Пачынальнікі
З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2003
4 Доўнар-Запольскі Ігнат (нар. каля 1829 г.) — у канцы 40-х гадоў дробны чыноўнік у Мінску, сасланы ў Арэнбург у салдпты за ўдзел у «Братнім саюзе літоўскай моладзі». 3 1856 г. на радзіме, пад наглядам паліцыі*.
№ 2
Віцебск, дня 12 верасня 1859 года
Віцебск наш пасля астатніх сеймікаў’ нейкі замкнуты ў сабе, задуменны; менш чым калі-небудзь выказвае схільнасць да грамадскага жыцця і тым самым і да супольных музычных забаў, хоць, як мы сказалі ў мінулай карэспандэнцыі2, і на правінцыі, і ў сталіцы ёсць досыць музычных аматараў скрыпак, фартэпіяна і нават віяланчэлі. У адзіноце па маёнтках і маёнтачках падыгрываюць добрыя душы сваім салодкім думкам пра паляпшэнне быту сялян, трыумф праўды і надыход лепшых часоў. У горадзе яны іграюць для сябе і блізкіх, каб прыцішыць разварушаныя пачуцці, набрацца сіл для цяжкіх выпрабаванняў жыцця, нарэшце, каб улагодзіць нецярплівасць малодшых у чаканні блізкіх зімовых забаў. I толькі часам, узрушаныя заклікам пакутуючых братоў ці зацікаўленыя якой грамадскай патрэбай, збіраюцца са сваім удовіным грошам, колькі хто можа, каб выцерці горкія слёзы ці прычыніцца да агульнага дабра. 3 такімі, уласна, мэтамі далі ў нас у гэтым годзе два інструментальна-вакальныя канцэрты: першы 19 сакавіка на карысць бедных; другі 19 красавіка [...]
Праграмы гэтых канцэртаў наступныя.
Першага, для бедных: частка 1-я: уверцюру з оперы «Цампа»3 на 8 рук на двух фартэпіянах ігралі вучаніцы з пансіёна пані Крузэ: Бакісанка, Гастынская, Пакроўская і Крузэ; кампазіцыю з «Вільгельма Тэля» Раселена4 — панна Кучынская; дуэт «Маракі» — пані Мацюніна з паняй Драздоўскай; фантазію Любоўскага3 — панна Пагаржэльская; санату Бетховена — пан Корбут. Частка 2-я: сімфонію з «Фауста»6 на 8 рук на двух фартэпіянах ігралі панны Снарская, Санцавянка, Валжынская і Гастынская; арыю з «Лючыі»7 спявала пані Драздоўская; з «Карсара» Горыі8 іграла панна Гастынская; арыю з «Семіраміды»9 спявала пані Мацюніна; фантазію Дзюбінка10 іграла панна Санцавянка; варыяцыі Раселена — пан Корбут.
Праграма другога канцэрта: частка 1-я: уверцюру з «Аберона» Вебера11 на 8 рук на двух фартэпіянах ігралі панны Санцавянка, Снарская і паны Ротмейер і Корбут; caprice he-
roique «Reveil du lion»12 Концкага13 — панна Малевічанка; вялікі дуэт на 4 рукі «Robin des bois»14 Лакомба15 — панны Дабжанская і Пагаржэльская; фантазію «Le fou»16 Каль[к]брэнера17 — панна Кучынская; уверцюру з оперы «Галька» Манюшкі на 4 рукі — панны Малевічанка і Гласкоўна; арыю з «Пурытанаў»18 праспявала пані Драздоўская. Частка 2-я: уверцюру з оперы «Вільгельм Тэль» Раселена на 4 рукі ігралі пп. Ротмейер і Корбут; каваціну з оперы «L’era di Lancastro»19 — п. Мацюніна; фантазію «L’inquietude»20 Дрэйшока21 — п. Санцавянка; арыю з оперы «Беатрычэ»22 спявала п. Драздоўская; фантазію Тальберга23 іграў п. Корбут і хор з «Лючыі».
Мы дазволілі сабе назваць выканаўцаў гэтага высакароднага акта, усцешаныя, удзячныя ім і ўважлівыя да кожнага промня, які адлюстроўвае хараство нашага краю. Аднак не адважваемся падрабязна меркаваць пра само выкананне, для якога — асвячонага ўжо мэтаю — патрэбен суд больш пільных вачэй і развітага густу і якое, на нашу думку, цалкам удалося. Разам з тым пры найсумленнейшым шанаванні індывідуальнасці мы не можам прамаўчаць, што наша шаноўная зямлячка п. Драздоўская, прыносячы нам гонар і сапраўдную прыемнасць шчырасцю сваіх клопатаў у гэтай цудоўнай справе і сваім моцным развітым сапрана, заслужыла на найбольшую ўдзячнасць прысутных, што прыхільнае стаўленне [...] знатных праваслаўных віцебскіх дам, якімі з’яўляюцца п. Сонцава, жонка віцэ-губернатара, з дачкой і п. Мацюніна, жонка старшыні Казённай палаты, зрабіла нас даўжнікамі за гэты доказ прыгажосці сэрца і сумленнасці святла, якія прыносяць столькі гонару нам самім; што ўмелай і густоўнай ігрой дзявіцы панны Кучынскай, адной з высакародных дочак шанаванага ў нас лекара і чалавека, мы шчыра ўсцешыліся і ўскладаем вялікія надзеі на малады талент.
