Олівер Твіст  Чарльз Дыкенс

Олівер Твіст

Чарльз Дыкенс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Галіяфы
Памер: 456с.
Мінск 2010
105.69 МБ
—Табе падабаюцца карціны, мой мілы? — запытала старая лэдзі, убачыўшы, што Олівер вельмі пільна ўглядаецца ў партрэт, які вісеў на сцяне акурат насупраць.
— He ведаю, мэм, — азваўся Олівер, не адрываючы вачэй ад палатна, — я іх так мала бачыў, што цяжка сказаць. Які добры, прыгожы твар у гэтай лэдзі!
— Але-але, — адказала старая лэдзі, — мастакі заўсёды вымалёўваюць жанчын прыгажэйпіымі, чым яны ёсць насамрэч, а інакш ніхто не замаўляў бы ў іх партрэтаў. Чалавек, які вынайшаў машыну, якая дакладна капіруе арыгінал, напэўна ведаў, што не будзе мець поспеху, таму іпто дакладнасць занадта сумленная. Занадта! — паўтарыла старая лэдзі, смеючыся ад усяго сэрца над бескампраміснасцю свайго меркавання.
—А гэта... гэта партрэт? — спытаў Олівер.
— Так, — адказала старая лэдзі, на момант адхіліўшыся ад булёну, — гэта партрэт.
— Чый жа ён, мэм? — з глыбокай зацікаўленасцю спытаў Олівер.
—Дапраўды, не ведаю, вось і ўсё, мой даражэнькі, — азвалася старая лэдзі ў ранейшым зычлівым тоне. — Па-мойму, гэта не тая асоба, якую ведаем ты ці я. Здаецца, партрэт моцна цябеўразіў?
—Ен такі прыгожы, — адказаў Олівер.
—А ці не баішся ты яго часам? — заўважыла старая лэдзі, здзіўлена назіраючы, як зачаравана, з якой шчымлівасцю ўглядаецца хлопчык у партрэт.
— О, не, не, — заспяшаўся з адказам Олівер, — але вочы яе глядзяць маркотна, і адсюль, дзе я сяджу, здаецца, што яна глядзіць на мяне. У мяне пачынае мацней біцца сэрца, — дадаў Олівер, панізіўшы голас, — і здаецца, што яна жывая, хоча размаўляць са мной, але не можа.
— Крый Божа! — ускрыкнула старая лэдзі, уздрыгнуўшы, — дзіця, што ты такое гаворыш! Паберажы сябе, ты пасля хваробы яшчэ нервовы і слабы. Я зараз перакачу крэсла ў другі бок, і ты не будзеш бачыць гэты партрэт. Вось! — сказала яна, здзяйсняючы сказанае. — Вось так, цяпер, пасля ўсяго, што з табой здарылася, ты яго не бачыш.
Але Олівер сваім унутраным зрокам бачыў яго гэтаксама дакладна, як калі б не зрушыўся з месца; аднак ён палічыў за лепшае не турбаваць старую лэдзі, таму толькі лагодна ўсміхнуўся, калі яна паглядзела на яго, і місіс Бэдвін, задаволеная тым, што ён адчуваў сябе больш камфортна, пачала саліць булён і наломваць туды кавалкі падсмажанага хлеба, выконваючы гэтую ганаровую працэдуру з найвялікшай паспешлівасцю. Олівер расправіўся з булёнам надзвычай хутка і ледзьве паспеў праглынуць апошнюю лыжку, як у дзверы ціхенька пастукалі.
— Увайдзіце, — сказала старая лэдзі, і ў пакой увайшоў містэр Браўнлоў.
Стары джэнтльмен зайшоў досыць бадзёра, але варта было яму падняць акуляры на лоб, засунуць рукі пад барты халата за спіну і ўважлівым, доўгім позіркам паглядзець на Олівера, як з яго тварам стала адбывацца нешта незразумелае. Олівер пасля хваробы выглядаў вельмі стомленым, напаўпразрыстым; з пашаны да свайго дабрадзея ён зрабіў няўдалую спробу ўстаць, але абсунуўся назад у крэсла, і калі ўжо папраўдзе, дык трэба сказаць, што сэрца містэра Браўнлоў, такое вялікае, што яго хапіла б для шасці старых джэнтльменаў, схільных да гуманнасці, прымусіла яго вочы напоўніцца слязьмі дзякуючы нейкаму дзіўнаму гідраўлічнаму працэсу, які мы не ў стане растлумачыць, бо не ў дастатковай ступені з’яўляемся філосафамі.
