Олівер Твіст
Чарльз Дыкенс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Галіяфы
Памер: 456с.
Мінск 2010
Выкрыкваючы гэтыя словы і суправаджаючы іх энергічнай жэстыкуляцыяй, хлопец насамрэч з голымі рукамі кінуўся на моцнага мужчыну, і дзякуючы націску гэтай энергіі, а таксама раптоўнасці яго нападу забойца цяжка паваліўся на падлогу.
Тры гледачы былі зусім агаломшаныя. Яны не ўмяшаліся, і дзяцюк з мужчынам удвух качаліся па падлозе, першы з іх, не зважаючы на град удараў, якія сыпаліся на яго, усё больш цесна сцягваў адзенне вакол грудзей забойцы і не спыняўся з усіх сіл клікаць на дапамогу.
Аднак сілы былі занадта няроўныя, каб гэта магло працягвацца доўга. Сайкс падмяў яго пад сябе і наступіў каленам на горла. Крэкіт адцягнуў яго ўбок і з трывогай паказаў на акно. Унізе былі бачныя агеньчыкі, чуліся гучныя і сур’ёзныя галасы, паспешлівы ўпэўнены шоргат ног — здавалася, іх было вялікае мноства — па бліжэйшым драўляным мастку. Відавочна, сярод натоўпу быў і адзін вершнік, бо чуцен быў стук капытаў па няроўным бруку. Святло агеньчыкаў стала болып моцным, крокі болып гучнымі. Потым пачуўся моцны стук у дзверы і такі магутны хор мноства раз’ятраных людзей, што нават самы смелы чалавек скалануўся б.
— На дапамогу! — прарэзліва крыкнуў хлапец. — Ён тут! Выломвайце дзверы!
—Іменем караля! — пачуліся галасы з вуліцы, і хрыплы пошум хваляй падняўся зноў, яшчэ вышэй.
— Выломвайце дзверы! — крычаў хлапчына. — Яны ніколі не адчыняць. Бяжыце наўпрост у пакой, дзе гарыць святло. Ламайце дзверы!
Калі ён перастаў крычаць, на дзверы і аканіцы ніжніх вокнаў абрынуўся град цяжкіх удараў, і з натоўпу грымнула магутнае «У-РАІ», у першы раз даючы слухачу магчымасць адэкватна ацаніць яго памеры.
—Адчыніце які пакой, дзе я мог бы замкнуць гэтае крыклівае чарцяня! — нервова выгукнуў Сайкс, бегаючы туды-сюды і цягаючы за сабой хлопца з такой лёгкасцю, быццам гэта быў пусты мяшок. — Вось гэтыя дзверы! Хутка! — ён закінуў хлопца ў каморку, зачыніў дзверы і павярнуў ключ. — Дзверы ўнізе моцныя?
—Зачыненыя на два абароты і на ланцуг, — адказаў Крэкіт, які, гэтаксама як і два іншыя яго таварышы, заставаўся бязрадным і крыху не ў сабе.
— Каркасы моцныя?
— Падбітыя жалезнымі палосамі.
— I аканіцы таксама?
—Так, і аканіцы.
ч—Ух вы, кодла праклятая! — злосна выкрыкнуў нягоднік, адчыніўшы акно і пагражаючы людзям унізе. — Давайце-давайце! Я вам яшчэ пакажу!
3 усіх жахлівых крыкаў, якія калі-небудзь чула вуха смяротнага, ніводны не мог пераўзысці равення гэтага раз’ятранага натоўпу. Некаторыя крычалі тым, якія былі бліжэй, што трэба падпаліць дом, іншыя гучна раілі паліцыянтам застрэліць таго наверсе. Сярод іх усіх ніхто, здаецца, не выказваў такога гневу, як вершнік на кані, які, саскочыўшы з сядла, рассякаў натоўп, як быццам ваду, і крычаў пад акном голасам, які перакрываў роў натоўпу: «Дваццаць гіней таму, хто прынясе лесвіцу!»
Тыя, хто стаяў паблізу, падхапілі гэты крык, і сотні рэхам паўтарылі яго. Адны крычалі, што трэба прынесці лесвіцы, другія, што патрэбныя кувалды, іншыя сноўдалі туды-сюды з паходнямі, як быццам у пошуках таго і другога, вярталіся і зноў крычалі; некаторыя гарлавалі, выкрыкваючы дзікія праклёны, іншыя з імпэтам вар’ятаў праштурхоўваліся наперад і заміналі тым, хто працаваў; самыя смелыя спрабавалі залезці наверх па вадасцёкавых трубах і выступах ды паглыбленнях у муры. I
ўсе разам хваляваліся ў цемры ўнізе, бы каласы пад злосным ветрам, час ад часу зліваючы асобныя выкрыкі ў адзін магутны страшны роў.
