• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пачынальнікі З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.

    Пачынальнікі

    З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2003
    144.85 МБ
    3 моманту апошняга пасялення ў Вільні Ф. Б[агушэвіч], захоплены дагэтуль жыццём і вывучэннем разнастайных чалавечых адносін, а найбольш аддадзены фальклору, распачаў літаратурную дзейнасць, якой да той пары займаўся толькі ўрыўкамі і выпадкова.
    Але па-польску пісаў мала, бо прагнуў пісаць перш за ўсё для народа, што насяляў яго родную старонку (Ашмянскі павет) і гаварыў пераважна па-беларуску.
    I вось гэты паэт па запалу і настрою, дагэтуль у жыцці толькі, становіцца паэтам беларускім, паэтам адзіным у гэтым родзе. Беларуская мова, як вядома, хоць багатая, гучная і апрацаваная, ужо больш двухсот гадоў назад сышла са шляху далейшага літаратурнага развіцця і стала толькі ўласнасцю і спадчынай народа.
    Таму цяжкую задачу меў перад сабою Ф. Багушэвіч, не маючы ні адпаведных узораў, ні дастатковых крыніц.
    Заставалася яму адно: зачарпнуць поўнай жменяй з адзінай крыніцы — з вуснаў народа і здабыты такім чынам матэрыял адпаведна апрацаваць.
    Так ён і зрабіў. Дзевяць год назад з’явіўся першы зборнік пад назвай «Дудка» Мацея Бурачка, а праз некалькі год — другі пад назвай «Смык» Сымона Рэўкі з-пад Барысава. Абод-
    ва гэтыя зборнікі з пункту погляду формы вельмі нагадваюць гавэнды і лірычныя вершы Уладзіслава Сыракомлі, не адрозніваюцца ад іх таксама і сілаю пачуцця ў адносінах да народа. На тры чвэрці змяшчаюць яны арыгінальныя творы Ф. Б[агушэвіча], авеяныя чуллівым натхненнем, а часта мілым і шчырым гумарам. Трэба таксама адзначыць, што гэтыя зборнікі, як напісаныя бездакорнай беларускай мовай, стануць помнікамі, прымаючы пад увагу, што мова народа падвяргаецца пастаянным і ўсё мацнейшым скажэнням.
    3 друкаваных прац ведаем яшчэ толькі дробны сатырычны твор «Тралялёначка» на тэму дробнапамешчыцкіх адносін.
    Затое засталося багата твораў нябожчыка ў рукапісах, і ёсць надзея, што яны ўвойдуць у новую кніжку, для якой Ф. Б[агушэвіч] ужо абдумаў назву. Mae гэта быць паводле чарговасці рэчаў «Скрыпка». Але найбольшую страту грамадству прынесла заўчасная смерць у тых адносінах, што не здолеў ён закончыць велізарную працу, а менавіта: «Беларускі слоўнік».
    Такая праца магла б стаць асновай для будучых даследчыкаў мовы, а ў пэўнай ступені і крыніцай, якая нараджала б далейшых працаўнікоў на гэтым полі.
    I таму нічога дзіўнага, што на пахаванне яго ў Жупранах прыбылі прадстаўнікі розных грамадскіх слаёў, ускладаючы на магілу нябожчыка вянок з выразам прызнання чэсці і заслуг.
    N. Ro u ba. Franciszek Boguszewicz. «Tygodnik Ilustrowany», 9 чэрвеня (27мая) 1900 г. № 23, cmap. 4456
    1 У сапраўднасці Багушэвіч памёр 15 (28) красавіка. 18 красавіка адбылося пахаванне.
    2 Чатырохкласнае аддзяленне Віленскай гімназіі.
    3 У сапраўднасці ў 1861 г.
    4 Звяровіч Аляксандр (каля 1818—1891?) — уладальнік Доцішак, ліберальны памешчык. У1863 г. за сувязі з паўстанцамі быў высланы ў Арэнбургскую губ.
    5 У1865г.
    6 У часопісе змешчаны таксама партрэт Ф. Багушэвіча.
    № 2
    ПАЭТ БЕЛАЙ РУСІ
    15(28) красавіка гэтага года спаўняецца шэсць год з дня смерці незабыўнага Францішка Багушэвіча, паўсюдна вядомага і паважанага ў юрыдычным свеце віленскага адваката і землеўласніка з Ашмянскага павета.
    17(30) красавіка 1900 года1 ў вельмі прыгожым Жупранскім гатычным касцёле сабраліся сям’я памёршага, сябры і суседзі,
    а з Вільні спецыяльна прыбылі дзве даволі вялікія групы з абрадавымі пышнымі вянкамі. Адну з гэтых груп складалі прадстаўнікі віленскай адвакатуры, а другую — прыхільнікі таленту Ф. Б[агушэвіча].
