Пачынальнікі
З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2003
Надоўга застануцца ўражанні ад артыстычнай чуллівасці гітары вядомага ўжо вам п. Ігната Доўнара і музычнага вечара п. А. Концкага. Апошні, нібы для ўзмацнення нашых, знясіленых у сеймікавых змаганнях сэрцаў, сыграў для нас пры заканчэнні выбараў. Элегія, прысвечаная памяці Адама16, выклікала на твары кожнага слухача з глыбіні сэрца ўсё, што ў ім магло быць духоўна прыгожага. Вочы былі поўныя слёз, маленькія рукі кабет да забыцця мардаваліся воплескамі. Усе твары былі прыгожыя, уся прысаромленая сеймікавасць саступіла месца абуджанай у грудзях боскасці. Няхай бы часцей магло такое з намі здарацца.
3 радасцю даведваемся, што ў нашым Магілёве чыноўнікі ніжэйшых пасад стварылі ў сваім асяроддзі групу акцёраў, якая іграе п’есы на карысць яшчэ бяднейшых чыноўнікаў, і выходзіць гэта ў іх добра, бо бог благаслаўляе вялікую працу маленькіх. П. Падабед17, як быццам, там самы актыўны. Чуў, як з насмешкай расказваў аб гэтым нейкі яснав[яльможны] пан палкоўнік, і вельмі шкадаваў, што яго цёмная яснасць не здольна зазнаць радасці тых высакародных чыноўнікаў-акцёраў. Побач з расцвітаючымі дабрачыннасцямі і д’ябал не спіць. Там жа, у Магілёве, дзякуючы эры вынаходніцтва і прамысловасці адкрыты нейкія новыя пасткі для здароўя і кішэні моладзі і старых дзяцей, якія называюцца «ландскнехт»18. He ведаем, што гэта павінна значыць, бачылі толькі юнака, якога мы зусім не пазналі пасля таго, як д’ябал ці можа кампанія вышэйшага тону пратрымала яго ў тых пастках на працягу дзвюх начэй. Пабляднеў, памаркатнеў, страціў энергію і кідаўся, шукаючы крэдыту. Плакалі па ім
старыя бацькі, хатнія і сябры. Божа добры! He карай віноўнікаў тых слёз! і дай нам апамятацца!
Можа, і далучаная тут пісаніна прыдасца на што ў справе цвярозасці сялян19. Пасылаю і яе, але перапісаць не маю часу, спяшаюся. Вызваліўшыся ад больш неабходных работ, можа, напішаш мне, як часта павінен я пісаць? і ці хапае мяне для вас? Будзь, прашу, са мною шчыры, фальшывая далікатнасць дарэмная. Падпісвацца пад карэспандэнцыяй не жадаю, нават хацеў бы сакрэту, бо так мне свабадней.
Дзякую і жадаю.
Твой Арцём
6 том «Текі» атрымаў.
Складка на пабернардзінскі касцёл, продаж партрэтаў Зана і колькі меншых ахвяраванняў сяк-так у нас ідуць.
На няшчасце, мае вершаваныя працы, апрача камедый і некаторых падарожжаў, у вялікім беспарадку. Размова аб цвярозасці сапраўды адбылася з людзьмі майго фальварка Стайкі. У Лепельскім павеце, здаецца, адносна цвярозасці штосьці прадпрымаецца. Брат мой20 з Дзісенскага павета, можа, напомніць табе аб сваёй справе, пачатай намі з Апалоніем, не адмоў яму, дарагі Адаме, і прабач даверанаму за дакучлівасць21.
Лл. 19—21 адв.
1 у першапачатковым выглядзе; ва ўсёй непасрэднасці (лац.).
2 Даты ў арыгінале прапушчаны.
3 Відаць, размова ідзе пра вучняў Віцебскай гімназіі.
4 Пасля гэтага абзаца паметка Кіркора алоўкам: Ігнат Лапацінскі, дрысенскі маршалак, падаў, а Юр’евіч не вынес на галасаванне.
5 Юр ’евіч меў таксама маёнткі на Падоліі (Украіна).
6 так сказаў настаўнік (лац.).
7 Паметка Кіркора: Храпавіцкі, без аніякіх ускладненняў.
8 Расшыфроўка Кіркора.
9 Паметка Кіркора: Без энергіі.
'° Напісана замест закрэсленага: капітан.
11 Паметка Кіркора: Шулер і п’яніца.
12 Паметка Кіркора: Фогель.
13 Уарыгінале: w tranblowaniu і падкрзслена.
14 О часы, о норавы (лац.).
15 Тут — польскую.
16 Адама Міцкевіча.
17 Магчыма, Ф. Падабед, які ў 50— пачатку 60-х гадоў выступаў у друку з артыкуламі тэатразнаўчага і этнаграфічнага характару.
18 Азартная гульня ў карты.
