Пачынальнікі
З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2003
№ 28
К дудару Арцёму am наддзвінскага мужыка
Што табе, дудар, прыспела Смелы песні завадзіць Ці то лёгкая, брат, дзела Нашу браццю прасвяціць ?
Крыкнуць на цябе паноўя, Што ты шкоднік і місьцюк, — Страціш голас і здароўя I дуду упусціш з рук.
I абмыешся слізамі,
I падумаіш ні раз:
«Божжай ласкі нет над намі,
I нет праўды сярот нас».
Ты мяне, аднак, ня слухай:
Мало што я завяду! —
Цэлай грудзьдзяй дуй і дмухай
У жулейку і ў дуду!
Hi гнявіся за абмылку, Што зачаць я ні сумеў: Калі бог табе даў сілку, — Дуй, як дуў, пяі, як пеў!
Грудзьдзяй цэлай гудзі смела
На ўвесь мужыцкій свет, — Што пасеіш, будзіць цэла, Будзіць некалісь і цвет...
То-та радасць, радасць будзіць, Калі бог за мужыкоў Ды вянок табе прысудзіць — 3 белых рож і з васількоў!
Белы рожы — то за гэта, Што ты совесць беліш нам, Што нас вывеў am Яхвэта, Хоць наш бацька, кажуць, Хам.
Васількі — то, брат, нябёсы, Аткуль кожный божжый дар, Аткуль сонца, дождзік, росы, Аткуль мы іты, дудар.
Так, мой мілый брат Арцёмка, Бог цябе благаславі!
Іграй шчыра, пяі громка I жыві нам ды жыві!
23 марца 1859 года, у панідзелак
Віцябск. У псярні
Ялегі Пранціш Вуль
Няновая думка
Czemze jest nasze zycie? — Stare to pytanie, I trudno cos nowego odpowiedziec na nie.
Zycie ludzkie jest z raju przesadzonym kwiatem, A cieplarniqjest ziemia; ogrodnikiem zatem — Jest sam czlowiek. A pan bog z nieba wysokiego Patrzy, jak ogrodnicy swoich kwiatow strzeg^; A widz^c, zesmy grzeszni, niedbali i marni.
Zeslal syna swojego do naszej cieplarni, Dia rozwi^zania ludziom tej trudnej zagadki, — Jak mamy piel?gnowac rajskie nasze kwiatki? I wiemy juz dokladnie, ze rajska roslina Wtenczas tylko i rosn^c i kwitn^c poczyna, Gdy to, co j^ otacza, niebo przypomina;
Ze cieplarni? doczesn^ tak urz^dzic trzeba, Aby w niej wszystko bylo, jak w przybytkach nieba: A wi?c gor^c^ wiar^ powietrze ogrzewac;
Swi?t^ ros^ Milosci kazdy kwiat podlewac, 1 oswiecac przestrzenie zlocist^ nadziej^, A gdy juz wszystkie kwiatki СпоЦ zawoniej^, Wtenczas pan bog, ucieszon tym wznioslym widokiem, Zawiesi nad cieplarni^, pod niebem wysokiem, Gwiazd? o trzech promieniach, jasnych, wiekuistych: Z dwoch promieni zaswiec^, w swych pojawach czystych, Nieznana dot^d Prawda i nieznane Pi?kno!
Patrz^c na swi?te dziwa, ogrodnicy kl?kn^
1 dzi^kczynnie ku niebu ramiona podnios^;
A wtenczas trzeci promien — jasnq, сіерід. ros^, Niby deszczyk majowy, pokropi cieplarni?;
B^dzie to promien Dobra, co ziemi? ogarnie;
I sam pan bog juz do nas przyjdzie ze swi^temi, Aby swoje krolewstwo zalozyc na ziemi.
23 сакавіка 1859 г., y панядзелак
Віцебск. У пекле
Элегій Францішак Вуль1, з-над Заходняй Дзвіны
Стар. 9—10
' У арыгінале (у польскім тэксце): U1.
№ 29
П[ётр] Кеўліч, ксёндз [асэсар Магілёўскай кансісторыі], Магілёў. 20мая 1859 г. Стар. 39.
№ 30
На памяць аб шчаслівым знаёмстве і ў доказ сапраўднай пашаны змяшчаю ў шэрагу іншых і сваё прозвішча.
У Борхаве1, д[ня] 29 чэрвеня 1859 г. Тэафіль Вайцяхоўскі
Стар. 39
1 Маёнтаку Рэжыцкім пав., належаў Борхам (Варклянскі ключ).
№31
На памяць аб мілай сустрэчы 1859 г. ліпеня 11 дня
Багенскі Юзаф1 Стар. 41
1 Багенскі Юзаф — доктар у г. Рэжыцы, утрымальнік публічнай чытальні. Пра яго А. Вярыга-Дарзўскі ўспамінае ў пісьмах да А. Кіркора.
