Олівер Твіст
Чарльз Дыкенс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Галіяфы
Памер: 456с.
Мінск 2010
Джэнтльмен паспешліва сказаў, што гэта адбылося з ім падсвядома, і папрасіў працягваць.
— Частку гэтых звестак, — казала далей дзяўчына, — я выпытала ў іншых людзей у тым доме, пра які я вам казала, бо
сама я бачыла яго адно два разы, і кожны раз ён быў захінуты ў шырокі плашч. Здаецца, гэта ўсё, што я магу вам паведаміць пра яго, каб вы яго пазналі. Але не, пачакайце, — дадала яна, — у яго на шыі пад шыйнай хусткай, так што бачна, калі ён паварочвае галаву, ёсць...
— Шырокая чырвоная пляма, быццам ад апёку! — усклікнуў джэнтльмен.
—Як? — сказала дзяўчына. — Вы яго ведаеце?
Маладая лэдзі ад здзіўлення вохнула, і яны нейкі час стаялі так ціха, што слухач выразна чуў іхняе дыханне.
—Здаецца, так, — сказаў джэнтльмен, парушаючы маўчанне. — Я пазнаў бы яго праз вашае апісанне. Паглядзім. Шмат хто з людзей падобны да іншых. Можа быць, гэта не ён.
Сказаўшы гэта з робленай абыякавасцю, ён наблізіўся да схову віжа на крок або два; пра гэта шпіён мог меркаваць па тым, як выразна ён пачуў мармытанне джэтльмена: «Няйначай гэта ён!»
—А цяпер, — працягваў ён (мяркуючы па тым, як гучаў ягоны голас, ён вяртаўся на ранейшае месца), — пасля таго як мы атрымалі ад вас вельмі вялікую дапамогу, мы хочам нейкім чынам аддзячыць вам, нашай памочніцы. Што я магу для вас зрабіць?
— Нічога, — адказала Нэнсі.
— He настойвайце на гэтых словах, — сказаў джэнтльмен; у ягоным голасе было столькі спагады і пачуцця, што гэта кранула б і сэрца болып чэрствае і жорсткае. — Дык падумайце. Скажыце мне.
— Нічога, сэр, — адазвала, усхліпваючы, дзяўчына. — Вы нічым не можаце дапамагчы мне. У мяне болып няма аніякае надзеі.
— Вы самі сябе пазбаўляеце гэтай надзеі, — сказаў джэнтльмен. — Да гэтага вы дарэмна трацілі свае маладыя сілы, той бясцэнны скарб, якім Творца надзяляе толькі раз і які ёсць незваротным, але што да будучыні, дык вы можаце спадзявацца. Я не кажу, што ў нашых сілах прапанаваць вашаму сэрцу і душы спакой, бо гэта адбудзецца, калі вы самі будзеце да яго імкнуцца, але спакойны прытулак у Англіі або, калі вы баіцеся тут заставацца, недзе за мяжой, мы не толькі маглі б, але і вель-
мі хацелі б вам забяспечыць. Яшчэ да золку, перад тым, як рака прачнецца пры першых проблісках дня, вы будзеце па-за межамі дасягальнасці вашых былых супольнікаў і не пакінеце за сабой ніякіх слядоў, як быццам вы ў адзін момант зніклі з твару зямлі. Дык хадземце! Я не хачу, каб вы вярнуліся назад і абмяняліся хоць словам са сваімі ранейшымі таварышамі або адно пабачылі старыя мясціны, адно ўдыхнулі паветра, якое нясе пошасць і якое пагібельнае для вас. Пакіньце гэта ўсё, пакуль у вас ёсць час і магчымасць!
— Цяпер яе можна будзе пераканаць, — усклікнула маладая лэдзі. — Яна вагаецца, я ўпэўненая.
—Баюся, што не, мая дарагая, — сказаў джэнтльмен.
— He, сэр, я не вагаюся, — адказала дзяўчына пасля кароткай барацьбы з сабой. — Я прыкутая да майго ранейшага жыцця. Цяпер я ім пагарджаю, ненавіджу яго, але пакінуць яго не Mary. Пэўна, я занадта далёка зайшла, каб вярнуцца назад, — я не ведаю, бо калі б вы так загаварылі са мной колькі часу таму назад, то я адно пасмяялася б. Але, — сказала яна, паспешліва агледзеўшыся, — гэты страх зноў находзіць на мяне. Мне трэба ісці дадому.
— Дадому! — паўтарыла маладая лэдзі, падкрэсліўшы вымаўленнем гэтае слова.
