• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пачынальнікі З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.

    Пачынальнікі

    З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2003
    144.85 МБ
    Caly ci^g zycia jego — droga ku zbawieniu.
    Imi? jego w Ojczyznie jest wiecznie zwiqzanem Z Adamem Mickiewiczem i Tomaszem Zanem. Kto wiesz, czem oni byli — schyl skroii przed tym glazem, РотуД, westchnij, i modi si? — za wszystkich trzech razem.
    A. Э. Адынец Дзецям Адама2
    Co sere, co dusz szlachetnych i wznioslych w Ojczyznie, Tylu zyczliwych macie po Ojcu w spusciznie.
    W kazdym zyje duch jego — i On sam, jak wierz?, Z gronu Blogoslawionych widzi was i strzeze On, co тузід stal zawsze w wiecznosci progu, Sercem kochal w Chrystusie, dusz^ton^l w bogu, I po wieku zerwania, duchem swym i slowem Duch ludu swego z bogiem spoil w?zlem nowym, I braciom swym, milej^cym pod krzyzem cierpienia W krzyzu wlasnie dal poezud godlo odrodzenia Jak b^dz wi?c ziemskie w sercu bol^ was t?sknoty, Po takim Niesmiertelnym myscie nie sieroty. Lecz pomnijeie! ze nawet w swietle niebios swieci Duszy ojea najmilej — blask cnot jego dzieci.
    A. Э. Адынец 185
    Верш, упісаны ў альбом Віктаркі Зана4 ў дзень яго нараджэння ў 1858 годзе
    Ojciec twoj byl mi Ojcem z ducha, z serca bratem, A wiesz, ze mi? zwal wzajem «Ojcem z bierzmowania». Jestem ci wi?c brat, stryjek, dziadunio; — a zatem Z praw mojego starszenstwa, z serca, z przywi^zania, Blogoslawi?c, Wiktorku, w dzien twoich urodzin.
    Chcesz bye pociech^ Matki — stan si? Ojca godzien. A duch ci? jego b?dzie wspieral srod zawodu, Co snac bog przezen wskazal duchowi narodu.
    A. Э. Адынец Cmap. 13—14
    1	Цяпер г. Друскінінкай (Літва).
    2	Адама Міцкевіча.
    3	Край ліста абрэзаны.
    4	Зан Віктарын Серафін Тамаш (нар. у 1848 г.) — старэйшы сын Тамаша Зана.
    № 3
    Далібог-то, Арцім, Што прыплыў ты к сваім! Ізямля тут твая, I народ, як сям’я: Ён з табою з вякоў Адно цело і кроў;
    Хоць німа каліты', Да гамоніць, як ты; Роўно з песні твае Думу-думку снуе, I ня то абы з рук, — Чалавек ня пінчук!
    Што марочыш нас тут ? Лезь, браточку, на кут Да настрой нам Дуду!
    Я па вёсцы пайду: «Бог паслаў да нас дар! Дудар к нам Надзвінскі Заблудзіў аж сюда. Пад рукою дуда I звініць, і гудзе, Як па масля ідзе.
    Будзе пець мужыком: Аб Язуску святом, Аб матульцы святой, Аб зямліцы радной,
    Аб сардэчных палёх, Аб мужыцкіх панох, Аб судзьях, што як змей, Аб слабодзя людзей, Аб дабры, што бог дасць, Як атрыня напасць!»
    Роўно мухі на мёд Зачне біцца народ Да нясці, што бог даў: Той махоркі рукаў, Той закускі крыху, Той барэлко2 ў мяху. Bom закураць, зап ’юць, Разагрэецца грудзь, Як на весну папар.
    Ну, здароў будзь, Дудар! Цяпер песні нам сей, To і ўзыдуць жывей, To / пусцяць пышы, — Будзя хлеб для душы.
    Ну, дак што ж, Дударок ? Гэты з намі дзянёк Адпачынь да паграй, Тужыць сэрцу ня дай!..
    Ой, бяда да бяда! Прыблудзіў ты сюда, Як агню ўхапіў, Так сказаць, як ня быў!.. Ідзі з богам здароў!
    Ня гудзі літвіноў, А скажы там сваім, Што ты міл нам, Арцім.
    В. Каратынскі
    23 кастр[ычніка] 1858 [г.] Вільня
    Стар. 19
    1	Скураная сумачка, якую насілі на поясе сяляне ўсходняй Беларусі.
    1	Барылка, маленькая бочачка.
    № 4
    Ледзьве некалькі гадзін мая настаўніцкая праца дазволіла мне правесці з табой, любы п. Арцёме, аднак памяць аб мілай вячэрняй гутарцы, калі мы разбіралі для сябе, што лепш, спра-
    ва ці слова (памятаеш, на чыім баку я быў), доўга, а можа і тое, што чалавек называе вечна, застанецца ў маёй душы.
