнні, і пашкуматанае на кавалкі, — уздрыгваючы пры гэтай думцы, адказаў містэр Бамбл.
Манкс выняў з-за пазухі паспешліва схаваны там у свой час гаманец, прывязаў яго да свінцовага грузу, які калісьці быў часткай нейкай машыны, і кінуўу раку. Груз крута, як ігральная костка, нырцануў уніз, з ледзьве чутным усплёскам рассёк ваду і знік.
Тройца пераглянулася. Здавалася, што ўсе сталі болып вольна дыхаць.
— Вось так вось, — сказаў Манкс, завальваючы вечка, якое з цяжкім грукам упала на месца. — Калі мора і аддасць калісьці сваіх нябожчыкаў, як гэта пішуць у кнігах, то золата і срэбра, a таксама гэтую драбязу яно захавае. Размаўляць нам болып няма пра што, пара закончыць гэтае прыемнае спатканне.
— Чыстая праўда, — адразу адгукнуўся містэр Бамбл.
— I трымайце язык за зубамі, — пагрозліва паглядзеўпіы на яго, сказаў Манкс. — За вашу жонку я не баюся.
— Можаце паспадзявацца на мяне, малады чалавек, — паважна адказваў містэр Бамбл, з паклонамі прасоўваючыся спінай наперад да лесвіцы. — Дзеля ўсіх нас і дзеля мяне самога, разумееце, містэр Манкс?
—Дзеля вас, разумею, — азваўся Манкс. — Запаліце свой ліхтар і звальвайце адсюль так хутка, як толькі можаце.
На шчасце для містэра Бамбла, размова закончылася на гэтым месцы, інакш ён, не перастаючы выштукоўваць паклоны, дайшоў бы да лесвіцы, побач з якой ён ужо знаходзіўся, і непазбежна абрынуўся б старчаком у пакой на першым паверсе. Ён запаліў свой ліхтар ад таго, які Манкс адвязаў ад вяроўкі і трымаў у руцэ, і без якіхсьці спробаў працягваць размову пачаў спускацца па лесвіцы. Следам за ім пайшла жонка. Манкс замыкаў шэсце, спыніўшыся на хвілінку на лесвіцы і ўслухаўшыся, ці не чуваць яшчэ чаго-небудзь, акрамя стуку кропель дажджу знадворку і бурлення вады.
Пакой на першым паверсе яны перасеклі памалу, асцярожна, бо Манкс уздрыгваў, калі бачыў хоць які цень; містэр Бамбл трымаў свой ліхтар у фуце над падлогай ды ішоў не толькі з найвялікшай асцярожнасцю, але і з дзіўнай лёгкасцю для такога мажнага джэнтльмена, якім ён быў, і нервова азіраўся навокал, ці няма дзе патайных люкаў. Манкс ціха адамкнуў і адчыніў дзверы, праз якія яны ўвайшлі. Сужэнцы абмяняліся з таямнічым сваім знаёмцам адно толькі кіўком і апынуліся ў цемры пад дажджом.
Як толькі яны пайшлі, Манкс, які, здавалася, меў непераадольную антыпатыю да адзіноты, паклікаў хлопчыка, які быў дзесьці ўнізе, загадаў яму ісці паперадзе і свяціць і вярнуўся ў пакой, адкуль толькі што выйшаў.
РАЗДЗЕЛ XXXIX
прадстаўлле некалькі рэспектабельных асоб, з якімі чытач ужо знаёмы, і паказвае, як раыгся годны Манкс з годным габрэем
Назаўтра пасля таго, як тры годныя асобы, згаданыя ў папярэднім раздзеле, зрабілі свой невялічкі гешэфт, містэр Уільям Сайкс прачнуўся ад дрымоты і сонным, буркатлівым голасам спытаў, колькі часу.
Гэтае пытанне было зададзенае містэрам Сайксам ужо не ў тым пакоі, які ён займаў да экспедыцыі ў Чэрсі, хоць і ў тым самым квартале горада, непадалёк ад старога месца. Без сумнення, гэтая кватэра была не такая паглядная, як старая, бо гэта быў убогі, з мізэрнай мэбляй пакой вельмі малых памераў; святло ў яго пранікала толькі праз адно акенца ў скошаным даху з выглядам на вузкую, брудную вулку. Тут не было недахопу і ў іншых прыкметах таго, што гэтаму джэнтльмену не шанцуе апошнім часам. Вельмі бедны інтэр’ер, поўная адсутнасць камфорту і знікненне такога дробнага рухомага багацця, як запасное адзенне і бялізна, сведчылі пра стан скрайняй беднасці; да таго ж, схуднеласць, нават змарнеласць самога містэра Сайкса магла цалкам пацвердзіць гэтыя факты, каб у гэтым была хоць якая патрэба.
Хатні злодзей ляжаў на ложку, закруціўшыся замест халата ў сваё белае паліто. Ен зусім не папрыгажэў пасля таго, як твар ягоны праз хваробу набыў мярцвяцкі колер, і зусім не ўпрыгожылі яго замусолены начны каптур і тыднёвая калю^ чая чорная барада. Сабака сядзеў збоку ад ложка, то раздумліва гледзячы на свайго гаспадара, то натапырваючы вушы і глуха гыркаючы пры нейкім шуме на вуліцы або ў ніжняй частцы дома. Ля акна сядзела, паглыбіўшыся ў рамонт старой камізэлькі, якая была часткай хатняга касцюма рабаўніка, жанчына, такая бледная, схуднелая ад нястачаў падчас дагляду хворага, што ў ёй даволі цяжка было пазнаць тую самую Нэнсі, якая ўжо фігуравала ў нашай гісторыі, каб не голас, якім яна азвалася на пытанне містэра Сайкса.