Пачынальнікі
З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2003
4 Нядзельныя школы для дарослых узніклі ў Расіі ў час першай рэеалюцыйнай сітуацыі. Мелі дэмакратычны характар, выкарыстоўваліся для рэвалюцыйнай прапаганды. Закрыты ўрадам у 1862 г.
ПІСЬМЫ
Да У. Сыракомлі
Аўтограф пісьма захоўваецца сярод матэрыялаў У. Сыракомлі ў НДАЛіМ ЛітССР, ф. 96, eon. 1, спр. 302, лл. 1—2 адв. Друкуецца ў перакладзе з польскаіі мовы.
22 кастрычніка 1857 г. Віцебск
Можа, я адніму ў цябе хвіліну найдаражэйшага часу з крыўдай для грамадства, аднак калі побач з гэтым блюзнерствам
пастаўлю іншае: знясіленне ў сабе думкі, якая можа быць часткай той агульнай, што мае нас ашчаслівіць, наблізіць да бога; калі кіруюся, як чалавек у заняпадзе, сілай амбіцыі і мучуся нейкім агнём зямлі ці неба, — браце наш сардэчны, ушанаваны ў пачцівых сэрцах Белай Русі! Кінь пяро, адкладзі ў бок ліру і спазнайся з душой, захопленай промнямі тваіх натхненняў, што хоча даверыцца табе, як чуллівая сястра брату, як пакорлівы парафіянін духоўніку, якога, бог ведае, калі і як я палюбіў. Вось уручаю табе большую частку маіх грымзоляў: што мне з імі зрабіць? Ты ж сумуеш па агульным шчасці. Выкажы мне ўсё шчыра і да канца! Або пасвяці мяне ў пісакі ва ўсім значэнні гэтага слова, або забі ва мне гэта фалынывае імкненне, пагасі гэты агонь, які, магчыма, утрымліваючы мяне ў ненармальным стане, робіць шкоду мілай майму сэрцу гаспадарцы (бо маю кавалак зямлі, на якой можна паставіць лесвічку да неба, як казаў нябожчык Тамаш Зан) і замінае мне быць поўнай даверанай асобай пры казённых прадпрыемцах, да чаго хоць адчуваю агіду, аднак мардуюся, таму што мушу клапаціцца пра жонку і дваіх дзетак, маці і шматлікую радню, сялян, давераных маёй апецы, і ўсіх беднякоў, таму што мару падаць блізкім прыклад узмацнення сіл рук і сэрца, зямлі і неба, таму што мне хочацца той сталасці, якую Б. Трантоўскі1 бачыць у суладдзі духу і цела. Дзеля таго з адкрытай душою давяраю восем сшытачкаў (усе яны яшчэ канчаткова не дапрацаваны), а менавіта: 1) «Паўрот Міхалка», 2) «Бедны наш Лукаш», 3) «Дзіця дзвюх матак», 4) «Бяседа над Нёманам», 5) «Нешта аб нейкім», 6) «Скрамней у бяседзе — не страцьце Быхава», 7) «Здабыццё Ахульго»2 і 8) «Яшка і Цімошка»3. Адну з гэтых прац, калі б яна была гэтага вартая, з вялікай прыемнасцю ўбачыў бы змешчанай у «Тесе Wilenskiej»4. Столькі ж маю яшчэ. Сыркін 5 у Магілёве ўзяў у мяне, каб выдаць сваім коштам, некалькіаркушавую «Гутарку аб сваяку», — прайшла яна цэнзуру, — павінна друкавацца ў п. Завадскага ў Вільні6. У кс. Люцыяна Гадлеўскага7 ў Кіеве засталося: «Некалькі абразкоў з ваколіц Каростышава»8. Ёсць у мяне колькі апавяданняў на беларускай мове і каля пяцісот сабраных беларускіх прытчаў і прыказак. Сыркін прапануе мне свае выдавецкія паслугі, калі яму ўдасца з «Гутаркай аб сваяку». Без спачування твайго, сардэчны наш лірніку, парады і меркавання нічога не буду рабіць. Зрабі са мной, што хочаш. Ажыві маё рассеянае беларускае сэрца! Падмацуй мой дух!
3 вялікай прыемнасцю прымаю пашырэнне падпісак. На слоўнік9 з сотню руб[лёў] Аргельбранту сабраў. Да Мэрцбаха10 пра высылку білетаў на творы А[дама] М[іцкевіча] звярнуўся. У ваколіцах Віцебска збіраем з братам Сымонам па бібліятэцы. Прыяцельская чытальня, што некалі была ў Віцебску, — гэта праява нашых імкненняў. Гэтым разам нічым больш пахваліцца
не магу, а магу толькі сказаць, што гатоўнасць да ўсяго вышэйшага, высакароднага і духоўна прыгожага мы, два браты, атрымалі ў спадчыну ад бацькі і маці. Адрас мой: Арцёму Ігнатаву сыну Вярыгу, праз Віцебск, у маёнтак Стайкі. 3 нецярплівасцю чакаю адказу, бо адчуваю да вас самую поўную дзіцячую веру і застаюся з пашанай і братэрскай любоўю.
