• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пачынальнікі З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.

    Пачынальнікі

    З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2003
    144.85 МБ
    Ані слоўца так даўно да мяне не пішаш, а і я ж хачу жыць, і я ганаруся кожнай тваёй літарай.
    Што тут сабраў, пасылаю табе, можа прыдасца і такое глупства, каб здабыць з яго хоць якую-небудзь сутнасць.
    Заўжды твой верны Арцём3 Лл. 3—3 адв.
    1	Гл. пісьмо № 8 і заўвагу 22 да яго.
    2	Тыціюс Юльян (памёр у 1898 г.) — віленскі ўрач, кулыпурны дзеяч, мемуарыст.
    3	Паметка А. Кіркора чырвоным алоўкам: Паправіць. Паслаць «Хаціны» 30 [экз.] і «Трыпці[ху]» 20.
    Паметкарэдакцыі «Kurjera WUenskiego»: № 928. Адпісана 8 чэрвеня.
    Згаданае пісьмо Кіркора да Вярыгі-Дарэўскага на бланку рэдакцыі захоўваецца ў гзтай жа папцы, л. 49. Уім,у прыватнасці, гаворыцца: «У карэспандэнцыі з Віцебска папраўлена ўжо. Пасылаю 30 экз. «Хаціны дзядзькі Тома» і 20 экз. «Аб трыпціху» Крэмера». Размова ідзе пра выдадзеныя Кіркорам вядомы раман Г. Бічэр-Стоў і кнігу польскага тэарэтыка мастацтва Ю. Крэмера «Аб трыпціху з кракаўскай археалагічнай выстаўкі».
    № 10
    д[ня] 13-га кастрычніка 1862 г. Стайкі
    Пашана і любоў да цябе, дарагі наш Адам, якія ні на хвіліну не пахіснуліся ў маім сэрцы, і самая поўная павага да адзінага ў нас органа — вашага «Kurjera», тым даражэйшага, што за яго адбылося столькі пасільных змаганняў, узбуджаюць цяпер у маёй душы нямала прыкрых пачуццяў, для палягчэння якіх зрабі ласку разабрацца са мной у наступных сумненнях.
    Сталі, браце, вы абыякавымі да нашай Русі, не толькі з маіх бяздарных данясенняў, а я іх нямала добрасумленных і дакладных паслаў, не карыстаеце, але і ніякіх ніадкуль не хочаце здабываць праяў нашага жыцця. За што ж нас, і без таго самых няшчасных, прыніжаеце. Калі табе перашкаджаюць нейкія не ад нас залежныя акалічнасці, супакой мяне — скажы; калі ж ува мне страціў усё, што дагэтуль узмацняла мяне, рабіла дужым, чым я абараняўся ад расстройства духу, — скажы, дарагі наш Адам! Дамовімся — супакоюся. Перастану назаляць табе, вышлю падпіску за «Kurjera», не буду мучыцца адносна абыякавай да мяне душы, разлічымся начыста і за твае тыражы, якія знаходзяцца ў мяне, і за
    ўсё. Што дагэтуль мы не закрылі разлікаў за тыраж, вінаваты я, бо смела давяраў сваім, і бюро тваёй рэдакцыі, якое не паведаміла мне, колькі павінен быў, паводле твайго пісьма, адлічыць на сваю карысць, як я аб гэтым прасіў, а можа, найбольшая віна ў тым, што, не маючы выручанай за выданні гатоўкі, чакаў яе ад даўжнікоў, на жаль, доўга і дарэмна, а большую частку неразасланага тыражу хацеў асабіста табе ўручыць, калі тым часам заблытаныя сямейныя акалічнасці затрымалі мой прыезд у Вільню, a іншыя без літасці кідалі мяне сюды і туды.
    Цяпер, пасля ўвядзення граматы', капаюся на сваёй градцы. Поўнае скасаванне прымусовых адносін з сялянамі, хоць ужо 7 год мяне з імі яднаў чынш, прыемна мяне звязвае з хаткай. Хоць вымушаны быў бібліятэчку забраць з горада і тулю ў вясковым занішшы недашарпаныя рэшткі, вырваныя з недалікатнай зяпы нашага грамадства, аднак дзялюся імі, як умею, падтрымліваючы прыблізна тры сціплыя чытальні, дочкі нашых абшарпаных бабулек, якія гібеюць цяпер у нашай сталіцы. 3 Беларушчынай не разбратаўся. Гэта мой ідэал. Можа, дарэмна на яе трачуся. Што ж рабіць — «Па Хомку шапка».
    Пра незабыўнага дарагога нашага Сыракомлю вы нічога не ўспомнілі з Віцебска, а я ж напісаў вам адразу пасля набажэнства, між тым са столькіх розных месцаў аб ім змясцілі2.