№ 32
Пасля нашай такой доўгай разлукі мы, нарэшце, спаткаліся. Нішто нас не разлучыла, думкі нашы адны і тыя ж, толькі сцежкі, па якіх мы ходзім, розныя. Ты змагаешся песняй — узмацняеш дух, а я лячу матэрыяльны бок чалавецтва —
тва — адмоўны бок. I так жадаю табе ад душы добрай удачы ў гэтай справе.
Антон Стафановіч Стар. 43
№ 33
Да пана А[рцёма] В[ярыгі]
W tym smutnym kraju, gdzie зрід dot^d mysli I patryotyzm w nikim si? nie budzi, Milo mi spotkac najlepszego z ludzi, Ktorego obraz milosc sama kresli.
Bo jakzez ci? nie kochad? Tys to przecie Z falszywej drogi zdolal mi? sprowadzid, Kiedym nie wiedz^c, jak sobie poradzid, Bl^dzil po obcym dla mnie calkiem swiecie.
Gdym cudzej miat narodowosci sluzyd, I got6w bylem slaw? mej ojczyzny
Mieniac na marny blask cudzoziemszczyzny... Lecz dzis juz godniej рібга umiem uzyd!
Dzi?ki twej prostej i szczerej wymowie, Jam dzis nie zdolny stad si? renegatem, Nie zdolny podlym zmazad si? rozbratem, By mi? wykl?li Polacy-ziomkowie!
1859 r. Ібснежня Ha памятку найпрыемнейшых хвілін,
Магілёў над Дняпром праведзеных разам, прысвячае
Юльян Сутовіч Стар. 31
№ 34
Дазваляеш нам запісацца на старонках свайго альбома хіба для таго, каб мы паўтарылі тое, што ўжо так добра выказалі ў пачатку гэтай кнігі магутныя ведамі і талентам людзі. Але той, хто, як ты, браце Арцёме, вымушае ўсіх паважаць сябе і кахаць, хто, як ты, шчыры беларусе, адкрывае ўсім і кожнаму скарбы свайго сэрца і, як ты, умее цаніць любую красу і ўсюды яе шукае і знаходзіць, — той заслугоўвае любві, пашаны і ўдзячнасці сабратоў. Дык мяркую таксама, што ты, умеючы быць такім паблажлівым, прабачыш, што мы, спаборнічаючы звычайна тонам і гукам, можа, у нязграбнай форме выкажам нашы думкі жывым словам. Хоць здалёку
мы прыбылі, але дзеці агульнай з вамі маці, звязаныя звяном аднолькавых пакут і адной надзеі, мы лёгка зразумелі адзін аднаго, хутка пазнаёміліся. Вы ж, браце, цягнеце тыя ж кайд[аны]‘ над Дняпром, як і мы над Віслай. Дык наша становішча аднолькавае, a пакуты лёгка аб’ядноўваюць. Прыбыўшы да вас у госці, прыносім вам у дар нашы родныя песенькі, пры якіх нас ускармілі, ускалыхалі, пры якіх мы раслі. Гэтыя смешныя або вясёлыя песенькі не давалі [на]м ні на хвіліну забыцца, што мы палякі, і ратавалі ад знішчэння іржавеючага духу. I дух узмацняўся, а маці, укладваючы нас спаць, спявалі «Ешчэ Польска не згінэла». 0! вер, браце, што мелодыі нашы — гэта талісман, гэта шчыт, аб які разбіваюцца ўсе мангольскія снарады. Песні нашы, створаныя сярод вялікіх гістарычных акалічнасцей, так цесна звязаны з нашай гісторыяй, што павінны складаць з ёй аднароднае цэлае і ўваходзіць у склад сямейнай навукі, якой не заморскія гувернанты, але маці кіраваць павінны. О! бо як жа добра нашы песні малююць асабліва апошнюю нашу эпоху!
Ненавідзячы тыя дурныя і пустыя фразы, якімі не раз без мэты запаўняюцца старонкі альбомаў, я падаў табе, браце, можа, у неналежным месцы, думку, на якой выпадае спыніцца. Ты, браце, імкнешся да лепшага... марыш аб шчасці народа... грамадства... дык можа мяне зразумееш, што музыка, тая містычная мова, павінна ўплываць не толькі на нервовую сістэму, але і на нацыянальны дух. I калі праз шмат гадоў выпадкова адкрыеш гэту кнігу і кінеш вокам на гэтыя некалькі радкоў, міжвольна зацягнеш сабе якую-небудзь нашу песеньку, якая табе, напэўна, тут жа намалюе ва ўяўленні мазавецкія пяскі, а можа, і мяне, мазура, які прыблудзіў сюды да вас. Калі ж тады заспяваеш «Ешчэ Польска...» — то ўпэўнены, што ў памяці ў цябе ўзновяцца і Астралэнка, і Грохуў2, і ўсе тыя палі, на якіх нашы браты пралілі гераічную кроў, паміраючым голасам паўтараючы тую ж песню. Дык працуйма, любы браце, для агульнага дабра, як можам. Ты — сваім паэтычным словам; мы, вандроўныя музыкі, — гукамі. Пойдзем заўсёды ўперад, разбудзім лянівых, выратуем гангрэнозных. У тых, у каго замерла пачуццё, будзем старацца, хоць паволі, уваскрэсіць дух. Patientia omnia vinci[t]3.
