Пачынальнікі
З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2003
т. IV «Gaw^d і rymow»14 (паўтораным у агульным выданні, т. VI, стар. 319)15, які, здаецца, мы ўсе яшчэ сення помнім і апошняя страфа якога гучыць:
...dzisiaj przy twym stole serdeczny Naumie Serce moje zaledwie rozrzewnic si? umie, Piers zaledwie na slabe zdobywa si? tony: Niech zyje nasza bracia i moj Minsk rodzony. 16
Ставала i іншых ушанаванняў падобнага роду, больш-менш выпадковых, больш-менш гучных. «Нават Апалінарый Концкі (піша п. Ельскі), які знаходзіўся ў Мінску ў часе пышных дваранскіх выбараў у кастрычніку 1856 г., хоць яго рваў і насіў на руках вялікі свет малога горада, не абмінуў сціплы дом дудара, дзе шматлікая група мастакоў і літаратараў абодвух полаў увянчала лаўрамі чало канцэртанта».
У 1861 г. Марцінкевіч дачакаўся здзяйснення паловы сваіх мараў і жаданняў: вызвалення сялян... Якая ж гэта была радасць! Але разам з тым была яна апошняй. Надышлі пазней часы трывог, сумных прадчуванняў й яшчэ больш сумнай рэчаіснасці. 3 1863 г. Марцінкевіч цалкам адасобіўся ў сваёй сядзібе. Пісаць не перастаў, але публічна ўжо не выступаў. Меў зносіны амаль выключна з народам і прыродай. Колькі яго прац таго часу (як напр. «Залёты», вадэвіль на мяшанай беларуска-польскай мове, «Пінская шляхта» па-беларуску) мае ў сваіх зборах п. Аляксандр Ельскі (Замосце пад Мінскам). Добра было б, калі б пп. выдаўцы звярнулі на іх сваю ўвагу.
Астанкі незабыўнага Марцінкевіча спачылі ў капліцы на могілках у Тупальшчыне. Удзячна і сардэчна ўспомняць яго некалі — як пасталеюць — наступныя беларускія пакаленні.
1 Радкі з пісьма В. Дуніна-Марцінкевіча ў рэдакцыю «Kraju» прыведзены ў рэдакцыйнай прадмове да артыкула А. Ельскага «Пра беларускую гаворку» (гл. наш зборнік, стар. 328).
2 Па іншых звестках, Дунін-Марцінкевіч вучыўся ў Віленскім універсітэце (гл. вышэй артыкул РЗямкевіча «Стары Мінск у беларускіх успамінах», стар. 23).
3 У сапраўднасці маці Дуніна-Марцінкевіча была з Нядзведскіх.
4 У «Kraju» памылкова: dwutomowa.
5 Служачыя ў маёнтку.
6 Названая карэспандэнцыя змешчана ў газеце «Dziennik Warszawski», 1855, № 188 (гл.: С. Александровіч. Старонкі братняй дружбы. Мінск, 1960, стар. 148—149).
7 Артыкулы Сыракомлі пра творчасць Дуніна-Марцінкевіча друкаваліся ў «Gazecie Warszawskiej» і «Kurjerze WUenskim» (гл. наш зборнік, стар. 294—316).
8 У «Kraju» памылкова: Sappie. Маецца на ўвазе Аляксандр Дамінікавіч Лапа, брат дзекабрыста М. Д. Лапы, уладальнік Рудабелкі і Халопеніч, пазней мінскі губернскі прадвадзіцель дваранства. Цікава, што якраз гэты Лапа валодаў прыгоннымі продкамі Максіма Багдановіча. Пра гэта сведчыць паметка Адама Багдановіча на экземпляры
«Памятной кнйжкй Мйнской губернйй» на I860 г., які захоўваецца ў Фундаментальнай бібліятэцы імя Я. Коласа АН БССР.
9 Г. зн. прыхільнік простага народа.
10 Шэмеш Адам (1808—1864) — жывапісец і мастацтвазнаўца, аўтар партрэтаў У. Сыракомлі, С. Манюшкі і інш.
11 Пянькевіч Адалі (памёр у 1879 г.) — польскі паэт, аўтар паэтычнага зборніка «Нашы песні» (Вільня, 1848), складальнік хрэстаматыі польскай паэзіі. Жыў у Мінску.
12 Відаць, маецца на ўвазе Канстанцін Кржыжаноўскі (Крыжаноўскі), удзельнік мінскага музычна-драматычнага гуртка, спявак. Удзельнічаў у стварэнні музыкі да «Рэкруцкага набору» і «Сялянкі» Дуніна-Марцінкевіча.
13 Маецца на ўвазе гісторыка-этнаграфічная праца У. Сыракомлі «Мінск», апублікаваная ў альманаху «Тека Wilenska», 1857, № 1—2.