    Супакой мяне, дарагі Адаме! Напішы: так? не? Я для вас, паўтараю, заўсёды з’яўляюся Дудой і з рассыпанай з універсітэтаў моладдзю, якую люблю, як веснавое жыццё, і якая мяне любіць, не ведаю, за што, змагаюся да апошняга, хоць прызнаюся, што рэхам з-над Сены3 яна, бо часта несвоечасова запальваецца, моцна ад вас аддалілася, на шкоду «Kurjerowi». Я пераканаўся ў гэтым у нас пры пашырэнні падпіскі. Што ж рабіць! У змаганні з цяжкасцямі дух вырастае, чаго і вам ад душы жадаю.
    Твой Арцём Вярыга
    Лл. 30—31 адв.
    ' Устаўная грамата (у сувязі з сялянскай рэформай).
    2	Маюцца на ўвазе водгукі на смерць У. Сыракомлі, які памёр 15 верасня 1862 г.
    3	Г. зн. пад уплывам Захаду.
    АЛЬБОМ
    Альбом А. Вярыгі-Дарэўскага — унікальны помнік беларускай культуры сярэдзіны XIX cm. Гэты своеасаблівы рукапісны літаратурна-грамадскі альманах вёўся на працягу 1858—1863 гг. У ім пакінулі свае запісы (на беларускай і польскай мовах) многія вядомыя
    Альбом А. Вярыгі-Дарэўскага
    пісьменнікі, вучоныя, дзеячы кулыпуры Беларусі і Літвы таго часу. Альбом данёс да нас цікавыя беларускія мастацкія тэксты, імёны людзей, якія спачувалі творчасці і грамадскай дзейнасці Вярыгі-Дарэўскага. Сярод асоб, чые запісы прадстаўлены ў альбоме, шмат удзельнікаў вызваленчага руху. Як і сам уладальнік альбома, многія з іх прынялі ўдзел у паўстанні 1863 г.
    Раней друкаваліся толькі невялікія ўрыўкі з альбома — галоўным чынам беларускія запісы. Гэта публікацыя ставіць на мэце ўлічыць усе запісы: адны з іх даюцца цалкам, другія са скарачэннямі, трэція толькі анатуюцца. У адрозненне ад арыгінала альбома, дзе запісы размешчаны без усякай сістэмы, у нашай публікацыі яны падаюцца ў храналагічнай паслядоўнасці. Тэксты адной асобы, нават зробленыя з невялікай разбежкай у часе (праўда, такі выпадак толькі адзін), аб’ядноўваюцца пад адным нумарам. У канцы па алфавіту прозвішчаў публікуюцца недатаваныя запісы.
    He ўсе запісы ў альбоме ўдалося належным чынам расйіыфраваць і пракаменціраваць. Аднак, думаецца, што публікацыя тэксту будзе садзейнічаць далейшаму вывучэнню гэтай крыніцы.
    Расшыфраваць віленскія запісы 1858 г., якімі пачынаецца альбом, дапамагае верш Вярыгі-Дарэўскага «Літвінам, запісаўшымся ў мой альбом, на пажагнанне», напісаны пісшеннікам у канцы кастрычніка 1858 г., пры ад’ездзе з Вільні (поўны рукапісны тэкст верша захоўваецца ў Аддзеле рэдкай кнігі і рукапісаў Фундаментальнай бібліятэкі імя Якуба Коласа АН БССР, публікацыя з купюрамі — у кн.: Беларуская літаратура XIX cm. Хрэстаматыя. Мінск, 1971, стар. 114—117). Кожнаму выенскаму запісу ў альбоме адпавядае пэўнае месца ў еершы. Такім чынам даследчык атрымлівае дадатковыя звесткі пра аўтараў запісаў, пэўны матэрыял для аналізу і супастаўленняў.
    Арыгінал альбома захоўваецца ў ЦДГА ЛітССР, у зборах Віленскага таварыства сяброў навук (ф. 1135, eon. 4, спр. 391а).
    Пагінацыя ў альбоме пастаронкавая, не зусім паслядоўная.
    Польскія празаічныя тэксты публікуюцца ў перакладзе.
    № la
    Барэйкаўшчына1, д[ня] 21 кастр[ычніка] 1858 [г.]
    Прабач, любы Арцёме, што затрымаў твайго пасланца2 на ноч: учора вечарам быў хворы і не мог пісаць. Сёння я больш здаровы, з радасцю выканаў тваю волю. Але паглядзі, што значыць слепата вачэй і рассеянасць, дзве мае невылечныя хваробы. He заўважыўшы, што на вокладцы выбіта слова «Альбом», ляпнуў верш з адваротнага боку кнігі, дык тое, што павінна было быць на пачатку, засталося на канцы і то ўверх нагамі. Пераплётчык з гэтым справіцца[...] рэкамендую Пункевіча, на Троцкай вуліцы. Заўтра збіраюся ў Вільню, дзе цябе абдыму.
