Пачынальнікі
З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2003
праіграў, як мог, дзве уверцюры. Складзены ён з немцаў, і паколькі ў той час быў яшчэ досыць бязладны, злаваў нас у часе акампанавання спевакам занадта крыклівым фортэ і ў неналежным месцы ўжытым піяна; асабліва пацярпелі ад гэтага «Гуляка» і ўступ з «Цырульніка», а не менш усе слухачы, у вушы якіх дакучліва ўрываліся гукі аркестра, нібы зайздросцячы куды больш жаданым галасам спевакоў. Папярэджвалі яны нас аб лёсе, які іх і нас спаткае; тым болып мы ўдзячны ім за спагаду да нашых просьбаў! Што ж рабіць? Няма ў нас іншага аркестра.
Пп. Кіцінскі і Міхалоўскі спяваюць цяпер з аркестрам у часе імшы, сваімі пастаўленымі галасамі кранаючы і ўзнімаючы ў божую славудобрыя сэрцы віцяблян. Пані К[іцінская], то хворая, то, здаецца, занятая сумленна сямейным жыццём, адвучвае нас ад мілага свайго спявання пад арган, да чаго мы прывыклі ўжо. А шкада! Бо сапраўды гэтыя мілыя мелодыі не на адно сэрца пырснулі выратавальнай расой.
А, можа, вам, браты надвіслянцы, цікавай будзе паэзія вашых наддзвінскіх братоў, сялян Белай Русі? Змяшчаем тут узоры са шчырым пажаданнем, каб вы з імі пазнаёміліся, — і не сумняваюся, што зразумееце іх. Гаворкі ж славянскіх плямёнаў, хоць і падзеленых месцам і акалічнасцямі, маюць шмат супольнага, такога, што пры першым сутыкненні можна лёгка зразумець. Пераканаліся мы ў гэтым пры сустрэчах з сербамі і пры чытанні чэшскіх вершаў.
Г і м н
Да абраза цудоўнай маткі боскай бялыніцкай над Дняпром6
Бялыніцка наша маці!
Мы дзетак тваіх грамада, Молім: памож нам дыхаці! Трудненька ж нам, а жыць нада! Растапыр святые ручкі Had Дняпром і над Дзвіною!
Гэты ж7 хатак бедных кучкі
Набіты тваей сям’ёю.
Распутай ты сцежкі нашы, Мы ж камень у грудзях носім, Мы ж не проста сала, кашы, Толькі долінькі мы просім. Зорынька! воч тваіх сіла Нехай озарыць свет цэлый! Ты ж бацьков нашых любіла, Любі ж нас — іх цвет няспелый!
Матулячка, як бывала, I цяпе[р] прытуль нас гэтак! Сілкі ж ужо нам не стала. Соўнінька! глянь жэ ж на дзетак/
Д у м к a
Салдатка
(з камічнай оперы пад назвай «Грэх 4-ть? гнеў»)
Плыві, плыві ты, Дзвіна сярабрыста, Аж там у сама Балтыцкая мора, I прыкаціся там, гдзе душа чыста Майго Фядола прападаіць з гора. He страш яго там маімі слязамі, Hi аб рабятках не кажы худога; Што па кусочках хаджу з сіратамі, He кажы, рэчка, а пацеш мілога.
Паплыла рэчка, слязінкай бліснуўшы, 3 роднай зямелькі, шэпчыць берагамі; Бедна салдатка, дзетак абхінуўшы, Рэчкінай думкі слухала з слязамі: «Мая сястрыца, салдатка сіротка! Маліся богу і перастань плакаць: Ія ж чысценька, рэзва і красотка, А і мне серца бутаражыць слякаць. Таго, што хочыш, табе не дажыцца, Hi тваім дзеткам, сястрыца сярдзечна, Hi мне ў мора цэлай не праліцца;
Мне плысці вечна, табе чакаць вечна».
Бедна салдатка душы аблягчыла Да з Дзвіной слёзы горкі раздзеляла: Гэта паплыла^, як і даўней плыла, Тая чакаіць, як даўней чакала.
*’ Намёк на вядомую і паўсюдна любімую песню «Красный сарафан», якую многія айчынныя і замежныя кампазітары выкарыстоўвалі ў якасці тэмы (з[аўвага] р[эдактара]'°).
«Ruch Muzyczny», 1859, № 49, ад 25 лістапада (1 снежня). Падпісана: Bialoruska Duda
1 Магчыма, гэта Габрыель Міхалоўскі, музыкант, які значыцца сярод падпісчыкаў перакладу «Пана Тадэвуша», падрыхтаванага да выдання В. Дуніным-Марцінкевічам.
2 Гл. карэспандэнцыю № 2.
