Олівер Твіст  Чарльз Дыкенс

Олівер Твіст

Чарльз Дыкенс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Галіяфы
Памер: 456с.
Мінск 2010
105.69 МБ
Гэтую заўвагу Фэджын падмацаваў, пастукаўшы ўказальным пальцам сабе па корані носа; Ноэ паспрабаваў паўтарыць гэты жэст, аднак не зусім паспяхова, таму што ягоны нос быў занадта малы. Фэджын, відавочна, зразумеў ягоны жэст як згоду з выказаным меркаваннем і вельмі дружалюбна пачаставаў Ноэ віном, якое прынёс Барні.
—Добрая рэч, — заўважыў містэр Клэйпал, чмякаючы вуснамі.
— Мой ты мілы, — сказаў Фэджын. — Чалавеку, які рэгулярна яго п’е, мусова чысціць то касу, то кішэню, то жаночую сумачку, то паштовую карэту, то банк.
Як толькі містэр Ноэ пачуў цытату са свайго ўласнага спіча, ён адкінуўся на спінку крэсла і са спалатнелым тварам, пераляканы, стаў лыпаць вачыма то на габрэя, то на Шарлот, то зноў на габрэя.
— He бяры да галавы, даражэнькі, — сказаў Фэджын і падсунуўся з крэслам бліжэй. — Ха-ха-ха! Гэта шчасце, што толькі я выпадкова пачуў вас. Ну проста пашчасціла, што гэта быў толькі я адзін.
—Я не браў іх, — заікаючыся, сказаў Ноэ; ён ужо болей не выцягваў ногі, як сапраўдны джэнтльмен, а як мог падцяў іх пад крэсла, — гэта ўсё яе рук справа, яны і цяпер у яе... Шарлот, ты ж ведаеш, што ў цябе.
— Няважна, у каго яны або хто зрабіў гэта, мой даражэнькі, — азваўся габрэй, але тым не менш акінуў шулячыным позіркам дзяўчыну і абодва клункі. — Я сам такі, і вас за гэта паважаю.
—Які такі? — спытаў містэр Клэйпал, крыху ачомаўшыся.
—А займаюся такімі справамі, — патлумачыў Фэджын, — і людзі ў гэтым доме робяць тое самае. Ты трапіўу самы яблычак, і
тут ты ў поўнай бяспецы. Няма месца больш бяспечнага ва ўсім горадзе, чым «Тры Калекі», — праўда, гэта залежыць ад мяне. A вы мне спадабаліся — ты і дзяўчына. Таму я і загаварыў з табой, так што можаце быць спакойныя.
Пасля гэтага запэўнівання сэрца Ноэ Клэйпала, магчыма, супакоілася, а вось цела — дык ніяк, бо ён соваўся па крэсле тудысюды, тузаўся, прымаў недарэчныя позы, зіркаючы на свайго новага сябра са страхам і недаверам.
— Скажу табе больш, — працягваў Фэджын пасля таго, як заспакоіў дзяўчыну прыязнымі позіркамі і дружалюбным мармытаннем, — ёсцьу мяне адзін таварыш, які, мыслю, выведзе вас на правільны шлях, на якім вы зможаце прыгледзець сабе справу, што, на ваш погляд, будзе найбольш адпавядаць вашаму густу, а потым давучыцеся і ўсяму астатняму.
— Вы гаворыце так, быццам вы гэта ўсур’ёз, — азваўся Ноэ.
—А навошта мне не ўсур’ёз? — запытаўся габрэй, паціснуўіпы плячыма. — Хадзем, выйдзем на пару слоў.
— Няма прычыны ўставаць, дарма ногі трудзіць, — запярэчыў Ноэ, паступова зноў выпростваючы свае ногі. — Яна занясе багаж наверх, а мы пагутарым. Шарлот, давай разбярыся з клункамі!
Гэты загад, які быў аддадзены вельмі велічна, быў выкананы без ніякіх пярэчанняў; Шарлот з клункамі падалася наверх, a Ноэ прытрымаў дзверы і паглядзеў ёй услед.
— Няблага я яе прыручыў, га? — спытаў, сядаючы на месца, Ноэ тонам утаймавальніка, які выдрэсіраваў нейкага дзікага звера.
— Няблага, няблага, — сказаў Фэджын і паляпаў яго па плячы. — Ты геній, мой даражэнькі.
— Ну, каб я не быў геніем, дык не сядзеў бы тут, — адказаў Ноэ. — Але мы марнуем тут час — яна хутка вернецца.
—Ну, дык што ты думаеш? — сказаў габрэй. — Калі мой таварыш прыйдзецца табе даспадобы, чаму б вам да яго не далучыцца?
— А справы ў яго як, ідуць? — спытаў Ноэ, падміргваючы адным сваім вочкам.