    Будзь здароў, дарагі браце, абдымі свайго таварыша, прымі зычлівае прывітанне ад маёй сям’і.
    Ул. Сыракомля
    Стар. 1. Пісьмо-аўтограф на асобным лістку, падклееным у альбом
    1	Фальварак недалёка ад Вільні (каля шашы Вільня — Мінск), які арандаваў У. Сыракомля.
    2	Відаць, той жа невядомы малады спадарожнік А. Вярыгі-Дарэўскага, аб якім гаворыцца ў запісе А. Здановіча (гл. № 12). Магчыма, гэта быў швагер Вярыгі Апалон Кавалеўскі, які жыў у Магілёве.
    № 16
    Wzywasz mi? w хідгк? Twoich pami^tek Abym uczynil dobry pocz^tek.
    Stawac na czele skromnosd si? wzbrania, Bom niestworzony do przodkowania. Ale gdy taka braterska wola Ochoczem sercem dostoj? pola Stan? na czele, chociaz z oddali, Tych ktorzy Ciebie tu pokochali.
    Naprzod zyczenie dobre poloz? Tej bialej xi^zce blogoslaw boze! Niech na swych kartach zgarnie imiona, Ktore promieni czesc zasluzona. Kazdy zyczliwy wyraz tej karty Niech z gl?bi serca b?dzie wydarty, Niechaj mysl kazda co tutaj skrysltt B?dzie zbawienn^ i zacn^ тузід. Bys w twoich chwilach doli niedoli, Czy sercu blogo, czy serce boli, Czy cma zw^tpienia lata nad glow^, Mial z tej skarbnicy pomoc duchow^ Niech ci najlepszej rady udziela Bo to gios brata, gios przyjaciela.
    Daj bog, powtor?, niech twoja xi?ga Bialorusinbw z Litw^ posprz?ga, Niechaj u Dniepru, niechaj u Dzwiny B?dzie pami^tk^Twojej gosciny I z Litwinami tamtejszych braci Niechaj milosci^ spowinowaci. Niechaj jej karty stan^jak swiadki, Ze jednej matki jestesmy dziatki, Ze przestrzen niejest dla Lachow tam^ Ze nasze serca bij^tak samo.
    Nakoniec zycz?, niech w Twym albumie Niepisze wierszy kazdy, kto umie, Bo kara boska mowa rymowa, Gdzie pod koncowk? tak mysl si? schowa Tak si? najlepsze uczucie zatrze, Ze przez mikroskop go niedopatrz?. A jegli czasem poeta ktory Ruchnie pegazem z Parnaskiej gory Pusci na kart? koncowek roje, Niech b?d^ wiersze gladsze niz moje.1
    Ул. Сыракомля Cmap. la—3
    1	Верш друкаваўся ў зборніку 1860 г., а таксама'ў зборы паэтычных твораў Сыракомлі 1872 г. : Poe^je, t. VIII, cmap. 62—63. У зборы твораў указана недакладная дата напісання — 1857 г. Частковы пераклад верша на беларускую мову (А. Лойкі) гл. у кн. : Беларуская літаратура XIX cm. Хрэстаматыя. Мінск, 1971, стар. 106—107.
    № 2
    Дух, дзеянне, поступ
    Duch, czyn, post?p — wielkie slowa! Lecz co w czyich ustach znacz^? Gdy co serce, gdy co glowa, Wspak lub inakje thimacz^.
    I jak niegdys hardzi w duchu, W Babilonskim slow zam?cie, Kazdy jedno czujqc w uchu, Rozne w duszy ma poj?cie? [...]
    Да Арцёма Вярыгі
    Biaioruskiej ziemi synu! Ty co w rzewnej wiejskiej nocie, W pogardzonej mowie gminu W lud szlachetne tchniesz uczucie!
    Bog ci pomoz! — i pomoze, Byles wiernie sklanial ucha, Na natchnienie czysto boze, Nie na poszept zlego ducha.
    Bog mowi: «godz, Цсг w milosci Mysl i serca wszystkich stanow!» Czart zas: «budz, jqtrz nami?tnosci, Kloc, podzegaj lud na panow!»
    Nie! ty nie pojdziesz tym szlakiem, Zlego nie b?dziesz podni?t^!
    I bys byl prawym Polakiem, B^dz chrzescianskim poet^!
    A. Э. Адынец
    1858. Кастр[ычніка] 21 д[ня]
    Надмагільны надпіс Яну Чачоту, выбіты на помніку яго ў Друскеніках'
    Mlodosc poswi?cil ргасу, dla nauk і cnoty.
    Wiek m?ski przetrwal m?znie w probach i cierpieniu. MiloSc boga i kraju — tresc jego istoty.