3 «Фаварытка» — опера Г. Даніцэці (пастаўлена ў 1840 г.).
4 Любамірскі Казімір (1813—1871) — князь, кампазітар, віцэ-старшыня таварыства падтрымкі музыкаў у Варшаве.
5 Маецца на ўвазе «Севільскі цырульнік» — опера італьянскага кампазітара Д. А. Расіні (пастаўлена ў 1816 г.).
6 Трэба думаць, што аўтарам гэтага і наступнага вершаў з’яўляецца сам А. Вярыга-Дарэўскі.
7 У часопісе: Stetyz.
8 У часопісе: 4гу.
9 У часопісе: Stela раріуса.
10 У часопісе: Р. R. — przypisek redaktorza.
№ 4
Віцебск. 8 студзеня г. г. адбыўся тут першы канцэрт паноў Марка Сакалоўскага1, гітарыста, і Аляксандра Хадэцкага2, фартэпіяніста, а 13-га — другі. У абодвух канцэртах прымалі артыстаў з бязмежным захапленнем, якое на працягу ўсяго трохтыднёвага іх знаходжання ў нашым горадзе зусім не страціла сваёй сілы, што даказваюць урачыстасці рознага роду, якія наладжваліся для іх ва ўсіх слаях віцебскага грамадства. Ад начальніка губерні да браціі шляхты, усё, што магло захапіцца духоўным хараством, адкрывала душу для мілых гасцей. Артысты сваім талентам аддзячвалі за сардэчны прыём, што, злучанае з ахвотным выкарыстаннем талентаў нашых аматараў, прычынілася да ўмацавання назаўсёды ў нашай памяці сяброўскіх сходаў, адначасова мастацкіх, урачыстых і свабодных. Так, у доме пана Драздоўскага3, маршалка Віцебскага павета, чулі мы паланез Іг. Кжыжаноўскага4 на словы Поля5 «Хоць гэта жыццё ідзе нялёгка», выкананы прыгожым барытонам пана Хадэцкага, які таксама дэкламаваў урыўкі з паэтычных твораў Зялінскага6, — і гэта ў суправаджэнні фартэпіяна, што для нас усіх было сапраўднай навіною. Пан Драздоўскі, пані Мацюніна, панна Соф’я Санцавянка, вядомая ў нас выхаваннем, цудоўнымі якасцямі і любоўю да польскай літаратуры, дачка нашага віцэ-губернатара, спявалі то сола, то ў дуэце. Хапала таксама паэтычных імправізацый у гонар артыстаў, імправізацый, гарачых пачуццём і прыгожых па форме; адна з іх, звернутая да пана Хадэцкага, выклікала яго адказ і потым зноў музыку. Вось якіх перажылі мы пару тыдняў. Калі б болей такіх хвілін, наша таварыскае жыццё слаўна ўпрыгожылася б, прывабліваючы да грамады кожную душу, якая шукае паэзіі жыцця, развіцця, высакароднасці і тым самым магчымага шчасця.
Мы спадзяваліся яшчэ пачуць нашых артыстаў у канцэрце, які яны збіраліся даць з дабрадзейнымі мэтамі; але не залежная ні ад іх, ні ад публікі прычына прымусіла іх паехаць. Прычыны гэтай мы не зразумелі, хіба толькі нявінная таварыская сардэчнасць магла выклікаць у кім-небудзь зайздрасць, заўчасную якую засцярогу, урэшце, тры-
вогу? Аднак ахвотнае прыняцце ўладамі ахвяравання ад канцэрта, яго філантрапічная мэта павінны былі адхіліць усякія падазрэнні, што маглі ўзнікнуць у падобных акалічнасцях.
Цяпер, пасля ад’езду артыстаў, надышла цішыня — можа, на вельмі доўга...
«Ruch Muzyczny», 1860, № 10 ад 24лютага (7 сакавіка). Без подпісу
1 Сакалоўскі Марк Конрад (1818—1883) — польскі гітарыст. Родам з Валыні.
2 Хадэцкі Аляксандр (памёр у 1874 г.) — польскі піяніст і дэкламатар, выступаў з патрыятычным рэпертуарам.
3 Драздоўскі Станіслаў. Сфатаграфаваны разам з А. Вярыгам-Дарэўскім на групавым здымку 1860 г. (гл. стар. 217).
4 Кжыжаноўскі Ігнат (1826—1905) — польскі піяніст і кампазітар.
5 Поль Вінцэнт (1807—1872) — польскі паэт, удзельнік паўстання 1831 г., аўтар патрыятычнай «Песні аб нашай зямлі».
6 Зялінскі Густаў (1809—1881) — польскі паэт, удзельнік паўстання 1831 г. Сасланы ў казахскія стэпы, дзе напісаў вершаваную аповесць «Кіргіз».
