Олівер Твіст  Чарльз Дыкенс

Олівер Твіст

Чарльз Дыкенс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Галіяфы
Памер: 456с.
Мінск 2010
105.69 МБ
Рыззё, якое было на іх апранутае, мела на ўвазе дзве мэты: абараніць ад дажджу і не прыцягваць увагі дапытлівых вачэй. Муж трымаўу руках ліхтар, які, аднак, не свяціў, і трухаў на некалькі крокаў паперадзе, быццам хацеў даць магчымасць жонцы ступаць у яго глыбокія сляды: дарога была гразкая. Яны ішлі ў поўным маўчанні; час ад часу містэр Бамбл запавольваў хаду і паварочваў галаву, быццам хацеў упэўніцца, што ягоная спадарожніца яшчэ ідзе следам; потым, убачыўшы, што яна амаль наступае на пяты, ён паскараў хаду і яшчэ шпарчэй рушыў да месца прызначэння.
Рэпутацыя гэтага месца не выклікала сумненняў: даўно ўжо яно было вядомае як прытулак для розных нягоднікаў, бандзюгаў, якія рабілі выгляд, быццам жывуць са сваёй працы, а насамрэч падтрымлівалі існаванне галоўным чынам за кошт рабункаў і злачынстваў.
Гэта была купа ніцых хацін; некаторыя з іх былі пабудаваныя з розных цаглін, некаторыя — з пералежалага, паточанага чарвякамі карабельнага лесу. Яны збіліся ў кучу без аніякага парадку і ладу і болыпасцю сваёй месціліся за некалькі футаў ад берага ракі. Некалькі дзіравых чаўноў, выцягнутых на гразкі бераг і прымацаваных да нізкай сцяны, што аблямоўвала яго, а таксама вёслы і скруткі канатаў, якія валяліся там-сям на беразе, з першага пагляду наводзілі на думку, што насельнікі гэтых мізэрных хацін зарабляюць свой хлеб на рацэ, але больш уважлівы чалавек без цяжкасці мог прыйсці да пераканання, што гэты гнілы хлуд — не больш, чым прыкрыццё, і што ім наўрад ці хто-небудзь карыстаецца.
Пасярэдзіне гэтай купкі хацін, паблізу ад ракі, так што верхнія паверхі навісалі над ёй, стаяла вялікая будыніна, дзе раней была фабрыка. Калісьці яна, відаць, давала заробак насельнікам навакольных дамкоў, але даўно ўжо прыйшла ў заняпад. Пацукі, чарвякі і сырасць падтачылі палі, на якіх трымалася будыніна, і добрая яе частка ўжо апусцілася ў ваду; рэшта, схіліўшыся над цёмнай плынню, здавалася, адно чакала зручнага моманту, каб далучыцца да старой прыяцелькі і зведаць той самы лёс.
Менавіта перад гэтымі руінамі спынілася годная пара, калі загрукаталі першыя раскаты аддаленага яшчэ грому, і пачаўся моцны дождж.
— Гэта павінна быць дзесьці тут, — сказаў Бамбл, гледзячы на кавалак паперы ў руцэ.
— Гэй! — усклікнуў голас аднекуль зверху.
Містэр Бамбл падняў галаву і заўважыў чалавека, які па грудзі высунуўся з дзвярэй на другім паверсе.
— Пачакайце хвіліну, — сказаў чалавек. — Я зараз спушчуся.
Галава наверсе схавалася, і дзверы зачыніліся.
—Гэта ён? — спытала ў містэра Бамбла годная лэдзі.
Містэр Бамбл кіўнуў галавой.
—Тады помні пра тое, што я табе казала, — працягвала матрона, — і глядзі, не раскрывай шмат, бо яны цябе адразу падмануць.
Містэр Бамбл, які з прыгнечаным выглядам узіраўся на будынак, збіраўся якраз выказаць некаторыя сумненні ўтым, ці варта цяпер прыводзіць у выкананне іх план, як раптам з’явіўся Манкс. Ён адчыніў маленькія дзверы, побач з якімі стаялі містэр і місіс Бамбл, і даў ім знак увайсці.
—Заходзьце, не прымушайце мяне чакаць, — крыкнуў ён нецярпліва, тупнуўшы нагой.
Жанчына, якая спачатку вагалася, смелаўвайшла, не чакаючы далейшых запрашэнняў. Містэр Бамбл, які не то баяўся, не то саромеўся адставаць, пайшоў следам; відавочна, яму было не па сабе, і ён амаль страціў тую велічнасць, якая заўсёды была ягонай галоўнай рысай.
