• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пачынальнікі З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.

    Пачынальнікі

    З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2003
    144.85 МБ
    Падпісаў: Канстанцін Радзівіл
    Лл. 17—17адв. Копія. Пераклад з польскай
    1	Камісія распараджалася фінансавымі сродкамі Віленскай навучальнай акругі.
    2	Пытанні пасланы кн. Радзівілу з пісьмом ад 4 ліпеня 1828 г.; вернуты Радзівілам з адказамі 15 ліпеня. Затрымку Радзівіл тлумачыў тым, што яго не было дома (гл. гэту ж справу, лл. 14, 16).
    3	У дакументах сустракаецца некалькі напісанняў гэтага прозвішча. Найбольш пашыраная форма Парфімовіч.
    № 8
    Пытанні, дадзеныя яго высокапрападобнасці Войцеху Магнушэўскаму, каноніку Брэсцкай калегіяты, крошынскаму плябану дня 4 ліпеня 1828 года
    П ы т а н н і:
    1.	Як даўно існуе парафіяльная школа ў Крошыне, ці была яна ў часы папярэдніка вашай высокапрападобнасці кс. Маліноўскага і як утрымлівалася?
    2.	Цяперашні арганіст Юрый Арлоўскі і Павел Багрым, які служыць у вашай высокапрападобнасці, — дзе і чаму навучаліся, у Крошынскай парафіяльнай школе ці таксама ў плябаніі і ці належыць Павел Багрым цяпер да вучняў парафіяльнай школы?
    3.	3 якога часу вядомы вашай высокапрападобнасці вершы пад назвай «Rozmowa chlopow», якія вы загадвалі дэкламаваць на памяць свайму слузе Багрыму ў сваёй прысутнасці перад чыноўнікам асобых даручэнняў панам Нечвалодавым, калі ў Крошыне 28 дня мая гэтага года быў яснавяльможны пан гродзенскі губернатар? Ці не ведаеце вы, хто з’яўляецца аўтарам гэтых вершаў? Калі яны вядомы былі вам перш, як меў іх арганіст Арлоўскі і ваш слуга Павел Багрым, дык навошта ваша высокапрападобнасць дазволілі ім мець у сябе гэтыя вершы і з якой мэтай патрабавалі расказваць іх перад згаданым чыноўнікам?
    4.	Ці няма яшчэ іншых падобных вершаў або твораў, складзеных прозай, як сярод служачых вашай высокапрападобнасці, так і сярод вучняў парафіяльнай школы?
    5.	Ці вучыўся ў Крошынскай парафіяльнай школе, што ўтрымліваецца вашай высокапрападобнасцю, або таксама дзе яшчэ прыгонны з Крошына Камінскі, які знаходзіцца цяпер пад арыштам у Навагрудку? а таксама колькі яму гадоў ад нараджэння? пра што, пераканаўшыся з яго хрэснай метрыкі, прашу мне акуратна адказаць.
    6.	Ці часта ваша высокапрападобнасць наведвае парафіяльную школу і якія навукі выкладае сабраным там дзецям? Таму што вы самі выказаліся перад яснавяльможным панам губернатарам, што з’яўляецеся заснавальнікам гэтай школы і першым настаўнікам дзяцей, што навучаюцца ў ёй.
    Дырэктар I. Брадоўскі
    Ад к а з ы:
    1.	Крошынская парафіяльная школа існавала пры папярэдніку маім памёршым кс. Маліноўскім, крошынскім плябане; у ёй, як я чуў, увесь час вучыліся дзеці крошынскіх жыхароў.
    2.	Юрый Арлоўскі і Павел Багрым навучаліся ў Крошынскай парафіяльнай школе аднаму толькі алфавіту, пасля чаго ў крошынскай плябаніі, будучы ў мяне на паслугах, навучыліся чытаць, пісаць і лічыць. Павел Багрым, акрамя пачатковай навукі алфавіта, якую атрымаў у парафіяльнай школе, пазней і цяпер да гэтай школы не належаў і не належыць.
    3.	Хто аўгар гэтых вершаў, не ведаю, аднак цяпер стала вядома, што адстаўны польскі салдат пасля рэвалюцыі 1812 г.2, вяртаючыся дадому як жабрак, зайшоў у крошынскую плябанію на ноч і затрымаўся на некалькі дзён і бачачы, што Юрый Арлоўскі вучыцца пісаць, даў яму перапісаць тыя вершы пад назвай «Rozmowa chlopow», а ад яго навучыўся Паўлік, а паколькі я не знаходзіў у гэтых вершах нічога болей, акрамя адной пустоты і смешных выразаў, Паўлік жа ведае на памяць розныя байкі з Нарушэвіча, Эзопа і «Brukowych Wiado-
    mosci»3, навучаны памёршым кс. Піюсам Гарбачэўскім, былым камендажам4 крошынскай плябаніі, дык я, каб пазабавіць яснавяльможнага пана саветніка, казаў згаданаму Паўліку дэкламаваць таксама розныя байкі, а той прастадушна расказаў на памяць і гэтыя вершы, якія нічога не значаць і вартыя толькі смеху.
