Пачынальнікі
З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2003
№ 2
М. В. Д. Вйленскйй, ковенскйй й гродненскмй генерал-губернатор. 31 августа 1889 года. № 1125. г. Вйльна.
Господйну начальнйку Главного управленйя по делам печата.
Возвраіцая прн сем прйложенные к отзыву вашего превосходйтельства от 12-го сего августа № 3630 бйографйю В. Дунйна-Марцннкевмча с его портретом й не йзданные еіце пройзведенйя под заглавйем «Пйнская шляхта», фарс-водевйль на пйнском наречйй, й «Сборнйк народных песен» на том же наречйй, ймеюіцйе войтй в состав «Календаря Северо-Западного края», нмею честь уведомйть вас, мйлостйвый государь, что помеіценйе в упомйнаемом Календаре бйографйй Дунйна-Марцйнкевйча я нахожу совершенно лйшнйм, во-первых, потому, что лйчность этого автора1 едва лй может представлять какой-лйбо йнтерес для чйтателей календаря, а, во-вторых, потому, что этот поэт, по словам автора его бйографйй, был очень популярен2 в среде польскйх пйсателей, которые, как, напрнмер, Сырокомля, посвяіцалй ему даже свой стйхотворення.
To же самое я должен сказать й о фарсе-водевнле под заглавйем «Пйнская шляхта», о напечатанйй которого в «Календаре СевероЗападного края»3 ходатайствует его йздатель.
По моему мненйю, подобное пройзведенйе, в коем в непрйглядном свете выставляется лйчность должностного лйца4, станового прнстава, который к этому везде называется «наяснейшая корона»5, вряд лй удобно помеіцать в каком-лйбо йзданйй, а в особенностн в таком, как календарь, который предназначается для распространенйя в среде местного населенйя.
В. Дунін-Марцінкевіч. Фота пачатку 60-х гадоў
6а Зак. 2068
Что же касается последней статьм — «Сборнйк народных песен» на пйнском наречйй, то ввяду того, что песнй этй могут быть йнтересны в научном отношснйй, я затрудняюсь дать о нйх ка.коелнбо заключенне, но во всяком случае полагаю, что некоторые йз нйх должны быть подвергнуты строгой цензуре как по своему содержанню, так й по языку й что вряд лй для этйх песней6 «Календарь Северо-3[ападного] края» м[ожет] б[ыть] прйзнан соответственным7.
Г енерал-лейтенант8
Управляюшйй канцелярйею
Лл. 28—29 адв. Водпуск на бланку, без подпісаў9
1 Далей закрэслена: пнсавшего своя сочннення большею частню на польском языке.
2 Напісана над закрэсленым: нзвестен.
3 Далей закрэслена: так.
4 должностного лнца напісана пазней надрадком.
5 который... корона» прыпісана пазней на палях.
6 Так у дакуменце.
7 то ввнду... соответственным напісана над закрэсленым: то она, по моему мненню, представляет более научный труд н ннтерес, а потому едва лн удобно давать ей место в чясле тех статей, которые должны войтн в состав «Календаря Северо-Западного края».
8 Віленскім генерал-губернатарам быў у гэты перыяд генерал-лейтэнант I. С. Каханаў.
9 Прыведзеныя ў заўвагах да дакумента праўкі зроблены на белавым, падрыхтаваным для падпісання экземпляры дакумента.
УСПАМІНЫ ЯДВІГІНА Ш.
Ядвігін Ш. (Лявіцкі Антон Іванавіч; 1868—1922) — вядомы беларускі пісьменнік, адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы. У 70-я гады вучыўся ў прыватнай нелегальнай школе, арганізаванай у Люцынцы В. Дуніным-Марцінкевічам і яго сям’ёй. Пра гэты перыяд Ядвігін Ш. двойчы ўспамінаў у 1910 г. на старонках «Нашай нівы»: у публіцыстычна-краязнаўчых нататках «Лісты з дарогі» і праз тры месяцы — у артыкуле «В. Марцінкевіч у практычным жыцці», напісаным у сувязі з 25-годдзем з дня смерці Дуніна-Марцінкевіча для юбілейнага нумара газеты (між іншым юбілей чамусьці адзначаўся на год пазней). Друкуем урыўкі з названых твораў Ядвігіна Ш.
