Пачынальнікі
З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2003
Аднак нягледзячы на тое, што кс. Магнушэўскага падазравалі, быццам ён мусіў быць прычынай усяго гэтага супраціўлення і, значыць, агульнага няшчасця, нельга было заблытаць яго ў следства. Усё ж імя яго як завадатара так званага бунту ў Крошыне стала вядомым як у Гродне, так і ў Вільні, дзе сенатар Навасільцаў5 з рэктарам Пеліканам6, дазнаўшыся ад пані Сулістроўскай, з дачкой якой князь Канстанцін Радзівіл меўся ў той час ажаніцца, што ксёндз Магнушэўскі мае ў сябе парафіяльную школу для вясковых хлопчыкаў, без дазволу на тое ад універсітэта7, і прывівае там непакорнасць духу, вырашылі выкрыць спосаб яго навучання і з гэтай мэтай, едучы нібыта ў Слонім, заехалі па дарозе ў крошынскую плябанію.
Ксёндз Магнушэўскі, засмучаны падзеямі, якія пад бокам яго адбываліся, можа, падупаў ужо здароўем. Ранейшая далікатнасць яго пакінула ўжо. Рабіўся ён кіслым і падазроным у
прысутнасці тых, хто прыносіў з сабой які-небудзь выгляд афіцыйнасці. Таму Навасільцаў і Пелікан сустрэлі не вельмі мілы прыём. Але гэтых гасцей цяжка яму было хутка пазбавіцца, бо яны загадзя сказалі, што без абеду не паедуць далей. Таму Магнушэўскі загадаў рабіць для іх абед, а тым самым даў для іх час злавіць яго ў путы ліслівасці, трапіўшы ў якія, пачаў стары траціць патрэбную цвярдыню асцярожнасці.
Доўга адмаўляўся той свяшчэннік выказаць якое-небудзь меркаванне аб справе Юрагі з сялянамі, нарэшце прамармытаў некалькі нараканняў аб прыніжэнні князёўны такім неадпаведным яе нараджэнню замужжам і што далейшыя падзеі з’яўляюцца толькі вынікам таго, што для яе не падабралі адпаведнай па нараджэнню асобы. Згадзіліся з такім меркаваннем гэтыя няпрошаныя госці і пацягнулі яго за язык. He прадбачачы подступу, стаў ён больш гаваркім, бо думаў, што абараняе справу сялян і што дапаможа ім. Сенатар папракнуў яго, што гэта віна пробашча, што ён не асвячае сялян. Магнушэўскі адказаў, што робіць усё, што можа, і ўзімку мае ў сябе парафіяльную школу. Пажадалі яны яе бачыць і так патрапілі настроіць таго свяшчэнніка, што той згадзіўся паказаць ім вучняў.
Пасланы ў вёску слуга прывёў ад барон і жывёлы некалькі хлопчыкаў, якія вылучаліся большымі поспехамі. Экзамен, здавалася, прайшоў як найлепей. Сенатар і рэктар хвалілі поспехі вучняў, гаворачы, што ксёндз Магнушэўскі робіць паслугу краю. Гэта пахвала тым менш здавалася яму падступнай, што ён у глыбіні душы быў перакананы ў яе шчырасці. I вось пачаў разважаць, якія ў тых бедных хлопцах схаваны таленты, якім калі б дапамаглі развіцца, можна было б дасягнуць вялікай карысці, — што адзін асабліва мог бы зрабіцца славутым паэтам, і як доказ выклікаў Пётрака8, каб ён прачытаў уласныя вершы на беларускай гаворцы, напісаныя без чыйго-небудзь натхнення і ўзору. Заахвочаны гэтым Пётрак дастаў сшытак і, не прадбачачы, што можа быць пакараны за тое, за што дабрадушны ксёндз яго столькі разоў хваліў, пачаў чытаць свае журботныя элегіі, з якіх толькі некалькі строф засталося ў аўтара ў памяці, і якія тут прыводзім9:
Заграй, заграй, хлопчэ малы, Іў скрыпачкі і ў цымбалы, А я заграю ў дуду *1, Бо ў Крашыне жыць ня буду.
Бо ў Крашыне пан сярдзіты, Бацька кіямі забіты, Маці тужыць, сястра плачэ, Гдзе ж ты пойдзеш, неборачэ ?
Гдзе я пайду? мілы божэ!
Пайду ў свет, у бездарожэ, В ваўкалака *2 абярнуся, 3 шчасцям на вас абзярнуся.
Будзь здарова, маці міла!
Каб ты мяне не радзіла, Каб ты мяне не карміла, Шчасліўшая ты бы была!
