Олівер Твіст  Чарльз Дыкенс

Олівер Твіст

Чарльз Дыкенс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Галіяфы
Памер: 456с.
Мінск 2010
105.69 МБ
Часткова перакананы гэтымі аргументамі Фэджына, але ў значна болыпай меры праз страх перад ім, містэр Болтэр нарэшце з вельмі вялікай неахвотай згадзіўся на вылазку. У адпаведнасці з указаннямі Фэджына ён неадкладна змяніў свой касцюм на адзежу фурмана, вельветавыя штаны і скураныя гетры — усё гэта было ў Фэджына напагатове. Яшчэ яму далі лямцавы капялюш, аздоблены квіткамі з заставы, і пугу. Адзеты такім чынам, ён мусіў зайсці ў пастарунак, як зрабіў бы гэта які-небудзь вясковы вахлак з кірмашу ў КовэнтТардэне, каб наталіць сваю цікаўнасць. Паколькі Ноэ быў якраз такім няўклюдным, грубым, нязграбным хлопцам, які быў патрэбны, то містэр Фэджын не сумняваўся, што ён зробіць сваю справу як належыць.
Пасля таго як гэтыя падрыхтоўчыя захады былі выкананыя, яму давялі неабходныя для апазнання Спрытнага Махляра прыкметы і характарыстыкі, і Мастэр Бэйц цёмнымі і пакручастымі завулкамі правёў яго ўшчытную да Боў-стрыт.
Чарлі Бэйц дакладна апісаў размяшчэнне пастарунка і дадаў шматлікія ўказанні, як прайсці завулкам, як, перасекшы двор, ісці наверх прыступкамі направа і што трэба зняць капялюш, калі ён зойдзе ў пакой. Потым Бэйц развітаўся з Болтэрам, сказаўшы напаследак, каб ён паспяшаўся далей адзін і што ён будзе чакаць яго на гэтым самым месцы.
Ноэ Клэйпал, або Морыс Болтэр, калі пажадае чытач, дакладна выконваў указанні, якія атрымаў і якія — з прычыны Ta­ro, што Мастэр Бэйц быў няблага знаёмы з ваколіцай, — былі настолькі дакладнымі, што яму ўдалося дайсці да пастарунка, не спытаўшы анікога і не напаткаўшы ніводнай перашкоды. Ён апынуўся сярод цеснай гурмы людзей, у асноўным жанчын, якія тоўпіліся ў брудным, душным пакоі, у аддаленай частцы
якога за парэнчамі было відаць невялікае ўзвышэнне, а на ім, злева каля сцяны, — лава падсудных, пасярэдзіне — кафедра для сведкаў, а з правага боку — стол суддзі; гэтае апошняе страшнае месца было яшчэ аддзелена перагародкай, якая хавала суддзяў ад вачэй простых людзей і дазваляла плебсу ўявіць (калі ён у стане зрабіць гэта) усю веліч правасуддзя.
На лаве падсудных сядзелі толькі дзве жанчыны, якія ўвесь час ківалі сваім сябрам-заўзятарам, што былі ў пакоі, у той час як клерк чытаў двум паліцыянтам і нейкаму чалавеку ў цывільным, які схіліўся над сталом, нейкія паказанні. Наглядчык турмы стаяў, абапёршыся на парэнчы, і ад няма чаго рабіць пастукваў сябе па носе вялікім ключом, робячы перапынкі ў гэтым занятку толькі з той мэтай, каб раз-пораз прыкрыкнуць і такім чынам задушыць у зародку спробу распачаць размову сярод разявак, або каб глянуць суворым вокам і загадаць якой-небудзь жанчыне: «Вынесіце гэтае дзіця!» — калі сур’ёзнасць правасуддзя пачынала парушацца слабым плачам якога-небудзь хілага немаўляці, ледзь чутным з-пад матчынага шаліка. У пакоі не было чым дыхаць; сцены былі няпэўнага бруднага колеру, а столь пачарнелай. На каменнай паліцы стаяў стары, закуродымлены бюст, а над лавай падсудных вісеў запылены гадзіннік — адзіная з наяўных рэчаў, якая быццам бы служыла належным чынам, у той час як заганы, беднасць або блізкае знаёмства з імі пакінулі на ўсіх істотах нейкі адбітак, наўрад ці менш непрыемны, чым тоўсты слой тлустага куродыму, які ляжаў на ўсіх прадметах, якія змрочна глядзелі на ўсё, што адбывалася.
