Пачынальнікі
З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2003
№ 12
Чым для мусульманіна з’яўляецца Мека і Медына, тым для жыхароў даўняга княства Літоўскага павінен быць стары горад Гедыміна'. Дык вось тваё падарожжа з маладым таварышам2, высакародны беларусе, у нашу Вільню, як, з аднаго боку, прыносіць табе пашану, так хай будзе прыкладам і заахвочваннем для тваіх суайчыннікаў, каб і яны таксама для падтрымання вузаў маральнага сваяцтва з намі хоць бы раз у жыцці зрабілі падобнае паломніцтва да нас. Развітваюся з вамі, шаноўныя вандроўнікі, і аддаюся вашай прыязнай памяці.
д[ня] 25 кастрычніка 1858 [г.] Вільня
Аляксандр Здановіч3 Стар. 26
1 Гедымін (памёр у 1341 г.) — вялікі князь літоўскі ў 1316—1341 гг. Лічыцца заснавальнікам Вільні, якую ў 1323 г. зрабіў сваёй сталіцай.
2 Відаць, той самы, які ўспамінаецца ў пісьме Сыракомлі (гл. № 1а).
3 Здановіч Аляксандр (1805—1868) — педагог, гісторык і літаратуразнавец, аўтар падручнікаў, выкладчык Віленскага дваранскага інстытута, бацька паплечніка К. Каліноўскага Ігната Здановіча.
№ 13
У гэтым зборы памятак прыемна мне пакінуць гэтых некалькі слоў на ўспамін аб нашым знаёмстве ў Вільні.
А. Карэва1 |8Н58!
Стар. 22
1 Карэва Аляксандр Тамаш Віктар (1803—1874) — доктар, удзельнік паўстання 1831 г., член дэмакратычных арганізацый польскай эміграцыі. 3 1856 г. у Вільні, актыўны член Віленскага медыцынскага таварыства.
25
2 У арыгінале падобна на: 18 58, але Вярыга-Дарэўскі знаходзіўся ў Вільні
VII
ў кастрычніку 1858 г.
№ 14
Ну, браточык! прагукаў ты па-нашэму і гутэрку тваю спадабалі, дай божа табе здароўя, што ты і сябе паказаў і людзей паглядзеў. Кланяйся там браценіку майму і сястрыцам і маей роднэй зямельцы пакланіся, гдзе маі бацькі і дзяды ляжаць і мяне ждуць, пакуль як ым прыду.
Сябар і зямляк Эдвард Г 1
26 кастрычніка 1858 [г.]
Вільня
Стар. 22
1 У арыгінале: Edward Н Крыптанім не раскрыты. У вершы «Літвінам, запісаўшымся ў мой альбом, на пажагнанне» Вярыга-Дарэўскі называе яго Адвардам Наддзвінскім.
№ 15
Як довад адных пачуццяў і адных мэт прагну быць у коле тваіх сяброў.
Кастрычніка 27 дня
Гіпаліт Пасербскі'
Стар. 16
г Пасербскі Платон Гіпаліт (1806—1895) — удзельнік паўстання 1831 г. і літоўска-беларускіх канспіратыўных арганізацый 1848 г. У1857 г., пасля працяглай сібірскай ссылкі, выехаўу Англію. 3 верша А. Вярыгі-Дарэўскага «Літвінам, запісаўшымся ўмой альбом, на пажагнанне» відаць, што сям’я Пасербскага («Гіпаліткі») у 1858 г. жыла ў Лондане. У1863 г. Пасербскі стаў камандзірам паўстанцкага атрада на Віленшчыне. Цікавіўся беларускай літаратурай, падпісаўся на «Пана Тадэвуша» ў перакладзе В. Дуніна-Марцінкевіча.
№ 16
У памяці, ва ўспамінах прашу захаваць мяне як суайчынніка, які ўмее цаніць вашы высакародныя думкі і імкненні.
27 кастрычніка 1858 [г.] Балінскі'
Стар. 24а
1 У арыгінале перад прозвішчам стаіць невыразны ініцыял, але верш «Літвінам, запісаўшымся ў мой альбом, на пажагнанне» сведчыць, што ў альбоме пакінуў запіс вядомы гісторык Міхал Балінскі (1794—1863), віцэ-прэзідэнт Віленскай археалагічнай камісіі, аўтар прац па гісторыі Вільні і Віленскага універсітэта. У мападосці быў членам таварыства шубраўцаў.