    4.	Паўлік Багрым, як я сказаў, ведае розныя байкі, пісаныя вершамі, аднак у Крошынскай парафіяльнай школе ніякія вершы і творы, пісаныя прозай, знаходзіцца не могуць, паколькі ў ёй вучыліся толькі чытаць, пісаць, лічыць і катэхізісу.
    5.	Камінскі, што знаходзіцца пад арыштам у Навагрудку, вучыўся ў Крошынскай парафіяльнай школе яшчэ пры маім былым папярэдніку святой памяці кс. Маліноўскім, як пра тое паведамляе і сведчыць крошынскі ключвойт5 Рачкоўскі. Згаданаму Камінскаму 31 год, у чым пераконвае метрыка, якая прадстаўляецца6.
    6.	3-за слабасці свайго здароўя я даўно не быў і не наведваў Крошынскую парафіяльную школу, у ёй дзяцей вучаць чытаць, пісаць, лічыць і катэхізісу. Перад яснавяльможным панам гродзенскім губернатарам, здаецца, сказаў, што загадаў сваім коштам збудаваць гэту школу, а праз тое разумеў, што застаюся заснавальнікам і фундатарам згаданай школы.
    Кс. В. Магнушэўскі
    Лл. 24—25 адв. Копія. Пераклад з польскай
    1	Пытанні пасланы Магнушэўскаму з пісьмом ад 4 ліпеня 1828 г., вернуты Магнушэўскім з адказамі 5 ліпеня (гл. гэту ж справу, лл. 15, 23).
    * Маецца на ўвазе вайна 1812 г.
    3	«Wiadomosci Brukowe» («Вулічныя весці») — сатырычная газета, выходзіла ў Вільні ў 1816—1822 гг. Орган так званых шубраўцаў — літаратурна-грамадскага таварыстеа ліберальна-асеетніцкага кірунку.
    4	Камендаж — касцельны наглядчык, вікарый.
    5	Ключвойт — ніжэйшы паліцэйскі чыноўнік.
    6	Гл. гэту ж справу, л. 22.
    № 9
    1828 года йюля 5-го дня я, нйжеподпйсавшййся, органйст прй костеле в Крошннской плебаннн й учйтель парафйальной крошйнской школы Георгйй Орловскйй, в дополненйе показанйя, отобранного от меня г. Дйректором учйЛйіц Гродненской губернйй в 3-й день йюля сего года' относйтельно ученйя мною ученйко[в] парафйальной школы в местечке Крошйне, даю сйю подпйску в том, что я не должен й не смею означенных ученпков научать нйкэкйм стнхам йлй прозе тэкйм, которые бы ймелй худое влйянйе на нравственность йлй обіцее спокойствйе, a в особенностй стараться, чтобы нй одйн йз нйх не ймел й не слышал о стйхах «Rozmowa chlopow»; обязанностью же себе no-
    ставляю научать йх положенным учебным правйтельством2 предметам й стараться направлять нх нравственность к добродетелй й послушанйю, в протйвном же случае подвергаю себя строжайшему сужденмю й взысканйю по законам, в чем й подпйсываюсь.
    Jerzy Orlowski Лл. 20—20адв. Копія
    1	Гл. дакумент № 5.
    2	Г. зн. начальствам.
    № 10
    1828 года йюля 5-го дня я, нйжеподпйсавшййся, запйсанный в сказках вольных людей, находяшмйся в услугах кс. плебана Магнушевского Павел Багрйм, в дополненйе показанйя, отобранного от меня г. днректором учнлйіц Гродненской губернйй в 3-й день йюля сего года1 о промзнесенных мною в прйсутствйй находяіцегося прй гродненском гражданском губернаторе чйновнйка по особым2 порученням г. Нечволо[до]ва стнхах под названйем «Rozmowa chlopow», даю сню подпнску в том, что означенных стйхов нйкогда нй пред кем й нй по какому прйказанйю не буду й не смею пройзноснть йлй перепйсывать й давать кому-лйбо, даже й у себя [о]ных нйкогда йметь не буду: в протйвном же случае подвергаю себя строжайшему сужденню й взысканню по законам, в чем й подпйсуюсь.
    Pawel Bahrym Лл. 21—21 адв. Копія
    1	Гл. дакумент № 4.
