Олівер Твіст  Чарльз Дыкенс

Олівер Твіст

Чарльз Дыкенс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Галіяфы
Памер: 456с.
Мінск 2010
105.69 МБ
Настала маўчанне. Роз, закрыўіпы твар адной рукой, дала волю слязам. Другую руку ўсё яшчэ трымаў Гары.
—А якія прычыны, Роз, — ціхім голасам спытаў ён, — якія прычыны такога вашага рашэння?
—У вас ёсць права ведаць пра іх, — адказала Роз. — I не спрабуйце памяняць маё рашэнне. Гэта — абавязак, які я мушу выконваць. Я мушу зрабіць гэта дзеля іншых і дзеля самой сябе.
—Дзеля сябе?
—Так, Гары, дзеля сябе. У мяне няма ні сяброў, ні багацця; маё імя заплямленае, і я не магу даваць вашым сябрам падставу для падазрэння, быццам я з карыслівых меркаванняў саступіла вашаму першаму каханню і паставіла крыж на вашых спадзяваннях і планах. Дзеля вас і вашых блізкіх я мушу не дапусціць, каб вы праз вашую гарачую, высакародную натуру стварылі сабе такую вялікую перашкоду на шляху да поспеху...
— Калі пачуцці вашы супадаюць з вашым разуменнем абавязку... — пачаў Гары.
— He, не супадаюць, — адказала Роз, густа пачырванеўшы.
—Дык нашы пачуцці ўзаемныя? — спытаў Гары. — Мілая Роз, скажыце толькі гэта, толькі гэта і змякчыце горыч майго вялікага расчаравання!
— Калі б я зрабіла гэта, не наносячы шкоды таму, каго я люблю, — адказвала Роз, — я магла б...
—Вы ўспрынялі б маё прызнанне зусім інакш? — сказаў Гары. — He хавайце хоць гэтага ад мяне, Роз!
—Так, — адказала Роз. — Досыць, — дадала яна. — Навошта нам працягваць гэтую цяжкую размову? Вельмі цяжкую для мяне, хоць яна і абяцае мне шчасце на доўгія часы, бо для мяне будзе шчасцем ведаць, якое высокае месца я займала калісьці ў вашым сэрцы; кожны ваш жыццёвы поспех будзе надаваць мне больш сілаў і цвёрдасці. Бывайце, Гары! Мы ніколі не сустрэнемся болып так, як мы сустрэліся сёння, але, хоць дачыненні напіыя і не будуць такімі, якімі маглі б быць пасля сённяшняй размовы, — мы можам сябраваць моцна і доўга. Няхай кожнае блаславенне, здабытае малітвамі адданага і пічырага сэрца з крыніцы ісціны і чысціні, прынясе вам шчасце і радасць!
— Яшчэ адно слова, Роз, — сказаў Гары. — Скажыце, якія ў вас падставы для гэтага. Дазвольце мне чуць іх з вашых вуснаў.
— Перад вамі бліскучая перспектыва, — сур’ёзна адказвала Роз. — Вас чакае пачэсны пасад, які могуць забяспечыць асобе ў грамадскім жыцці вялікі талент і моцныя сваяцкія сувязі. Але людзі, якія стаяць за словам «сувязі», гордыя, і я не хачу мець нешта супольнае з тымі, хто можа з пагардай паставіцца да Ma­ui, якая дала мне жыццё, і не хачу прынесці няўдачу, выставіць на здзек сына той, якая з такой дабрынёй замяніла мне маці. Адным словам, — працягвала дзяўчына, адвярнуўшыся, бо часовая яе рашучасць прайшла, — на маім імені пляма, і людзі перанясуць яе на невінаватага! Адказ павінна несці адна я, адна я мушу пакутаваць.
—Яшчэ слова, Роз, мілая Роз, яшчэ слова! — усклікнуў Гары, кідаючыся перад ёй на калені. — Калі б я не быў такім... такім шчаслівым, як кажуць у свеце, каб маім наканаваннем было жыццё ціхае, непрыкметнае, каб я быў бедны, хворы,
бездапаможны — ці адвярнуліся б вы тады ад мяне? Або гэтыя сумненні спароджаныя тым, што я, мабыць, даб’юся багацця і славы?
— He прымуіпайце мяне адказваць, — азвалася Роз. — Гэтае пытанне не ўзнікала і ніколі не ўзнікне. Несправядліва, нават жорстка ў гэтай сітуацыі настойваць на адказе.