He абразяцца, напэўна, безымяннай карэспандэнцыяй з Віцебска, змешчанай у № 89 «Русского дневннка»24, ні паважаныя матроны, не ўшанаваныя там, як таго заслугоўвалі, ні высакародныя свяшчэннікі, якіх легкадумна папракнулі там за высокае хрысціянскае шчыраванне ў такой святой справе, ні ўсе іншыя, гатовыя да паслуг дзеля агульнага дабра і зняважаныя карэспандэнтам, — і пойдуць далей той жа самай дарогай дзеля божай славы і гонару краю. Бо, апрача прыгажосці самога факта, зусім бяспечнага адносна смецця, што кідалася на значную заслугу, артыкул п. Т. Дубіцкага ў Віцебскай губернскай газеце25, № 21, напісаны супраць той карэспандэнцыі, пераканаўча сведчыць, што і ў нас цэніцца ўсё, вартае высокай ацэнкі. За гэта выступленне п. Дубіцкага дзякуем яму сардэчна. Відаць, шаноўнаму карэспандэнту мы моцна запалі ў сэрца, калі скрыжаваў шпагу са старым пісакам, які ўжо
Фота 1860 г., зробленае ў сувязі з прыездам у Віцебск музыкантаў М. Сакалоўскага і А. Хадэцкага
некалькі гадоў, нібы другі Папкін26, блазнуе ў нас і заслугоўвае хутчэй злітавання і маўчання, чым якой-небудзь палемічнай размовы. Сапраўды слушным і ніколі не старэючым з’яўляецца радок Гарацыя: «Отпе tulit punctum qui miscuit utile dulci»27.
Ужо некалькі месяцаў маем мы ў Віцебску пастаянны гарадскі аркестр, выпісаны з Германіі стараннем п. губернатара Клушына. Новы наш начальнік, які і сам, здаецца, аматар-фартэпіяніст і скрыпач, шчыра клапоціцца аб паляпшэнні гэтага аркестра. Таму ўжо ўвёў у яго некалькі добрых музыкаў, што прыбылі з Мінска. Так што слухаем і мы вечарам кожнай пагодлівай нядзелі, прагульваючыся па прыгожаму, хоць і нешырокаму бульвару, нядаўна адкрытаму на плошчы перад палацам начальніка, некалі Напалеонаўскай, то журботныя, то вясёлыя мелодыі, якія абуджаюць столькі салодкіх пачуццяў пры цудоўным захадзе сонца, што развітваецца з нашай беднай прыгажосцю, Наддзвіннем. А цудоўныя нашы краявіды з губернатарскай плошчы, парэзанай сцежкамі і засаджанай прыгожымі кветкамі і клумбамі, распасцёртай па стромкаму берагу Дзвіны, таксама яшчэ мілей лашчацца да вясёлых і тужлівых вачэй шпацыруючай жменькі людзей. Дагэтуль у на-
шых мясцінах, апрача аркестраў правінцыяльных памешчыкаў Нітаслаўскага, Медунецкага і Лісоўскага і жменькі музыканцікаўяўрэяў, якія абслугоўваюць горад, мы нічога не мелі больш прыстойнага з публічнай музыкі. Цяпер часцей слухаем і св. імшу пад музыку, а часам молімся пад мілае спяванне музыкаў-мінчан. I ўсім гэтым мы сардэчна абавязаны добрым намерам жыхароў і іх руплівасці.
Еўрапейскія музычныя славутасці не часта наведваюць нашу правінцыю. Ці гэта наша беднасць, акрэсленая на старонках айчыннай статыстыкі, робіць іх абыякавымі да нас, ці іншыя якія прычыны? He ведаем. Досыць сказаць, што з часу астатніх сеймікаў ніводзін артыст над намі не злітаваўся, хоць Віцебск, здаецца, кожную афішу, нават такую, што запрашае на дрэнныя штукарствы, чытае не безуважна і прыносіць апошнія грошы нават для недалікатных дзяцей Пінеці28, якія займаюць нас яшчэ і адсячэннем галоў без забойства. Хоць пра сваё, для нас найдаражэйшае, бо не штукарскае, мы будзем вам час ад часу гаварыць.
«Ruch Muzyczny», 1859, № 41 ад 30 верасня (12 кастрычніка). Без подпісу
1 3 часу дваранскіх выбараў, якія адбыліся на пачатку 1859 г. (гл. карэспандэнцыю № 1).
2 Гл. карэспандэнцыю № 1.
3 «Цампа, або Мармуровая нявеста» — рамантычная опера французскага кампазітара Ф. Герольда, пастаўленая ўпершыню ў 1831 г.
4 Раселен Луі Генры (нар. у 1811 г.) — французскі піяніст і кампазітар.
5 Любоўскі Юзаф (1824—1855) — польскі піяніст і кампазітар.