—Так, лэдзі, дадому, — адказала дзяўчына. — У той дом, які я заслужыла, вырабіла сабе ўсім сваім жыццём. Развітаемся. Мяне могуць высачыць або ўбачыць. Ідзіце! Ідзіце! Калі я зрабіла вам паслугу, то ўсё, пра што я вас прапіу — гэта пакінуць мяне, даць мне магчымасць самой ісці сваім шляхам.
—Усё гэта бяссэнсава, — уздыхнуў джэнтльмен. — Можа быць, застаючыся тут, мы рызыкуем яе бяспекай. Мы затрымалі яе больш, чым яна разлічвала.
—Так, вы мяне затрымалі, — падхапіла дзяўчына.
—Дык чым жа закончыцца жыццё гэтага беднага стварэння? — усклікнула маладая лэдзі.
—Чым? — паўтарыла дзяўчына. — Паглядзіце ўперад, маладая лэдзі. Паглядзіце на гэтую чорную ваду. Колькі разоў ужо вы чыталі пра такіх, хто кінуўся ў ваду і не пакінуў ніводнай
жывой істоты, якая мела б да яго нейкую спагаду, аплаквала б яго! Праз некалькі гадоў, а можа, і праз некалькі месяцаў гэта будзе і маім шляхам.
— Малю вас, не кажыце так, — папрасіла, усхліпваючы, маладая лэдзі.
— Гэта ніколі не дасягне вашых вушэй, дарагая лэдзі, і крый Божа, каб вы гэта пачулі! — адказала дзяўчына. — Дабранач, дабранач!
Джэнтльмен адвярнуўся.
— Вось грошы! — усклікнула маладая лэдзі, працягваючы ёй гаманец. — Вазьміце іх дзеля мяне, каб у вас былі хоць якія сродкі ў час нэндзы і гора.
— He! — запярэчыла дзяўчына. — Я гэта зрабіла не дзеля грошай. Хачу памятаць пра гэта так, як яно ёсць. Хіба што — дайце мне якую-небудзь рэч, якую вы носіце, — не, не пярсцёнак, — вашыя пальчаткі, вашу насоўку — што-небудзь, што я магу мець і ведаць, што яно належала вам, мілая лэдзі. Дзякуй. Блаславі вас Бог! Дабранач! Дабранач!
Моцнае ўзрушэнне дзяўчыны, якая баялася, што калі яе ўбачаць, то быць ёй бітай, прымусіла джэнтльмена адпусціць яе, як яна прасіла. Пачуліся крокі, яны аддаляліся. Галасы неўзабаве сціхлі.
Хутка на мосце з’явіліся фігуры маладой лэдзі і яе кампаньёна. Яны спыніліся на верхняй пляцоўцы лесвіцы.
—Пачакайце! — выгукнула маладая лэдзі. — Яна кліча нас! Мне здаецца, я чую яе голас.
— He, мая мілая, — адказаў містэр Браўнлоў, маркотна азіраючыся. — Яна не зруіпылася з месца і не зрушыцца, пакуль мы не пойдзем.
Роз Мэйлі марудзіла, але стары джэнтльмен прасунуў яе руку пад локаць сваёй і мякка, але настойліва павёў яе прэч. Калі яны зніклі, дзяўчына амаль плазам павалілася на каменныя прыступкі і пачала выліваць свой душэўны боль у горкіх слёзах.
Праз нейкі час янаўстала і, хістаючыся, няпэўна ступаючы, паднялася на дарогу. Агаломшаны віж заставаўся на сваім пасту яшчэ некалькі хвілін, а потым, некалькі разоў асцярожна
агледзеўшыся навокал і пераканаўшыся, што ён адзін, паціху выпаўз са свайго сховішча і падняўся па лесвіцы, крадучыся ў цені мура — таксама, як ён прабраўся сюды.
Ноэ Клэйпал дасягнуў верхняй прыступкі і шматкроць агледзеў ваколіцу, каб быць пэўным, што яго ніхто не бачыць, а потым памчаўся што было сілы і дасягнуў дома габрэя так хутка, як толькі маглі яго несці ногі.
РАЗДЗЕА XLVII
Фатальныя наступствы
Да світання заставалася гадзіны дзве; гэта быў восеньскі час года, які з поўным правам называюць глухой ноччу. Вуліцы агорнутыя маўчаннем і зусім бязлюдныя, і нават гукі быццам бы ахінуў моцны сон, а распуста ды разгул, хістаючыся, ідуць дадому паспаць. Якраз гэтым ціхім і маўклівым часам сядзеў у сваёй старой бярлозе габрэй. Сядзеў без сну, з тварам такім перакошаным і бледным, з такімі налітымі крывёй, чырвонымі вачыма, што менш за ўсё ён быў падобны на чалавека, а болей — на нейкую агідную здань, якая паднялася з магілы і апанаваная была нейкім злым духам.