№ 5
Віцебск, у снежні 1860 г.
Нягледзячы на неастываючую сімпатыю да вашага «Ruchu» і самае гарачае жаданне аб’яднацца з братамі ў музычнай сферы, мы не пісалі вам доўга, бо не мелі пра што пісаць. Пасля Сакалоўскага і Хадэцкага, пасля Мяшковых' і Штэйнграбера не было ў Віцебску ніводнага канцэрта. I хоць аркестр, складзены з немцаў і некалькіх палякаў, іграў для нас на бульвары, музыканты, што не гарманіравалі адны з аднымі душой, і нас нядоўга цешылі гармоніяй музыкі. Немцы ўцяклі кудысьці аж да Саса, палякі да ляса2, як гэта кажуць, і засталіся мы пры некалькіх аматарах музыкі з чыноўнікаў. Гэтыя ветлівыя дабракі пабрынкалі нам колькі разоў на той самай Дварцовай, некалі Напалеонаўскай, плошчы і таксама кінуліся да пёраў і чарніліц — аж дагэтуль. Да таго ж тая горкая для правінцыі вандроўка нашых паняў па здароўе за граніцу пазбавіла была Віцебск аматарак, без дапамогі якіх нялёгка наладзіць які канцэрт. Тыя ж, хто пільнуецца хатніх ачагоў, так былі азмрочаны манатонным хлюпаннем няспынных дажджоў на працягу паловы лета і восені і разам з тым трывожнымі думамі пра неўраджаі, што і не падумалі пра супольныя музычныя прыемнасці. Смутак земляробчага народа таксама не даваў права радавацца сэрцу, якое памятае, што калі маса братоў засмучана, няма свабоднай весялосці.
Цяпер мясцовы клуб наняў на год музыку п. Яна Нітаслаўскага, на вялікае задавальненне акцыянераў. Гэта музыка будзе іграць, і ўжо іграе, на святой імшы ў касцёлах і дасць на працягу клубнага года ў зале Дваранскага сходу дваццаць музычных і шэсць танцавальных вечароў. Апякуецца ёй п. Конрад
Абрампальскі3, які сам іграе на фартэпіяна і ў гуртку бліжэйшых знаёмых не крыецца з кампазіцыямі, што належаць, праўда, да жанру дробных мазурак і полек, якія, аднак, бываюць вельмі ўдалыя і маюць часам самабытны характар. Дзеля жарту назаву адну: польку «Міртачку», напісаную для ўвекавечання памяці Міртачкі, забаўнай псіны кампазітара, з якой не раз мы смяяліся да колікаў і якая, кажучы словамі Шылера, загінула ў жыцці толькі дзеля таго, каб ажыць у песні, што мае шмат гумару і запалу. Паўтараю, дробязь гэта, але ж гэта адна з праяў нашай музычнасці, а нарэшце, хто ж запярэчыць, што з дробязей пачынаюць усе, хто дацягнуўся потым да таго, з чаго ўюць няблякнучыя лаўры.
Мы хацелі гаварыць пра нешта больш сур’ёзнае, напр., пра тры касцёльныя арганы, якія тут ёсць, а таксама пра паэзію нашага народа, але хочам сабраць больш матэрыялаў і хіба пазней што-небудзь пра гэта пададзім. Сёння з нашага жыцця паведамляем яшчэ толькі тое, што ў гэтым месяцы і ў нас адкрыта нядзельная школа4. Хто-небудзь скажа, што гэта не мае адносін да «Ruchu Muzycznego»? На нашу думку, за асветай ідзе прага музыкі, а надзея на такую прагу і ўвогуле яшчэ адзін довад руплівасці пра занядбаных дагэтуль меншых братоў хіба не павінны таксама хваляваць чытачоў «Ruchu»?
«Ruch Muzyczny», 1861, № 3 ад 4(16) студзеня. Падпісана: Bialoruska Duda
1 Мяшковы — браты, прыгонныя музыкі (віяланчэліст і скрыпач) смаленскага памешчыка Ванлярлярскага, які адмаўляўся даць ім свободу, пра што з абурэннем пісаў герцэнаўскі «Колокол». Пра іх выступленні ў Віцебску гл.: Г. Б а р ы ш а ў. Тэатральнае мінулае Віцебска. «Літаратура і мастацтва», 21 жніўня 1962 г.
1 Польская прымаўка.
3 Абрампальскі Конрад (Кандрат Фадзеееіч) — штабс-капітан, начальнік Віцебскай тэлеграфнай станцыі. У1861 г. прымаў актыўны ўдзел у патрыятычных дэманстрацыях у Віцебску. Сфатаграфаваны разам з А. Вярыгам-Дарэўскім на групавым здымку 1860 г. (гл. стар. 217).