    2	Удакуменце: по особным.
    № 11
    Пытанні, дадзеныя яго высокапрападобнасці ксяндзу Войцеху Магнушэўскаму, каноніку Брэсцкай калегіяты, крошынскаму плябанудня Ібліпеня 1828 г.
    П ы т а н н і: Арганіст пры касцёле Юрый Арлоўскі, які з’яўляецца настаўнікам школы, і слуга касцельны крошынскі селянін Мацей Парфяновіч — якіх яны паводзін і звычаяў? з якога часу Арлоўскі выконвае настаўніцкія абавязкі пры крошынскай школе? хто перад ім быў настаўнікам гэтай школы? таксама якія мае абавязкі пры ёй і з якога часу тутэйшы селянін і адначасова касцельны слуга Мацей Парфяновіч?
    Падпісаў: Дырэктар I. Брадоўскі
    А д к а з ы: Юрый Арлоўскі, настаўнік крошынскай парафіяльнай школы, паводзін і звычаяў добрых. Гэты Арлоўскі
    абавязкі настаўніка выконвае гадоў пяць ці шэсць, а перад ім таксама былі настаўнікамі названай школы ўжо памёршыя цяпер Лапінскі і Ануфрый Лякевіч. Селянін плябаніі Мацей Парфіновіч, ужо 30 гадоў як касцельны слуга, таксама паводзін добрых, але колькі разоў яго бачылі нецвярозым, быў прызначаны памагаць Арлоўскаму вучыць дзяцей веданню літар і чытанню па складах, аднак заўсёды ў той час, калі згаданы Арлоўскі знаходзіўся ў школе.
    Падпісаў: Кс. В. Магнушэўскі
    Лл. 18—18 адв. Копія. Пераклад з польскай
    № 12
    Пытанні, дадзеныя ўладальніку Крошына, яго высакароднасці пану Станіславу Юрагу, паручніку войск польскіх дня 16 ліпеня 1828 года.
    П ы т а н н і: Ваша высакароднасць як уладальнік Крошына, будучы найбліжэйшым сведкам парафіяльнай школы, што існуе тут, зрабіце ласку растлумачыць мне, ці не прычынілася або не прычыняецца гэта школа да непаслушэнства крошынскіх сялян, якое цяпер мае тут месца? Калі прычынілася або прычыняецца, то ў якіх менавіта памерах і якім чынам? А таксама ці не заўважыў пан дабрадзей якога шкоднага ў гэтай школе навучання?
    Падпісаў: Дырэктар 1. Брадоўскі
    А д к а з ы: 3 1828 года, як Крошын да спадчыны маёй жонкі належыць, я не бачыў у гэтай школе, ні прыстойнага настаўніка, ні кіраўніка з боку плябана, які як настаўнікам, так і вучнямі кіраваў бы, таму што кс. плябан Магнушэўскі, які сам слабасцю здароўя адгаворваецца, заснаваўшы школу ў Крошыне, не ведаю калі менавіта, і прызначыўшы ў яе настаўніка, мала займаўся наглядам за ёй, а вікарыі з ордэна кс. дамініканаў, вельмі часта змяняючыся, не мелі над гэтай школай амаль ніякай апекі. Прызначаны кс. плябанам настаўнік Мацей Парфімовіч, тутэйшы селянін, вядомы заганай п’янства, бунтуецца нароўні з усімі, непаслухмяны, не здольны прывіваць моладзі абавязкаў іх стану, паслушэнства ўраду і двароваму начальству. Сам нават цягаўся ў Навагрудак дзеля падпісвання просьбаў і выдачы ўпаўнаважанняў; памочнік жа яго Юрый Арлоўскі1, селянін крошынскай плябаніі, выкарыстоўваўся для перапісвання розных сялянскіх прэтэнзій да ўладальнікаў, мала што ведае, пішучы рапарты пра школу (хоць пастановай Гродзенскага губернскага праўлення ад 29 лютага 1826 года скасавана і забаронена крошынскім сялянам называцца мяшчанамі, і гэта ім некалькі разоў паліцыяй
    і павятовым маршалкам абвешчана), не перастаў, аднак, пісаць, што вучні яго належаць да мяшчанскага стану. Ад такіх настаўнікаў дзеці, што наведваюць школу, маглі не так навучыцца добра пацерам, як разважанням пра прывілеі свабоды і замацавацца ў супраціўленні і моцнай нянавісці да пакорлівасці дваровым загадам. Як выкладаюцца навукі ў гэтай школе, сам вяльможны пан дабрадзей можа найлепей пераканацца, беручы пад увагу настаўнікаў. Пісана ў Крошыне 1828 г. ліпеня 16 дня.