    Дык вось, браце, калі з часам, гледзячы на некаторыя сапраўды бліскучыя імёны, якія свецяцца ў тваім дзённіку, заўважыш і маё беднае прозвішча, падумай сам сабе, прашу: Ах, гэта той, які не любіць саду без кветак — забавы без музыкі — дня без сонца — літаратуры без мэты — і слова без справы.
    Цісну тваю далонь — можа яшчэ ўбачымся.
    Саковіч' Вільня, 23 кастрычніка
    Стар. 15
    1	Відаць, Рамуальд Саковіч, настаўнік лацінскай мовы Віленскай гімназіі. Цікавіўся беларускай літаратурай, падпісаўся на «Пана Тадэвуша» ў перакладзе В. Дуніна-Марцінкевіча. У I860 г. У. Сыракомля прысвяціў яму сваю паэму «Уражанні пілігрыма». У вершы А. Вярыгі-Дарэўскага «Літвінам, запісаўшымся ў мой альбом, на пажагнанне» ўспамінаецца «Рамуальд», які займаўся перакладамі.
    № 5
    На памяць мілага сардэчнага знаёмства ў Вільні 1858 года ў кастрычніку месяцы ўпісваю сваё імя.
    Аніцэт Рэніер, экс-выг[наннік] с[ібірскі]1
    [He пазней 23 кастрычніка 1858 г.]2
    Стар. 16
    1	Рэніер Аніцэт (каля 1800—1877) — доктар, сябар беларускага рзвалюцыянера і паэта Ф. Савіча. У 40-я гады арганізаваў у Вільні тайную бібліятэку, быў сасланы ў Сібір за сувязь з эміграцыяй і рэвалюцыйную прапаганду. Вярнуўся па амністыі 50-х гадоў.
    2	Запіс знаходзіцца ў пачатку старонкі, перад запісам Ю. Рэніера ад 23 кастрычніка 1858 г. (гл. № 6).
    № 6
    На памяць аб падарожжы з Магілёва' ў Вільню і з шчырай падзякай за яго ўпісваю сваё імя.
    Вільня, кастрычніка 23 дня 1858 г.
    Юлій Рэніер2
    Стар. 16
    1	Магчыма, адпраўляючыся з Віцебска ў Вільню, Вярыга заязджаўу Магілёў.
    2	Брат Аніцэта і Мамерта Рэніераў.
    № 7a
    У доказ прыязных пачуццяў, шчырай пашаны, мілага знаёмства ў Вільні на дарагую памяць запісваюся 1858 г. д[ня] 24 кастрычніка.
    Мамерт Рэніер Стар. 16
    № 76
    Арцёмка дарагенкі, Я цебе не забуду, Дударэньку родненкі, Дружочкам тваім буду.
    На ад’езным заспеваць Для цебе хацеў бы я, Да не цямлю, як зачаць, Бо баліць душа мая.
    Ты нас у Вільне пазнаў I пакінуць прыбраўся, Ты ўсіх за сэрцэ ўняў1, Бо ўсім спадабаўся.
    To і жэгнаем co слезой На шчасліву дарогу, Будзь ты в апецэ святой Заўсёды мілы богу.
    Штоб ты нігды не хварэў, Быў заўшэ божы пястун, Штоб твой ворог акалеў, Кап яго трэснуў пярун.
    Штоб ты нігды не тужыў I здаровы сто лет быў, I штоб нас заўшэ любіў Ініколіне забыў.
    Вільня, 1858 [г.], д[ня] 28 кас[трычніка]
    Мамертка, літоўскі цікун I славянскі балбатун, Быў калісь не цяцярук, Цепер зрабіўся баўтрук.
    Хоць прозвішча Рэніер, Да не немец да не звер, Але польская душа, А што болей, а том ша.
    Стар. 72а— 726. Аўтограф на асобным лістку, падклееным у альбом
    1	Таку арыгінале (uniau).
    № 8
    Дзякуй табе, любы наш госць, што адкрыў нам сваю душу, што пазнаёміў нас з жыццём і разумовым рухам братняй нам, роднай сваёй зямлі. Яшчэ сардэчней дзякуем за твае высакародныя намеры і імкненні, якія маюць на ўвазе выключна дабро нашага народа. Мне, што 25 гадоў назад пакінуў роднае гняздо1, народ гэты бедны, прыгнечаны ўяўляўся ў такім жаласным становішчы, што балюча нават было ўспомніць аб гэтым. Дык як жа нам не бласлаўляць тых, хто з самаахвярнасцю і з такой высакароднай любоўю спрабуе падняць яго да чалавечай годнасці. Дзеці пакутуюць за грахі бацькоў. Бацькі нашы не з-за адсутнасці дабрадзейнасці і сэрца, але ад родавых звычак і забабонаў веку цяжка грашылі ў адносінах да народа. Дык будзем жа пакутаваць за іх грахі і, апярэдзіўшы кару, якая слушна можа на нас упасці, паспрабуем падрыхтаваць гэты народ да прыстойнага прыняцця новага становішча сумленных і шчырых сыноў агульнай нашай маці-радзімы, паспрабуем праясніць іх погляд, асвятліць іх розум, няхай на роднай мове прывітаюць вялікі дзень адраджэння, даўно аплочаны крывавай векавой працай. Дык якое ж шырокае поле для цябе, што так добра валодаеш пяром на гэтай роднай мове. Дзейнічай, працуй, аб’ядноўвай вузлом любві, вучы славіць бога, любіць суайчыннікаў і маці-радзіму.
