Олівер Твіст  Чарльз Дыкенс

Олівер Твіст

Чарльз Дыкенс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Галіяфы
Памер: 456с.
Мінск 2010
105.69 МБ
вытрымаць роспыты, містэр Грымуіг толькі зласліва хіхікнуў. А яшчэ ён насмешліва запытаў, ці мае эканомка завядзёнку правяраць на ноч срэбны посуд, бо калі аднойчы сонечнай раніцай яна недалічыцца адной ці дзвюх срэбных лыжачак, то ён мог напэўна... і так далей.
Містэр Браўнлоў, які ведаў дзівацтвы свайго сябра, ды і сам быў чалавекам досыць эмацыйным, выслухаў усё гэта даволі цярпліва; потым усё праходзіла вельмі спакойна, таму што за гарбатай містэр Грымуіг міласціва абцяжарыўся выказаць сваё агульнае задавальненне булкамі, і Олівер, які таксама сядзеў за сталом, ужо не адчуваў сябе так скавана ў прысутнасці запальчывага старога джэнтльмена.
—I калі ж вы збіраецеся выслухаць поўную, праўдзівую і падрабязную справаздачу пра жыццё і прыгоды Олівера Твіста? — спытаў містэра Браўнлоў містэр Грымуіг напрыканцы бяседы. Пры гэтым ён скоса паглядзеў на Олівера.
—Заўтра з самага ранку, — адказаў містэр Браўнлоў. — Я хацеў бы быць з ім тэт-а-тэт. Зазірні да мяне заўтра а дзясятай, мілы.
—Так, сэр, — адказаў Олівер. Ён гаварыў вагаючыся, таму што адчуваў сябе ніякавата пад строгім позіркам містэра Грымуіга.
— Вось што я скажу вам, — прашаптаў джэнтльмен да містэра Браўнлоў. — Ён не прыйдзе да вас заўтра ў прызначаны час. Я бачыў, як ён вагаўся. Ён падманвае вас, мой добры сябра.
— Клянуся, не, — з пачуццём сказаў містэр Браўнлоў.
— Калі ён не падманвае, то... — сказаў містэр Грымуіг, і кульба грукнула аб падлогу.
—Я клянуся жыццём. што гэты хлопчык гаворыць праўду! — тут ужо містэр Браўнлоў стукнуў кулаком па стале.
—А я клянуся галавой, што ён хлусіць! — адказаў містэр Грымуіг і таксама стукнуў па стале.
— Паглядзім, — адказаў містэр Браўнлоў, утаймоўваючы шаленства, якое пачало было апаноўваць яго.
—Паглядзім-паглядзім, абавязкова паглядзім, — азваўся містэр Грымуіг з правакацыйнай усмешкай.
Лёс распарадзіўся так, што місіс Бэдуін акурат у гэты момант прынесла стос кніжак, купленых містэрам Браўнлоў зран-
ку ў таго самага ўладальніка кнігарні, які ўжо фігураваў у нашай гісторыі. Паклаўшы кніжкі на стол, яна намерылася была выйсці.
— Затрымайце пасыльнага, місіс Бэдуін! — сказаў містэр Браўнлоў. — Я хачу перадаць з ім тое-сёе назад.
— Малы ўжо пайшоў, сэр, — адказала місіс Бэдуін.
— Паклічце яго назад, — папрасіў містэр Браўнлоў. — Гэта важна. Крамнік — бедны чалавек, а за кніжкі не заплачана. Таксама трэба занесці некалькі кніжак назад.
Парадныя дзверы былі адчыненыя. Олівер прыпусціўся па адной вуліцы, служанка па другой, місіс Бэдуін гукала кур’ера, стоячы на ганку, але таго нідзе не было бачна. Засопшыся, прыбеглі назад Олівер і дзяўчына і расказалі, што пасыльнага і след прастыў.
— Божа, Божа, мне так шкада! — усклікнуў містэр Браўнлоў. — Я так хацеў прывесці да ладу гэтую справу менавіта сёння.
—Дык вы пашліце Олівера, — прамовіў з іранічнай усмешкай містэр Грымуіг. — Вы ж ведаеце, ён пастараецца, каб кніжкі не прапалі.
— Так, дазвольце мне занесці іх, сэр, — азваўся Олівер. — Я бягом туды і назад.
Стары джэнтльмен якраз хацеў сказаць, што Оліверу ні ў якім разе нельга выходзіць з дому. Але зласлівае пакашліванне містэра Грымуіга схіліла яго на другі бок: хуткім выкананнем даручэння хлопчык дакажа сваю невінаватасць і марнасць падазрэнняў хаця б у гэтым пункце, і прычым адразу.
