Олівер Твіст  Чарльз Дыкенс

Олівер Твіст

Чарльз Дыкенс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Галіяфы
Памер: 456с.
Мінск 2010
105.69 МБ
Нейкую хвіліну містэр Бамбл вагаўся, з сумам назіраючы захапленне абедзвюх старых, якія весела перахіхікваліся. Місіс Бамбл, якая не цярпела адкладу, схапіла конаўку з мыльнай пенай і, паказваючы на дзверы, загадала яму сысці не марудзячы, інакш яго мажная постаць будзе аблітая змесцівам конаўкі.
Што было рабіць містэру Бамблу? Ён абвёў пакой панылым позіркам і паціху адступіў. Калі ён наблізіўся да дзвярэй, хіхіканне старых перайшло ў нястрымны рогат захаплення. Толькі гэтага яшчэ не ставала! Ён быў прыніжаны ў іхніх вачох, ён страціў свой аўтарытэт і годнасць нават у беднякоў, ён упаў з усёй пампезнай вышыні пасады прыходскага кур’ера да самых глыбокіх нізоў, дзе знаходзяцца мужы пад абцасам сварлівых жонак.
—I ўсё за два месяцы! — прамовіў містэр Бамбл, перапоўнены тужлівымі думкамі. — Толькі за два месяцы! He болып, як два месяцы таму я быў гаспадаром не толькі самому сабе, а і ўсім іншым, як толькі справа датычыла прыходскай працоўні, а цяпер!
Гэта было ўжо занадта. Містэр Бамбл адвесіў пару поўхаў хлопчыку, які адчыніў перад ім браму (таму што ў глыбокай задуменнасці, сам не заўважыўшы таго, прыйшоў да брамы), і, зніякавелы, выйшаў на вуліцу.
Ён прайшоўся па адной вуліцы, потым па другой, пакуль гэты шпацыр не заглушыў збольшага яго тугу. Праца эмоцый нагнала
на яго смагу. Ён прамінаў шмат шынкоў і нарэтце спыніўся ля аднаго з іх у завулку. У пакоі шынка, як ён упэўніўся, глянуўшы паверх фіранак, было пуста, калі не лічыць нейкага самотнага заўсёдніка. Тут пачаў падаць спорны дождж. Гэта прымусіла містэра Бамбла ўвайсці. Ен замовіў ля стойкі крыху выпіць, a сам накіраваўся ў пакой, у які заглядваў з вуліцы.
Мужчына, які там сядзеў, быў высокі і смуглявы, апрануты ў шырокі плашч. Ен выглядаў на чужаземца, і па стомленым выглядзе ды пыле на вопратцы можна было меркаваць, што прыехаў ён здалёк. Калі Бамбл увайшоў, ён скоса зіркнуў на яго і ў адказ на яго прывітанне ледзьве нахіліў галаву.
У містэра Бамбла хапіла б годнасці і для двух чалавек, нават калі ўявіць, што незнаёмец быў бы болып схільны да кантакту, таму ён моўчкі піў свой джын з вадой і з важным выглядам падкрэслена ўважліва чытаў газету.
Аднак здарылася так, як вельмі часта здараецца, калі мужчыны сыходзяцца пры такіх абставінах: містэр Бамбл адчуў непераадольную схільнасць кінуць позірк на незнаёмца, і колькі ён ні касавурыўся на таго, кожны раз мусіў хаваць вочы, таму што сустракаўся з позіркам незнаёмца. Збянтэжанасць містэра Бамбла павялічвалася з-за вельмі дзіўнага выразу вачэй незнаёмца — зоркіх, смелых, — якія адначасова выяўлялі недавер і падазронасць. Містэр Бамбл не бачыў дагэтуль нічога падобнага, і гэта яму было вельмі непрыемна.
Калі яны так абмяняліся позіркамі некалькі разоў, незнаёмец грубым, нізкім голасам парушыў цішыню.
—Гэта вы мяне шукалі, калі заглядвалі ў акно? — спытаў ён.
— He вас, калі вы толькі не містэр... — тут містэр Бамбл на імгненне спыніўся, таму што яму вельмі хацелася даведацца імя незнаёмца, і ён у сваёй нецярпячцы спадзяваўся, што той закрые прагал.
— Бачу, што не, — прамовіў незнаёмец, і сарказм злёгку абазначыўся каля яго рота, — інакш бы вы ведалі, як мяне завуць. Я не раю вам спрабаваць даведацца.
—Я не хацеў зрабіць вам шкоды, малады чалавек, — велічна даў адказ містэр Бамбл.
—I не зрабілі, — сказаў незнаёмец.
Гэты кароткі дыялог перамежыўся яшчэ маўчаннем, якое зноў парушана было незнаёмцам.