    Вільня, кастрычніка 24 д[ня] 1858 г.
    Ян са Слівіна2
    Стар. 12
    1	Аўтар запісу А. Кіркор паходзіў з Магілёўшчыны, якую пакінуў у гімназічным узросце.
    2	Псеўданім А. Кіркора.
    № 9
    Урывак з падслуханай размовы
    — Хто ты?
    — Дудар.
    — Чаго шукаеш?
    — Тону для вясёлай песні.
    — Ці ж у вас над Дзвіной сэрцы астылі, прыгожыя дзяўчаты перасталі кахаць, а можа, вашу каханую гвалтам вядуць да царквы, каб абвянчаць яе са злым суседам?
    Ой, над Дзвіной, над роднай, не астылі нашы сэрцы, бо іх штодзень амалоджвае боль; прыгожыя дзяўчаты, як даўней, кахаюць шчыра, толькі ж не будзе дзе прытуліцца летуценнай галаве маладзіцы, дык і заводзіць яна жаласна; нашу каханую бароняць ад гвалту дзявочыя думкі, залатыя мары, песенькі, якія яе маці спявала над калыскай, туга па братах з-над Віліі, Нёмана і Віслы; але горшая бяда, што, спяваючы ўвесь час жаласныя песні, я згубіў радасную ноту, і дуда, напоеная маімі слязьмі, заўсёды будзе паўтараць жаласліва. А што ж я пачну, дудар беднякоў, калі прыйдзе святы дзень уваскрэсення і на «алілуя» трэба будзе падаць голас?
    — Я табе параю, пасля будзем спяваць весела, але цяпер... от сядайма і заплачам разам цішком.
    Дзівак з-над Віліі' 18-^58 года
    X
    Вільня
    Стар. 21
    1	Хутчэй за ўсё гэта Вацлаў, якога Вярыга-Дарэўскі згадвае ў сваім вершы «Літвінам, запісаўшымся ў мой альбом, на пажагнанне», г. зн. Вацлаў Пржыбыльскі (1828—1872), педагог і журналіст, супрацоўнік рэдакцыі «Kurjera Wilenskiego», потым відны ўдзельнік паўстання 1863 г.
    № 10
    Zacny gosciu, na nadrozne Przyjmij uscisk nasz, Litwy mifosc i pobozne Jej zegnanie masz.
    Bys pocz^ty sercem czystym ZiScil swi^ty cud, 1 tam w kraju twym ojczystym Zbracil z szlacht^ lud.
    Niech twe piesni i przestrogi Boski wzmaga duch, Abys pr^dko ujrzal blogi Ku ludzkosci ruch.
    I gdy wsrod was juz wytry^nie Zdroj wzajemnych task, Niech nad czolem twem zawisnie, Wdzi?czny zaslug blask.
    Мікалай Маліноўскі'
    25 кастрычніка 1858 [r.] y Вільні Cmap. 24
    1	Маліноўскі Мікалай (1799—1865) — гісторык і літаратар, адзін з самых актыўных членаў Віленскай археалагічнай камісіі. У маладосці належаў да філамацкіх арганізацый.
    № 11
    Прыемна было мне пазнаць суайчынніка, які, любячы людзей, свой час і свае здольнасці прысвячае чалавецтву. Твае працы, высакародны зямляча, прынясуць задуманую карысць, а ўсеагульная пашана суайчыннікаў будзе тваёй узнагародай. Шчаслівым будзь, калі гэтыя некалькі слоў, ад сэрца вылітыя сёння на гэту паперу, будзем лічыць доказам высокай пашаны, з якой назаўсёды застаюся.
    Вільня, дня 25 кастрычніка 1858 года
    Матушэвіч'
    Стар. 25
    1	Відаць, Матушэвіч Вінцэнт (1801—1862), актыўны ўдзельнік паўстання 1831 г. на Віленшчыне і польскіх эмігранцкіх арганізацый. Перапісваўся з А. Міцкевічам, які прысвяціў яму верш. У1858 г. атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму. Можна меркаваць, што Вінцэнт Матушэвіч і Вінцэсь з Панар, якога Вярыга-Дарэўскі згадвае ў сваім вершы «Літвінам, запісаўшымся ў мой альбом, на пажагнанне», адна і тая ж асоба.