—Якога ліха вы стаялі там, пад дажджом? — спытаў Манкс, павярнуўшыся і звяртаючыся да Бамбла, пасля таго як зачыніў за ім на засаўку дзверы.
— Мы... мы толькі хацелі крыху астыць, — заікаючыся, адказаў той, і агледзеўся навокал.
—Астыць! — паўтарыў Манкс. — Нават усе дажджы, якія ішлі ці пройдуць, не змогуць загасіць таго пякельнага полымя, якое можа насіць у сабе чалавек. Нават і не думайце астыць так хутка — не выйдзе!
Зрабіўшы такую афарыстычную рэмарку, Манкс рэзка павярнуўся да матроны і скіраваў на яе такі пільны позірк, што тая, хоць і не была баязлівага характару, адвяла вочы і стаяла ўнурыўшыся.
—Дык гэта тая жанчына? — патрабавальна спытаў Манкс.
—Гм. Гэта тая жанчына, — адказваў містэр Бамбл, помнячы жончын наказ.
— Вы, пэўна, думаеце, што жанчыны не ўмеюць захоўваць таямніцы? — рашуча ўмяшалася матрона, гледзячы Манксу проста ў вочы.
—Адну таямніцу яны захоўваюць заўсёды, пакуль яна не адкрыецца, — з пагардай адказаў Манкс.
— I што ж гэта за таямніца? — у такім самым тоне спытала матрона.
—Гэта страта ўласнага добрага імя, — адказаў Манкс. — Значыць, калі жанчыне расказалі таямніцу, якая можа прывесці яе на катаргу або шыбеніцу, я не баюся, што яна яе раскажа. Разумееце?
— He, — адказала матрона, злёгку пачырванеўшы.
—А як жа! — сказаў Манкс. — Куды ўжо вам зразумець!
Ён паглядзеў на абоіх не то змрочна, не то насмешліва, зноў даў знак ісці следам і перасёк пакой, даволі вялікі, але з нізкай столлю. Ен ужо пачаў быў падымацца па стромкай лесвіцы, якая была падобная на прыстаўную і вяла ў калідор другога паверха, як тут адтуліну ўверсе асвяціла бліскавіца, і сакрушальны ўдар перуна скалануў напаўразбураны дом да падвалінаў.
— Вы чуеце? — крыкнуў ён, адхіснуўшыся. — Чуеце? ГрьГміць! Грукоча так, быццам рэха ідзе з тысячы пячор, дзе хаваюцца ад гневу д’яблы. Ненавіджу гэты гук!
Колькі хвілін ён маўчаў, потым раптам адняў рукі ад твару, і містэр Бамбл з невыразным жахам убачыў, што твар Манкса перакрывіўся нейкай грымасай і спалатнеў.
— He звяртайце ўвагі, гэтыя прыпадкі бываюць у мяне часам, — сказаў Манкс, заўважыўшы рэакцыю Бамбла, — іх можа спрычыніць і гром. Усё ўжо прайшло.
Сказаўпіы гэта, ён падняўся па лесвіцы, хутка зачыніў аканіцы ў пакоі, куды ўвайшоў, апусціў ліхтар, які вісеў на канцы вяроўкі
з блокам, перакінутай цераз адну з масіўных бэлек столі. Цьмянае святло ліхтара акрэсліла з цемры стары стол і тры крэслы побач з ім.
—А цяпер, — зазначыў Манкс, калі ўсе трое ўселіся, — чым хутчэй мы зоймемся справай, тым лепш. Жанчына ведае, пра што будзе размова?
Пытанне было адрасаванае містэру Бамблу, але жонка ягоная папярэдзіла адказ, адрапартаваўшы, што яна ведае ўсё ў дэталях.
—Ці праўду казаў ён, быццам вы былі ля той старой порхаўкі, якая памерла, і перад смерцю яна нешта вам сказала...
— Пра маці хлопчыка, якога вы згадвалі, — перапыніла яго матрона. — Так.
— Пытанне першае: якога роду гэта была інфармацыя?
— Гэта ўжо другое пытанне, — адказала вельмі разважліва жанчына. — Першае пытанне — гэта колькі каштуе інфармацыя.
—Хто, пад халеру, можа сказаць колькі, не ведаючы, якога яна кшталту? — запытаўся Манкс.
—Леппі за вас — ніхто, і я ў гэтым перакананая, — заявіла місіс Бамбл, якая не мела такой заганы, як нясмеласць, што без сумнення мог засведчыць яе суполыіік.
— Гм, — шматзначна, з выглядам вялікай зацікаўленасці прамовіў Манкс, — значыць, інфармацыя гэтая можа вывесці на грошы?