    Адвакат і паэт! Землеўласнік і самы шчыры народны пясняр.
    Таму, апрача пералічаных вышэй, бедныя жупранскія могілкі запоўніў натоўп сялян, якія развітваліся са сваім песняром і абаронцам.
    I спачыў Францішак Багушэвіч у гэтым айчынным пяску, ашмянскім пяску, а на свежанасыпаным кургане паклалі яму самы сціплы і самы сапраўдны вянок з літоўска-беларускай яліны. А не-
    2	.	.	.	.	. «
    хта з прысутных кароткімі, але вельмі сардэчнымі словамі ушанаваў памяць нябожчыка па-польску.
    Па-польску... Было гэта тады яшчэ злачынствам3.
    Ушанавалі такім чынам памяць мужа, бацькі, землеўласніка, спецыяліста і сябра, і толькі які дзесятак-паўтара асоб з працэсіі — адзінага ў той час беларускага песняра і паэта. На гэтых сціплых жупранскіх могілках спачыў, па неабходнасці мала вядомы, але вельмі шанаваны Мацей Бурачок і Сымон Рэўка з-пад Барысава ў адной асобе.
    I спачыў ён, нарэшце, у айчыннай зямлі, якую так горача палюбіў, спачыў пасля цяжкога шасцідзесяцігадовага жыцця, поўнага расчараванняў, турбот і нязгаснага смутку. Бо цяжкое ж было гэта жыццё летуценніка з бязмерна ўражлівым сэрцам і моцна развітай назіральнасцю! Слёзы і смутак не пакідалі яго ніколі, ні сярод сваіх, ні сярод чужых, дзе так доўга ён быў вымушаны знаходзіцца, і цягнуліся за ім аж да апошніх хвілін жыцця.
    Дык пісаў ён, пісаў свае цудоўныя гутаркі, песні і байкі, пісаў па-беларуску, для таго народа, які ён ведаў і любіў, а ў гэтыя свае творы, амаль несвядома, укладваў гэтыя слёзы і смутак, як канву народнага жыцця.
    Толькі зрэдку, толькі як выключэнне праяснялася ў яго ў душы, і тады з-пад яго пяра выбіваліся промні шчырага народнага гумару, сям-там, аднак, пераходзячы ў іронію і выбух смутку.
    Вось вельмі прыгожая лірычная песенька «Хмаркі» [...]4
    I як «Хмаркі», бяздомныя і гнаныя віхрам, праходзіла жыццё Францішка Багушэвіча, пакуль не сабраў сяк-так сілы і не асеў на жаданым айчынным загоне.
    Аднак не надоўга. Толькі на хвіліну адпачынку перад вечным падарожжам.
    Пазнаёмімся з гэтым жыццём у эскізным нарысе.
    Незабыўны Ф. Багушэвіч нарадзіўся ў 1840 г. у сям’і мужа і жонкі: Казіміра, землеўласніка, і Канстанцыі з Галаўнёў
    (пляменніцы колішняга уніяцкага біскупа5). Сярэднюю школу скончыў у Вільні, пасля чаго выехаў у Пецярбург на матэматычны факультэт універсітэта. Там, аднак, захварэў тыфам і для папраўкі здароўя быў вымушаны вярнуцца ў бацькоўскі дом. Услед за гэтым Пецярбургскі універсітэт быў часова закрыты, што прымусіла маладога Францішка шукаць якой-небудзь часовай працы, паколькі і ўдоме яго бацькоў, дзе, апрача Францішка, было яшчэ трое братоў і сястра, як кажуць, «не лілося цераз край».
    У 1862 г., гэтым годзе шырока развітога грамадскага жыцця ў Літве і Беларусі, Ф. Багушэвіч займае пасаду настаўніка народнай школы ў Доцішках, якую заснавалі і ўтрымлівалі муж і жонка памешчыкі пп. Звяровічы. Гэта акалічнасць дае цудоўную ілюстрацыю да тагачаснай гісторыі і красамоўна характарызуе Францішка Б[агушэвіча].
    He шукаў ён славы, прыбыткаў і пашаны, але цяжкой працы — для сваіх! 1 так было ўсё жыццё.
