• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пачынальнікі З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.

    Пачынальнікі

    З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2003
    144.85 МБ
    шчодры, які мацней падагравае. Буду трубіць на ўвесь голас, бо сардэчна радуюся вынікам тваёй працы і аддаю яе пад апеку бога.
    Твой Арцём Вярыга Л. 25
    № 8
    д[ня] 23-га снежня 1859 г. Віцебск
    Шаноўны пане рэдактар!
    He забывайце ў сваім амалоджаным «Kurjerze» і аб сваіх братахбеларусах, бо і мы сяк-так жывём. Вось пасля музычна-вакальнага канцэрта, дадзенага аматарамі ў карысць бедных, аб якім ужо напэўна ведаеце з... № «Ruchu Muzycznego»1, наша таварыства рыхтуецца да спектакля з гэтай жа мэтай, і ў антрактах зноў мы павінны пачуць прыемнае спяванне шаноўных нашых аматарак. Сярод іншых тэатральных п’ес выбралі для пастаноўкі «Дажынкі»2. Адбудзецца гэта, здаецца, каля Новага года. Вучні нашай гімназіі ў мінаючым годзе таксама сыгралі некалькі спектакляў на карысць бедных аднагодкаў.
    3 фактаў дабрачыннасці не можам не ўспомніць аднаго, які ўчыніў у гэтым годзе б[ылы] наш губернскі маршалак Юр’евіч. Пакідаючы Віцебск на журбу многіх сапраўдных беднякоў і засмучэнне сяброў, ахвяраваў ён на залу для прытулка 900 руб. ср[эбрам] і на 30 асоб сталовага серабра.
    Даносім вам яшчэ, што думка аб выданні кнігі з прац адных беларусаў, для падтрымання адной беднай сям’і, пад назвай «Па каласку з-над Заходняй Дзвіны на карысць дзяцей Яна Матусевіча, сталяра ў Віцебску», запала ў сэрцы ўсім нашым: адны адразу ж паспяшаліся з каласкамі сваіх прац, іншыя ахвотна ўзяліся за распрадажу падпіскі3. Гэту думку наш паважаны і любы выдавец «Rubonu» Казімір Буйніцкі ахвотна падтрымаў парадамі і слушнымі заўвагамі, прысланымі на імя збіральніка і выдаўца гэтай кніжачкі. Старанная і шчырая праца беднага мешчаніна, каб пракарміць ся.м’ю сярод змаганняў і няспынных цяжкасцей, якая рабілася з вялікай пакорай [...] усё гэта захапіла, відаць, добрыя сэрцы віцяблян, не абыякавыя да дабрачыннасці, выхаванай ва ўлонні галечы, у беднай хатцы мешчаніна [...]
    Яшчэ колькі слоў пра нашы ўцехі і забавы.
    Аплацілі і мы мапку п. Германа Мангаўпта і нават шчодра. Няхай бы не часта гасцілі ў нас прапраўнукі Пінеці, хоць жарты іх ілюзорныя; бо ў нас ляжаць на сэрцы патрэбы селяніна, мы абуджаемся да палепшанняў у гаспадарцы. Нарэш-
    це, нам трэба і на тэатр, які два месяцы пад дырэкцыяй п. Лютомскага4 абслугоўвае Віцебск і абавязвае выбарам п’ес, бо грае найчасцей Ю. Кажанёўскага і Багуслаўскага5, і самой ігрой. Бачылі мы кенетазаграфію6 і акрабатаў. Ужо тры гады маем сталы дваранскі клуб, выпісваем для яго між іншых газет «Codzienn^»7, варшаўскі «Tygodnik Ilustrowany» і «Rocznik Gospodarstwa»8. He аднымі толькі картамі бавімся ў ім: бо калі-нікалі і чытаем, праклінаючы на ўвесь голас зялёныя столікі, хоць да іх, шчыра кажучы, мы прывязаны яшчэ ўсёй душой. Танцуем часам у клубе на вечарах, якія называем музычнымі, а нядаўна слухалі ў ім спевакоў-тырольцаў, вядомых у Ізлера9 ў Пецярбургу, якія цягнуліся кудысьці праз Віцебск; пасля іх брынкнуў нам няўдала на фартэпіяна і хрыпла заспяваў сабе на кавалак хлеба нейкі артысціна з Кароны10.