— Прыліў! — выгукнуў забойца, адхіснуўшыся назад у пакой і закрыўшы акно. — Калі я падымаўся сюды, быў прыліў. Дайце мне вяроўку, доўгую вяроўку. Яны ўсе спераду. Я паспрабую саскочыць у Фолі Дыч і зліняць такім чынам. Вяроўку, або я зраблю яшчэ тры забойствы, а потым кончу сябе.
Апанаваныя жахам мужчыны паказалі, дзе ляжыць вяроўка. Забойца, паспешліва выбраў самую доўгую і тоўстую і паспяшаўся на паддашак.
Усе вокны ў тыльнай частцы дома былі даўно закладзеныя цэглай, за выключэннем адзінай адтуліны-шпіёна ў каморцы, дзе быў замкнёны хлопец, і гэтая адтуліна была замалая нават для яго. Але ён не пераставаў крычаць з гэтай адтуліны тым, унізе, каб яны пільнавалі тыльны бок дома, і таму, калі забойца нарэшце выбраўся на дах, гучны вокліч абвясціў факт яго з’яўлення людзям перад домам, і яны адразу сталі перацякаць на другі бок будынка, — адзін падціскаючы другога, маналітная плынь.
Сайкс надзейна падпёр дзверы дошкай, якую спецыяльна ўзяў з сабой для гэтай мэты. Цяпер адчыніць іх з таго боку было б надзвычай цяжка. Ён прапоўз крыху па чарапіцах і выглянуў за нізкі парапет.
Наступіў адліў, і на месцы вадзяной роўнядзі была глейкая яміна.
У гэтыя некалькі імгненняў натоўп прыціх, назіраючы за яго перамяшчэннямі і прыкідваючы, што ён хоча ўчыніць, але як толькі намер быў разгаданы і прыйшло разуменне, што выканаць яго немагчыма, натоўп падняў такі гвалт трыумфу, што ранейшыя выкрыкі былі шэптам у параўнанні з ім. Роў натоўпу ішоў хвалямі. Тыя, што былі занадта далёка, каб ведаць, што ён значыць, падхоплівалі пошум, так што ён вяртаўся магутным рэхам; рэха нават дваілася. Здавалася, што жыхары ўсяго горада высыпалі на вуліцу, каб праклясці яго.
3 боку фасада падыходзіла ўсё больш людзей — адзін за другім, магутная плынь раз’юшаных твараў, там-сям асветленых палаю-
чай паходняй, і тады найлепш была бачная іхняя раз’ятранасць. Натоўп запоўніў дамы на супрацьлеглым баку канала. Былі адчыненыя або вырваныя «з мясам» аконныя рамы, з кожнага акна выглядвалі гронкі твараў, дзясяткі людзей стаялі на дахах. Кожны маленькі масток (а іх бачна было адсюль тры) прагінаўся пад вагой масы людзей. А людская плынь працягвала напіраць, спрабуючы знайсці якое-небудзь месца альбо пройму, адкуль можна было выкрыкваць праклёны ці хоць на імгненне ўбачыць забойцу.
— Цяпер яго схопяць, — крычаў мужчына на бліжнім мастку. — Ура!
У натоўпе пачалі падкідваць капелюшы, і зноў падняўся роў.
— Абяцаю пяцьдзясят фунтаў, — выкрыкнуў нейкі стары джэнтльмен з таго самага мастка, — пяцьдзясят фунтаў таму, хто возьме яго жывым. Буду тут, пакуль чалавек не прыйдзе па грошы!
Зноў паднялася хваля выкрыкаў. У гэты момант па натоўпе пайшла чутка, што нарэшце выламалі дзверы і што той, хто першы патрабаваў лесвіцу, ужо ў пакоях. Плынь раптоўна памяняла кірунак руху, і людзі ў вокнах, убачыўшы, што натоўп з масткоў рушыў назад, пакінулі свае назіральныя пункты, выбеглі на вуліцы і папоўнілі натоўп, які хаатычна памкнуўся да ранейшага месца ля дома. Людзі напіралі і штурхаліся ў нястрымным жаданні патрапіць да дзвярэй, каб убачыць, як паліцыянты выведуць злачынцу. Пачуліся жахлівыя крыкі і стогны тых, Karo сціснулі так, што ні ўдыхнуць, ні выдыхнуць, лямант людзей, якіх збілі на брук і цяпер мясілі нагамі. Цесныя завулкі былі цалкам заблакаваныя людзьмі. У гэты момант, калі адны спрабавалі забяспечыць сабе месца перад дзвярыма, а другія дарэмна трацілі сілы, каб выбрацца з натоўпу, забойца перастаў быць аб’ектам непасрэднай увагі, хоць агульнае жаданне бачыць, як яго схопяць, узрасло.