— Бедны хлопчык, бедны хлопчык! — прамовіў містэр Браўнлоў, адкашляўшыся. — Нешта я ахрып гэтым ранкам. Баюся, што я прастудзіўся, місіс Бэдвін.
—Спадзяюся, што не, сэр, — адказала місіс Бэдвін. — Усе вашы рэчы былі добра высушаныя.
— He ведаю, Бэдвін, не ведаю... — быў адказ містэра Браўнлоў. Здаецца, што мне ўчора за абедам далі мокрую сурвэтку, але што ёсць, тое ёсць. Як ты маешся, мой даражэнькі?
—Я вельмі шчаслівы, сэр, — адказаў Олівер. — I я насамрэч вельмі ўдзячны вам за вашу дабрыню.
—Добры хлопчык, — цвёрда сказаў містэр Браўнлоў. — Ці далі вы яму што-небудзь паесці, місіс Бэдвін? Што-небудзь негустое?
—Ен толькі што з’еў міску выдатнага густога булёну, — адказала місіс Бэдвін, злёгку падабраўшыся і робячы асаблівы націск на апошнім слове, маўляў, булён гэты не проста якая-небудзь негустая страва і не мае з ёй ані агульнасці, ані падабенства.
—Ух! — сказаў містэр Браўнлоў і ўвесь скалануўся. — Пару шклянак партвейну яму прыдаліся б куды больш. Ці не так, Том Уайт, га?
— Мяне завуць Олівер, сэр, — здзіўлена адказаў маленькі хворы.
— Олівер, — прамовіў містэр Браўнлоў. — Олівер, а як далей? Олівер Уайт?
— He, сэр, Олівер Твіст.
— Дзіўнае імя! — зазначыў стары джэнтльмен. — Што прымусіла цябе сказаць суддзі, што цябе завуць Уайт?
— Я ніколі нічога такога не казаў, сэр! — запярэчыў збянтэжаны Олівер.
Гэта так выглядала на хлусню, што стары джэнтльмен пільна паглядзеў Оліверу ў вочы. Але не верыць яму было немагчыма: пра гэта сведчыла кожная рыса схуднелага, празрыстага твару хлопчыка.
— Мабыць, нейкая памылка, — сказаў містэр Браўнлоў.
Хоць матыву пільна ўзірацца ў Олівера больш не было, але старая думка аб падабенстве рысаў твару хлопчыка і яшчэ нейкай знаёмай асобы раптам абудзілася з новай сілай, і ён працягваў разглядваць Олівера.
— Вы ж не злуяцеся на мяне, сэр? — умольна запытаўся хлопчык.
— He, не! — азваўся стары джэнтльмен. — Што такое? У чым справа? Бэдвін, паглядзіце!
Сказаўшы гэта, ён паспешліва паказаў на карціну над галавой Олівера. а потым на твар хлопчыка. Яны былі падобныя як дзве кроплі вады. Вочы, галава, рот: кожная рыса была дакладна падобная. I выраз твару быў настолькі падобны, што найдрабнейшая дэталь здавалася скапіраванай з надзвычайнай дакладнасцю.
Олівер не даведаўся пра прычыну гэтых воклічаў, бо самлеў, не маючы дастатковай моцы, каб перанесці выкліканае імі ўзрушэнне.
Гэтая яго слабасць дае нам магчымасць задаволіць цікаўнасць чытача да двух юных вучняў вясёлага старога джэнтльмена і зрабіць некаторыя зацемы. А менавіта: Махляр і яго супольнік Мастэр Бэйц, далучыўшыся да пагоні, якая імчала па пятах Олівера і пачалася праз тое, што яны, як было апісана, незаконна прыўлашчылі прыватную маёмасць містэра Браўнлоў, кіраваліся вельмі рацыянальным і карысным клопатам пра сябе. A зыходзячы з той прычыны, піто кожны шчыры ангелец найперш выхваляецца свабодай асобы ды індывідуальнай вольнасцю, мне наўрад ці трэба звяртаць увагу чытача на тое, што такія паводзіны мусілі падняць іх прэстыж у вачах усіх сапраўдных грамадзянаў і патрыётаў у такой самай меры, у якой гэты неабвержны доказ іх клопату пра ўласную бяспеку і дабрабыт можа пацвярджаць і падмацоўваць невялікае кола законаў, якія пэўныя выбітныя філосафы здаровага сэнсу выклалі як падмурак усяго, што адбываецца ў Прыродзе. Названыя філосафы вельмі мудра скарацілі дзеянні гэтай добрай лэдзі да пэўных правілаў і тэорый і, зрабіўшы вельмі мілы і прыстойны камплімент яе высокай мудрасці і разуменню, зусім вывелі з поля зроку ўсё, што датычыць душы, руху чалавечых эмоцый і пачуццяў. Таму што гэтыя рэчы цалкам ніжэйшыя за ўзровень асобы жаночага полу, якая з агульнай згоды нашмат як вышэйшая за малыя слабасці і хібы, характэрныя для гэтага полу.