— Мне здаецца, што я вас раней бачыў, — сказаў ён. — У той час вы былі не так апрануты, і я бачыў вас толькі пару разоў на вуліцы, але вось, здаецца, пазнаў. Вы калісьці былі тут прыходскім кур’ерам, ці не так?
— Быў, — адказаў містэр Бамбл крыху здзіўлена, — быў прыходскім кур’ерам.
— Вось-вось, — адказаў мужчына, ківаючы галавой. — Дык я вас бачыў. А хто вы цяпер?
— Наглядчык працоўні, — павольна і важка, каб прадухіліць усялякую непатрэбную фамільярнасць з боку незнаёмца, прамовіў містэр Бамбл. — Наглядчык працоўні, малады чалавек!
— He сумняваюся, што вы, як і раней, трымаеце ў полі зроку свае інтарэсы? — працягваў незнаёмец і пільна паглядзеў містэру Бамблу ў вочы, якія ажно акругліліся, калі ён пачуў дзіўнае пытанне. — He разменьвайцеся на дробязі, кажыце як ёсць, чалавеча. Вы ж бачыце, я ведаю вас досыць добра.
—Я думаю, — адказаў Бамбл, — што жанатаму чалавеку нялііпне будзе, як і халасцяку, схаваць у кішэню сумленна зароблены пені, калі можна. У прыходскіх чыноўнікаў заробак не занадта высокі, каб яны маглі адмовіцца ад дадатковага заробку, калі ён законны і прапанаваны належным чынам.
Незнаёмец усміхнуўся і зноў кіўнуў галавой, як быццам жадаючы паказаць, што ён у чалавеку не памыліўся. Зазвінеў званочак.
— Напоўніце яшчэ раз шклянку, — сказаў ён, уручыўшы гаспадару пустую шклянку містэра Бамбла. — Памацней і гарачага. Ці не так?
— He занадта моцнага, — азваўся містэр Бамбл, далікатна кашлянуўшы.
— Зразумелі, што маецца на ўвазе, шынкар? — суха сказаў незнаёмец.
Той усміхнуўся, знік і неўзабаве вярнуўся з кубкам гарачага пуншу. Пасля першага глытка ў містэра Бамбла навярнуліся на вачах слёзы.
—А цяпер паслухайце мяне, — сказаў незнаёмец, зачыніўшы акно і дзверы. — Я прыехаў сёння ў гэтае мястэчка, каб знайсці вас, і дзякуючы аднаму ці двум шанцам, якія дорыць калі-нікалі сваім сябрам д’ябал, вы прыйшлі якраз у той пакой, дзе сядзеў я, акурат тады, калі я пра вас падумаў. Мне патрэбная ад вас сякая-такая інфармацыя. Я не прашу даць мне яе за так, хоць яна таго вартая. Вазьміце для пачатку гэта.
Сказаўшы так, ён падсунуў суразмоўцу цераз стол два саверэны, зрабіўшы гэта асцярожна, быццам баючыся, каб хто не пачуў звон манет. Калі містэр Бамбл упэўніўся, што манеты сапраўдныя, і з вялікім задавальненнем паклаў іх у кішэню камізэлькі, ён працягваў:
— Перанясіце сваю памяць назад — дванаццаць гадоў таму, зіма...
— Гэта вельмі даўно было, — сказаў містэр Бамбл. — Добра. Успомніў.
—Месца падзеі — працоўня.
—Добра!
—Уначы.
—Так.
— Мярзотны закутак, дзе ён там яшчэ, у якім мярзотныя стварэнні давалі жыццё і здароўе, у чым так часта было адмоўлена ім самім, — спараджалі на свет пісклявых дзяцей, каб пакінуць іх прыходу, а самі, каб іх чорт забраў, хавалі сваю ганьбу ў магіле!
— Радзільны пакой, так, па-мойму? — перапыніў містэр Бамбл, не зусім у стане ўлоўліваць ход думак незнаёмца, які, відавочна, пачаў хвалявацца.
—Так, — сказаў незнаёмец. — Там нарадзіўся хлопчык.
—Хлопчыкаў шмат нараджалася, — заўважыў містэр Бамбл, скрушна пахітаўшы галавой.
— Каб яны павыздыхалі, чэрці малыя! — выкрыкнуў незнаёмец. — Я кажу пра аднаго, здохлага з выгляду, малакроўнага шчанюка, які быў у навучанні ў трунара; хацеў бы я, каб той зрабіў яму труну, і каб ён скруціўся ў ёй. Потым ён, кажуць, уцёк у Лондан.
—Дык гэта вы маеце на ўвазе Олівера! Маладога Твіста! — сказаў містэр Бамбл. — Зразумела, я помню яго. Такога нягодніка ніколі яшчэ...
