• Газеты, часопісы і г.д.
  • Олівер Твіст  Чарльз Дыкенс

    Олівер Твіст

    Чарльз Дыкенс

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 456с.
    Мінск 2010
    105.69 МБ
    —He цёця, ты мне не цёця! — усклікнуў Олівер, абвіваючы рукамі яе шыю. — Ніколі ўжо не назаву цябе цёцяй, бо ты сястра, мая мілая, родная сястра, якую маё сэрца таемным чынам навучылася любіць ужо даўно, з самага пачатку! Роз, дарагая, мілая Роз!
    Няхай будуць свяшчэннымі гэтыя слёзы, гэтыя каструбаватыя фразы, якімі абменьваліся паміж сабой сіраты, моцна абняўшы адно аднаго. Бацька, маці і сястра былі набытыя і страчаныя ў адзін момант. У адным кубку змяшаліся і радасць, і гора, але горкіх слёз не было, бо нават сама жальба была настолькі змякчаная агульнымі прыемнымі ўспамінамі, што яна перастала прыносіць пакуты і ператварылася ва ўрачыстую радасць.
    Яны доўга-доўга заставаліся сам-насам. Нарэшце ціхі стук у дзверы абвясціў пра тое, што ля дзвярэй стаіць яшчэ нехта. Олівер адчыніў дзверы, адступіў убок і даў прайсці Гары Мэйлі.
    — Праўсё ведаю, — сказаў ён, сядаючы побач з прыўкраснай дзяўчынай. — Мілая Роз, я ведаю пра ўсё.
    —Я тут не выпадкова, — дадаў ён пасля даволі працяглай паўзы. — Пра ўсё гэта я даведаўся не сёння, а ўчора, толькі ўчора. Ці здагадваецеся вы, што я прыйшоў нагадаць вам пра адно абяцанне?
    — Пачакайце, — сказала Роз. — Дык вы ўсё ведаеце?
    —Усё. Вы дазволілі мне вярнуцца да прадмета нашай колішняй размовы ў любы час цягам года.
    —Так.
    — He прымушаць вас памяняць сваё рашэнне, — працягваў малады чалавек, — а выслухаць яго яшчэ раз, калі на тое будзе ваша воля. Я павінен быў пакласці да вашых ног тое становішча ў грамадстве або багацце, якім валодаю, і калі б вы не адступілі ад свайго першапачатковага рашэння, я ўзяў на сябе абавязак не спрабаваць змяніць вашае рашэнне ні словам, ні справай.
    —На мяне цяпер будуць уплываць тыя самыя прычыны, што і тады, — цвёрда сказала Роз. — Калі я маю пачуццё абавязку перад той, чыё добрае сэрца ўратавала мяне ад галечы і пакутаў, то хіба можа яно калі-небудзь быць болып моцным, чым сёння? Гэта барацьба, — працягвала Роз, — але я буду весці яе з гонарам. Гэта боль, але яго перанясе маё сэрца.
    —Тое, што адкрылася сёння ўвечары... — пачаў быў Гары.
    —Тое, што адкрылася сёння ўвечары, — мякка прамовіла Роз, — не мяняе майго становішча, майго стаўлення да вас. Яно застаецца ранейшым.
    —Вы крыўдзіце сваё сэрца, настройваеце яго супраць мяне, — сказаў закаханы малады чалавек.
    —О Гары, Гары, я так хацела б гэта зрабіць, каб не пакутаваць болей, — сказала маладая лэдзі і заплакала.
    —Дык навошта выракаць сябе на пакуты? — сказаў Гары і ўзяў яе за руку. — Мілая Роз, вы падумайце, вы толькі падумайце, што вы пачулі сёння ўвечары.
    —А што я пачула? Што пачула? — выгукнула Роз. — Што мой бацька так блізка прыняў да сэрца гэтую ганьбу, што ён уцёк ад усіх... Даволі, Гары, мы даволі ўжо гаварылі.
    — He, не даволі, — адказаў малады чалавек, утрымліваючы яе, калі яна ўстала. — Mae спадзяванні, памкненні, мае пачуцці, кожная мая думка — усё змянілася, акрамя майго кахання. Я не прапаную вам цяпер цвёрдага становішча ў мітуслівым свеце, не прапаную мець нешта супольнае са светам, дзе пануюць крыўда і прыніжэнні, дзе сумленны чалавек мусіць чырванець не з-за існага няслаўя і ганьбы... Але вось дом — так, наймілейшая мая Роз, — дом і сваё сэрца — гэта і толькі гэта я магу вам прапанаваць.
    —Што вы хочаце сказаць?.. — няпэўна спытала яна.