19 У той час у Літве і на Беларусі сярод сялян разгарнуўся рух цвярозасці. Дадатку пры пісьме няма. Размова ідзе, відаць, пра нейкі невядомы meop А. ВярыгіДарэўскага.
20 Відаць, старэйшы брат Арцёма Іван.
21 Апошні абзац напісаны на полі пятай старонкі. Першы сказ у арыгінале: Na nieszcz?scie prace moje wierszowane procz komedyj i podrozy niektorych najnieporz^dniej ponizanych, Мабыць, трэба:ponizane.
№ 4
Стайкі, д[ня] 19жніўня 1859 г.
Высылаю табе, дарагі мой Адаме, 42 р[уб.] с[рэбрам], дадаўшы да іх 6 р[уб.] с[рэбрам], якія ты меў залічыць пры разліку з Сыракомлем, будзе за 8 білетаў на «Тек?«, поўная падпіска.
Загадай праверыць, ці ўсім разаслана, бо на імя адной з маіх падпісчыц, п. Пясецкай, прыслана толькі ў канверце абвестка пра выхад твайго альманаха1.
Што з друкарняй? Якія намеры маеш на будучае? Нястомная ты наша пчолка! Што мне рабіць з маімі глупствамі, якіх такое мноства, за якія хацеў бы абавязкова нешта і на хлеб надзённы вымазаліць. Бяда з цэнзурай, асабліва нам, якія зрабіліся, бог ведае, якімі монстрамі... Багата маю беларускіх рэчаў, без цябе нічога з імі не хачу распачынаць, а не высылаю, бо не ведаю, што там робіш.
Будзь са мной шчыры, мой Адаме, не зважай на маё самалюбства! Калі табе не патрэбны пакінутыя грымзолі: «Паўрот Міхалка», «Скрамней у бяседзе — не страцьце Быхава» і драмка «Гордасць», вышлі іх мне, бо не маю чарнавікоў і няхай бы хатнія глупствы хатнія молі і грызлі. Паэмку «Ахульго» мелася п. Сыракомлева, забраўшы ў мужа, аддаць п. Мамерту Рэніеру2. He ведаю, ці сталася так, а калі б яе атрымаць назад, шчыра падзякаваў бы. Вазьмі, калі можна, яе да сябе.
Бадзянне па Інфлянтах, хоць паслужыла да напісання «Гутаркі з пляндроўкі па зямлі Латышскай», і гэта каля 20 маіх аркушаў3, аднак так мяне пасварыла са звычайным ціхім хатнім жыццём, што пакуль усё зноў наладжу, адчуваю сябе вельмі змучаным. 3 дому не высоўваю носа — на Віцебск здаўна не гляджу, як на поле бою, дзе мы на апошніх сейміках разбіты дашчэнту, і з гэтым пройгрышам і я затрыманы на паўдарозе да народных школак і тэатра, да кнігарні і публічных чытальняў. Яшчэ на большую бяду і шкоду, пакуль я адсутнічаў, згубіліся газеты за два тыдні. Таму нічога дакладна не ведаю, а толькі чую, што ты павінен прыняць выданне вашага «Kuijera»4. Цікаўлюся моцна ўсім гэтым.
Дарагі мой! Мне патрэбна электрычнае ўзрушэнне. Дай мне яго. Напішы некалькі слоў.
3 пашанай і братэрствам.
Твой Арцём
Што ж з Сулістроўскім наконт акцыі? Інфлянтцы нашы народ добры, хоць з энтузіязмам для агульнага дабра, здаецца, там нялёгка, нягледзячы на тое, што людзей хапае.
Юзаф Багенскі, рэжыцкі лекар, які 12 гадоў утрымлівае
нашу прыяцельскую чытальню, можа, табе некалі на што спатрэбіцца. Энергічны і справядлівы чалавек, які пастаянна там жыве3. Падобны да яго доктар Серафіновіч. He ведаю яго, але чую аб ім многа добрага. Калі ты з імі не маеш сувязей, цешуся тым, што тут пра іх успомніў.
Лл. 22—23
1 У1859 г. «Тека Wilenska» А. Кіркора была забаронена. Замест «Текі» выйшаў альманах «Pismo Zbiorowe Wilenskie».
2 Рэніер Мамерт — доктар, сябар беларускага рэвалюцыянера і паэта Ф. Савіча. У 40-я гады разам з братам Аніцэтам абвінавачваўся ў сувязях з эміграцыяй і рэвалюцыйнай прапагандзе. Пісаў па-беларуску.
3 Твор не захаваўся.
4 3 1860 г. Кіркор стаў выдаўцом і рэдактарам галоўнага друкаванага органа Літвы і Беларусі — газеты «Kurjer Wilenski».
5 11 ліпеня 1859 г., відаць, у часе паездкі А. Вярыгі-Дарэўскага па Інфлянтах, Багенскі зрабіў запіс у яго альбоме.