14 Gaw^d, .rymow ulotnuch i przekladow Wladyslawa Syrokomli poczet czwarty. Wilno, 1856.
15 Маецца на ўвазе шосты том пасмяротнага выдання паэтычнай спадчыны Сыракомлі: Poezje, t. VI. Warszawa, 1872.
16 Верш датаваны 5 чэрвеня 1855 г. Пераклад на беларускую мову (М. Машары) гл. у кн.: С. М а й х р о в і ч. Нарысы беларускай літаратуры XIX cm., выд. 2-е. Мінск, 1959, стар. 112.
АРТЫКУЛ У «TYGODNIKU ILUSTROWANYM» ПРА ПЕРАКЛАД «ПАНА ТАДЭВУША»
«Tygodnik Ilustrowany» — польскі штотыднёвік, які выходзіў у Варшаве ў 1859— 1939 гг. Публікуемы артыкул быў змешчаны ў № 261 часопіса ад 31 снежня 1887 г., стар. 429. Невядомы аўтар падпісаўся крыптанімам A. S. Назва ў арыгінале; «Pan Tadeusz» na Bialorusi. Цытаты ў нашай публікацыі звераны з перійым выданнем перакладу «Пана Тадэвуша» (Вільня, 1859).
«ПАН ТАДЭВУШ» НА БЕЛАРУСІ
Нядаўна ў адным з айчынных перыядычных выданняў1 нам сустрэлася шкадаванне, што дагэтуль ніхто не адважыўся перакласці «Пана Тадэвуша» на беларускую мову, якая нібыта павінна быць найстарэйшай з усіх славянскіх. He спрачаемся з гэтым, але калі гэта так, калі беларуская мова можа з’яўляцца вельмі цікавым матэрыялам для даследчыкаў славянскіх моў, то, з другога боку, гэта гаворка, амаль акамянелая ва ўсёй сваёй спрадвечнасці, чыста народная, не апрацаваная і не ўзбагачаная культурнай працай уласнага духу і думкі, сціснутая ў межах штодзённых уяўленняў, не здольна і не можа быць здольнай перадаць ва ўсёй сіле і харастве літаратурны твор, натхнёны вышэйшым палётам думкі. Калі ж хто адважыцца на падобную працу, то не здолее пазбегнуць запазычанняў з братніх, распрацаваных ужо і развітых моў.
Няхай, аднак, аўтар артыкула пра Міцкевіча не шкадуе, што ніхто не спрабаваў перакладаць «Пана Тадэвуша» на бела-
рускую мову; можам яго ўсцешыць у гэтых адносінах. Выкананы В. Марцінкевічам пераклад, нават увогуле добры, цэлых дзвюх першых кніг паэмы выйшаў у свет божы даўно, у 1859 годзе, у друкарні Сыркіна ў Вільні, і хоць не распаўсюджваўся, тыя, хто цікавіцца гэтым прадметам, здаўна ведаюць пра выданне. I вельмі здзіўляемся, што такі аматар беларушчыны, як аўтар згаданага артыкула, нічога пра тое не ведае! Варта ж было сушыць сабе галаву, каб нават беларусы пра гэта не ведалі.
Паўтараем, аднак, што Марцінкевіч, наколькі можна было, у цэлым цудоўна і па-майстэрску перакладаў «Пана Тадэвуша». Вось узор:
Літва! — родна зямейка! Ты, маўляў, здароўе, Той цябе ашанцуе, каму безгалоўе!
Хто жыў калісь на ніўцы тваёй, як у раі, I вось крывавы роніць слёзкі ў чужом краі! — Цяпер то, як ты красна, я чую, я бачу, I апішу, бо горка усцяж па табе плачу!
Далей — вячэра; пераклад сапраўды выдатны, бо перакладчык, нягледзячы на блізкасць дыялекту, здолеў пазбегнуць нават падабенства рыфмаў, а, акрамя таго, цалкам захаваў характар урыўка і шляхам пэўных змяненняў дапасаваў яго да ўласцівасцей сваёй мовы:
Госці вышлі парадкам, к сталу прыступілі, Яснага падкамора на кут пасадзілі;
Ведама, ён старэйшы і ў чыне, і ў веку; Ідучы, ён кланяўся кажну чалавеку. Пры нім квастар барнадын2, далей суддзя трэці. Барнадын памаліўся, еыпіў да вашэці, I мужчыны парадкам гарэлку давал?, I халадзец літоўскі моўчкам заядалі.