Мы ж, калі вернемся да нашых хатніх ачагоў, раскажам нашым братам, што [...] нацыянальны дух яшчэ жыве, і хоць хаваецца ён у закутках, як першыя хрысціяне ў рымскіх катакомбах, аднак ён моцны, бо мае на варце людзей, якія яму не дазваляюць застыць. Раскажам таксама [...] што, урэшце, маеце такіх жвавых дзяўчат, што не аднаму зухаватаму мазуру або ганарліваму ўкраінцу могуць парушыць спакой. А тым часам, сумленны беларускі дудар, цягні далей сваю
прапаганду... і дзьмухай на вуголле... то з часам выбухне і полымя. Любі нас, успамінай часам пра нас і будзь перакананы:
Ze sercem z bratami z Bialorusinami,
RadzibySmy tu powrocid, znow bye mi^dzy wami;
Bo wyscie nas przyj^li, jak rodzonych braci,
I sere swych cieplem tyle nas ogrzali,
Ze z wi^ksz^wiar^ w swiat ruszamy dalej, Dzi?kujqc staropolskiem: Niech b6g warn zaplaci!
Музыкант з-над Віслы Аляксандр Хадэцкі
Магілёў, дня 24 снежня 1859 года
Стар. 5—7
1 Край ліста абарваны.
2 Мясціны ў Польшчы, дзе адбываліся бітвы ў час паўстання 1831 г.
3 Цярплівасць усё перамагае (лац.).
№ 35
Любы Арцёме, люблю цябе сардэчна і прагну ўзаемнасці. Шчыры сябар
М. К. Сакалоўскі 20 студзеня 1860 года Віцебск
Стар. 42
№ 36
3 якой жа ўдзячнасцю ўпісваем мы свае імёны ў гэту кнігу, што злучае нашу Беларусь з Літвой і што належыць мужу, які сёння ззяе ў нашай сям’і, паэту слова і дзеяння. Дарагая Беларусь! прыгледзься да яго дзейнасці, яго энергіі, самаахвярнасці. Паглядзі, як ён вучыць тваіх дзяцей любіць радзіму, як вядзе іх дарогай праўды, прагрэсу, і хай сляза бацькоўскай удзячнасці хоць часткова ўзнагародзіць гэту распачатую ім працу. Вучыш нас, пане, роднай мове, запальваеш добрую думку, выклікаеш найвышэйшыя пачуцці, дык хай табе бог адплаціць, а мы і ўся наша ўстанова благаслаўляем тваё імя.
Ота Чачот, Рамуальд Вальдэ, Казімір Карпінскі, Марцін Асяндоўскі, Фелікс Асяндоўскі, Міхал Пюра, Антон Тржахноўскі, I. Дзевоні, Міраслаў Скіндар, Мікалай Абданк-Гарабурда', Станіслаў Бядржыцкі2
1860 года 8 мая, Віцебск
У канвікце Гільзена-Шадурскіх3
Стар. 48
1 У1863 г. прымаў удзел у паўстанні ў Iэрках на Магілёўшчыне, сасланы ў Табольскую губ. (гл. даследаванне С. Цытовіча ў выданні: «Беларуская акадэмія навук. Працы клясы гісторыі», т. III. Мінск, 1929, стар. 329).
2 Потым студэнт Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі, паўстанец 1863 г. (гл. працу Т. Г Снытко ў кн.: Восстанйе 1863 г. й русско-пальскйе революцйонные связй 60-х годов. М., 1960, стар. 309).
3 Інтэрнат пры Віцебскай гімназіі, названы па імені фундатараў-заснавальнікаў.
№ 37
Як палюбіў Беларусь, так і цябе, любы Арцёме, а калі будзеш пераглядаць гэты альбом, то ўспомні аб тым, хто з’яўляецца сапраўдным сябрам не толькі тваёй асобы, але думак і паняццяў.
Квяткоўскі'
Май, 9. 1860 Стар. 18
' Магчыма, Вінцэнт Квяткоўскі, які сфатаграфаваны разам з А. Вярыгам-Дарэўскім на групавым здымку 1860 г. (гл. стар. 217).