№ 5
д[ня] 7 верасня 1859 г. Стайкі
Дай вам бог шчасця, гордасць наша і надзея!
Заробак ад вас' быў бы мілейшым грошам, дык разваж, што выходзіць: я бяру на сябе абедзве нашы губерні2, буду дзейнічаць праз агентаў у сталіцах паветаў, такіх ужо маю і яшчэ мець буду, калі прызначу мясцовым прадаўцам 10%, а сам ад вас, як упамінаеш, атрымаю нешта сталае ці па меры распрадажы, ці як інакш. Віцебск, адкуль за 10 вёрст жыву і дзе сваю бібліятэку зрабіў чытальняй для беднякоў, быў бы складам. Адтуль рассылаў бы ў павятовыя гарады і ў правінцыю. Пры няўдачы прызначу па 10 экзем[пляраў] кожнага выдання на павет. Прымі гэта за факт, хоць пры 10% спадзяюся дабіцца большага, як гэта ты бачыў пры падпісцы на творы Адама3. Захапляе мяне ваша мэта, абдумай толькі нешта сталае для мяне, бо добра сабацэ і муха. Толькі ж, прызнаўшы маю думку грунтоўнай, не чапай ані Багенскага, ані Серафіновіча, словам, трымайся на нашай Русі аднаго мяне, як сляпы плота. Адпішы хутчэй і рашуча, бо для гэтай работы я адклаў бы паездку за граніцу, што даўно снуецца ў маёй мазгаўні.
Што друкуеце, аб чым загадзя трубіць па пушчах і ўрадлівых нівах? Газеты яшчэ не прыходзяць, аж злосць.
На іншыя твае горкія паведамленні, у хрысціянскай пакорнасці надзейны, па-свойму адкажу: Калі бог памілуіць, то свіння няз’есць.
Твой А. Вярыга
Глупствы мае4 вышлі, мой дарагі. Патрэбны матцы пад пірагі, a не маю іх у сябе.
Лл. 28—29.
1 Размова ідзе абудзеле А. Вярыгі-Дарэўскага ў продажы выданняў А. Кіркора.
2 Віцебская і Магілёўская губерні.
3 Адама Міцкевіча.
4 Маюцца на ўвазе рукапісы твораў Вярыгі-Дарэўскага, якія знаходзіліся ў Кіркора.
№ 6
д[ня] 5 снежня 1859 г. Віцебск
Напэўна, ужо хутка выйдуць з друку вашы выданні. Чакаю прысылкі, але патроху, таму што, заўважыўшы ў адных маіх агентаў фальшывую трывогу, у другіх абыякавасць і ляноту, вымушаны шукаць іншых дарог. Маю добрага старога сваяка, выпраўлю яго з возам кніжак ад дому да дому з адпаведнай адозвай да шляхты, і, так суцяшаючы сэрца, будзем вырабляць тыя 15% для цела. Са свежымі рэчамі, якія адзначаюцца пэўнай таннасцю, маю надзею і прысланыя распрадаць, бо цяпер з іх не пачынаў, маючы на ўвазе будучыя аперацыі. Нашым яны здаюцца задарагімі, а мы загадзя абвясцілі таннасць. У больш гарачым жа руху можа пойдуць і гэтыя, на маю думку, зусім не пераацэненыя.
Як цябе, дарагі наш Адаме, утрымлівае боская воля? Мардуецеся для нас — каб мы толькі прынамсі ўмелі цаніць гэта і карыстацца вашымі працамі!
Дарагі Буржынскі1 сагрэў мяне прывітаннем ад цябе. Дзякую, сто разоў дзякую, бо мне часта холадна-холадна.
Віншую вас усіх з надыходзячымі святамі і божай апекай.
ТвойА. Вярыга Лл. 24—24 адв.
1 Відаць, Анзельм Буржынскі, член Віленскай археалагічнсш камісіі, які сфатаграфаваны разам з Вярыгам-Дарэўскім на групавым здымку I860 г. (гл. стар. 217).
№ 7
д[ня] 10 снежня 1859 г. Віцебск
Пісьмо тваё, дарагі наш Адаме, ад 2 снежня атрымаў сёння і адразу ж адказваю. Што да выданняў, то ўжо ведаеш, бо тыдзень назад я аб гэтым пісаў. Што да «Kurjera»: брава! вялікае брава! Шкада, што так позна аб ім дазнаўся, таму што нашы, пры маім заахвочванні, нямала выслалі на варшаўскія газеты, а тут толькі праз два тыдні прачытаем праспект. Паспяшайся з ім, можа, яшчэ чаго даб’ёмся. He ведаю цаны, таму і аб падпісной плаце яшчэ не магу абвяшчаць нічога станоўчага. Карэспандэнцыі буду клеіць. Ганарар па магчымасці прызнач сам. Зразумела нам, голым, больш