Пачынальнікі
З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2003
Я стары, гэта праўда, але, далібог, самы цярплівы з усіх людзей на свеце, ні на каго доўга злаваць не магу і крыўдаў не памятаю, хоць меў іх нямала ў сваім жыцці, якое, дзякуй богу, не было бяздзейным
А. Рыпінскі з таварышамі па Дынабургскай шхоле падхарунжых, удзельнікамі паўстання 1831 г.
як на гістарычнай, так і на літаратурнай ніве, а тыя, хто пастаянна ў руху і дзеянні, маюць заўсёды шмат непрыяцеляў і зайздроснікаў у бандзе гультаёў:
Nie przetoz, swi?ta cnoto, porzucic ci? trzeba, Ze wieku dzisiejszego juz nie dajesz chleba, —
сказаў Карпінскі8, a наша новая паэтэса, Марыя Канапніцкая9, яшчэ цудоўней гэта выказала ў вершы:
Ach, kiedy starosc zgrzybiala i drz^ca, Zdala od zycia rozkoszy i bo low, Jako roslina zyje wkorzeniona Siia nalogu do ziemi tej Iona i г. д.
Хіба ж гэта не сапраўдная ваша гісторыя, паны журналісты, што маеце там нейкія камітэты і дыктатуры, без дазволу якіх не можаце пяром рушыць, няхай пярун запаліць... і гэта за кавалак хлеба!!! за нішчымны кавалак хлеба!!!
Карла Рыпінскага10, віленскага мастака, партрэт якога вы самі прасілі, я не маю шчасця ведаць асабіста, ён прасіў мяне толькі, каб я прыняў яго ў нашу фамілію і выправіў яму шляхецтва ў герольдыі, якую паслугу я найахвотней для яго зрабіў, бо ён заслужыў гэтага сваім выхаваннем і талентам. Каму толькі магу што добрае зрабіць, лічу гэта сваім абавязкам, зусім не пытаючыся, будуць мне за гэта ўдзячны ці не...
Што да нябожчыка В. Рэута, я сваё зрабіў, а ці можаце вы што зрабіць, гэтага не ведаю. Калі гравіраванне партрэта на дрэве шмат каштуе, можа пані маршалкова" як заможная пані не пашкадуе ахвяраваць вам на гэта якую суму, калі мужа і пасля смерці кахае; напішыце ёй пра гэта праз Люцын12 у маёнтак Давялёўшчына. Як толькі ж яго партрэцік не будзе вам патрэбны, прасіў бы адаслаць яго мне ў пісьме, а паштовае порта13 я вярну; ён будзе мне патрэбны для маіх жыццёпісаў, якія я пачаў збіраць па прыкладу гісторыі Вуйціцкага14, далучаючы тут жа і ўзоры стылю кожнага з нашых пісьменнікаў, асабліва тых, пра якіх папярэднія гісторыі літаратур зусім нічога не ведаюць.
Агульны погляд на польскую літаратуру на Белай Русі ўжо даў пан Рамуальд Падбярэскі пры творы Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня»15, а пасля яго і Барташэвіч у сваёй кароткай гісторыі польскай літаратуры16, хоць і прывязаў усю нашу галіну да Пецярбурга, а пра вельмі многіх ані ўспомніў. Гэтымі днямі я праглядаў падобную ж гісторыю Мехяжынскага, выдадзеную ў Кракаве17, і ў кожнай з іх вельмі мала пра нас. Можа, дарэмна мы горнемся да гэтай няшчаснай Польшчы як народжаныя на Русі, якую і даўней, здаецца, ужо называлі польскай Сібір’ю.
Вось алфавітны спіс гэтых польскіх18 пісьменнікаў, якія або нарадзіліся на Белай Русі, або таксама пра яе пісалі на абедзвюх мовах нашай правінцыі, як польскай, так і русінскай. Некаторых з іх з вялікай цяжкасцю прыходзіцца мне адкопваць19:
1) БаршчэўскіЯн
2) Багамолец Францішак
3) Багамолец Ян20
4) Борх (граф) Міхал
5) Буйніцкі Казімір
6) Храпавіцкі Ян Антон21
7) Храпавіцкі Ігнат
8) Чачот Ян
9) Драгастайскі Крыштоф22
10) Фіш Зянон (Падаліца)23
11) Глінскі Францішак24
12) Гржымалоўскі Валерыян
13) Гржымалоўскі Клеменс
14) Гржымалоўскі Юльян25
15) Гільзен Ян Аўгуст26
16) Грамыка (ксёндз) Антон27
17) Князьнін Дыянізый Фр.
18) Корсак Гуга28
19) Косаў Сільвестр29
20) Красінскі Валерыян30
21) Круман Антон3'
22) Ляскоўскі Юльян32
23) Лускіна Стафан33
24) Лускіна Юзаф34
25) Манькоўскі Тамаш35
26) Марцінкевіч Геранім36
27) Марцінкевіч Дунін Він.