Арцём Дарэўскі-Вярыга
«Тека» ваша проста цудоўная. Многія з нашых з любоўю прытулілі яе да цёплых сэрцаў і даручылі айцу на нябёсах. Ці не дазволілі б вы і мне, беларускаму шляхціцу з-над Лучосы", унесці долю ў распаўсюджванне гэтай спажывы для сэрца і галавы. Прышліце падпісныя білеты. Пайду дудзець пра яе ад суседа да суседа, якія нават не ведаюць, як падпісацца, а сэрцам гатовыя. Шэсць руб. ср[эбрам] на яе далучаю. Няхай вас бог далей так вядзе! He забывайце пра жывых братоў вашых з-над Заходняй Дзвіны.
1 Трантоўскі Браніслаў Фердзінанд (1808—1869) — польскі філосаф, прыхільнік месіянізму.
2 Ахульго — крэпасць Шаміля ў паўночным Дагестане, узятая царскімі войскамі ў 1839 г.
3 Пералічаныя творы не захаваліся.
4 «Тека Wilenska» — літаратурна-гістарычны альманах, выдаваўся А. Кіркорам у Вільніў 1857—1858 гг.
5 Магілёўскі кнігар.
6 Вершаваная апоеесць A. Вярыгі-Дарэўскага «Гутарка аб сеаяку» (на польскай моее) выйшла ў свет у 1858 г.
7 Гадлеўскі Люцыян (памёр у 1876 г.) — ксёндз, у 40-я гады ўдзельнічаў у канспіратыўных гуртках у Вільні, высланы ў Кіеўскую губ. 3 1858 г. настаяцель касцёла ў Бялынічах на Магілёўшчыне.
8 Каростышаў — мястэчка ў Кіеўскай губ., еядомае сваімі рэвалюцыйнымі і культурнымі традыцыямі. Теор не захаеаўся.
9 Размоеа ідзе пра падпіску на двухтомны «Слоўнік польскай мовы для падручнага карыстання», які выдаваўся віленскім кнігавыдаўцом М. Аргельбрантам. Выданне было завершана ў 1861 г.
"‘Мэрцбах Самуэль Генрых (памёру 1874 г.) — варшаўскі кнігагацдляр і выдавец. У1858 г. здзейсніў першае пасмяротнае выданне твораўА. Міцкевіча.
11 Рака Лучоса ўпадае ў раёне Віцебска ў Заходнюю Дзвіну.
Да А. Кіркора
Увосень 1858 г. А. Вярыга-Дарэўскі зрабіў паездку ў Вільню, дзе завязаў сяброўскія і дзелавыя сувязі з многімі тагачаснымі дзеячамі літаратуры і культуры, у тым ліку з А. Кіркорам. Пасля вяртання ў Віцебск Вярыга-Дарэўскі перапісваецца з Кіркорам, спадзяецца надрукаваць з яго дапамогай свае творы, пасылае карэспандэнцыі ў «Kurjer Wilenski», які рэдагаваў Кіркор, пашырае ва ўсходняй Беларусі выданні Кіркора. Аўтографы 10 пісем Вярыгі-Дарэўскага да Кіркора за 1858—1862 гг. захаеаліся ў папцы з матэрыяламі Вярыгі ў фондзе Віленскага таварыства сяброў навук (ЦДГАЛітССР, ф. 1135, eon. 4, спр. 391). Друкуюцца ў перакладзе з польскай моеы.
№ 1
РукойЛ. Сулістроўскага':
Вяльможны ягамосць пан Кіркор у Вільні. У рэдакцыі «Текі Wilenskiej»2.
Віцебск, 25 лістапада [1858 г.]3
Вяльможны пане дабрадзей!
Мой калега Леанард Савінскі4 пісаў мне, што паслаў вам для змяшчэння ў «Тесе» некаторыя свае спробы: «Свет за сто гадоў», «Фанабэрыя», уводзіны ў «Сатыру», даручаючы мне забраць іх, калі яны не будуць апублікаваны. He могучы пакуль што быць у Вільні, паведамляю вам пра гэта пісьмом, пры гэтым асмельваюся сказаць некалькі слоў у інтарэсах аўтара гэтых спробак. Нягледзячы на самае шчырае жаданне працаваць і даволі незвычайныя здольнасці, не можа ён аддацца навуковай працы з прычыны незабяспечаных найпершых патрэб жыцця. Ведаючы, што я маю ў Вільні сувязі, хоць і не вельмі шырокія, ён просіць мяне, каб я знайшоў там яму якую сціплую казённую або прыватную пасаду, што, забяспечваючы яму надзённы хлеб, дала б сродкі і магчымасці для разумовай працы. 3 поўнай даверлівасцю да вашых грамадзянскіх пачуццяў пішу аб гэтым у надзеі, што вы прыкладзяце ўсе намаганні, каб наша літоўская сталіца прытуліла прышэльца з Русі5 і забяспечыла сябе яшчэ адным працаўніком.