    Што да чытання: хоць збіранне кніг у многіх дамах і доміках зрабілася звычаем, паводле сродкаў, дадзеных лёсам, і ўзаемнае пазычанне лічыцца ў многіх грамадзянскім абавязкам, навейшыя рэчы можам браць з чытальні, якая ўтрымліваецца тут пры кнігарні пана Мендэльсона з Вільні, і з другой — прыяцельскай, якая робіць паслугі за 40 кап. ср[эбрам] у месяц і 4 р[уб.] с[рэбрам] у год без усякага залогу і якую ўтрымлівае адзін з нашых. Для такіх жа мэт аддае сваю бібліятэку ў адным з павятовых гарадоў нашай губерні, Рэжыцы, п. Юзаф Багенскі, мясцовы лекар, і такім чынам ужо, здаецца, больш дзесяці год робіць паслугу паважаючым яго жыхарам Рэжыцы. Павінны былі б мы нешта сказаць і аб літаратуры ў нас, але гэта адкладваем на потым, таму што, апрача прыкладаў, прыгаданых раней у «Slowie»11 і ў справаздачы, змешчанай у № 283 «Gazety Codziennej» аб кніжачцы, якая ў нас выйшла12, аб апошніх работах мы яшчэ не сабралі дастатковых звестак, хоць некалькі [аўтараў], якія спрабуюць свае сілы ў зацішшы, увесь час маем на воку.
    Атрымліваем прыемную звестку з нашага Магілёва аб адкрыцці тамашнім шаноўным жыхаром панам П. Захарэвічам другой немалога маштабу кнігарні разам з чытальняй, бо дагэтуль была ў Магілёве адна — пана Сыркіна. Падрабязнасці абвесціць, напэўна, сам Магілёў, удзячны суайчынніку за самаахвярнасць. Мы, віцябляне, сардэчна жадаем, каб гэты малады парастак разрастаўся, прыносячы жыватворны плён грамадству і ўцеху заснавальніку, які, адважваемся сцвярджаць, прысвячае сябе гэтай справе не дзеля адных толькі матэрыяльных разлікаў, такіх няпэўных у нас.
    3	3 снежня ўжо тэлеграфуем з Віцебска ва ўсе бакі цывілізаванага свету, звязанага з намі гэтай чарадзейнаю ніццю13. 3 вясны чакаем адкрыцця работ па будаўніцтву чыгункі і маста на Дзвіне.
    3	радасцю марым аб тым, што неўзабаве будзем слухаць ігру славутага нашага гітарыста п. Марка Сакалоўскага, які, сыты лаўрамі Кароны, Літвы, Украіны, Вены і Масквы, успомніў аб сваіх братах з-над Дняпра і Дзвіны. Цяпер знаходзіцца ён у Магілёве з п. Аляксандрам Хадэцкім, славутым маладым фартэпіяністам, у суправаджэнні якога на працягу ўжо некалькіх месяцаў зачараваў значную частку свайго краю і павінен паланіць сэрцы віцяблян, здаецца, каля Новага года. Няхай бы салодкая мелодыя гітары, спалучаная з такім жа фартэпіяна, была вяшчункай лепшых для нас дзён! Пасля прачытання № 90 магілёўскай губернскай газеты|4чакаем нашых артыстаў з заміраннем сэрца, нейкай зайздрасцю і нават з трывогай, ці прывітаюць нашы мастацтва і яго пестуноў так, як у Магілёве (аб чым нам пішуць), у дамах, якія высакародна і горача любяць гэту красу: Г. Плавінскага, Л. Скрабецкага15, М. Мандэльстама, М. Папова16, Ф. Лашча17, А. Трубачэева18 і многіх іншых.
    Пішуць нам з таго ж Магілёва, што пазаўчора, г. зн. 20 дня бягучага снежня [...] адкрыты вароты адноўленага архіепіскапскага кафедральнага сабора[...] Магілёўцы, напэўна, самі напішуць падрабязнасці пра архікафедру, нам толькі пішуць, што ў час падзячнага набажэнства, вельмі ўрачыстага, дзякуючы музыцы, спяванню п. Ліпінскай” і адпаведнаму казанню кс. пралата Кялкевіча20, касцёл быў перапоўнены набожнымі; што быццам бы падвойны абраз у вялікім алтары «Уваскрэсенне Пятра», работы вядомага Майраноўскага21, з’яўляецца адным з шадэўраў нашага мастацтва, хоць нібыта месца, у якім мусіў быць павешаны, утойвае шмат прыгажосці ад вока гледача; што збавіцель-дзіця на руках найс[вятой] панны на малым абразе, які змешчаны пад згаданым вялікім, так выразна кідаецца пры ўваходзе ў вочы, што аж весела грэшнаму робіцца, ажно як быццам з лёгкасцю чуваць з найсвятых вуснаў і з ззяючых божых вачанят: «Супакойцеся і глядзіце».
    Б. Д..а22 Лл. 16—18 адв.
    ' Нумар не пазначаны. Размова ідзе пра карзспандэнцыю А. Вярыгі-Дарзўскага ў № 41 часопіса (гл. вышэй, стар. 215—219).
    2	«Okr^zne» — камедыя А. Бараноўскага.
    3	Звестак аб выхадзе ў свет гзтага выдання няма.
    4	Пра еіцебскага акцёра і антрэпрэнера Іосіфа Лютомскага гл. ПДГА БССР у Мінску, ф. 1430, eon. 1, спр. 28988.