№ 17
«Прыгожая наша шырокая Літва!», — усклікнуў я некалі з сардэчнай любоўю да гэтай зямлі: шырокая! бо ад Нёмана да Дзвіны і за Дзвіной яднаюцца ўсё цясней братнія далоні і сэрцы, злучаныя адзінствам пачуццяў, адзінствам духу і адзінствам роднай мовы. Дзякуй богу, дзякуй богу! Ты, шаноўны і любы зямляча, бачыў і спазнаў нас. Ты мог чытаць у нашых душах. Ты быў сведкам нашых намаганняў у часе цяперашняга найцяжэйшага пералому на Літве!!! Дык занясі задзвінскім землякам усё, што тут бачыў, скажы ім, што:
Tu nie zginie wiecznie zywa Swi^ta ojcow naszych wiara: Nie zginie m^drosc prawdziwa 1 poczciwosc nasza stara!
Менавіта ў імя гэтай сумленнасці абдымае цябе сардэчна аўтар «Літоўскіх малюнкаў»
Ігнат Ходзька 28 д[ня] 1858 года кастрычніка у Вільні
Стар. 11
№ 18
3 псалма любві:
« ...Bo na ziemi bye Polakiem, To zyc bosko i szlachetnie!»
2 лістапада 1858 r. Фларыян Чапялінскі'
Cmap. 33
1 Чапялінскі Фларыян (1822—1900) педагог і філолаг, аўтар падручнікаў, удзелыіічаў у складанні слоўнікаў польскай мовы. Быў чыноўнікам і настаўнікам у Мінску.
У довад пашаны, прыязні, братэрства
Каміла Марцінкевічуўна' 1858 лістапада 2-га дня г. Мінск
Стар. 21
1 Канчатак уўна дапісаны пазней іншым почыркам. Марцінкевіч Каміла (каля 1837 — пасля 1880) — дачка В. Дуніна-Марцінкевіча, піяністка і спявачка, настаўніца музыкі, удзельніца рэвалюцыйнага руху.
№ 20
Некалькі ўрыўкаў з перакладу «Пана Тадэвуша» Міцкевіча на беларускую гаворку
1
Літва! — родна зямейка, — ты маўляў здароўе! Той цябе ашанцуе, каму безгалоўе, Хто быў калісь на ніўца тваёй, як у раі, 1 вось крававы роніць слёзкі ў чужом краі. Цяпер-то як ты красна, я чую, я бачу I апішу, бо горка усцяж па табе плачу!
2
Там малады Ясінскі \ прыгожы, — што дзівы! Тут жа Карсак2, таварыш яго няшчаслівы; Стаяць на валах Прагі, а маскалёў3 сіла У копачкі смятаюць, аж паглядзець міла!
У маладзёнькіх грудках дзельная атвага! Рубяць, хоць аблілася агнём уся Прага!
3
Памятнікі Атчызны, дзядоў нашых веры!
Ах! сколька ж am купецкай, маскоўскай сякеры Загіне вас!— яна-то без баязні бога!
Завідна вашай чэсці, здзёкуецца срога! Для спявака ляснога ня кіне зялені, Для дудара лясочка, штоб думаў у цені4.
3 лістапада 1858 года ў довад прыязні некалькі ўрыўкаў ахвяруе Вінцэнт Марцінкевіч
Стар. 29—30
1 Ясінскі Якуб (1759—1794) — генерал, рэвалюцыйны дзеяч, паэт, кіраўнік паўстання 1794 г. у Літве. Загінуў у лістападзе 1794 г. пры абароне варшаўскага прадмесця Прагі.
2 Корсак Самуэль (каля 1745—1794) — член віленскага паўстанцкага ўрада ў 1794 г. Загінуў пры абароне Прагі.
3 царскіх салдатаў.
4 3 прастаўленых у арыгінале націскаў пакінуты толькі найбольш характэрныя.
№ 21
Witaj natchniony Wieszczu bialoruskiej ziemi, CoS poczul bolesc ludu piersiami calemi.
Wierz mi, ze nad Swisloczy blotnemi brzegami Tyles znalazl spolczucia i braterstwa tyle, Ze nam blog^ ратідікд zostan^ te chwile, Kiedys dusz? tw^ rzewn^ wynurzyl przed nami, Kiedy w improwizacyj czarownym potoku Gromiles brud i swietne wychwalales czyny — Tyles spotkal uwielbien i w sercu i w oku, Jak by ci? twoi bracia sluchali z nad Dzwiny; Bo toz Dzwina i Wilja i Wisla rodzona, Wszystkie to siostry jednej naszej polskiej ziemi, Rownie Ciebie uscisn^ piersiami calemi, Bo piers twoja czy nasza — z jednej matki Iona; Bo kazdy, w kim prawdziwe serce polskie bije, Jedna пбц wci^z spiewa — niechaj Polska zyje!
3 лістапада 1858 г. y Мінску
Станіслаў Акрапінскі Аляксандр Семянкевіч Людвік Манцэвіч
Стар. 33
№ 22
Бялорускі Дудару,
Радосно тому гаспадару, К которому на порог Пашлець цебе господ бог. Бо ты, мілы дударэнько, Так іграеш хорошенько, Што аж душа розплывецца, Што аж сэрца затрэсецца, А од радасці слеза польецца.