Прасіў бы паведаміць мне праект заснавання польскай друкарні на акцыях6, чуў нешта аб гэтым, але вельмі недакладна.
Калі прыпамінаеце, я атрымаў вашу згоду пасрэднічаць у атрыманні маіх кніжак з Прагі Чэшскай. Пан Ганка7 ўжо даволі даўно пісаў мне, што гэтыя кніжкі высланы на ваша імя. Просячы прабачэння за зробленыя турботы, асмельваюся запытацца, што з імі сталася.
3 глыбокай пашанай застаюся найніжэйшым слугой.
Леан Сулістроўскі В Внтебске на Офнцерской улнце в д[оме] Бабнча.
Рукой Вярыгі:
Прыходжу да нашага Сулістроўскага ў час, калі ён высылае пісьмо любаму і дарагому нашаму пану Адаму. Перш чым прывітаю цябе больш падрабязнай карэспандэнцыяй, вызваліўшыся ад клопатаў пасля маёй доўгай адсутнасці дома, прыемна мне, любы Адаме, паслаць табе прывітанне і за тое, што прыгрэў нас у Вільні, удзячным сэрцам паўтарыць пашану, братэрскую любоў і прыязнасць.
Арцём Дарэўскі-Вярыга Лл. 26—27 адв.
1 Сулістроўскі Леан — уладальнік маёнтка Камень Дрысенскага пав., скончыў Кіеўскі універсітэт са ступенню кандыдата прыродазнаўства. У 1863 г. член віцебскага паўстанцкага камітэта. Высланы ва Уфу.
2 Адрас на адвароце ліста 27.
3 Год устаноўлены па зместу: гэта першае пісьмо Вярыгі пасля вяртання з Вільні.
4 Савінскі Леанард (1831—1887) — польскі паэт, удзельнік вызваленчага руху. Родам з Украіны. Перакладаў творы Т. Шаўчэнкі, даследаваў украінскі фальклор і літаратуру.
5 з Украіны.
6 У 1859 г. А. Кіркор заснаваў акцыянернае таварыства для набыцця друкарні. 3 1861 г. друкарня стала яго поўнай уласнасцю.
7 Ганка Вацлаў (1791—1861) — чэшскі філолаг, паэт, грамадскі дзеяч.
№ 2
Стайкі, д[ня] 26 студзеня 1859 г.
Дай вам божа шчасця ў гэтым новым годзе, браты і майстры нашы! I шкадую, і саромеюся, што спазніўся напісаць табе, дарагі наш Адам: хацелася штосьці зрабіць, засяродзіцца ў сабе, падумаць і потым выступіць. Між тым: на «Тек?« білетаў прадаў вельмі мала, падахвочаныя, каб прычыніцца да друкарні, якіх я лічыў каля трох, відаць, астылі; спачатку сялянскі камітэт1, які ўвесь час у нас не варушыўся, потым трохгадовыя выбары2 яшчэ болып адцягнулі мяне на дробязі, і прыбытку ў галаве зусім няма. Адважваюся таму напомніць вам, паблажлівым і памяркоўным, аб сабе тым, што цяпер маю. «Як мяне бачыш, так мяне і пішы, панна Тэрэса!»3
Пасля таго як я расстаўся з вамі, ой, багата, як багата было на душы! I калі б згоду, аб якой марылася, застаў і ў сялянскім камітэце, і пазней на выбарах, багаццем, якім нас надзялілі ў Вільні, доўга і доўга яшчэ б абыходзіўся. Цяпер убога і горка на душы. Клопаты пра высакароднага нашага Юр’евіча4, якога д’ябал хацеў звергнуць, стамілі нашых. Утрымаўся ён і трыумфуе, а мы стаміліся, падзяліліся на выразныя лагеры і паквасілі не адны салодкія адносіны, чаго шкада сэрцу, гатоваму на крыж дзеля адзінства і любві. Што ж рабіць. Гэта плыні, праз якія прабіваецца праўда, гэта праявы жыцця, — бяда толькі, што не па-людску ўзбуджанага. He здзіўляйцеся нашым камітэцкім спрэчкам, якія, напэўна, і да вас далятаюць: у нашым целе ж ёсць разнародныя элементы — адсюль і змаганне. Інфлянты і чыстая Белая Русь — ужо тут хапае падстаў для спрэчак.