    5	Кажанёўскі Юзаф (1797—1863) і Багуслаўскі Войцех (1757—1829) — польскія драматургі.
    6	Тагачасны атракцыён.
    7	«Gazeta Codzienna» выходзіла ў Варшаве пад рздакцыяй Ю. I. Крашэўскага; з 1861 г. — «Gazeta Polska».
    8	«Roczniki Gospodarstwa Krajowego» — эканамічны часопіс, выдаваўся ў Варшаее ў 1842-1864 гг.
    9	Уладальнік кандытарскай у Пецярбургу.
    ю	3 Полыйчы.
    "	У № 7 «Slowa» за 24 студзеня 1859 г. надрукавана безыменная карэспандэнцыя з Віцебска, хутчэй заўсё А. Вярыгі-Дарэўскага.
    12	У № 283 «Gazety Codziennej» за 13 (25) кастрычніка 1859 г. апублікавана рэцэнзія на «Гутарку аб сваяку» Вярыгі-Дарэўскага.
    13	Размова ідзе аб адкрыцці ў Віцебску першага электрычнага тэлеграфа.
    14	У № 90 «Могйлевскйх губернскйх ведомостей» за 16 снежня 1859 г. паведамлялася аб прыездзе М. Сакалоўскага ў Магілёў, прыводзіліся водзывы аб 'ім маскоўскага і венскага друку.
    15	Скрабецкі Леан — кампазітар, настаўнік спеваў у Магілёве, выступаў з артыкуламі ў «Ruchu Muzycznym».
    16	Відаць, Міхаіл Мікалаевіч Папоў, магілёўскі губернскі пракурор.
    17	Відаць, Фама Антонавіч Лапіч, магілёўскі чыноўнік, інжынер-падпалкоўнік.
    18	У зале А. Г. Трубачэева выступаў М. Сакалоўскі (гл. «Могйлевскйе губернскйе ведомостй», 23 снежня 1859 г., № 92).
    19	А. Мілер называе гэта імя ў складзе артыстаў віленскага тэатра 1849 г. (гл.: A. Miller. Teatrpolski і muzyka na Litwie. IVilno, 1936, cinap. 205).
    20	У 1861 г. прэлат Пётр Кялкевіч быў адным з кіраўнікоў патрыятычных маніфестацый у Магілёве (гл. зб. Рэвалюцыйны пад’ём у Літве і Беларусі 1861—1862 гг. (Восстанйе 1863 г. Матерйалы й документы) М., 1964, стар. 601).
    21	Маецца на ўеазе Маераноўскі Уладзіслаў Канстанцін (1817 — пасля 1874) — мастак, аўтар палотнаў на гістарычныя тэмы, партрэтаў У. Сыракомлі, А. Кіркора.
    22	Скарочаны псеўданім А. Вярыгі-Дарэўскага: Беларуская дуда. Пісьмо надрукавана (з асобнымі скажэннямі і скарачэннямі) у якасці карэспандэнцыі з Віцебска ў № 8 «Kurjera Wilenskiegos> за 26 студзеня 1860 г.
    № 9
    Сакавіка 15-га 1860 г. Віцебск
    Дарагі наш брат Адам!
    Хай будзе хвала богу, а вам пашана і ўдзячнасць суайчыннікаў за «Kurjer»! Цудоўны ад першай хвіліны адраджэння, ён з узростам прыгажэе і прыгажэе велізарна. Ужо наша грамадства пачынае разбірацца ў вашай мазольнай працы, — каб толькі больш яму захаплення праўдай і любві да ведаў!
    Абарані мяне, незаслужана тут асуджанага як хлуса за змены, зробленыя тваёй рэдакцыяй у карэспандэнцыі з Віцебска'. Я ўжо пісаў табе аб тым, што ў той маёй пэцканіне Матусевіч жыве, a паломніца ідзе не з Іерусаліма, а ў Іерусалім. Між тым п. Тыціюс2 у Вільні мае пісьмы адсюль ад майго знаёмага, што ў «Kurjera» нядобрасумленны карэспандэнт з Віцебска, калі я, мой дарагі Адаме, не схлусіў у жыцці ні разу. Хай мяне скубуць за што іншае, але не за бессаромную хлусню, да якой я не прызнаюся. Ведаю, што, выстаўляючы перад вачыма грамадства дабрачыннасць беднякоў, у многіх я трачу сімпатыю, але гэта мне найсалодшая
    ўзнагарода за кожны высакародны ўдар сэрца, а калі мяне хрысцяць хлусам, без болю слухаць гэтага не магу.
    He вельмі я вам карысны і ў матэрыяльных нават адносінах, бачу гэта, але добрыя намеры і найсумленнейшая любоў да вас і вашых прац хай дапускае мяне да стала вашых бясед.