—Так, схадзі, мой даражэнькі, — сказаў стары джэнтльмен. — Кніжкі ляжаць на крэсле каля стала. Прынясі іх.
Олівер, задаволены тым, што вось ён спатрэбіўся, падняўся на другі паверх і прынёс у вялікім пакунку пад пахай кніжкі. Трымаючы шапку ў руцэ, ён чакаў, калі яму скажуць, што перадаць гандляру кнігамі.
— Перадай гандляру, — сказаў містэр Браўнлоў, пільна гледзячы на містэра Грымуіга, — скажы гандляру, што ты прынёс гэтыя кніжкі назад і што ты прынёс грошы, якія я вінаваты яму, чатыры фунты і дзесяць пенсаў. Вось пяціфунтавая банкнота, так што ты мусіш прынесці мне дзесяць шылінгаў рэшты.
—Я абярнуся за дзесяць хвілін, сэр, — узрушана сказаў Олівер.
Паклаўшы банкноту ў кішэню курткі і зашпіліўіпы гузік, ён асцярожна ўзяў кнігі пад паху, ветліва пакланіўся і выйшаў. Місіс Бэдуін правяла яго да парадных дзвярэй, даўшы процьму ўказанняў і пра найкарацейшы шлях, і пра тое, як завуць гандляра, і пра тое, як называюцца вуліцы. На ўсе яе тлумачэнні Олівер адказваў, што ўсё ясна і зразумела. Дадаўшы звыш таго яшчэ шэраг інструкцый, як не захварэць, старая лэдзі нарэшце дазволіла яму ісці.
— Хай Бог крые яго! — сказала старая лэдзі, гледзячы яму ўслед. — Неяк вось не магу спакойна адпусціць яго.
У гэты момант Олівер весела азірнуўся і кіўнуў галавой, перш чым схавацца за паваротам. Старая лэдзі з усмешкай адказала на яго прывітанне, замкнула дзверы і вярнулася ў свой пакой.
—Вось паглядзім, ён вернецца праз дваццаць хвілін — самае вялікае, — сказаў містэр Браўнлоў, выцягваючы з кішэні свой гадзіннік і кладучы яго на стол. — У гэты час будзе ўжо цёмна.
— Ну дык як, вы насамрэч спадзеяцеся, што ён вернецца? — дапытваўся містэр Грымуіг.
—А вы што, не? — з усмешкай запярэчыў містэр Браўнлоў.
У гэты час дух супярэчлівасці быў вельмі моцным у грудзях містэра Грымуіга, а самаўпэўненая ўсмешка на твары сябра яшчэ больш яго ўмацавала.
— He, — ускрыкнуў ён, стукнуўшы кулаком па стале, — я не думаю! На хлопчыку новы касцюм, пад пахай у яго камплект дарагіх кніг, а ў кішэні пяць фунтаў стэрлінгаў. Ен уз’яднаецца са сваімі ранейшымі супольнікамі-злодзеямі, і яны пасмяюцца з вас. Сэр, калі хлопчык вернеццаў гэты дом, я з’ем сваю галаву.
Сказаўшы гэта, ён падсунуў крэсла бліжэй да стала. Так і сядзелі за сталом два сябры — моўчкі, паміж імі — гадзіннік.
Каб падкрэсліць тую фанабэрыю, з якой мы баронім свае меркаванні, пыху, з якой робім свае паспешлівыя высновы, варта заўважыць, што хоць містэр Грымуіг меў зусім не халоднае сэрца і што ён зусім непадробна засмуціўся б, калі б ягонага шляхетнага сябра абдурылі і падманулі, ён сапраўды шчыра і моцна спадзяваўся ў гэтыя хвіліны, што Олівер Твіст не вернецца.
Стала так цёмна, што лічбы на цыферблаце былі ледзьве бачныя, але два старыя джэнтльмены працягвалі моўчкі сядзець у цемрадзі. Паміж імі ляжаў гадзіннік.
РАЗДЗЕЛ XV,
які паказвае, як шчыра любілі Олівера Твіста вясёлы стары габрэй і міс Нэнсі
У'цёмнай зале бруднага шынка, у самай занядбанай частцы
Літл Сафран Хіл, у змрочным, вартым жалю схове, дзе зімой цэлы дзень, міргаючы, гарыць газавы свяцільнік і куды ўлетку не трапляе прамень сонца, дзе застаўся дух спірту, — у тым месцы над алавяным збаночкам і малой шклянкай сядзеў мужчына ў вельветавым сурдуце, кароткіх цёмных штанах, паўботах і панчохах, якога любы недасведчаны віж з паліцыі нават пры гэтым цьмяным святле адразу і без ваганняў апазнаў бы як містэра Уільяма Сайкса. Ля яго ног сядзеў белы сабака з чырвонымі вачыма, які папераменна займаўся дзвюма справамі: ён то міргаў на свайго гаспадара адразу абодвума вачыма, то залізваў вялікую рану на пысе збоку — след нейкага нядаўняга канфлікту.