Ноэ нецярпліва азіраўся ў пошуках Махляра, аднак хоць тут і было некалькі жанчын, кожная з якіх запраста магла б быць маці або сястрой гэтага выбітнага чалавека, і больш чым адзін з прысутных мужчын выглядаў на ягонага бацьку, ні адна асоба нават блізка не адпавядала апісанню знешнасці містэра Доўкінза. 3 вялікім неспакоем і няўпэўненасцю Ноэ чакаў, пакуль жанчын, супраць якіх была ўзбуджаная крымінальная справа, не вывелі з памяшкання; але далей прыйшла палёгка: з’явіўся наступны зняволены, які відавочна не мог быць нікім іншым, як тым, дзеля каго ён прыйшоў.
Гэта і насамрэч быў містэр Доўкінз: з закасанымі, паводле сваёй завядзёнкі, задоўгімі рукавамі сурдута, з левай рукой у кішэні, капелюшом у правай руцэ ён зайшоў у пакой, соўгаючы нагамі, а наагул дык хадой, якую нельга апісаць, сеў на лаву падсудных і гучна спытаў, навошта яго паставілі ў такое прыніжанае становішча.
—Трымай язык за зубамі! — азваўся наглядчык вязніцы.
—Я ангелец, ці не так? — запярэчьгў Махляр. — Дзе ж тады мае прывілеі?
—Хутка ты атрымаеш свае прывілеі, — запэўніў наглядчык, — а ў дадатак перцу.
—Акалі не атрымаю, то паглядзім, што скажа гэтым кручкам міністр унутраных спраў, — адказаў містэр Доўкінз. — Ну дык што? Чым займаемся? Я быў бы ўдзячны суддзям, калі б яны не марудзілі з разглядам гэтай дробнай справы і не затрымлівалі мяне, чытаючы газеты, бо ў мяне сустрэча з адным джэнтльменам у Сіці, і паколькі я чалавек слова, абавязковы ў справах бізнесу, то ён сыдзе, калі я не прыйду ў час; ці не думаюць яны, што я не прад’яўлю ім іску за страты, калі яны мяне затрымаюць? Яшчэ як прад’яўлю!
Тут Махляр, робячы выгляд, што ён вельмі цікавіцца магчымым развіццём працэсу, запатрабаваў у наглядчыка прозвішчы «тых двух спрытнюгаў за сталом»; гэта настолькі насмяшыла гледачоў, што яны зарагаталі амаль гэтаксама гучна, як рагатаў бы Мастэр Бэйц, калі б ён чуў гэты запыт.
—Ану, супакоіліся! — крыкнуў наглядчык.
—У чым яго абвінавачваюць? — запытаў адзін з суддзяў.
—У кішэнным крадзяжы, ваша міласць.
— Былі прыводы раней?
— Ну, ён заслужыў тых прыводаў — і не адзін раз, — адказваў наглядчык. — Ён пабываў ужо амаль усюды. Я яго добра ведаю, ваша міласць.
—О, вы мяне ведаеце? — усклікнуў Махляр, ківаючы галавой. — Ага. Гэта тыповая спроба дыфамацыі.
Тутусе зноў зарагаталі, і зноў наглядчык запатрабаваў цішыні.
— Ну, а дзе сведкі? — спытаўся клерк.
— Вось-вось, правільна, — дадаў Махляр. — Дзе яны? Надта мне хацелася б іх пабачыць.
Гэтае жаданне было неадкладна задаволенае: увайшоў паліцыянт, які засведчыў, што Махляр спрабаваў абчысціць кііпэні нейкага джэнтльмена ў натоўпе і нават выцягнуў у Ta­ro насоўку, якая была такой старой, што ён адразу паклаў яе назад, выкарыстаўшы перад гэтым для свайго носа. 3 гэтай прычыны паліцыянт затрымаў Махляра адразу, як толькі паспеў дабрацца да яго; пры даглядзе ў Махляра была знойдзена срэбная табакерка з імем уладальніка, выгравіраваным на вечку. Джэнтльмена гэтага знайшлі з дапамогай «Судовага Даведніка», і, знаходзячыся цяпер тут, ён паказаў, што табакерка належыць яму і што ён выявіў яе адсутнасць колькі дзён таму, акурат калі выбраўся з таго натоўпу. Ён таксама заўважыў тады між людзей аднаго маладога джэнтльмена, які рашуча церабіў сабе шлях праз натоўп; гэты джэнтльмен сядзіць цяпер на лаве падсудных.
—У вас ёсць пытанні да сведкі, хлопчык? — сказаў суддзя.
—Я не буду прыніжацца размовай з ім, — адказаў Махляр.
—А наогул вы маеце што сказаць?