— Можа быць, — быў сціслы адказ.
—3 яе нешта знялі, — сказаў Манкс, — нейкую рэч, якая была на ёй, нешта...
—Лепш прызначце кошт, — перапыніла яго місіс Бамбл. — Я пачула дастаткова і ведаю, што вы якраз тая асоба, з якой трэба размаўляць.
Містэр Бамбл, якога яго лепшая палова да гэтага часу не дапускала да ўдзелу ў валоданні таямніцай больш, чы.м тады, калі ён упершыню пра яе пачуў, слухаў гэты дыялог, выцягнуўшы шыю і вырачыўшы вочы; ён пераводзіў пагляд з жонкі на Манкса і наадварот з выглядам цалкам агаломшаным, і агаломшанасць гэтая яшчэ ўзмацнілася, калі Манкс злосна запытаўся, колькі яны з яго хочуць за раскрыццё таямніцы.
—Колькі? — спытала жонка гэтаксама сабрана, як і раней.
— Можа быць, ніколькі, а можа быць, фунтаў дваццаць, — адказаў Манкс. — Кажыце, я сам вызначу, колькі.
—Дадайце да названай сумы япічэ пяць фунтаў. Дайце мне дваццаць пяць фунтаў золатам, — працягвала жанчына, — і я раскажу вам усё, што ведаю. Аднак раскажу толькі тады, калі атрымаю грошы.
—Дваццаць пяць фунтаў! — сказаў Манкс, адкінуўшыся на спінку крэсла.
—Я сказала ясна, — азвалася місіс Бамбл. — Да таго ж, гэта невялікая сума.
—Невялікая за нейкую там таямніцу, якая, можа стацца, і пені не вартая, калі будзе раскрытая! — нецярпліва ўсклікнуў Манкс. — Да таго ж, яна пахаваная ўжо дванаццаць ці болып гадоў таму.
—Такія рэчы захоўваюцца добра і, як добрае віно, часта з бегам часу падвойваюць свой кошт, — адказвала матрона, усё яшчэ захоўваючы паставу абсалютнага спакою. — Што да пахавання, то ёсць рэчы, якія могуць праляжаць дванаццаць тысяч або мільёнаў гадоў — колькі, не ведаем ні я, ні вы, — і расказаць цікавыя, дзіўныя гісторыі!
—А што, калі я аддам грошы марна? — няпэўна спытаў Манкс.
— Вы зможаце лёгка забраць іх назад, — адказала матрона. — Я ўсяго толькі жанчына, я адна тут, без абароны.
— I не адна, мая даражэнькая, і не без абароны, — паважна ўставіў містэр Бамбл дрыготкім ад страху голасам. — Я з табой, мая дарагая. Акрамя таго, — працягваў містэр Бамбл, стукаючы зубамі, — містэр Манкс занадта джэнтльмен, каб учыніць гвалт прыходскім асобам. Містэр Манкс, мая дарагая, усведамляе, піто я ўжо не малады, што, вобразна кажучы, крыху адцвіў, але містэр Манкс, без сумнення, ведае, мая дарагая: калі мяне разварушыць, то я магу стаць асобай вельмі рашучай і даволі моцнай. Разварушыць мяне трэба, хоць крышку, вось і ўсё.
3 гэтымі словамі містэр Бамбл зрабіў кволую спробу з палымянай рашучасцю забраць ліхтар, але па яго спалоханым твары, па кожнай рысачцы яго выразна было бачна, што яго і сапраўды трэба разварушваць, і разварушваць нямала, перш
чым ён распачне якія-небудзь агрэсіўныя дзеянні, — зразумелым чынам, калі гэтыя дзеянні не скіраваныя супраць беднякоў або асоб, спецыяльна натрэніраваных для гэтых мэтаў.
—Ты дурань, — сказала місіс Бамбл. — Лепш бы ты трымаў язык за зубамі.
—Лепш бы ён выразаў яго наогул перад тым, як ісці сюды, калі не можа гаварыць цішэй! — змрочна сказаў Манкс. — Ен што, ваш муж?
—Ён мой муж, — хіхікнуўшы, пацвердзіла жанчына.
—Я адразу так і падумаў, — сказаў Манкс, адзначыўшы, як злосна зіркнула жанчына на свайго сужэнца. — Тым лепш. Мне спакайней мець справу з дваімі, ведаючы, што яны аб’яднаныя адным інтарэсам. Я сур’ёзна кажу. Глядзіце!
3 гэтымі словамі ён засунуў руку ў кішэню, выцягнуў адтуль парусінавы гаманец, адлічыў дваццаць пяць фунтаў і падсунуў іх у бок жанчыны.