Олівер Твіст
Чарльз Дыкенс
Выдавец: Галіяфы
Памер: 456с.
Мінск 2010
На выспе Джэкаба склады даўно без дахаў і пустыя, муры сыплюцца, вокны ўжо болей не вокны, дзверы вываліліся на вуліцу, коміны чорныя, але дыму над імі няма. Гадоў трыццацьсорак таму, калі людзі тут яшчэ не зведалі цяжбаў і стратаў у Канцлерскім судзе, гэтае паселішча квітнела, цяпер, аднак, на выспе жабрацкія краявіды. У дамоў няма гаспадароў, іх узлом-
ваюць і засяляюць тыя, хто мае дастаткова нахабства; там яны жывуць, і там яны паміраюць. Досыць важкія матывы трэба мець, каб хавацца тут, цяжкія нягоды могуць выштурхнуць чалавека ад людской супольнасці на выспу Джэкаба.
У верхнім пакоі аднаго з гэтых дамоў — асабняку даволі вялікіх памераў, досыць зруйнаваным ва ўсіх адносінах, акрамя дзвярэй і вокнаў, якія былі добра ўмацаваныя; задняя сцяна таго асабняка прымыкала, як і было апісана раней, да рова — сабралася трое мужчын, якія раз-пораз кідалі адзін на аднаго збянтэжаныя і чакальныя позіркі; нейкі час яны сядзелі ў абсалютным і змрочным маўчанні. Адзін з іх быў Тобі Крэкіт, другі — містэр Чытлінг, трэцім быў рабаўнік пяцідзесяці гадоў, са зламаным у адной з боек носам, твар яго таксама быў знявечаны жахлівым шнарам, відаць, таго самага паходжання. Гэты чалавекуцёк з катаргі. Звалі яго Кэгз.
— Я хацеў бы, мілы мой, — сказаў Тобі, павярнуўшыся да містэра Чытлінга, — каб ты нагледзеў сабе іншую нару, калі ў дзвюх старых загорача, замест таго, каб прыпаўзаць сюды.
—Чаму ты гэтага не зрабіў, балван? — азваўся Кэгз.
—Я думаў, што вы крыху больш узрадуецеся, пабачыўшы мяне, а вы вось як... — адказаў містэр Чытлінг з меланхалічным выразам твару.
— Бачыце, у чым справа, джэнтльмен, — сказаў Тобі, — калі чалавек трымаецца так на адлегласці, як я, і дзякуючы гэтаму мае ўтульны дамок, вакол якога ніхто не шнырыць і не разнюхвае, то досыць неспадзявана і непрыемна мець гонар быць наведаным маладым джэнтльменам (няхай сабе і дастаткова рэспектабельным ды кампанейскім, каб пагуляць з ім у карты), які знаходзіцца ў такіх абставінах, як вашыя.
—У асаблівасці, калі гэты прыстойны малады чалавек займеў сябра, які спыніўся ў яго, вяртаючыся з далёкіх краёў, едзе адтуль раней, чым яго чакалі, і які занадта сціплы, каб хацець прывітацца з суддзямі пасля свайго вяртання, — дадаў містэр Кэгз.
Наступіла кароткае маўчанне, пасля якога Тобі Крэкіт, здаецца, адмовіўся як ад безнадзейнай і нявартай ад спробы весці ся-
бе ў сваёй звычайнай манеры «чорт-усё-забяры-мне-ўсё-роўна», павярнуўся да Чытлінга і сказаў: «Калі ж узялі Фэджына?»
—Якраз папалудні — гадзіны ў дзве. Мне з Чарлі пашэнціла ўцячы праз комін у пральні, а Болтэр схаваўся ў пустой бочцы для вады, галавой уніз; але ногі ў яго такія доўгія, што ступакі вытыркаліся вонкі, так што яго таксама забралі.
—А Бэт?
— Бедная Бэт! Яна пайшла паглядзець, каго забілі, — адказаў Чытлінг, і яго фізіяномія выцягвалася ўсё болып і больш, — і звар’яцела: стала крычаць, кідацца, біцца галавой аб сценку, так што яны надзелі на яе ўтаймавальную кашулю і завезлі ў шпіталь. Там яна і цяпер.
—А што малады Бэйц? — патрабавальным тонам спытаў Кэгз.
—Дзесьці швэндаецца, не хоча ўсплываць тут да цемры, але хутка мусіць быць, — адказаў Чытлінг. — Больш яму ісці няма куды, бо людзей з «Калек» усіх пазабіралі, а ў бары — я сам хадзіў і бачыў на ўласныя вочы — поўна віжоў.
— Гэта крах, — заўважыў Тобі, кусаючы вусны. — Шмат каго заграбуць.
— Пачалася сесія, — сказаў Кэгз. — Калі яны закончаць следства, і Болтэр выдасць астатніх — а ён гэта зробіць напэўна, мяркуючы па тым, што ён ужо зрабіў, — то яны могуць даказаць удзел Фэджына і прызначыць суд на пятніцу, і далібог, праз шэсць дзён ён будзе боўтацца на шыбеніцы.
