• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пачынальнікі З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.

    Пачынальнікі

    З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2003
    144.85 МБ
    Закончыў я другую камедыйку для народа: «Хцівасць»5, паправіў і завяршыў, з прадмовай і тлумачэннямі аўтара, «Конрада»6 і сваю пірадмоўку дадаў. Гутаркі абрэзаў паводле патрабаванняў шаноўнага нашага п. Кукальніка і, кіруючыся парадай дарагога нашага Адынца і ўсіх вас, прадмову замяніў іншай, беларускай. Трохактовую Ka-
    медыйку, гутаркі і некалькі польскіх паэмак хацеў зараз табе паслаць, але не ўпэўнены, ці будуць карыснымі тыя, што я пакінуў, пачакаю да шчырай тваёй размовы са мной. Дуду шукаю, якую ты жадаў. За слоўца да мяне ў пісьме [да] Сулістроўскага сардэчнае дзякуй. Буду з нецярплівасцю чакаць ад цябе адказу на наступныя пытанні. Ці спатрэбіцца на што мая пакінутая пэцканіна? Якім чынам і калі? Што мне за яе дасі і калі? Ці прыслаць табе яшчэ: напр. «Заснаванне Магілёва над Дняпром», на аснове простанароднага падання, «Дзіця дзвюх матак», «Бяседа над Нёманам», «Бедны наш Лукаш», «Яшка і Цімошка»7 — паэмкі з беларускага жыцця і іншыя? Артыкула ў падмурак беларускіх твораў яшчэ не пісаў. Ці няма там у вас? Хацеў бы пачытаць. Яшчэ пытанне. Ці адразу павінен я высылаць грошы за прададзеныя білеты на «Тек^», або пакінуць сабе да разліку, — а яны наступныя:
    1.	Альжбета Пясецкая, маршалкова, праз Віцебск у маёнтак Язвіна.
    2.	Аляксандра Жудржына, маёрава, праз Віцебск у маёнтак Дабрыня.
    3.	Леан Сулістроўскі, памешчык, уДзісну.
    4.	Юлій Багартоўскі, у Віцебск.
    5.	Мікалай Манцэвіч8, праз Рэжыцу9 Віц[ебскай] губ. у маёнтак Борха Варкляны.
    6.	Ян Дарангоўскі, у Віцебск.
    7.	У Віцебскі дваранскі клуб
    на суму р[уб.] с[рэбрам] 42
    8.	Арцём Дарэўскі-Вярыга 6
    48
    Маё шанаванне, братэрская любоў і ўдзячнасць за душэўную дапамогу ўсім, хто запісаўся ў маім альбоме10, хто так спагадліва і сардэчна нас прытуліў. Напомніў бы аб сабе кожнаму асобным пісьмом, але стрымліваюся па розных меркаваннях і на такое не адважваюся. 3 табой, дарагі наш Адам, нам неяк смялей, асабліва калі мы прачыталі тваё пісьмо да Апалонія ў Магілёве11. Дзякуй богу, і дзякуй бясконцае!
    Як жа мы былі б рады, калі б поспех «Slowa»12 не шкодзіў поспеху «Текі». 3 Сулістроўскім варта б бліжэй. Гэта ў нас выдатны фактар. I хоць мы з ім разышліся ў поглядах на Юр’евіча, вельмі сыходзімся ў ідэі: распаўсюджваць святло на нашай Русі. Да «Текі» ён абыякавы. Хай гэта застаецца паміж намі. А ў быце і ў нашых адносінах, да чаго прыхінецца, можа быць карысным. Да твораў на беларускай мове таксама не ахвотны. Ён, здаецца, спецыяльна хацеў бы займацца хіміяй [...] Варта было б да Сулістроўскага наконт друкарні. Ён мае сродкі, а гатовую ўжо на гэта волю звязаў думкай: якая гарантыя? Мне горача зрабілася ад гэтай думкі. Ня-
    хай усё гэта будзе між намі. Юр’евіч вельмі заняты, і ў ім заўсёды прабіваецца імкненне служыць выключна Віцебскай губерні. На Магілёў13 я разлічваў і разлічваю больш. Чакаю расы ў душную спякоту — твайго пісьма.
    3	пашанай, павагай і зямляцкай любоўю
    Твой Арцём Вярыга
    Калі «Гордасць»'4 мае быць змешчана, аб беларускім правапісе, глыбей прадуманым і назаўсёды ўжо прынятым, зараз жа напішу і папрашу аб яго захаванні. Размова тут пераважна ідзе аб «у». Пісьмы атрымліваю ў Віцебску. Шостай кнігі «Текі» не маю15.
    Лл. 4—5адв.
    ' Віцебскі губернскі камітэт па распрацоўцы ўмоў сялянскай рэформы.
    г	Выбары дваранскіх службовых асоб на тры гады.
    3	Польскі афарызм.
    4	Юр’евіч Станіслаў Осіпавіч — віцебскі губернскі прадвадзіцель дваранства ў 1853—1859 гг.