6 Відаць, сімфонія «Фауст» венгерскага кампазітара Ф. Ліста (па I. В. Гётэ), выкананая ўпершыню ў 1857 г.
7 «Лючыя дзі Ламермур» — опера італьянскага кампазітара Г. Даніцэці (пастаўлена ў 1835 г.).
8 Горыя Аляксандр Эдуард (1823—1860) — французскі піяніст і кампазітар.
9 «Семіраміда» — опера італьянскага кампазітара Дж. Расіні (пастаўлена ў 1823 г.).
10 Так у «Ruchu Muzycznym». Відаць, маецца на ўвазе Дзюбюк Аляксандр Іванавіч (1812—1897), рускі кампазітар, піяніст і педагог.
11 «Аберон» — опера нямецкага кампазітара К. М. Вебера (пастаўлена ў 1826 г.).
12 гераічнае капрычыо «Абуджэнне льва» (фр.).
13 Концкі Антон (1817—1899) — польскі піяніст і кампазітар, брат Апалінарыя.
14 «Вольны стралок» (фр.).
15 ЛакомбЛуі (1818—1884) — французскі кампазітар і піяніст.
16 «Камедыянт» (фр.).
17 Калькбрэнер Фрыдрых (1785—1849) — нямецкі піяніст і кампазітар.
18 «Пурытане» — опера італьянскага кампазітара В. Беліні (пастаўлена ў 1835г.).
19 «L’eroe di Lancastro» («Герой з Ланкашыра») — опера італьянскага кампазітара Джузэпе Нікаліні (пастаўлена ў 1815 г.).
20 «Хваляванне» (фр.).
21 Дрэйшок Аляксандр (1818—1869) — нямецкі піяніст і кампазітар.
22 «Беатрычэ дзі Тэнда» — опера В. Беліні (пастаўлена ў 1832 г.).
21 Тальберг Сігізмунд (1812—1871) — аўстрыйскі піяніст і кампазітар.
24 Газета, выходзіла ў 1859 г. у Пецярбургу.
25 «Вйтебскйе губернскйе ведомостй».
26 Персанаж з камедыі «Помста» (1834) польскага драматурга і паэта Аляксандра Фрэдры (1793—1876).
27 УсякаІі ухвалы варты той, хто спалучыў прыемнае з карысным (лац.).
28 Пінеці Дж. — італьянскі фокуснік пачатку XIX cm. А. Вярыга-Дарэўскі ўжывае гэта імя ў агульным сэнсе.
№ 3
Віцебск, д[ня] 4 лістапада 1859 г.
Прызнаём сваю віну за спазненне гэтай карэспандэнцыі, таму што болей цікавасці выклікаюць факты, якія акрэсліваюць мясцовае жыццё, калі яны пераказваюцца адразу пасля таго, як адбыліся. Але ж лепей позна, чым ніколі, тым больш што ў нас ва ўмовах невірлівага жыцця адны факты няхутка згладжваюцца другімі, да таго ж турботы будзённага жыцця адрываюць пісаку ад сцэны, на якой разгортваецца наша публічнае жыццё, а жаданне сабраць болей матэрыялаў устрымлівае ад паспешлівасці. Так што прабачце за затрымку і паслухайце нашу справаздачу пра вакальны вечар, дадзены ў нашым тэатры яшчэ 29 жніўня г. г.
Прагныя і ласыя да ўсяго, што мае фарбы хараства, і не часта, на жаль, хараством частуемыя, мы з прыемнасцю пачулі ў пабернардзінскім касцёле св. Антонія мілае сапрана, якое ў часе некалькіх імшаў чулася ў спяванні пад арган у божую славу. Зацікаўленыя, адкуль нам паслала неба — і так неспадзявана — гэту новую ўцеху і каму дзякаваць за салодкія пачуцці ў часе малітвы, што з такой цяжкасцю абуджаюцца пад хрыплае спяванне арганіста, мы даведаліся, што гэту набожную паслугу рабіла п. Кіцінская, якая прыбыла з мужам і некалькімі таварышамі з мінскага аркестра. Пасля далейшых пошукаў мы даведаліся, што спяваюць і сам п. Кіцінскі, і іх таварыш п. Міхалоўскі1. To мы прасілі іх выступіць публічна для бязмерна згаладалых сяброў спявання, ні разу не расчуленых нават сарафанам*1 пад якую шарманку пасля двух аматарскіх музычна-вакальных канцэртаў, пра якія мы пісалі вам у мінулай карэспандэнцыі2. Назалянне наша было такое моцнае, што найшчырэйшыя адгаворкі, апраўданне слабасцю пані К[іцінскай] не мелі поспеху, і людзі, якія, як мы чулі, ніколі публічна не выступаюць, мусілі для нас публічна заспяваць. Пані К[іцінская] (сапрана) праспявала вальс і арыю з «Фаварыткі»3; пан К[іцінскі] (барытон) — думку Любамірскага4 «У нас інакш» і мазурку «Стары гуляка»; пан М[іхалоўскі] (тэнар) — каваціну з «Лючыі» і арыю з «Цырульніка»5. Аркестр