— He ён мяне цікавіць, пра яго я чуў досыць, — сказаў незнаёмец, спыняючы містэра Бамбла ў самым пачатку тырады на прадмет заганаў беднага Олівера. — Мяне цікавіць жанчына, старая ведзьма, якая даглядала яго маці. Дзе яна?
—Дзе яна? — перапытаў містэр Бамбл, які пасля джыну з вадой схільны быў да жартаў. — Цяжка сказаць. Там, куды яна пайшла, павітухі зусім непатрэбныя, так піто, па-мойму, яна там так ці іначай беспрацоўная.
— Што вы маеце на ўвазе? — злосна спытаў незнаёмец.
—Яна памерла той зімой, — адказаў містэр Бамбл.
Пачуўшы гэта, незнаёмец пільна паглядзеў на яго, і хоць ён доўга не спускаў з яго вачэй, позірк яго паступова губляў сваю засяроджанасць; здавалася, што незнаёмец глыбока задумаўся. Нейкі час ён нібыта вагаўся, радавацца яму гэтай навіне або быць расчараваным, але нарэшце ён уздыхнуў болып вольна і, адвёўшы вочы, сказаў, што гэта не так і важна. 3 тым ён падняўся, як быццам збіраўся сысці.
Містэр Бамбл быў дастаткова хітрым, каб убачыць, што яму адкрываецца магчымасць выгадна распарадзіцца нейкім сакрэтам, якім валодала яго лепшая палова. Ён добра памятаў ноч, калі памерла Салі, таму што абставіны гэтага дня не без прычыны ўрэзаліся ў яго памяць: дзякуючы ім ён зрабіў прапанову місіс Корні, і хоць гэтая лэдзі не даверыла яму таго, чаму яна адна была сведкай, ён пачуў дастаткова, каб зразумець, што гэта мае дачыненне да нейкай падзеі, якая адбылася тады, калі старая ў якасці сядзелкі працоўні апекавалася маладой маці Олівера Твіста. Хутка ўспомніўшы гэтую акалічнасць, ён з таямнічым выглядам паведаміў незнаёмцу, што перад самай смерцю старой ведзьмы адна жанчына была з ёй сам-насам і што ў яго ёсць падставы думаць, што яна можа праліць святло на сутнасць справы.
—Як я магу знайсці яе? — спытаў незнаёмец, якога такі паварот падзей заспеў знянацку і які ясна паказаў, што гэтая навіна зноў абудзіла ўсю яго боязь, якая б яна ні была.
—Толькі праз мяне, — адказаў містэр Бамбл.
— Калі? — выкрыкнуў паспешліва незнаёмец.
— Заўтра, — быў адказ містэра Бамбла.
—А дзявятай вечарам, — сказаў незнаёмец, выняў кавалак паперы і дрыжачай рукой напісаў назву нейкай вуліцы ля ракі. — А дзявятай вечара прыведзяце яе да мяне туды. Думаю, не трэба казаць вам, што гэта таямніца. Гэта і ў вашых інтарэсах.
3 гэтымі словамі ён накіраваўся да дзвярэй. Заплаціўшы ля стойкі за выпіўку і сцісла заўважыўшы, што дарогі ў іх розныя, ён без усялякіх цырымоній сышоў, нагадаўшы яшчэ раз настойліва час сустрэчы назаўтра ўвечары.
Службовец зірнуў на адрас і заўважыў, што там не пазначанае імя. Незнаёмец не адышоўся далёка, так што ён прыпусціўся за ім, каб спытаць, як таго завуць.
—Хто гэта? — выкрыкнуў чалавек, хутка павярнуўпіыся, калі Бамбл пакратаў яго за рукаў. — Сочыце за мной!
—Толькі адно пытанне, — сказаў Бамбл, паказваючы на кавалак паперы, — каго мне спытаць па гэтым адрасе?
—Манкса! — адказаў чалавек і шпарка пакрочыў прэч.
РАЗДЗЕА XXXVIII,
які дае справаздачу ў тым, што адбылося паміж містэрам і місіс Бамбл ды Манксам у час іхняй вечаровай сустрэчы
Быў цьмяны, душны, воблачны летні вечар. Хмары, якія паўзлі па небе цэлы дзень, цяпер згусціліся ў бруднаваты цалік, з якога ўжо пачыналі ападаць буйныя кроплі дажджу; выглядала на моцную навальніцу. Акурат у гэты час містэр і місіс Бамбл павярнулі з галоўнай вуліцы і ўзялі кірунак на невялічкую групу бязладна раскіданых напаўзруйнаваных дамкоў, якія месціліся прыкладна за паўтары мілі ад цэнтра горада ў лагчыне, паблізу ракі.