Перапалоханы раз’ятранасцю натоўпу і немагчымасцю ўцёкаў, забойца быў упаў духам, але цяпер ён адсачыў змену, якая адбылася, і з хуткасцю, не саступаўшай тэмпам змены, падняўся ва ўвесь рост і наважыўся зрабіць апошнюю спробу ў
барацьбе за жыццё — скочыць у балацянку ўнізе, каб знікнуць у цемры ды мітусні, калі не загрузне.
Перамены ў паводзінах натоўпу і шум унутры дома, які сведчыў пра тое, што ўваходныя дзверы нарэшце зламалі, надалі яму новых сіл і энергіі. Ён упёрся нагой у комін, адзін KaHeu вяроўкі надзейна замацаваў, абвязаўшы комін, а на другім умомант пры дапамозе рук і зубоў засмаргнуў рухомую пятлю.
Ён мог спусціцца па гэтай вяроўцы ўніз на адлегласць да зямлі, не большую заягоны рост, і меўу руцэ напагатове нож, каб перарэзаць вяроўку і саскочыць.
У той самы момант, калі ён прасунуў галаву ў зашмаргу, рыхтуючыся апусціць пятлю і падвесці яе пад рукі; у той момант, калі раней памянёны стары джэнтльмен (які абшчаперыў парэнчы мастка, каб не быць выціснутым натоўпам) настойліва папярэджваў людзей навокал, што злачынца збіраецца спусціццаўніз — у гэты момант забойца азірнуўся на дах, ускінуў рукі над галавой і жудасна крыкнуў: «Зноў яе вочы!»
Ён пахіснуўся, бы ў яго трапіла маланка, страціў раўнавагу і пераваліўся цераз парапет. Пятля была ў яго на шыі. Ад цяжару ягонага цела яна нацягнулася, як цеціва лука, і гэтак хутка, як страла, з яго выпушчаная, ён падаў трыццаць тры футы. Потым яго цела рэзка тузанулася, члены скруціў жудасны курч, і ён павіс, заціснуўшы нож у пруцянеючай руцэ.
Стары комін затросся ад штуршка, але выстаяў. Забойца мёртвым грузам боўтаўся ля сцяны. Хлопец, адштурхоўваючы цела, якое закрывала яму бачнасць з акенца, іменем Госпада Bora прасіў, каб людзі прыйшлі і забралі яго.
Сабака, які да гэтага часу недзе хаваўся, бегаў нейкі час па парапеце туды і назад, журботна выючы, раптам паспрабаваў скочыць мерцвяку на плечы. Ён прамахнуўся, пачаў куляцца ў паветры, пакуль не ўпаў у роў, дзе так выцяўся галавой аб камень на дне, што яму выскачылі мазгі.
РАЗДЗЕЛ LI,
які тлумачыць болый за адно таямнічае здарэнне і ўключае шлюбную прапанову без агаворвання жончынай часткі маёмасці або «грошай на шпількі»
He прайпіло і двух дзён пасля таго, як адбыліся падзеі, апісаныя ў папярэднім раздзеле, а Олівер Твіст а трэцяй гадзіне папалудні ўжо сядзеў у карэце, якая шпарка рухалася ў кірунку яго роднага горада. 3 ім былі місіс Мэйлі, і Роз, і місіс Бэдуін, і добры доктар, а містэр Браўнлоў ехаў следам у паштовай карэце ў суправаджэнні яшчэ адной асобы, чыё імя не згадвалася.
Па дарозе яны гаварылі мала, бо з-за хвалявання і няпэўнасці Олівер не мог сабрацца з думкамі, яму амаль заняло мову, і выглядала на тое, што ягоныя спадарожнікі падзялялі яго ўзрушанасць. Містэр Браўнлоў вельмі далікатна пазнаёміў яго і абедзвюх лэдзі з паказаннямі, выціснутымі з Манкса, і хоць яны ведалі, што мэтай іхняга падарожжа з’яўляецца завяршэнне так паспяхова пачатай справы, аднак пакуль што ўсё, што адбывалася, было ахінута такой таямнічасцю, што яны вельмі непакоіліся.
Той самы добры сябра з дапамогай містэра Лосбэрна прадбачліва паклапаціўся перакрыць для іх усе каналы інфармацыі, па якіх маглі прасачыцца звесткі пра нядаўнія жахлівыя падзеі. «Зразумела, — сказаў ён, — што яны павінны ведаць пра гэта, але будзе лепш, калі яны даведаюцца пра гэта не цяпер; прынамсі, горш не будзе». Так што яны ехалі моўчкі, і кожны быў паглыблены ў рэфлексіі пра тое, што звяло іх разам, і ніхто не збіраўся выказаць услых думкі, якія перапаўнялі ўсіх.