№ 1
3 Івянца пусціўся я пуцявінкамі адшукаць тую хатку, пад страхой каторай некалісь-то ламаў свае пальцы, каб як нагрэмзаць першую літару. Шмат з таго часу вады ўплыло, ох, шмат! Шасцёра нас там было: тры дзяўчынкі (адна з іх ужо ў магіле) і тры хлопчыкі; я быў найменшым — гадкоў сем меў; вучылі нас розных навук, нават музыкі. Наша вучыцелька' (вечны ёй ужо пакой!) і яе бацькі так умелі
падахвочваць нас да навукі, што кожны з нас наперабой браўся да яе. Гэта было ў 187... гаду ў фальварку першага беларускага песняра — Вінцука Марцінкевіча — Люцынцы... Памятаю я і Люцынку, і яе гаспадара: старэнькі ўжо тады быў, але добры, вясёлы, жартаблівы. Памятаю і вялікі куфар, куды хаваў ён сваё пісанне, паўнюсенькі быў, але мала выйшла гэтага пісання адтуль у свет: па смерці Марцінкевіча стары дом згарэў, пайшла з дымам і большая палова працы гэтага заслужанага для нашай бацькаўшчыны чалавека. Дзіўлюся я цяпер, як мог ён столькі працаваць, пісаць, калі цалюсенькі дзень у гэтым самым доме дзеці — адны барабанілі на фартэпіяне, другія галасілі над кніжкай, іншыя дурэлі: музыка, смех, гоман, крык, а ніколі, бывала, слова благога не скажуць ні ён сам, ні яго жонка-старушка, ні дачка — наша вучыцельніца. Любілі яны нас — чулі гэта нашыя дзіцячыя душачкі, — дык і мы іх з усяго сэрца кахалі, шанавалі, як родных бацькоў. На кожны важнейшы, бывала, дзень нябожчык пісаў для нас усіх — дзяцей якую-колечы камедыю, мы яе вучыліся, з’язджаліся госці і ішло прадстаўленне. Памятаю доўгія восенныя вечары... памятаю цікавыя апавяданні аб роднай бацькаўшчыне і аб далёкіх халодных краёх, куды злая доля заганяе шмат людзей... Збіўшыся ў кучку, слухаем мы гэтыя дзівы, а нябожчыца, жонка песняра, ціхачом уцірае слязіну, шчымелі нашы сэрцы, у грудзёх нешта бунтавалася. Але скончылася тут наша навука: нас паразвозілі да бацькоў. Цяпер, ідучы, калі здалёку ўгледзеў я Люцынку, так сама, як некалісь-некалісь, зашчымела маё сэрца, у грудзёх нешта бунтавалася, але ўжо не кулакі заціснуліся, а толькі скацілася па твары слязіна...
Я д в і г і н Ш. Лісты з дарогі. «Наша ніва», 26 жніўня 1910 г., № 35. Урывак
1 Відаць Цэзарына Вікенцьеўна Марцінкевіч, разам з бацькам аддадзеная ў 1876 г. пад нагляд паліцыі за арганізацыю ў Люцынцы нелегальнай школы (гл. вышэй стар. 161).
№ 2
У 1877 — [187]8 гадох' давялося мне жыць пад страхой нашага песняра: дачка яго вучыла невялічкую грамадку дзяцей. Вучылі нас там па-расейску, па-польску, па-французску, вучылі розных навук, але ані гісторыі Беларусі, ані нават беларускай мовы мы не чулі...
Мо гэтага нашы бацькі не вымагалі, мо нават не хацелі, але ўсё ж ткі ў дзіцячай памяці (а былі паміж нас і ладныя падросткі), як на мяккім воску, пясняр беларускі павінен быў сваю пячатку выціснуць. Марцінкевіч гэтага не зрабіў. Мы нават яго
твораў не ўмелі. Калі ж, бывала, прыязджалі суседзі-госці, то чулі мы, як толькі зрэдку перакідваліся яны з гаспадаром, быццам жартам, беларускімі слоўцамі, як гэта і цяпер вядзецца паміж дробных памешчыкаў (да каторых прыналежаў і Марцінкевіч), калі хочуць паказаць сваю дружбу, сваё «запанбрацтва».