Дзякуй богу!
Ты і ў нашаго порогу Так нам сэрдэчна зайграв, Што только што душ не павырывав! Дзякуй жа тобе, дударэнько, Што так іграеш хорошенько, Як бог тобе допоможэ, Дуда твоя много взможэ,
Бо голос с господней рады Од грамады да грамады По земельцэ полеціць, Ввесь народ развеселіць.
Мікалай Караткевіч1 Дня 4лістапада 1858 года Мінск
Стар. 35
1 Па сведчанню Уладзіслава Міцкевіча (сына Адама Міцкевіча), які наведаў Мінск у 1861 г., Мікалай Караткевіч быў адным з актыўных мінскіх грамадскіх дзеячаў таго часу (гл.: W. Mickiewicz. Pamietniki, t. II. Krakow, 1927, cmap. 53—54).
№ 23
Словна з неба божый dap, Панаддзвінскій дудар Завярнуў у маю хату, Як бы к куму абы свату. А я так яму pad, Што, хоць ні сусім у лad, Had громку яго dydy У жулейку nadendy. Алі вот што 6ida, Як зайграя dyda, Так з жулейкай за печ Hi прышлося б уцеч.1 Толькі так бачца мне, Калі лad у сям ’е, Дак само бабро плывець I крэпка сім ’я жывець. Так і мы у ad3in тон EydsiM dyub с усех сторон Іпоставім на сваём — Алілуя запаём!
Якуб Т кі2 13 лістапада 1858 года Магілёў
Стар. 37
1 У арыгінале: uczecz.
2 Крыптанім не раскрыты.
№ 24
Хай заўсёды з вамі будзе бог.
1858 г. лістапада 13 дня
Кс. Люцыян Гадлеўскі1 Стар. 17
1 Пра ўдзел Л. Гадлеўскага ў вызваленчым руху гл. заўвагу 7 на стар. 226.
№ 25
Юзаф Рэніер, ксёндз [магілёўскі дэкан; значыцца сярод падпісчыкаў «Пана Тадэвуша» ў перакладзе В. Дуніна-Марцінкевіча]. Магілёў. 13 лістапада (у арыгінале памылкова — кастрычніка) 1858 г. Стар. 23.
№ 26
Чэсць табе, браце, за гэтыя мілыя памяткі з нашай любімай Літвы. Няхай яны напоўняць тваё жыццё такой асалодай, якую я адчуў, чытаючы словы гэтых высакародных суайчыннікаў.
Так што ты маеш усё для гэтага пекнага паломніцтва: дарагую мінуўшчыну, цудоўную сучаснасць і прывабную будучыню. 1 я цяпер нічога не магу дадаць да тваёй скарбніцы, а калі б у будучым, на доўгім шляху, хмарнае неба або пякучае сонца мелася абцяжарыць твае крокі, — успомні тады пра нашу сядзібу, дзе хоць рука і галава не здатныя да пяра, але плечы і сэрца гатовы да братняй паслугі.
Ежый з Жарэбыч1, на 25-м годзе свайго жыцця [Канец 1858 г.]2
Стар. 36
1 Жарэбычы — маёнтак паблізу Віцебска, належаў Косавым. Хутчэй за ўсё запіс зроблены Ежыем (Георгіем) Косавым, які скончыў у 1854 г. Горы-Горацкі земляробчы інстытут і займаўся гаспадаркай у сваім маёнтку.
2 Датуецца паводле зместу: запіс зроблены, відаць, хутка пасля вяртання Вярыгі-Дарэўскага з Вілыіі ў Віцебск.
№ 27
23 студзеня 1859 года
Віцебск
Любы Арцёме! Ты хацеў, каб я запісаў сваё імя ў спіс тваіх сяброў; жадаючы аба мне памятаць, ты даеш мне права верыць, што я варты гэтай пашаны. Хай жа бог дазволіць заха-
ваць гэту веру і заслужыць шчырую тваю дружбу і пашану, — гэта гарачая мая прага.
Браніслаў Люткевіч' Стар. 38
1 Люткевіч Браніслаў (нар. каля 1824 г.) — удзельнік рэвалюцыйнага руху 40-х гадоў і паўстання 1863 г. Быў звязаны з 3. Серакоўскім і іншымі дзеячамі вызваленчага руху. У папцы з матэрыяламі А. Вярыгі-Дарэўскага (ЦДГА ЛітССР, ф. 1135, eon. 4, спр. 391) ёсць два адрасаваныя яму пісьмы Люткевіча. Яшчэ адно пісьмо было знойдзена пры вобыскуў Стайках пасля арышту Вярыгі-Дарэўскага. Люткевіч сфатаграфаваны разам з Вярыгам-Дарэўскім на групавым здымку 1860 г. (гл. стар. 217).