Каб я каршуном *3 радзіўся, Я бы без панов абыўся: У паныйчыну б не пагналі, Урэкруты б не забралі 1 ў маскалі не аддалі.
Мне пастушком век не быці, А ў маскалях *4 трудна жыці, А я / расці баюся, Гдзе ж я бедны абярнуся ?
Ой, кажане, кажане!*5
Чаму ж ня сіў ты на мне ?
Каб я большы не падрос Дэ am бацькавых калёс.
Такія і да таго падобныя чуллівыя нараканні хлопчыка, які меў усяго дзесятак з нечым год, кранулі пачцівага ксяндза, але зусім іншы ўплыў рабілі яны на бессардэчных экзаменатараў, якія, аднак, шэсць ці сем элегій выслухалі з прытворным спачуваннем, паглядаючы толькі адзін на аднаго ў найбольш выразных месцах. Пасля прачытання сенатар загадаў аддаць яму сшытак, і абодва паехалі з абяцаннем, што падумаюць пра лёс такога надзвычайнага паэта. Ксёндз яго пагладзіў у знак задавальнення і запэўніў, што гэта яму выйдзе на карысць.
Аднак якое ж было яго засмучэнне і роспач, калі праз некалькі дзён бязвінны хлопчык быў забраны паліцыяй у рэкруты, якіх ён так баяўся, а да ксяндза Магнушэўскага, чыё здароўе было аслаблена гэтай падзеяй да рэшты, прыставілі, як да арыштанта, варту. Гэта неўзабаве дабіла яго адной цяжкай думкай, што сваімі парадамі і неасцярожнасцю стаў прычынай неаднаразовага няшчасця менавіта таго класа сваіх парафіян, якіх так моцна любіў. Бёрнс10, парабак англійскі, пры менш цяжкіх акалічнасцях, уласным талентам, не падтрыманым ніякай навукай, забяспечыў сабе неўміручае імя, а сваёй сям’і — пашану і дастатак; Пётрак з Крошына за талент, дадзены яму ад бога, зазнаў самае жорсткае няшчасце!
* ’ Дуда, кобза і г. д. — інструмент для ігры. Паводле пашыранага меркавання, скрыпкі і цымбалы выказваюць радасць, весялосць, дуда — голас смутку. Калі дзіця расплачацца, разравецца, кажуць: і заграў у дуды.
* 2 Ваўкалака (Wilkolak) — не значыць тое ж самае, што чараўнік, бо чараўнік можа ўздзейнічаць на іншых, ваўкалак жа мае здольнасць толькі перакінуцца ў воўка або якога іншага звера, а потым, перакуліўшыся праз галаву, можа зноў стаць чалавекам. Паводле рускага народнага ўяўлення, Напалеон і Сувораў павінны былі мець гэтыя ўласцівасці пераўвасабляцца ў звяроў, з той толькі розніцай, што Сувораў ператвараўся ў мацнейшага звера.
* 3 Каршун — значыць Jastrz^b, птушка, якую найболып ненавідзяць, бо шкадлівая. Чалавек, якога ўсе асуджаюць, зазнае лёс каршуна, бо на яго, дзе ён ні з’явійца, крычаць, як на каршуна.
* 4 У маскалі б не аддалі. Сялянства наша на Літве ў беларускай гаворцы не мае выразу «войска», пад выразам жа «маскалі» ўяўляюць сабе салдат або войска, бо «маскалёў» яно прывыкла бачыць толькі ў мундзірах, — не вайсковыя, якія з’явяцца, называюцца «бурлакамі», і такіх селянін наш ніколі «маскалём» не назаве. Рускі ў фраку называецца «панам», а з чырвонай абводкай на шапцы — кожны «асэсар».
* 5 Кажан — значыць Niedoperz, які лятае пасля захаду сонца і мае тую ўласцівасць, што калі каму сядзе на галаву, то ўжо той болей не падрасце, змізарнее, ці закажанее; калі ж крылом дакранецца да галавы, то з’явяцца язвы, вядомыя пад назвай «паршы».