    5	Твор не захаваўся.
    6	Маецца на ўвазе пераклад паэмы А. Міцкевіча «Конрад Валенрод», які не захаваўся.
    7	Творы не захаваліся.
    8	Сваяк Вярыгі (муж сястры?). Гл. ніжэй яго запіс у альбоме А. Вярыгі-Дарэўскага, стар. 270.
    9	Цяпер Рэзекне (Латвія).
    10	Аіьбом А. Вярыгі-Дарэўскага гл. на стар. 243—280.
    11	Магчыма, маецца на ўвазе швагер Вярыгі-Дарэўскага Апалон Кавалеўскі.
    12	«Slowo» — прагрэсіўная польская газета, выдавалася ў 1859 г. у Пецярбургу Іасафатам Агрызкам.
    13	Заканчэнне фразы і подпіс на палях чацвёртай старонкі.
    14	Драматычны твор Вярыгі. He захаваўся.
    15	Апошні абзац прыпісаны на палях першай старонкі.
    № 3
    Стайкі, д[ня] 11 сакавіка 1859 г.
    Закліканы, спяшаюся з тым, на што мяне стае, таму што: «бачу так, як глядзіць маё вока па волі бога, бо я нішто». Выціскай, дарагі наш Адам, з гэтага «нішто» што-небудзь, а я спакойны, што нясу табе ў самым поўным in crudo1, якое ты дазволіў, тое, што на гэты раз магу мець; нават не прачытаю адразу вылітых грымзоляў. Як жа нам цяжка з жыццёвымі фактамі!
    Сеймікі нашы, распачатыя... дня мінулага студзеня і скончаныя...2 не пакінулі пасля сябе амаль нічога, аб чым з гордас-
    цю прыйшлося б успамінаць як пра доказ узмацнення сярод нас праўды і аслаблення фальшу, наадварот, углядаючыся ў большую частку іх дэталей, з болем пераконваемся, што насенне прагрэсу, якое пускае парасткі ў ніжэйшых слаях нашага грамадства, не прабілася яшчэ праз шкарлупіну вышэйшых слаёў, ужо так здаўна дэзарганізаваных сілай зла. Што ж рабіць! Гаварыць аб іх, аднак, мусім, як аб тым, што ёсць, праз самую клапатлівасць аб тым, што мае быць, — хоць бы засланіўшы ад сораму вочы рукой сумленнага сына, калі ён слухае трызненне сваёй маці.
    Нічога на карысць сваёй правінцыі мы не вырашылі, а што ж маглі мы для карысці [усяго] грамадства. Нават прапанова губернскага маршалка п. Юр’евіча аб выдзяленні сумы 30 р[уб.] с[рэбрам], якія бяруцца за падвальнае памяшканне пры кожным бровары, на карысць аднаго беднага выхаванца з кожнага павета3 выклікала абурэнне, антыпатыю і прайшла без вынікаў, пакідаючы ў высакароднай душы без праявы іншыя праекты, якія заклікалі да большых ахвяр4.
    Нават самыя шляхі выбараў чыноўнікаў вялі такімі кручанымі сцежкамі, пракладзенымі сілай эгаізму і іншых страсцей па дыпламатычна намечаным бездарожжы, і так нас крыўдзяць, што ледзьве сіл нам хапае, каб дзеля добрасумленнасці акрэсліць іх хоць агульным намёкам. Бо прызнаёмся найпрастадушней, што сляпая любоў да краю аслабляе ў нас адчутыя абавязкі грамадства, што прымушае адкрыта гаварыць яму праўду, і таму паспешліва пераходзім да дэталей, якія больш-менш датычаць нашай губерні.
    Адной з такіх падрабязнасцей з’яўляюцца выбары п. Юр’евіча губернскім маршалкам на трэцяе трохгоддзе. Вялікі энтузіязм пры закліканні яго на пасаду, цішыня ў час галасавання, урачыстая ад нецярплівага і зацікаўленага чакання, потым моцнас «ўра!» пасля абрання, падкідванне і абдымкі абранніка, яго чуллівасць, выказаная з перарывамі і слязьмі ў вачах: «Дзякую вам! He заслужыў», — гэта наша прыгожая, урачыстая хвіліна. Такую сімпатыю не маглі б выклікаць ні старанні, ні фальш, ні маёмасная перавага, тым больш што п. Юр’евіч дрэнна ўзнагароджаны за вялікія паслугі, аказаныя губерні і ў сялянскім камітэце, і ўсюды, дзе сустракаўся па справах краю з нашымі псеўдапанамі, хоць цаніў высакародную волю і сімпатыю бяднейшай шляхты, аднак змораны шасцігадовым выкананнем службовых абавязкаў, уздыхаў па хатняй цішыні на Падоліі5, адкуль шэсць год назад быў вырваны моцнымі намаганнямі высланых намі дэлегатаў. Пасля гэтых выбараў мы вельмі шкадавалі нядобразычліўцаў п. Юр’евіча: яны здаваліся нам тады членамі чужой сям’і. А былі ж сярод іх такія высакародныя, такія дарагія для сэрцаў бяднейшых братоў. Бяда са страсцямі і з паблажлівасцю.