— Каб вы чулі, як крычаў натоўп, — азваўся Чытлінг, — паліцыянты змагаліся, як чэрці, інакш яго разарвалі б на шматкі. Адзін раз ён упаў, але яны ўзялі яго ў кола і так працерабілі сабе дарогу. Каб вы бачылі, як ён азіраўся, увесь у брудзе і крыві, і ліпнуў да копаў, быццам тыя былі яго найлепшымі сябрамі. Яны і цяпер у мяне перад вачыма: ледва могуць стаяць на нагах — так на іх цісне натоўп, цягнуць яго, прыкрываючы сабой; людзі з натоўпу адзін за адным наскокваюць на яго, скаляць зубы, спрабуюць дастацца да яго, як дзікія звяры; як цяпер бачу кроў на ягонай галаве і барадзе і чую выкрыкі жанчын, якія раз’ятрана цярэбяць сабе дарогу ў цэнтр натоўпу на рагу вуліцы і клянуцца вырваць яго сэрца!
Ахоплены жахам, сведка гэтай падзеі закрыў вушы рукамі, заплюшчыў вочы, устаў і бы вар’ят пачаў хутка хадзіць па пакоі ўзад і ўперад.
У той час, як ён быў заняты хадзьбой, а двое іншых мужчын моўчкі сядзелі, скіраваўшы позірк да долу, у дзверы нехта заскрэбся, і ў пакой забег сабака Сайкса. Яны кінуліся да акна. потым уніз па лесвіцы і на вуліцу. Сабака ўскочыў на падваконне адчыненага акна. Ён не рабіў спробы пабегчы за імі. Яго гаспадара нідзе не было бачна.
— Што б гэта магло значыць? — прамовіў Тобі, калі яны вярнуліся наверх. — He можа быць, каб ён прыйшоў сюды. Я... я спадзяюся, што не.
— Калі б ён прыйшоў сюды, то ён прыйшоў бы разам з сабакам, — сказаў Кэгз, нахіліўшыся, каб агледзець сабаку, які, цяжка дыхаючы, ляжаў на падлозе. — Гэй! Дайце яму вады, ён так бег, што зараз дуба дасць.
— Ён выпіў усё да кроплі, — сказаў Чытлінг, колькі часу моўчкі назіраючы за сабакам. — Пакрыты брудам... глінай... напаўсляпы... напэўна, ён прабегдоўгі шлях.
—Адкуль жа ён мог прыбегчы? — усклікнуў Тобі. — Напэўна, ён бегаў па карчмах, а калі ўбачыў, што там поўна чужых, прыбег сюды, дзе ён быў шмат разоў і часта. Але адкуль ён прыбег спачатку і якім чынам ён трапіў сюды адзін, без гаспадара?
—Ён (ніхто з іх не называў забойцу яго ранейшым іменем), ён жа не мог скончыць самагубствам, як вы думаецс? — азваўся Чытлінг.
Тобі пахітаў галавой.
— Каб ён зрабіў гэта, — сказаў Кэгз, — сабака захацеў бы прывесці нас на тое месца, дзе ён гэта зрабіў. He. Я думаю, што ён з’ехаў за мяжу, а сабаку пакінуў тут. Напэўна. Якімсьці чынам збег ад сабакі, інакш ён не ляжаў бы так спакойна.
Гэтае рашэнне, якое здавалася ім найбольш верагодным, было прызнанае за слушнае, а сабака запоўз пад крэсла, скруціўся ў клубок і заснуў, не зважаючы больш ні на кога.
Ужо стала цёмна, таму закрылі аканіцы, запалілі і паставілі на падлогу свечку. Жахлівыя падзеі апошніх двух дзён зрабілі на ўсіх трох глыбокае ўражанне, узмоцненае пагражаючай
ім небяспекай і няпэўнасцю ўласнай пазіцыі. Яны падцягнулі крэслы блізка адно да другога, уздрыгваючы ад кожнага гуку. Гаварылі яны мала, і тое шэптам, і былі гэткімі маўклівымі і запалоханымі, быццам прах забітай ляжаў у суседнім пакоі.
Так яны сядзелі нейкі час, як раптам пачуўся паспешлівы стук у дзверы ўнізе.
— Малады Бэйц, — сказаў Кэгз, злосна азіраючыся, каб адужаць страх, які апанаваў яго.
Стук прагучаў яшчэ раз. He, гэта быў не ён. Ен ніколі так не стукаў.
Крэкіт падышоў да акна і, задрыжаўшы ад галавы да пят, прыняў галаву назад у пакой. He было патрэбы гаварыць, хто гэта быў, дастаткова было зірнуць на яго белы твар. I сабака таксама ўскочыў на ногі і, скуголячы, памкнуўся да дзвярэй.