Powiesc z czasu mojego, czyli Przygody litewskie. Poznan, 1858, cmap. 257—265. Пераклад з польскай
1 Яцкоўскі Ігнат (памёр у 1873 г.) — пісьменнік, юрыст, грамадска-палітычны дзеяч. Родам з Навагрудка, дзе займаўся адеакацкай дзейнасцю. Удзельнік паўстання 1831 г. У1831—1857 гг. знаходзіўся ў эміграцыі ў Лондане, удзельнічаў у польскіх эмігранцкіх арганізацыях. Кампаньён А. Рыпінскага па польскай друкарні і кнігарні. Выступаў у друку з польскімі публіцыстычнымі творамі, успамінамі і вершамі. Памёр у Навагрудку. Мемуарная кніга «Аповесць з майго часу, або Літоўскія прыгоды» мела два выданні (Лондан, 1854; Познань, 1858), абодва без указання аўтара. Прыпісвалася мемуарысту і празаіку Леану Патоцкаму (1799 — 1864) або Станіславу Рэйтану. У наш час аўтарства Яцкоўскага не выклікае сумненняў (гл. артыкулы пра Яцкоўскага: Polski slownik biograficzny, t. X. Wroclaw — Warszawa — Krakow, 1963, cmap. 276; Nowy Korbut, t. 7. Warszawa, 1968, cmap. 478; артыкул A. Мальдзіса ў «Полымі», 1970, № 9, cmap. 229). У нашым зборніку друкуецца цалкам раздзел XXIX кнігі па познанскаму выданню, якое захоўваецца ў Цэнтральнай бібліятэцы АНЛітССР. Раздзел мае назву «Працяг, кс. Магнушэўскі, Юрага, Пётрак-паэт».
2 Магнушзўскі Войцех — з 1810 г. крошынскі плябан. Памёр у снежні 1828 г. У яго служыў і атрымаў пачатковую адукацыю П. Багрым.
3 Крэпасць Модлін (на Вісле) была абложана рускай арміяй у час замежнага паходу 1813 г.
4 Ніжні земскі суд — павятовая паліцыя.
5 Навасільцаў Мікалай Мікалаевіч (1761—1836) — царскі саноўнік, пасля вайны 1812 г. займаў вышэйшыя адміністрацыйныя пасады ў Варшаве, старшыня следчай камісіі na справе філаматаў, з 1826 г. папячыцель Віленскай навучальнай акругі.
6 Пелікан Венцаслаў Венцаслававіч (1790—1873) — доктар медыцыны, прафесар, у 1826—1832 гг. рэктар Віленскага універсітзта, пазней займаў відныя пасады ў Пецярбургу.
7 Паводле статутаў 1803—1804 гг. універсітэт выконваў таксама адмі-
ністрацыйныя функцыі ў навучальнай акрузе. Яму падначальваліся ўсе школьныя ўстановы акругі.
8 Так аўтар кнігі памылкова (або наўмысна, каб не наклікаць новую бяду на свайго героя) называе Паўлюка Багрыма.
9 Паралельна ў кнізе падаецца польскі мастацкі пераклад, апушчаны намі.
10 Бёрнс Роберт (1759—1796) — шатландскі паэт.
СЛЕДСТВА АДНОСНА КРОШЫНСКАЙ ШКОЛЫ I ПРАЧЫТАНЫХ П. БАГРЫМАМ ВЕРШАЎ
У сувязі з падзеямі 1828 г. у Крошыне праводзіліся два следствы. Спачатку агульнае следства пра хваляванне крошынскіх сялян вялі чыноўнікі ведамства ўнутраных спраў на чале з гродзенскім губернатарам. Гэтыя матэрыялы захоўваюцца ў ЦДГА БССР у Гродна, у фондзе канцылярыі гродзенскага губернатара. Потым паколькі ў ходзе следства выявілася, што ў Крошыне распаўсюджваўся верш «Размова хлопаў» (варыянт верша Я. Баршчэўскага «Рабункі мужыкоў», або «Бунт хлопаў») і да гэтых падзей мела дачыненне крошынская школа, паралельна пачынаецца новае следства — па лініі Міністэрства народнай асветы. Ніжэй падаюцца асноўныя дакументы гэтага другога следства, якія захоўваюцца ў ЦДГА ЛітССР (ф. 567, воп. 2, спр. 2341). Справа з гэтымі матэрыяламі знаходзіцца ў фондзе папячыцеля Віленскай навучальнай акругі, але склад дакументаў сведчыць, што яна паходзіць з канцылярыі рэктара універсітэта.
Загаловак. на вокладцы справы: «О прйходском учйлйіце, состояіцем Новогрудского уезда в местечке Крошйне, й о непоейновенйй крошйнскйх крестьян npomuey владельца йх помеіцйка Юрагй». Дакументы на рускай і польскай мовах.
Першасныя матэрыялы следства прадстаўлены ў справе ў выглядзе копій, аўтэнтычныя ж былі перасланы рэктарам папячыцелю Віленскай навучальнай акругі М. М. Навасільцаву ў Варшаву (гл. ніжэіі дакумент № 14) і, відаць, не захаваліся.