—Ты чуеш, яго міласць пытаюць, ці маеш ты што сказаць суду? — паўтарыў наглядчык і штурхнуў абезгалосеўшага Махляра локцем.
—Я прашу выбачыць, — Махляр з рассеяным выглядам падняў вочы. — Шаноўны, гэта вы да мяне звяртаецеся?
—Ніколі не бачыў такога маладога прайдзісвета, — заўважыў з усмешкай паліцыянт. — Ці хочаш яшчэ што-небудзь сказаць, юнак?
— He, — адказаў Махляр, — тут — не, бо гэтая крама не выдае на храм правасуддзя; да таго ж, мой адвакат сёння ранкам снедае з віцэ-прэзідэнтам Палаты абшчынаў. Але ў іншых месцах я тое-сёе скажу, і ён скажа, і вялікае кола маіх уплывовых знаёмых, так што гэтыя кручкі пашкадуюць, што на свет нарадзіліся або што не загадалі сваім слугам павесіць іх замест капелюшоў на цвік перад тым, як ісці сёння ранкам сюды і праварочваць нада мной гэтыя штукі. Я...
—Даволі! Вырашана аддаць яго пад суд, — перапыніў яго клерк. — Вывесці.
—Пайшлі! — сказаў наглядчык.
— Іду, уга, — адказаў Махляр, чысцячы капялюш пучкамі пальцаў. — А вы (звяртаючыся да суддзяў) не рабіце выгляд, што баіцеся: я не саступлю, не пашкадую вас ні на вось столькі. Вы заплаціце, заплаціце за ўсё спаўна, мае даражэнькія. He хацеў бы я быць на вашым месцы. Цяпер я не згадзіўся б выйсці на свабоду, нават калі б вы мяне на каленях пра гэта прасілі. Ну дык давайце, валачыце мяне ў камеру! Забірайце мяне!
Махляр дазволіў выцягнуць сябе за каўнер у двор; там ён пачаў пагражаць парламенцкім расследаваннем, а потым весела і нахабна ўхмыльнуўся ў твар паліцыянту.
Упэўніўшыся, што Махляра замкнулі ў адзіночцы, Ноэ хуценька накіраваўся туды, дзе пакінуў Мастэра Бэйца. Тут ён дачакаўся гэтага маладога джэнтльмена, які разважліва памарудзіў са з’яўленнем, уважліва назіраючы са схову, ці не высочвае ягонага новага сябра якая-небудзь надакучлівая асоба.
Удвух яны паспяшаліся дадому, каб паведаміць містэру Фэджыну радасную вестку, што Махляр аддае належнае атрыманаму выхаванню і пачынае заваёўваць бліскучую рэпутацыю.
РАЗДЗЕА XLIV
Для Нэнсі надыходзіць час выканаць абяцанне, якоеяна дала Роз Мэйлі. Яна церпіць няўдачу
Як ні была прызвычаеная Нэнсі хітраваць і прыкідвацца, але яна не здолела цалкам схаваць тое ўражанне, якое зрабіў на яе ўчынены ёю крок. Яна памятала, што і хітрамудры габрэй, і жорсткі Сайкс інфармавалі яе пра планы, якія заставаліся таямніцай для іншых, маючы поўную ўпэўненасць, што яна вартая даверу і знаходзіцца па-за ўсялякім падазрэннем. Якія б
агідныя гэта ні былі планы, якімі б мярзотнікамі ні былі тыя, хто іх задумаў, і наколькі б моцнай ні была агіда ў стаўленні да Фэджына, які крок за крокам вёў яе ўсё ніжэй і ніжэй у бездань злачынства і нядолі, адкуль звароту ўжо няма, — усё-такі бывалі хвіліны, калі яна пачынала ставіцца лепш нават да яго, баючыся, як бы яе выкрывальная дзейнасць не прывяла яго ў тыя жалезныя ціскі, якіх ён так доўга пазбягаў, і як бы не здарылася так, што ён загіне — хоць ён цалкам заслужыў такі лёс — ад яе рукі.
Але такія ваганні духу не маглі цалкам адлучыць яе ад старых таварышаў і сувязей, хоць яна і магла засяродзіцца на адной мэце і не адхіляцца на іншае ні пад якім выглядам. Яе боязь за Сайкса не магла быць больш моцным матывам для адступлення, пакуль яшчэ быў час, але яна дамовілася, што яе таямніцу будуць захоўваць, адно што не дала ключа, які нейкім чынам дапамог бы яе адкрыць. Яна адмовілася дзеля яго нават ад магчымасці ачысціцца ад усёй мярзотнасці, ад злачынстваў, якія былі навокал яе — дык ці можна было зрабіць больш! Яна прыняла рашэнне.