— Калі ваш адказ будзе такі, на які я амаль асмельваюся спадзявацца, — працягваў Гары, — то ён пашле прамень на мой самотны шлях і асветліць цёмную сцежку перада мной. He пустая гэта справа — вымавіць некалькі кароткіх слоў, сказаць іх таму, хто любіць вас больш за ўсіх на свеце. О Роз, іменем майго моцнага, палымянага кахання, дзеля ўсяго таго, што я выпакутаваў, і ўсяго таго, на што вы мяне выракаеце, адкажыце мне на гэтае адно пытанне!
—Так, калі ваш лёс складваўся б інакш, — адказвала Роз, — калі б вы стаялі ў грамадстве не нашмат вышэй за мяне, калі б я магла быць вам дапамогай і суцяшэннем у якім-небудзь сціплым, ціхім, адасобленым месцы, а не ганьбай і перашкодай сярод амбітных, славалюбных людзей, — тады ўсё было б нашмат прасцей. Цяпер у мяне ёсць усе прычыны быць шчаслівай, вельмі шчаслівай, Гары, але тады я была б яшчэ шчаслівейшай.
Калі Роз вымаўляла гэтае прызнанне, перад яе ўнутраным зрокам паўставалі жывыя згадкі былых надзей, якія яна насіла ў сабе даўным-даўно, зусім дзяўчом. Але гэтыя згадкі выклікалі слёзы, якія заўсёды выклікаюць былыя спадзяванні, якія вяртаюцца да нас няспраўджанымі, і слёзы прынеслі ёй палёгку.
—Я не магу справіцца са сваёй слабаспю, але яна яшчэ болып умацоўвае маё рашэнне, — сказала Роз і працягнула яму руку. — А цяпер я пайду.
—Абяцайце мне адно, — сказаў Гары. — Адзін раз, толькі раз, ну, скажам, праз год, а можа быць, і раней... дазвольце мне паразмаўляць з вамі на гэтую тэму яшчэ раз, у апошні раз.
—Але не настойваць на тым, каб я памяняла сваё рашэнне, — сумна ўсміхаючыся, адказала Роз. — Гэта будзе бяссэнсава.
—Згодны! — адказаў Гары. — Толькі пачуць, як вы паўторыце яго, калі захочаце — у апошні раз. Я пакладу да вашых ног усе
свае пасады і багацце, якіх дасягну, і калі вы застаняцеся цвёрдай у сваім рашэнні, то я ні словам, ні справай не буду спрабаваць памяняць яго.
— Няхай будзе так, — адказала Роз. — Гэта прынясе новы боль, але да таго часу я змагу лягчэй яго перанесці.
Яна зноў працягнула руку. Але малады чалавек абняў яе, пацалаваў у лоб і выйшаў з пакоя.
РАЗДЗЕЛ XXXVI,
вельмі каротпкі і, здавалася б, не мае тут вялікага значэння. Але тш немтш яго трэба прачытаць як працяг папярэдняга і ключ да таго, які будзе
у належны час
Такім чынам, вы наважыліся сёння ранкам ехаць са мной, так? — спытаў лекар, калі Гары Мэйлі далучыўся да яго і Олівера за сняданкам. — Праз кожныя паўгадзіны ў вас мяняецца або настрой, або планы!
— Прыйдзе час, і вы скажаце мне нешта зусім іншае, — адказаў Гары, чырванеючы без усялякай зразумелай прычыны.
— Спадзяюся, што ў мяне будуць на тое важкія падставы, — адказаў містэр Лосбэрн, — хоць прызнаюся, што не думаю, каб выйшла так. Яшчэ ўчора ўвечары вы паспешліва збіраліся застацца тут і, як гэта належыць узорнаму сыну, правесці ваіігу Ma­ui на ўзбярэжжа мора. Яшчэ апоўдні вы абвяшчаеце, што зробіце мне гонар і будзеце суправаджаць мяне, колькі нам будзе па дарозе, самі мяркуючы ехаць у Лондан. А ўвечары вы з вельмі таямнічым выглядам пераконваеце мяне выехаць да таго, як прачнуцца абедзве лэдзі, у выніку чаго малады Олівер мусіць сядзець тут і снедаць, у той час як яму трэба было б гойсаць па навакольных лугах у пошуках батанічных рарытэтаў. Кепскія справы, праўда, Олівер?
— Мне было б вельмі шкада, сэр, каб мяне не было дома, калі вы і містэр Мэйлі будзеце ад’язджаць, — азваўся Олівер.
— Малайчына! — ухваліў доктар. — Калі вернешся ў горад, зайдзі да мяне ў госці. Але Гары, калі казаць сур’ёзна, ці не выкліканае ваша жаданне тэрмінова ехаць нейкім паведамленнем ад важных асоб?