    — Тым самым я хацеў сказаць, што... калі я развітаўся з вамі ў мінулы раз, я пайшоў ад вас з цвёрдай рашучасцю зраўняць з зямлёю ўсе ўяўныя перашкоды паміж мною і вамі, я вырашыў, што калі мой свет не можа быць вашым, то мне трэба зрабіць ваш свет сваім. Я вырашьгў, што ні адзін з тых фанабэрыстых людзей, хто крывіў бы вусны, маючы наўвазе паходжанне, не
    пабачыць вас, бо я ад іх адвярнуся. Я гэта зрабіў. Тыя, хто з-за гэтага адхіснуліся ад мяне, адхіснуліся і ад вас і даказалі, што вы тут гаварылі правільна. Тыя апекуны, тыя маючыя ўладу, тыя ўплывовыя родзічы са становішчам у свеце адвярнуліся ад мяне, і наколькі яны ўсміхаліся мне раней, настолькі холадна глядзяць цяпер. Але ёсць у самым заможным графстве Англіі вясёлыя палі і трымцячыя пад ветрам гаі, а ля адной вясковай царквы — маёй, Роз, царквы! — стаіць вясковы дом — прытулак, якім я, калі вы гэта дазволіце, буду ганарыцца ў тысячу разоў болей, чым усімі надзеямі, ад якіх я адрокся. Вось такое маё становішча і такое маё багацце, і іх я кладу да вашых ног.
    ***
    — Ну і катаванне гэта — чакаць каханкаў на вячэру, — сказаў, прачнуўшыся, містэр Грымуіг і турзануў з галавы сваю насоўку.
    Папраўдзе кажучы, вячэра адкладвалася на няпэўна доўгі тэрмін. Hi місіс Мэйлі, ні Гары, ні Роз (якія ўвайшлі разам) нічога не маглі сказаць дзеля апраўдання.
    — Сёння ўвечары ў мяне быў сур’ёзны намер з’есці сваю галаву, — сказаў містэр Грымуіг, — бо я пачаў думаць, што есці нічога не дадуць. 3 вашага дазволу, я бяру на сябе смеласць пацалаваць нявесту.
    He губляючы марна часу, містэр Грымуіг выканаў свой абвешчаны намер, чмокнуўшы пачырванелую дзяўчыну ў шчаку; заражаныя яго прыкладам, тое самае зрабілі лекар і містэр Браўнлоў. Некаторыя сцвярджаюць, што бачылі, як Гары Мэйлі першым зрабіў гэта ў суседнім прыцемненым пакоі, але найболып аўтарытэтныя асобы кажуць, што гэта проста немагчыма, бо ён яшчэ занадта малады і да таго яшчэ святар.
    — Олівер, дзіцятка маё, — сказала місіс Мэйлі, — дзе ты быў і чаму ты выглядаеш такім маркотным? Вось — у цябе ўжо і слёзкі пацяклі. У чым справа?
    Наш свет — гэта свет расчараванняў, і часта расчараванні спасцігаюць нас у тых надзеях, якія мы найбольш песцім, у надзеях, якія робяць найвялікшы гонар нашай прыродзе.
    Бедны Дзік памёр!
    РАЗДЗЕЛ LII
    Перадсмяротная ноч Фэджына
    Зала суда была біцалем набітая людзьмі. Дапытлівыя, нецярплівыя вочы глядзелі з кожнага квадратнага дзюйма прасторы. Пачынаючы ад парэнчаў перад лавай падсудных і да самага цеснага, малога куточка на галёрцы, пагляды ўсіх былі прыкаваныя да аднаго чалавека — да габрэя. Яны былі ззаду, спераду, над ім, знізу, справа і злева; выглядала на тое, што ён у цэнтры небасхілу, усеянага прамяністымі вачыма.
    Ён стаяў у прамянях гэтага жывога святла, апусціўшы адну руку на драўляную перакладзіну перад сабой, а другую трымаючы каля вуха, і выцягваў шыю, каб болып выразна чуць кожнае слова, якое гаварыў старшыня судовага паседжання, які чытаў абвінаваўчае заключэнне прысяжным. Часам ён пільна ўглядаўся ў прысяжных, каб выгледзець хоць які станоўчы эфект ад амаль бязважкага сведчання на яго карысць, а калі абвінавачанні супраць яго выкладаліся з неабвержнай дакладнасцю' то ён умольна глядзеў на свайго адваката, каб той нават тут сказаў штонебудзь на яго карысць. Калі не лічыць гэтых праяваў трывогі, ён не рухаў ні нагой, ні рукой. 3 таго часу, калі суд пачаўся, ён не зрабіў ніводнага руху, і цяпер, калі суддзя замоўк, ён паранейшаму заставаўся ў той самай напружанай позе глыбокай yeari, не зводзячы вачэй са старшыні суда, быццам усё яшчэ слухаў.