28) Масальскі Юзаф”
29) Міхановіч (езуіт)38
30) Мікоша39
31) Моль (граф)40
32) Магучы Аляксандр41
33) Мусніцкі (езуіт)
34) Абрампальскі Аляксандр
35) Аношка Ян
36) Плятар (граф) Адам
37) Рэут Багуслаў42
38) Рэут Газдава Вінцэнт
39) Рыпінскі Аляксандр
40) Рыпінская Юлія43
41) Рысінскі Францішак
42) Сестржанцэвіч Богуш Ст.
43) Скарына Георгій Францыск
44) Спасоўскі Грот
45) Сурын Феліцыян44
46) Свідэрскі Андрэй45
47) Шапялевіч Гаўдэнтый
48) Штырмер Элеанора46
49) Шыдлоўскі Ігнат
50) Тышкевіч гр. Яўстафій47
51) Вярыга Д арэўскі48 Арцём
52) Урублеўская Тэкля
53) Выжыцкі Геральд Юзаф49
54) Заблоцкі Лада Тадэвуш
55) Зізаній Стафан 50
Застаючыся назаўсёды з сапраўднай пашанай, сябар і слуга Аляксандр Рыпінскі
Р. S. Скляпаў я ўжо з большага біяграфіі: Баршчэўскага, Князьніна, Лускіны Юзафа, Марцінкевіча Гераніма, Рэута Газдавы Вінцэнта, Рысінскага Францішка, Шыдлоўскага Ігната і Заблоцкага Тадэвуша, а колькі ж гэта яшчэ [не дачакаліся] ані слова!
1 Так у крыніцы. Павінна быць Строганы — маёнтак Веляшкоўскай вол. Віцебскага пав., дзе жыўу 80-я гады А. Рыпінскі.
2 Год хутчэй за ўсё прастаўлены рэдакцыяй «Ksi^gi pamiqtkowej»
3 Кошут Лаяш (1802—1894) — палітычны дзеяч Венгрыі, кіраўнік нацыянальна-вызваленчай барацьбы венгерскага народаў 1848—1849 гг.
4 «Klosy» — варшаўскі часопіс, рэдактарам якога ў 1875—1890 гг. быў Адам Плуг.
5 Г. зн. на той свет.
6 «Kronika Rodzinna» — часопіс, выходзіў у Варшаве ў 1867—1914 гг. Адам Плуг супрацоўнічаў у ім у 1873—1888 гг.
' стой! спыніся! (фр.). Тут — прыпынку.
8 Францішак Карпінскі.
4 Канапніцкая Марыя (1842—1910) — польская пісьменніца-дэмакратка.
10 Рыпінскі Карл (1808—1892) — мастак-партрэтыст, аўтар партрэтаў Я. Баршчэўскага, У. Сыракомлі і інш.
11 Жонка Вінцэнта Рэута, які ў 40-я гады быў полацкім павятовым прадвадзіцелем дваранства (маршалкам).
12 Павятовы горад Віцебскай губ. Цяпер Лудза Латвійскай ССР.
13 паштовыя выдаткі.
14 Вуйціцкі Каз'імеж Уладзіслаў (1807—1879) — польскі гісторык, мемуарыст, фалькларыст, выдаеец. У1845—1846 гг. выдаў «Нарысы гісторыі польскай літаратуры».
15 Гл. артыкул Р. Падбярэскага «Беларусь і Ян Баршчэўскі» на стар. 53—78нашага зборніка.
,6 Маецца на ўвазе «Гісторыя польскай літаратуры, расказаная ў свабоднай форме» Юльяна Барташэвіча (1861).
17 Мехяжынскі Караль (1800—1881) — гісторык літаратуры, прафесар Ягелонскага універсітэта, аўтар «Гісторыі польскай літаратуры, коратка расказанай для моладзі» (Кракаў, 1873).
18 У сапраўднасці не ўсіх пералічаных ніжэй пісьменнікаў можна аднесці да польскай літаратуры.
'чПрозвішчы размешчаны А. Рыпінскім у парадку лацінскага алфавіта.
20 Багамолец Ян Хшціцель (1724—1795) — філосаф, матэматык, брат Францішка.
21 Храпавіцкі Ян Антон (памёру 1685 г.) — ваявода віцебскі, дыпламат, мемуарыст, аўтар «Дыярыуша» 1656—1685 гг.
21 Маецца на ўвазе Дарагастайскі Крыштаф (1562—1615) — маршалак вялікі літоўскі, ваеначальнік, аўтар «Гіпікі, г. зн. кнігі пра коней» (1603).
гі Фіш Зянон (псеўд. Тадэвуш Падаліца; 1820—1870) — польскі паэт, публіцыст выдавец альманаха дэмакратычнага кірунку «Gwiazda». Родам з Магілёўшчыны.
24 Звестак няма.