— Квітнее як мае быць, — сказаў габрэй. — Наймае масу людзей. 3 ім самыя лепшыя людзі гэтай прафесіі.
— Сапраўдныя гарадскія? — спытаў містэр Клэйпал.
— Ніякай дзеравеншчыны; і я не думаю, што ён узяў бы цябе, нават нягледзячы на маю рэкамендацыю, калі б акурат цяпер яму не бракавала памочнікаў, — адказаў габрэй.
—Даць яму? — спытаў Ноэ, паляпаўіпы сябе па кішэнях штаноў.
— Без гэтага аніяк нельга, — рашуча адказаў Фэджын.
—Аднак дваццаць фунтаў — гэта сума што трэба!
— Але не тады, калі гэта адна банкнота, ад якой хочуць пазбавіцца, — запярэчыў Фэджын. — Нумар і год, пэўна ж, зафіксаваныя? Выплата ў банку спыненая? Ага! Ён з гэтай банкноты няшмат займее. Давядзецца перапраўляць яе за мяжу, на рынку прадаць яе за добрыя грошы ён не зможа.
— Калі я магу сустрэцца з ім? — спытаў раздумліва Ноэ.
—Заўтра ранкам, — быў адказ габрэя.
-Дзе?
—Тут.
— Гм, — сказаў Ноэ. — Які аклад?
— Будзеш жыць як джэнтльмен — стол і кватэра, тытунь і спіртное, палова твайго заробку і заробку дзяўчыны — вашыя, — адазаў містэр Фэджын.
Сквапнасць Ноэ Клэйпала не ведала межаў, аднак невядома, ці згадзіўся б ён нават на такія выдатныя ўмовы, калі б ён быў вольным у сваіх дзеяннях; тут Ноэ зразумеў, што калі адмовіцца, то ягоны новы знаёмец можа адразу перадаць яго ў рукі правасуддзя (здаралася і яшчэ больш неверагоднае), так што Ноэ паступова змякчыўся і сказаў, што, бадай, прапанова яму падыдзе.
— Але вось што, — заўважыў Ноэ, — паколькі яна зможа спраўляцца з цяжкай працай, то я хацеў бы рабіць што-небудзь болып лёгкае.
— Такую лёгкую, прыемную работу? — перапытаў Фэджын.
—Але, нешта накшталт гэтага, — адазаў Ноэ. — Ведаеце, такую невялікую справу, якая не вымагае шмат высілкаў, і не вельмі небяспечную. Нешта такое.
— Я чуў, ты хочаш нешта накшталт віжавання за іншымі, мой даражэнькі, — сказаў Фэджын. — Майму таварышу акурат патрэбен чалавек, які б займаўся гэтым.
—Так, я згадваў гэта і не супраць час ад часу падзаняцца такой справай, — важка прамовіў Ноэ. — Але ведаеце, работа гэтая малааплатная.
— Што праўда, тое праўда, — заўважыў габрэй, раздумваючы або прыкідваючыся, што ён раздумвае. — He, не падыходзіць.
—Дык што ж тады? — спытаў Ноэ, занепакоена паглядваючы на яго. — Добра было б красці што ціхенька, і каб было бяспечна, каб рызыкі не болей, чым сядзіш сабе дома.
— Што ты думаеш пра старых лэдзі? — запытаўся габрэй. — Можна здабыць кучу грошай, выхопліваючы ў іх з рук іхнія сумачкі ды пакеты і ўцякаючы за рог вуліцы.
—Але ж яны лямантуюць часам і драпаюцца! — зазначыў Ноэ, пахітаўшы галавой. — He думаю, каб гэта адпавядала майму ідэалу. Ці няма яшчэ якой-небудзь магчымасці?
— Стоп! — сказаў габрэй і паклаў руку на калена Ноэ. — Трэсці птушанятаў.
— Што гэта значыць? — пацікавіўся містэр Клэйпал.
—Птушаняты, мой даражэнькі, — сказаў габрэй, — гэта малыя дзеці, якіх іхнія маці пасылаюць рабіць пакупкі, даючы ім шасціпенсавікі і шылінгі; вытрасці — значыць забраць у іх грошы — яны ж іх трымаюць у руках, — а потым каленам пад зад — і ў сцёкавую канаву, а сам — пайшоў сабе далей, як быццам нічога не здарылася, апроч таго, што дзіця нейкае ўпала і стукнулася. Ха-ха-ха!
—Гы-гы-гы! — заржаў містэр Клэйпал, дрыгаючы нагамі ад захаплення. — Далібог, гэта рыхтык што трэба!
— Напэўна, — адказаў Фэджын. — Ты можаш намеціць сабе колькі месцаў у Кэмдэн-таўне, Бэтл-брыджы і па суседству, куды іх звычайна пасылаюць, і можаш сабе трэсці іх столькі, колькі захочаш, улюбы час сутак. Ха-ха-ха-ха!