Ен сядзеў згорблены каля халоднага агменя, захінуўшыся ў старое рыззё, павярнуўшыся тварам да агарка свечкі, які стаяў перад ім на стале. Яго правая рука была паднятая да вуснаў, і калі ён, паглыблены ў думкі, грыз свае доўгія чорныя пазногці, то паміж бяззубых дзяснаў бачныя былі некалькі іклаў, якія бываюць у сабакі ці ў шчура.
На падлозе моцным сном спаў Ноэ Клэйпал, раскінуўшыся на матрацы. Часам стары скіроўваў свой позірк у яго бок, потым зноў пераводзіў яго на свечку, абгарэлы кнот якой сагнуўся амаль удвая, а гарачае сала камякамі абвальвалася на стол, відавочна паказваючы, што думкі старога былі дзесьці далёка адсюль.
Яны насамрэч былі далёка. Роспач з-за крушэння адмысловага плана, нянавісць да дзяўчыны, якая наважылася звязацца з чужымі людзьмі, поўнае нявер’е, што яна быццам бы не выдасць яго, горкае расчараванне з-за страты магчымасці адпомсціць Сайксу, страх выкрыцця, страты ўсяго, страх смерці, дзікая, нестрыманая лютасць, — вось якія пачуцці апанавалі, як віхор, розум Фэджына, у той час як сэрца яго грызлі д’ябальскія думкі ды самыя чорныя намеры.
Ен сядзеў так, не мяняючы позы, страціўшы, здавалася б, адчуванне часу, пакуль ягоны чуйны слых не данёс да яго крокі з вуліцы.
— Нарэшце, — прамармытаў габрэй, працягнуўшы рукой па засмяглым, гарачым роце. — Нарэшце!
У адначассе з ягоным голасам прагучаў ціхі званок. Ён споўз па прыступках да дзвярэй і неўзабаве вярнуўся з нейкім да барады захутаным у шалік чалавекам, які трымаў пад пахай якісьці клунак. Сеўшы і скінуўшы верхняе адзенне, чалавек аказаўся дужым Сайксам.
— Вось! — сказаў ён і паклаў клунак на стол. — Паклапаціся пра гэта, зрабі, што ў тваіх сілах. Каштавала шмат, каб дастаць. Думаў, што буду тут яшчэ тры гадзіны таму.
Фэджын узяў клунак, замкнуў яго ў шафе і зноўку сеў, не прамовіўшы ні слова. Аднак за ўвесь час гэтай дзеі ён ні на момант не адвёў вачэй ад Сайкса і цяпер, седзячы якраз насупраць, глядзеў на яго застыглым позіркам. Яго вусны так трэсліся, а твар так змяніўся з-за апанаваўшых яго эмоцый, што хатні злодзей міжволі адсунуў сваё крэсла і ўтаропіўся ў яго з непадробным страхам.
— Чаго! — усклікнуў Сайкс. — Чаго на мяне так глядзіш!
Габрэй падняў сваю правую руку і з пагрозаю патрос у паветры дрыжачым указальным пальцам, але ён быў настолькі ўзрушаны, што на момант пазбавіўся мовы.
— Каб цябе трасца ўзяла! — сказаў Сайкс, мацаючы з устрывожаным выглядам нешта ў сябе за пазухай. — Ён звар’яцеў. Трэба асцерагчыся.
— He, не, — адпрэчыў Фэджын, да якога вярнуўся голас. — Гэта не... гэта не ты, Біл... Я не магу... за табой няма ніякага граху, Біл.
— Няма. Няма, кажаш, — прамовіў Сайкс, пільна гледзячы на яго і дэманстратыўна перакладваючы пісталет у больш зручную кішэню. — Гэта добра — для аднаго з нас. Няважна, хто гэты адзін.
—Тое, што я маю сказаць, Біл, — працягваўгабрэй, падцягваючы крэсла бліжэй, — горш хутчэй для цябе, чым для мяне.
— Ну? — азваўся недаверліва рабаўнік. — Выкладвай давай! Ды хутчэй давай, a то Нэнсі падумае, што я трапіў.
—Трапіў! — усклікнуў Фэджын. — Добра ж абгаблявала яна справу, трапіў, гэта факт.
Сайкс з выглядам поўнага неўразумення паглядзеў габрэю ў твар і, не знайшоўшы здавальняючага рашэння загадкі, згроб яго сваёй вялізнай ручыскай за каўнер ды патрос у паветры.