—Ад важных асоб, — адказаў Гары, — да якіх, я мяркую, вы адносіце майго дзядзьку, пакуль я тут знаходжуся, не было ніякіх паведамленняў наогул, ды і ў гэтую пару года наўрад ці магло адбыцца нешта такое, што выклікала б патрэбу ў маёй прысутнасці.
—Але ж і дзіўны вы чалавек! — сказаў лекар. — Зразумела, яны правядуць вас у парламент на перадкалядных выбарах, так што гэтыя перапады і зменлівасць будуць добрымі падрыхтоўчымі захадамі да палітычнага жыцця. У гэтым нешта ёсць. Добрая трэніроўка заўсёды пажаданая, незалежна ад таго, што выстаўленае на кон — пасада, кубак або перамога на скачках.
Гары Мэйлі выглядаў так, як быццам ён гатовы быў некалькімі заўвагамі нямала ўзрушыць лекара, але ён абмежаваўся кароткім «паглядзім» і больш не размаўляў на гэтую тэму. Неўзабаве да дзвярэй пад’ехала паштовая карэта, у пакой зайшоў Джайлс, каб забраць багаж, і добры доктар пабег паглядзець, як ён будзе спакаваны.
— Олівер, — упаўголаса сказаў Гары Мэйлі, — я хачу сказаць табе нешта.
Олівер увайшоў у пройму ля акна, куды яго паклікаў містэр Мэйлі; ён быў вельмі здзіўлены тым, што настрой у Гары, мяркуючы з паводзінаў, быў сумны і разам з тым узнёслы.
—Ты добра ўмееш пісаць? — паклаўшы руку Оліверу на плячо, спытаўся Гары.
— Спадзяюся, іпто так, — быў адказ Олівера.
—Мяне пэўны час не будзе дома; я хацеў бы, каб ты мне пісаў — скажам, раз на два тыдні, па панядзелках, на галоўны паштамт у Лондане да запатрабавання. Згодзен?
— О, зразумела, згодны, сэр! Я буду ганарыцца гэтым! — усклікнуў Олівер у захапленні ад даручэння.
—Я хацеў бы ведаць, як... як маюцца мая маці і міс Мэйлі, — сказаў малады чалавек. — Можаш напісаць на старонку, як вы шпацыруеце, пра што ведзяце размовы, і ці яна... я меў на ўвазе, яны выглядаюць шчаслівымі, ці ўсё ў іх у парадку. Разумееш мяне?
—Так, сэр, добра разумею, — быў адказ Олівера.
—Я хацеў бы, каб ты не казаў ім пра маю просьбу, — хутка сказаў Гары, — таму што мая маці стала б пісаць мне часцей, і гэта толькі стамляла б яе. Няхай гэта застанецца паміж табой і мной. I памятай: пішы пра ўсё. Я на цябе спадзяюся!
Олівер, які быў у захапленні ад уласнай значнасці, урачыста паабяцаў захоўваць таямніцу і пасылаць дакладныя паведамленні. Містэр Мэйлі развітаўся з ім, запэўніўшы яго ў сваёй прыхільнасці і заступніцтве.
Лекар быў ужо ў карэце. Містэр Джайлс (які, згодна з дамовай, мусіў быў застацца) трымаў дзверцу карэты, а служанкі назіралі за ўсім з саду. Гары мімаходзь зірнуў на акно ўверсе і заскочыў у карэту.
— Паехалі! — крыкнуў ён. — Давай, пускай адразу галопам! Сёння мне найпрыдатны толькі палёт.
—Гэй, там! — закрычаў лекар, хуценька апускаючы пярэдняе шкло і звяртаючыся да фарэйтара. — Мяне палёт зусім не задавальняе. Цішэй, чуеце?
3 грукатам і лясканнем, пакуль адлегласць не скрала гэты шум, і толькі вока магло ўлавіць на дарозе карэту, экіпаж каціўся па гасцінцы, амаль схаваны воблакамі пылу, то зусім знікаючы з вачэй, то з’яўляючыся зноў, — у залежнасці ад рэльефу і прадметаў на дарозе. Тыя, хто праводзіў карэту, разышліся толькі пасля таго, як нельга было разгледзець нават воблачка пылу.
Але адзін чалавек яшчэ доўга глядзеў на дарогу, па якой ад’ехала карэта, глядзеў, калі карэта аддалілася ўжо на многа міль: за белай фіранкай, што хавала яе ад вачэй Гары, калі ён паглядзеўу акно, сядзела Роз.