    П. Юр’евіч з-за незаконнасці формы выбараў (як нам паведамляе афіцыйная аб’ява) уладамі на пасадзе не зацверджаны, а на 16-е бягучага сакавіка прызначаны новыя сеймікі для абрання губернскага маршалка.
    Згода ў абранні маршалкаў па некаторых паветах, прычым згода разумная, шчырая, якую нельга падцягнуць пад тыя sic dixit magister6, парадавала нас. Бачылі мы гэта менавіта ў Дрысенскім7, Суражскім паветах. Асабліва ў апошнім было нам прыемна бачыць п. Ю[зафа] Б[агдановіча]8, абранага на другое трохгоддзе без адзінага голасу супроць. Узрушаная душа і высакародна ўсхваляванае сэрца замкнулі яму вусны і на некалькі хвілін ператварылі ўсю постаць у нейкі чароўны, поўны новых мар, трывогі і надзеі вобраз. У тую хвіліну ўрачыстага маўчання адлюстравалася на ім усё, што толькі набыла душа з пастаяннага чытання і мыслення (бо мае ён вялікую хатнюю бібліятэку), з карыснага падарожжа за граніцу, a больш з прыстойнага жыцця і захаплення хатнімі дабрачыннасцямі. Пры далейшым развіцці таго, што ў ім ёсць, і энергіі прадбачым у ім славутую для нас асобу9.
    Пералічэнне выбраных асоб, аб чым нам вядома з афіцыйных аб’яў, было б тут лішнім, дададзім толькі, што энергічным і сумленна шчырым выказваннем перакананняў вызначыліся Молі і шмат бяднейшай малодшай шляхты, якая адчувае і разумее абавязкі грамадзяніна, не кіруецца ніякімі ўмоўнасцямі і, шануючы ўзрост і заслугі, сціпла пераносіць сарказм ветэранаў, што сходзяць з арэны і не раз, хоць і асцярожна, адзываліся, паказваючы з насмешкай на жывую моладзь: «Гэта прыхільнікі прагрэсу! гэта паэты!» Моцным пачуццём праўды і энергічным яе выказваннем зрабіў таксама на нас уражанне ветэран, які сімпатызуе самым жывым, апора шматлікай сям’і і бацька шчаслівых сваіх сялян п. Ануфрый10 Вышынскі, які ўзорна развівае свае дабрадзейнасці ў хатнім зацішшы".
    Дзякуючы мясцовым уладам, не забаронена нам, як калісьці, раіцца і дамаўляцца на нашай роднай мове, якой і п. пракурор выдатна валодае12.
    Публічныя балі, бо складчынных абедаў было толькі некалькі. канцэрты, музычныя вечары і тэатр былі нам мілай прахалодай у сеймікавай гарачцы. Можа, мы і неабачліва ім аддаваліся, забыўшыся, што ў гумнах на зыходзе сена і салома ў такім цяжкім для пракорму жывёлы годзе, — што ж рабіць: статак, які корміць нашых сялян, зазнае, што такое сухі пост, але нашы вочы, насычаныя танцамі Царэвы з 7-, 6-рублёвых лож, і нашы вушы, якія падраслі ад раскошнай, як казалі мецэнаты, мелодыі скрыпак п. Валентэці, і клавішаў Тэрановы, таксама нечага варты. Хоць бы, нарэшце, не хапіла нам і насення на яравыя палі, супакоімся байкай аб
    страказе і мурашцы. А мужычок і сам сабе дасць рады — яму досыць сёння хлеба з летуценняў аб свабодзе. Як бы там ні было, а з радасцю ўспамінаем, што прыгожая наша палавіна не пакланялася ў.час сеймікаў раскошы. У сціплым і густоўным убранні, калі-нікалі бывала і даволі ажыўленай, шкада толькі, што гэта прыгожае, шчырае наша жыццё праяўлялася выключна толькі ў паўтарэнні” непрыгожай і не нашай полькі. Мазуркі былі санлівыя, а жвавыя кракавякі, здавалася, ужо зусім былі выцеснены з вясёлых сэрцаў. Божа ж мой, божа! Чым будзем ажыўляцца праз некалькі дзесяткаў гадоў! Маці, цёткі-апякункі, удовы, што былі ўстрывожаны яшчэ да свята і не танцавалі сярод маладзейшых, надрамаліся ўволю, абуджаючыся толькі пры ўспаміне аб паланезах, якія і ім дазволілі б бліснуць то ўсмешкай, то строгай таліяй, то, урэшце, позіркам, які не раз мог на цэлы вечар заваяваць свецкага далікатнага мужчыну. О мода! мода! О tempora, о mores!14 А паланезы сапраўды няма чым замяніць, і іх ніхто не забараняе, а прайсціся пад сур’ёзную сармацкую15 мелодыю так прыемна было нашым прабабкам.