25 Гржымалоўскія выдалі ў 1837 г. у Пецярбургу кнігу на польскай мове пад назвай «Паэтычныя творы трох братоў, Валерыяна, Клеменса,
Прашэнне А. Рыпінскага ў Пецярбургскі цэнзурны камітэт аб дазволе надрукаваць у Расіі беларускую баладу «Нячысцік»
Юльяна Гржымалоўскіх, беларусінаў, у трох тамах». Кожны том змяшчаў вершы аднаго з братоў. У вершах Гржымалоўскіх адчуваецца пераклічка з беларускім фальклорам, з творчасцю А. Міцкевіча. Апрача таго, Клеменсу належыць драма «Сонцаварот» (Вільня, 1847).
й Гільзен Ян Аўгуст (памёр у 1767 г.) — саноўнік Вялікага княства Літоўскага (маршалак галоўнага трыбунала, ваявода мінскі), выдаў кнігу «Інфлянты ў [...] гісторыі і пераваротах» (Вільня, 1750).
г 1 Грамыка Антон Ігнатавіч — зямляк і сучаснік Рыпінскага, ксёндз-настаяцель Станькаўскай парафіі Віцебскага пав. Звестак аб яго літаратурнай дзейнасці няма*.
28 У гістарычнай літаратуры (В. А. Д ь я к о в. Деятелй русского й польского освободйтельного двйженйя в царской армйй 1856—1865 годов. Бйобйблйографйческйй словарь. М., 1967, стар. 85; В. Lopuszanski. Stowarzyszenie Ludu Polskiego. Krakow, 1975, cmap. 259) згадваецца Гуга Корсак, студэнт Кіеўскага універсітэта, у 1839 г. за ўдзел у змове Канарскага аддадзены на ваенную службу. Звестак аб яго літаратурнай дзейнасці і сувязях з Беларуссю няма.
29 Косаў Сільвестр (памёру 1657 г.) — беларускі іўкраінскі царкоўна-палітычны дзеяч і публіцыст, праціўнік царкоўнай уніі 1596 г. У 1633—1647 гг. епіскап магілёўскі, аршанскі і мсціслаўскі.
30 Красінскі-Скарабагаты Валерыян (1795—1855) — публіцыст, гісторык. Родам з Беларусі. Пасля паўстання 1831 г. жыў у Англіі, пісаў па-англійску.
3> Антон Круман выдаўу 1860 г. у Вільні паэтычны зборнік «Пясняр з Дзвіны».
^Ляскоўскі Юльян — польскі паэт, родам з Беларусі. Відаць, жыў нейкі час у эміграцыі ў Францыі. У 1861 г. выдаў у Вільні кнігу паэтычных твораў «Зборнічак вандроўны. Беларускі бандурыста». Змешчаныя там творы (паэма «На чужой старане» і інш.) цікавыя сувяззю з беларускім фальклорам, выказанымі ў іх патрыятычнымі пачуццямі (гл.: J. G о I ц b е k. Wincenty Dunin-Marcinkiewicz. Wilno, 1932, cmap. 19). У 70-80-я гады выступаў пад псеўданімамі Бандурыста Карабіч, Ю. Карабіч і інш.
^Лускіна Стафан (Шчэпан; 1725—1793) — польскі журналіст, публіцыст, астраном. Паходзіў з беларускай шляхты з Віцебшчыны. У 1774 — 1793 гг. рэдактар «Gazety Warszawskiej»
^Звестак няма.
35 Хутчэй заўсёмаецца на ўвазе Ігнат Манькоўскі.
36 Марцінкевіч Геранім (нар. каля 1815 г.) — пісьменнік, віцяблянін. Выдаў некалькі кніжак вершаў і прозы на польскай мове. Ёсць звесткі, што пісаў таксама па-беларуску.
37 Масальскі Юзаф (1800— каля 1845) — польскі паэт, аўтар паэтычнага двухтомніка, выдадзенага ў Вільні ў 1827—1828 гг. Родам з Міншчыны. Удзельнік філамацкіх арганізацый, аддадзены царскімі ўладамі ў салдаты. У1831 г. сасланы ў Сібір.
тЯн Мігановіч.
39 Мікоша Юзаф (1744 — каля 1825) — аўтар кнігі пра Турцыю (Варшава, 1787). Паходзіў з беларускай шляхты, працаваўу польскай школеў Стамбуле.
ю Моль Ян Ігнат (памёр у 1855 г.) — польскі паэт, перакладчык, драматург, у 1806г. выдаўу Вільні зборнік «Забаўкі вершам». Родам з Віцебшчыны.
41 Звестак няма.
42 Рэут Багуслаў — перакладчык твораў I. Дзмітрыева на польскую мову (пераклады выдаваліся ў Пецярбургу ў 1827 і 1830гг.)
43 Польскія вершы Юліі Рыпінскай былі выдадзены ў Варшаве ў 1874 г. у зборніку «Паэзія» разам з вершамі М. Барэйшы і Л. Б.