Умеў нябожчык заахвочваць нас да навукі, умеў строіць жарты, быў для нас вельмі добрым; любілі і шанавалі яго акалічныя сяляне і суседзі, але з пісаннем сваім, з думкамі сваімі ад усіх запіраўся ў каморку! I хоць каваў2 ён там беларускую жывую мову, хоць ён першы паказаў, што мова гэта не цяжкая, не тапорная, за якую яе ўважалі, а гладкая, гібкая, пявучая, лірычная, багатая ў словы і звароты, каторых хватае выказаць нават такія чароўныя творы, як Міцкевіча; хоць ён першы сеяў зярняты, усходу каторых, бадай, ці спадзяваўся сам, але ў штодзённым сваім жыцці не меў адвагі заявіць сябе шчырым беларусам, не меў адвагі беларускую ідэю прыпасаваць да жыцця і дзеля таго не змог пацягнуць за сабой большага гуртка блізкіх сабе людзей, не змог нават знайсці наследнікаў сваёй ідэі; і хоць справу беларускага адраджэння зачапіў, але з месца яе не скрануў.
I вось цяпер, калі мы перажываем 25-ю гадаўшчыну смерці Марцінкевіча, найлепшым успамінкам будзе, калі мы, сабраўшы ўсе свае сілы, не толькі пісаннем, але і жыццёвай практыкай станем пратаптваць тую заросшую зеллем сцежку, якую назначыў нам час, назначыла гісторыя, каторая вучыць, як павінны мы брацца за гэтую працу.
Я д в і г і н Ш. В. Марцінкевіч у практычным жыцці. «Наша ніва», 25 лістапада 1910 г., № 48. Урывак
1 Ёсць падставы думаць, што ў артыкуле недакладнасць. Вышэй, у «Лістах з дарогі», Ядвігін Ш. гаворыць, што яму было ў той час «гадкоў сем», г. зн. адносіць падзеі прыблізна да 1875—1876 гг. Такое датаванне больш верагоднае, таму што, як відаць з ведамасці пра паднаглядных 1876 г., якая публікуецца ў нашым зборніку (гл. вышэй, стар. 161), школа ў Люцынцы была выкрыта царскімі ўладамі (і, вядома ж, перастала існаваць) не пазней кастрычніка 1876 г.
2 У тыражы «Нашай нівы», які друкаваўся кірыліцай: хаваў.
Аляксандр Рыпінскі (1811 ці1812-1886)
Шсьмо да Адама Плуга
Спроба надрукаваць баладу «Нячысцік» у Расіі
Вяртанне з эміграцыі на радзіму
ПІСЬМО ДА АДАМА ПЛУГА
Пра адрасата гл. заўвагу 5 на стар. 167.
Пісьмо Рыпінскага друкуецца ў перакладзе з польскай мовы. Дзе знаходзіцца арыгінал, невядома. Пераклад зроблен па выданню: Ksiqga pamiqtkowa na uczczenie setnej rocznicy urodzin Adama Mickiewicza (1798 — 1898), t. I. Warszawa, б. г., cmap. 255—257.
Строканы1, 1883 r.2
Яшчэ раз, a можа i апошні, пішу вам, жадаючы паведаміць, што пасылку атрымаў, і да перасланых ужо вам маіх памятак дадаць яшчэ адну, для ўзбагачэння вашага прыватнага музея. Гэта венгерская скарбовая асігнацыя 1848 г., якія там і дагэтуль завуць кошуткамі, мае яна і ўласнаручны подпіс Кошута3 як дыктатара.
Колькі клопатаў прыносіць вам рэдагаванне «Klosow»4, я найлепей разумею, бо гэтага аж занадта зазнаў, будучы сам у Лондане адразу аўтарам, наборшчыкам, карэктарам, рэдактарам, друкаром, брашуроўшчыкам, нават кнігаром, апрача абавязку прафесара. Зашмат гэтага ўсяго было для мяне аднаго, і дзякуй богу, што гэта мяне не прыдушыла, хоць давяло кішэнь да сухотаў. Такое ўжо, відаць, было наканаванне, хацелася і самому заслужыць якоенебудзь імя і бяднейшым за мяне сувыгнаннікам даць кавалак хлеба, пакуль гады мне служылі. To і бог, відаць, за гэта ўзнагароджвае мяне позняй старасцю, а людзей, бескарысных грамадству, заўчасна заклікае да Аўраама на піва5.
За чатыры нумары «Kroniki Rodzinnej»6 дзякую, але «Святога дрэва» прачытаць не магу, бо нехта вырваў вам з № 8 цэлых паўаркуша, у якім якраз найважнейшая частка гэтай вашай аповесці; яе галоўны ключ згубіўся. Злаваў я міжвольна на незнаёмага мне рабаўніка, які гэтым паўаркушам можа люльку запаліў, а мяне прымусіў да непрыемнага ў маім чытанні «halte-la!»7