Вось яшчэ сцэна з другой кнігі — у агародчыку:
Дый паглядзеў цікава укруг агароду;
Ды ўжэ дзеўкі нямашка, толька ў аконца Мігнула сукеначка, маўляў, лучы сонца. Відзеў яшчэ на градках слядок ёй дарожкі, Бо лісток натоптаны am крышачнай ножкі Падскочыць, крыху дрогне дый покойна стане, Вось калі птушка крылом ваду ў лёце кране, На месце, гдзе стаяла, кошык із лазочкі Дном у гору абернут, пры нім агурочкі Раскінуты ў безладдзі, па градках бадзялісь, Зялёным, у сораме, лістком прыкрывалісь.
Такім чынам, Марцінкевіч зрабіў, што было можна. Што ж з таго, калі пры чытанні гэтага твора ўвесь час здаецца, што гэта толькі нейкая жартоўная травестацыя. Шчыра кажучы, выглядае гэта карыкатурай, і нельга не ўспомніць той русін-
скай прыказкі: «Куды тобі Грыцю — до патыны!» Але гэта ўжо няважна; маем пераклад і нават друкаваныя дзве кнігі, трэба было б толькі так жа добра перакласці рэшту, калі Марцінкевіч не скончыў яе ў рукапісе, пра што мы не ведаем, — знайсці выдаўца — выдаць, а потым з таго выдання пакінуць па аднаму экземпляру для аўтара артыкула пра Міцкевіча на Беларусі, для ніжэй падпісанага рэцэнзента, а таксама для пп. Аляксандра Ельскага, Я. Карловіча4, В. Каратынскага, А. Пяткевіча5, ну і яшчэ з дзесятак для іншых сапраўдных знаўцаў на запас — а рэшту... аддаць на макулатуру, бо, апрача нас, некалькіх ці нейкага дзесятка, ніхто болей гэтага, можна сказаць пэўна, чытаць не будзе.
1 Якое выданне маецца на ўвазе, невядома.
2 Манах-бернардзінец, які збіраў ахвяраванні для свайго кляштара.
3 УДуніна-Марцінкевіча:... парадкам водку падавалі.
4 Карловіч Ян (1836—1903) — польскі лінгвіст і этнограф, рэдактар часопіса «Wisla», аўтар некалькіх слоўнікаў польскай мовы. Выхадзец з беларуска-літоўскага пагранічча, глыбока цікавіўся беларускай культурай, сябраваў з Ф. Багушэвічам, перапісваўся з А. Ельскім і А. Гурыновічам, садзейнічаў ім у публікацыі твораў.
3 Пяткевіч Адам (псеўд. Адам Плуг; 1823—1903) — польскі паэт, празаік, журналіст. Паходзіў з Беларусі. Сябар У. Сыракомлі, В. Дуніна-Марцінкевіча. Па некаторых звестках, пісаў таксама па-беларуску. 3 1874 г. жыўу Варшаве, рэдагаваў там перыядычныя выданні, энцыклапедыю.
ПЕРАПІСКА 1889 г. У СУВЯЗІ СА СПРОБАЙ НАДРУКАВАЦЬ БІЯГРАФІЮ I ВАДЭВІЛЬ «ПІНСКАЯ ШЛЯХТА» В. ДУНІНА-МАРЦІНКЕВІЧА
Са справы канцылярыі віленскага генерал губернатара «С перепйскою о кнйгах, брошюрах, журналах, воззванйях й другйх предосудйтельных йзданйях» (ЦДГА ЛітССР, ф. 378, Паліт. аддз., 1889 г., спр. 10).
№ 1
М. В. Д. Главное управленне по делам печатн. 12 августа 1889 года. № 3630.
Господнну внленскому, ковенскому н гродненскому генералгубернатору.
Нздатель «Календаря Северо-Западного края»1 представнл на предварнтельное цензурное рассмотренне в чнсле другнх статей, ммеюіцнх войтй в состав календаря, бйографйю В. ДунннаМарцмнкевнча с портретом его н еше не нзданные пронзведення под заглавнем «Пннская шляхта», фарс-водевнль на пннском наречнм, н «Сборннк народных песен» на том же наречмн.
Препровождая прн сем два названные сочннення на пнн-
ском наречйй й бйографйю Дунйна-Марцйнкевйча, Главное управленне по делам печата ймеет честь покорнейше просмть ваше превосходйтельство, с возвраіценйем прйложенйй, сообіцйть заключенне ваше, желательно лй помешенйе этйх сочйнснйй в предполагаемом к йзданйю «Календаре Северо-Западного края».
14. д. начальнйка Главного управленйя по делам печатй Юзефовйч Заведуюіцйй делопройзводством, член Совета В. Адйкаевскйй
Лл. 21—21 адв. Арыгінал
1 Выдаўцом «Календаря Северо-Западного края» на 1890 г. быў М. Доўнар-Запольскі. Пра выданне календара гл. вышэй артыкул Р. Зямкевіча «Стары Мінск у беларускіхуспамінах», стар. 31—32.