    Лёгкая мітусня ў зале прымусіла яго ачнуцца. Ён азірнуўся і ўбачыў, што прысяжныя схіліліся адзін да аднаго, каб вынесці вердыкт. Калі вочы яго падняліся на галерэю, ён убачыў, як людзі выцягваюць шыі, каб разгледзець ягоны твар; некаторыя паспешліва прыкладвалі да вачэй біноклі, іншыя нешта з агідай шапталі суседзям. Былі тут у нешматлікай колькасці і TaKia, хто, здаецца, зусім не звяртаў на яго ўвагі і адно нецярпліва паглядваў на прысяжных, дзівячыся, што гэта яны марудзяць. Але ні на адным твары ён не прачытаў нічога, акрамя ўсепаглынальнага жадання пачуць, як яго засудзяць, — ані каліва спагады, нават сярод жанчын, якіх тут было шмат.
    Калі ягоны разгублены позірк увабраўусё гэта, зноў наступіла поўная цішыня, і, азірнуўшыся, ён убачыў, што прысяжныя павярнуліся да суддзі. Ціха!
    Але яны толькі прасілі дазволу выйсці.
    Ён пільна глядзеў на іх твары, затрымліваў пагляд на кожным па меры таго, як яны праходзілі поруч, быццам спадзяваўся выведаць, да якога рашэння схіляецца большасць, але ўсё было дарма. Турэмшчык крануў яго за плячо. Ён машынальна пайшоў следам да канца памоста і сеў на крэсла побач. На крэсла паказаў яму наглядчык, а інакш ён яго і не ўбачыў бы.
    Ен яшчэ раз паглядзеў на галерэю. Некаторыя з людзей закусвалі, некаторыя абмахваліся насоўкамі, бо ў перапоўненай зале было надта горача. Нейкі малады чалавек рабіў накід ягонага твару ў нататніку. Ен задаў сабе пытанне, ці падобны накід, і, быццам старонні разявака, глядзеў, як мастак вострыць зламаны аловак.
    Тое самае адбылося і калі ён перавёў позірк на суддзю — у галаве закапашыліся думкі наконт таго, які пакрой у судзейскага адзення, колькі яно каштуе і ў якой манеры суддзя яго надзявае. На адным з судзейскіх крэслаў сядзеў стары тоўсты чалавек, які з паўгадзіны таму быў выйшаў, а цяпер вярнуўся. Ён пытаў сам сябе, ці хадзіў той на абед, што ён еў, дзе, і так ён думаў пра нейкія збочныя рэчы, пакуль нейкі новы аб’ект не прыцягваў яго ўвагі і не пераключаў думкі.
    Аднак увесь гэты час яго мозг ні на міг не быў вольным ад гнятлівага, ашаламляльнага ўсведамлення таго, што перад ім раскрываецца магіла; яно не пакідала яго, але яно было няўцямным, няпэўным, і ён не мог засяродзіць на ім свае думкі. Але нават цяпер, калі ён трымцеў, і яго кідала ў гарачку ад думкі пра блізкую смерць, ён раптам пачаў лічыць жалезныя прэнты перад сабой, разважаць, як гэта мог абламіцца верх аднаго з іх і ці будуць яго рамантаваць або пакінуць так, як ёсць. Потым ён пачаў думаць пра ўвесь жах шыбеніцы, і раптам яго ўвага скіравалася на чалавека, які пырскаў вадой на падлогу, каб ахаладзіць яе, а потым зноў задумаўся.
    Нарэшце пачуўся вокліч — патрабаванне цішыні, і ўсе, стаіўшы дыханне, пачалі глядзець на дзверы. Вярнуліся
    прысяжныя і прайшлі, амаль зачапіўшы яго. Ён не мог нічога прачытаць на іх тварах — яны былі быццам з каменя. Апусцілася глыбокая цішыня... ні шолаху... ні дыхання... ВІНАВАТЫ!
    Будынак выбухнуў страшнымі крыкамі, а потым пракаціўся гулкі роў, падобны на ярасны грукат грому. Гэта былі крыкі радасці людзей знадворку, якія віталі навіну, што ён памрэ ў панядзелак. Шум заціх, і яго спыталі, ці мае ён што-небудзь сказаць, каб адпрэчыць смяротны прысуд. Ён зноў прыняў колішнюю напружаную паставу і ўважліва слухаў таго, хто задаваў пытанне, але яго мусілі паўтарыць двойчы, перш чым да яго нарэшце дайшло; у адказ ён толькі прамармытаў, што ён стары, стары, стары чалавек, — і паступова панізіўшы голас да шэпту, змоўк.