3 гэтымі словамі Фэджын штурхнуў містэра Клэйпала ў бок, і яны надоўга паядналіся ў гучным рогаце.
— Ну, тады ўсё ў парадку, — сказаў Ноэ, нарэшце адышоўшы ад прыпадку весялосці; Шарлот да гэтага часу ўжо вярнулася. — А каторай гадзіне заўтра?
— А дзясятай пасуе табе? — спытаў габрэй і, калі містэр Клэйпал кіўнуў у знак згоды, дадаў: — Як цябе адрэкамендаваць майму таварышу?
— Містэр Болтэр, — адказаў Ноэ, які ўжо падрыхтаваўся да такога павароту справы. — Містэр Морыс Болтэр. А гэта місіс Болтэр.
— Ваш пакорны слуга, місіс Болтэр, — сказаў Фэджын, кланяючыся з гратэскавай ветлівасцю. — Спадзяюся, што неўзабаве пазнаёмлюся з місіс бліжэй.
— Чуеш, што кажа джэнтльмен, Шарлот! — грымнуў містэр Клэйпал.
— Так, Ноэ, даражэнькі, — адказала місіс Болтэр, працягваючы руку.
— Ноэ — гэта нешта накшталт ласкавага імені, — патлумачыў містэр Морыс Болтэр, былы Клэйпал, звяртаючыся да габрэя. — Разумееце?
—О так, выдатна разумею, — адказаў Фэджын, сказаўшы гэтым разам праўду. — Дабранач! Дабранач!
Пасля доўгага і шматслоўнага развітання містэр Фэджын пайпюў. Ноэ Клэйпал заклікаў сваю паслухмяную лэдзі да ўвагі ды пачаў тлумачыць, якую дамову ён толькі што зладзіў; рабіў ён гэта з уласцівай яму фанабэрыяй і пачуццём уласнай перавагі, якія спрычыненыя былі не толькі яго прыналежнасцю да больш моцнага полу, але і станам джэнтльмена, які ацаніў гонар прызначэння яго на адмысловую пасаду птушанячай трасцы ў Лондане і ваколіцах.
РАЗДЗЕА XLIII,
у якім расказваецца, як Спрытны Махляр трапіў у бяду
ык гэта вы былі сваім уласным сябрам? — спытаў містэр Клэйпал, інакш Болтэр, калі ён, згодна з дамоўленасцю,
заключанай паміж імі, пераехаў назаўтра ў дом габрэя. — Далібог, мне так здалося яшчэ ўчора!
— Кожны чалавек сабе сябар, мой даражэнькі, — адказваў Фэджын з самай ліслівай сваёй усмешкай. — I яму нідзе не знайсці сябра лепшага.
— Бываюць выключэнні, — адказаў Морыс Болтэр з выглядам свецкага льва. — Вы ж ведаеце, іншы нікому не вораг, акрамя самога сябе.
— He веру! — сказаў Фэджын. — Калі чалавек — вораг самому сабе, то гэта ад таго, што ён сам сабе занадта сябар, а не таму, што ён занадта клапоціцца пра іншых, а не пра сябе. Лухта гэта! Такога не бывае ў прыродзе.
—А калі і бывае, дык так не павінна быць, — падтрымаў містэр Болтэр.
— Толькі так, — сказаў габрэй. — Некаторыя магі кажуць, што магічны лік — гэта тры, іншыя — што сем. I не тое, мой даражэнькі, і не гэта. Магічны лік — гэта адзін.
— Гы-гы-гы! — зарагатаў містэр Болтэр. — Лік адзін навекі!
—У такой маленькай сябрыне, як наша, даражэнькі мой, — працягваў габрэй, які адчуваў неабходнасць абгрунтаваць свой погляд, — у нас агульная лічба — адзін. Гэта значыць, што ты не можаш разглядаць сябе першым нумарам, не прызнаючы першым нумарам і мяне, і кожнага з нашых маладых сябрукоў.
— Выдатна! — усклікнуў містэр Болтэр.
—Бачыце, што — працягваў Фэджын, прыкідваіочыся, быццам не чуў гэтай ацэнкі, — нашыя інтарэсы настолькі перапляліся, піто інакш і быць не можа. Вось, напрыклад, ваша мэта — клапаціцца пра першага, гэта значыць пра самога сябе.
—Дак як жа іначай, — азваўся містэр Болтэр. — Вы тут трапілі ў яблычак.
— Выдатна. Ты не можаш клапаціцца пра сябе, нумар першы, не клапоцячыся пра мяне, нумар першы.
— Пра нумар другі, вы хацелі сказаць, — паправіў містэр Болтэр, які быў багата надзелены такой якасцю, як эгаізм.