Калі б мне быў патрэбен які-небудзь доказ на карысць філасафічнага характару гэтых маладых джэнтльменаў, я адразу знайпюў бы яго ў факце, які таксама быў згаданы ў папярэдняй частцы гэтага апісання, — яны адмовіліся ад пагоні ў той момант, калі ўся ўвага была сканцэнтраваная на Оліверы, і адразу накіраваліся дадому самым кароткім шляхам. Хоць я і не схільны сцвярджаць, што да мэт усёведных навукоўцаў належыць скарачэнне шляхоў да вялікіх высноў, — не, яны, хутчэй, робяць адлегласць да высноў яшчэ большай з-за розных шматслоўных адступленняў і хістанняў накшталт тых, у якіх заблытваюцца п’яныя пад ціскам занадта моцнай плыні думак, — але я схільны сказаць і скажу з рэўнасцю, што шмат якія вялікія філосафы нязменна ўвасаблялі свае тэорыі ў жыццё з вялікай мудрасцю і прадбачаннем, запабягаючы розным выпадковым праявам, якія маглі б як-небудзь ім зашкодзіць. Такім чынам, дзеля таго, каб зрабіць вялікае дабро, вы маеце права на маленькае зло і можаце карыстацца любымі сродкамі, якія нарэшце апраўдаюць сябе.
Вызначэнне меры дабра і меры зла, нават розніцы паміж імі цалкам пакідаецца на філосафа, занятага разглядам праблемы, з тым каб ён унармаваў і вызначыў з’яву шляхам яснага, усебаковага і бесстаронняга разгляду кожнай асобнай праявы.
Абодва хлопчыкі з найвялікшай хуткасцю прабеглі праз надзвычай заблытаны лабірынт вузкіх вулак і двароў і рызыкнулі спыніцца ў нізкім і цёмным пад’ездзе. Пастаяўшы там моўчкі роўна столькі часу, колькі трэба, каб аддыхацца і вярнуць здольнасць маўлення, Мастэр Бэйц завішчаў ад захаплення, радасна зарагатаў, паваліўся на ганак і стаў качацца па ім у прыпадку вясялосці.
— Што з табой? — запытаўся Махляр.
— Га! Га! Га! — роў Чарлі Бэйц.
— Ану перастань шумець! — загадаў Махляр, асцярожна азіраючыся. — Дурань, ты што, хочаш, каб цябе заграблі?
— He магу стрымацца, — адказваў Чарлі. — He магу, і ўсё. Як успомню, як ён падхапіўся, як памчаўся за вугал, налятаючы на слупы, падаючы, як усхопліваўся зноў, быццам ён, як і слупы, з жалеза, а вось я з насовачкай у кішэні, крычу яму ўслед — вой, не магу болей...
Жывая фантазія Бэйца аднавіла перад ім усё здарэнне ў занадта яркіх фарбах. Выдыхнуўшы апошнія словы, ён зноў стаў качацца па ганку і зарагатаў яшчэ гучней.
— Што скажа Фэджын? — запытаў Махляр, выкарыстаўшы чарговую задышлівую паўзу свайго сябра, каб паставіць пытанне.
— Што? — перапытаў Чарлі Бэйц.
—Але, што? — паўтарыў Махляр.
— Ну і што ён можа сказаць такога? — даволі раптоўна суняў сваю весялосць Чарлі, таму што Махляр, відавочна, дастаў яго. — Што ён такога скажа?
Містэр Доўкінз свістаў пару хвілін, потым, зняўшы капялюш, паскроб галаву і тры разы кіўнуў.
— Што ты маеш на ўвазе? — спытаў Чарлі.
— Цір-ля-ля, брахня і лухта, зусім абы-што і шчэ нешта збоку, — сказаў Махляр, і на яго разумным профілі засвяцілася шырокая ўхмылка.
Гэта было тлумачэнне, але яго было замала. Мастэр Бэйц адчуў гэта і паўтарыў:
— Што ты маеш на ўвазе?
Махляр нічога не адказаў. Ён надзеў капялюш, падабраў крыссё свайго доўгага сурдута, звыкла падаткнуў языком шчаку, разоў іпэсць выразна шчоўкнуў па пераноссі і, крутануўшыся на абцасах, шмыгнуў углыб двара. Мастэр Бэйц пайшоў следа.м. На яго твары адбілася напружаная праца мозга.