— Сядзі, пачвара, сядзі, кажу табе! — нечакана парушыўшы маўчанне, прамовіў містэр Сайкс.
Застаецца толькі разважаць і здагадвацца, ці то ягоныя медытацыі былі такімі напружанымі, што лыпанне сабачых вачэй ім замінала, ці то ягоныя нервы былі настолькі ўзрушаныя ў выніку ўласных роздумаў, што запатрабавалі дзеля супакаення даць бяскрыўднай жывёліне добрага выспятка. Што б ні было падставай, але вынікам быў удар па бедным сабаку і адначасова — смачны праклён.
Сабакі звычайна не схільныя помсціць за крыўды, якія наносяць ім іх гаспадары, але сабака містэра Сайкса, маючы
агульныя са сваім гаспадаром заганы характару і, можа быць, знаходзячыся ў той момант пад уражаннем вялікай абразы, не знайшоў іншага развязання сітуацыі як адразу ўчапіцца зубамі ў адзін з паўботаў. Ад усёй душы растрэсшы яго ў бакі, сабака гыркнуў і схаваўся пад лаўку — якраз у час, каб ухіліцца ад алавянай пасудзіны, якой замахнуўся містэр Сайкс.
— Будзеш кусацца, будзеш? — дапытваўся Сайкс, ухапіўшы ў адну руку жалезны гак, а другой нетаропка раскрываючы вялікі складны нож, які ён выцягнуў з кішэні. — Ідзі сюды, д’ябал, ану давай сюды! Чуеш?
Няма сумневу, што той чуў, бо містэр Сайкс казаў усё гэта вельмі грубым тонам і надзвычай гучна, але сабака адчуваў нейкае дзіўнае нежаданне даць перарэзаць сабе горла і заставаўся там, дзе сядзеў, адно што загырчэў яшчэ больш гучна, а потым ухапіўся за гак зубамі і стаў кусаць яго, як дзікі звер.
Супраціўленне яшчэ болып раз’ятрыла містэра Сайкса. Ён стаў на калені і з новай сілай атакаваў жывёліну. Сабака скакаў справа налева, злева направа, агрызаўся, гыркаў і брахаў, а чалавек лаяўся, кляў і лупцаваў яго; барацьба дасягнула крытычнага пункту, калі мусіла развязацца ў той або іншы бок, але тут дзверы нечакана расчыніліся, і сабака выскачыў з памяшкання, пакінуўшы Біла Сайкса з гакам і нажом у руках.
Старая прымаўка сцвярджае: для сваркі заўсёды патрэбныя два бакі. Містэр Сайкс, расчараваны тым, што сабака больш не бярэ ўдзелу ў спрэчцы, адразу перакінуў свой імпэт на новага ўдзельніка.
—Якой халеры ты ўлазіш паміж мною і маім сабакам? — спытаў Сайкс, злосна махаючы рукамі.
—Я ж не ведаў, даражэнькі ты мой, я ж не ведаў, — рахмана сказаў Фэджын, бо гэта быў ён уласнай персонай.
— He ведаў, зладзюга ты баязлівы! — бухцеў Сайкс. — Ты што, не чуў, які тут быў вэрхал?
— Hi гу-гу не чуў, як я жывы, Білі, — адказаў габрэй.
—А як жа! Зразумела, ты нічагусенькі не чуепі. — зласліва ўсміхнуўся Сайкс. — Вынюхваеш усюды, так што ніхто не чуе, як ты прыходзіш, як ідзеш! Хацеў бы я, Фэджын, каб ты быў сабакам паўхвіліны таму!
— Чаму гэта? — запытаўся габрэй, выпакутаваўшы ўсмешку.
—Таму што ўрад клапоціцца пра жыццё такіх людзей, як ты, якія нашмат больш подлыя, чым дварняк, але дазваляе чалавеку забіваць сабаку, калі толькі ёсць ахвота, — прамовіў Сайкс, паважна закрываючы свой складны нож. — Вось чаму.
Габрэй пацёр рукі, падсеў да стала і выдаў порцыю смеху на досціп свайго сябра. Аднак ён, відавочна, пачуваўся не ў сваёй талерцы.
— Шчэрся, шчэрся шырэй, — сказаў Сайкс, кладучы гак на месца і мераючы габрэя пагардлівым позіркам. — Рагачы. Ніколі табе не пасмяяцца з мяне, хіба што на шыбеніцы. Ты ў маіх руках, Фэджын, і можаш нават не рыпацца. Вось як! Залячу я — заляціш і ты, так што асцярожней са мной, асцярожней!