— Мы павінны ўпусціць яго, — сказаў Крэкіт, беручы свечку.
— Няўжо нельга прыдумаць нічога іншага? — спытаў асіплым голасам другі мужчына.
— He. Мы мусім упусціць яго.
— He пакідай нас у цемры, — азваўся Кэгз, узяў свечку з каміна і запаліў яе; яго рукі так дрыжалі, што пакуль ён рабіў гэта, стук двойчы паўтарыўся.
Крэкіт пайшоў уніз да дзвярэй і вярнуўся ў суправаджэнні чалавека, ніжняя частка твару якога была захутаная ў хустку, а галава пад капелюшом была абвязаная другой хусткай. Ён памалу расхінуўся. Бледны твар, запалыя вочы і шчокі, трохдзённае шчацінне, адрузлая скура, кароткае хрыпатае дыханне — гэта быў толькі цень Сайкса.
Ён паклаў руку на крэсла, якое стаяла пасярэдзіне пакоя, але калі збіраўся апусціцца на яго, то скалануўся і, азірнуўшыся цераз плячо, падсунуў яго блізка да сцяны, падсунуў так блізка, як можна было, і сеў.
Ніхто не прамовіў ні слова. Ён моўчкі пераводзіў позірк ад аднаго да другога. Калі хто-небудзь употай падымаў вочы і сустракаў яго позірк, то адразу адводзіў вочы ўбок. Калі яго хрыпаты голас парушыў цішыню, усе ўтрох уздрыгануліся. Было такое ўражанне, што яны гэты голас ніколі раней не чулі.
—Як трапіў сюды сабака? — спытаў ён.
— Прыбег адзін. Тры гадзіны таму.
—У вячэрняй газеце пішуць, што Фэджынаўзялі. Гэта праўда ці брахня?
-Праўда.
Яны зноў памаўчалі.
—Каб вас чорт пабраўусіх, — прамовіў Сайкс, кратаючы рукой лоб, — вам што, няма чаго сказаць мне, ці што?
Сярод іх прабег нялёгкі рух, але ніхто нічога не сказаў.
— Вось ты, гаспадар гэтага дома, — сказаў Сайкс, павярнуўшы твар да Крэкіта, — ты збіраешся прадаць мяне ці дасі мне магчымасць дачакацца тут, пакуль паляванне не скончыцца?
— Калі ты думаеіп, што тут бяспечна, то можаш заставацца, — пасля некаторага роздуму адказаў той, да каго звярталіся.
Сайкс падняў галаву і ледзь прыкметна скасіў вочы на сцяну за сабой, а потым працягваў: «Ну, a... а цела... яе пахавалі?»
Яны пакруцілі галовамі.
— Чаму не? — усклікнуў ён, кінуўшы яшчэ адзін касы позірк на сцяну ззаду. — Навошта яны трымаюць такія гідкія рэчы непахаванымі?.. Хто гэта стукае?
Выходзячы з пакоя, Крэкіт жэстам рукі паказаў, што прычыны турбавацца няма, і неўзабаве вярнуўся. Следам за ім увайшоў Чарлі Бэйц. Сайкс сядзеў насупраць дзвярэй, так што як толькі дзяцюк увайшоў у пакой, ён адразу ўбачыў забойцу.
—Тобі, — прамовіў, адхіснуўшыся, хлапец, калі Сайкс перавёў на яго свой позірк, — чаму ты не сказаў мне пра гэта там, унізе?
У адчужанасці і спалоху гэтых траіх было нешта настолькі страшнае, піто злашчасны чалавек гатовы быў ліслівіць нават перад гэтым юнаком. Адпаведна, ён кіўнуў галавой і, відавочна, падрыхтаваўся парукацца з ім.
— Дайце мне прайсці ў іншы пакой, — сказаў дзяцюк, адступаючы яшчэ далей.
—Чаму, Чарлі? — прамовіў Сайкс, робячы крок наперад. — Ты што... не пазнаеш мяне?
—He падыходзь да мяне, — адказаў хлопчык, падаючыся назад і гледзячы на твар забойцы з жахам у вачах. — Пачвара!
Сайкс спыніўся на паўдарозе, і яны паглядзелі адзін на аднаго; позірк забойцы паступова апусціўся долу.
— Будзьце сведкамі вы ўтрох, — закрычаў хлапец, трасучы ў паветры сціснутьші кулакамі і ўзрушваючыся ўсё болып і больш па меры таго, як гаварыў. — Будзьце сведкамі вы ўтрох — я не баюся яго — калі яны прыйдуць сюды па яго, я яго здам, здам. Кажу вам адразу. Ен можа забіць мяне за гэта, калі хоча або калі наважыцца, але калі я буду тут, я яго здам. Я здам яго, няхай яго нават будуць варыць жыўцом. Забіваюць! На дапамогу! Калі сярод вас трох хоць адзін мае мужнасць, вы мне дапаможаце. Забіваюць! На дапамогу! Трымай яго!