    Аднак гістарычная навальніца непамерна цяжкой глыбай навісла над Літвой і Беларуссю. Надышоў 1863 г., а некалькі пазней прыбыў Мураўёў6 Ф. Б[агушэвіч] уступіў у паўстанцкія шэрагі і дайшоў ажно да Сувалкскай (тады Аўгустоўскай) губерні. Будучы параненым у нагу, на шчасце, аднак, знайшоў там гасціннасць і апеку ў доме пп. Крушэўскіх, якія потым дапамаглі яму вярнуцца ў Вільню.
    Неўзабаве і навальніца ўжо крыху аслабела: толькі водгаласы, што засмучалі і душылі, толькі крыкі хвілёвыя і кароткія... Фр. Б[агушэвіч] здолеў спакойна, на водшыбе, перачакаць гэты найгоршы час і ў першую хвіліну, калі вярнулася сякое-такое жыццё, выехаў на вучобу ў юрыдычны ліцэй у Нежын (Чарнігаўскай губ.), замест якога і ўжо досыць даўно дзейнічае Філалагічны інстытут7. 3 дыпломам юрыста не меў, аднак, падстаў вяртацца ў край, а дзеля кавалка хлеба цэлы шэраг гадоў выконваў па чарзе абавязкі судовага следчага ў Чарнігаве, Волагдзе і Борзне пры колішнім старым парадку судовых устаноў, пакуль не спыніўся ў Канатопе (Чарніг[аўскай] губ.) пасля ўжо ўвядзення новага8.
    Гэты выбар становішча судовага следчага, а не адваката (прафесійнага) таксама паказальная рыса характару чалавека.
    У гэтыя гады вандравання па чужыне Францішак Багушэвіч стварыў сабе сям’ю і знайшоў шмат сяброў сярод судовых чыноўнікаў — інтэлігентных рускіх. У вольны ад працы час пісаў лёгкія вершыкі па-беларуску, і яны адразу гінулі ў прыватных зборах сяброў.
    Журба па краі... настальгія на працягу цэлага шэрагу гадоў... Але надышоў 1884 г., двое любых дзяцей, дачка Канстанцыя і сын Тамаш, дасягнулі ўзросту, калі час ужо было
    думаць пра сістэматычнае выхаванне, а адначасова баяцца адсутнасці таго айчыннага паветра, таго роднага акружэння, якое так неабходна для нармальнага фарміравання юныхдуш.
    З’яўляецца дылема: з аднаго боку, Францішка прызначаюць членам акруговага суда, г. зн. ён можа зрабіць сур’ёзны крок на шляху да адноснай кар’еры, з другога — гэтыя турботы, гэта незгасальная журба...
    I, відавочна, перамагае гэта апошняя. Фр. Баг[ушэвіч] вяртаецца ў Вільню, пасяляецца тут і, вытрымаўшы экзамен, становіцца адвакатам пры Віленскім акруговым судзе.
    Сапраўды часцей усміхаецца ў гэты перыяд і бадзёра распачынае новую працу, хоць цяжка і... коратка.
    Неўзабаве ён вылучаецца, і вылучаецца як par exellence 9 прысяжны адвакат у добрым стылі, што вельмі часта прымірае пасвараных праціўнікаў у сваёй канцылярыі ці перад судом, а ў якасці ганарара атрымлівае... зайца або расказ пра бяду. Для Фр. Б[агушэвіча] гэтага хапала, паколькі патрэбы ён меў незвычайна сціплыя, a руплівасці пра зямное дабро — ні на грош. Жыў у вузкім коле самых блізкіх, а для адпачынку адпраўляўся са стрэльбай і выжлам на любімае паляванне да сяброў і тады бываў найбольш шчаслівы.
    А шматкі паперы, наспех спісаныя паэтычнымі працамі, паступова збіраліся, нягледзячы на тое, што аўтар вельмі ахвотна раздаваў іх.
    1896 год быў ясным промнем у жыцці Фр. Б[агушэвіча], бо ён атрымаў у спадчыну пасля памёршага сваяка Тадэвуша някепскую суму, што дазволіла яму здзейсніць мары ўсяго жыцця. Гэта значыць кінуць занятак дзеля хлеба, асесці на айчынным загоне і цалкам аддацца працы для сваёй зямлі і сваіх суайчыннікаў.
    Неўзабаве ён ачышчае спадчынны фальварак Кушляны (Ашм[янскага] пав.), разлічваецца з братамі і сястрой і аднаўляе гаспадарку, на працягу шэрагу гадоў знішчаную арандатарамі. Будуе сваю хату, а як яе разумее, сведчыць, напрыклад, вершык «Мая хата»:
    Бедна ж мая хатка разселася з краю Меж пяскоў, каменняў, ля самаго гаю, Ля самаго бору, на бяражку лесу;
    Ніхто тут не трафе, хоць бы з інтарэсу, Як няма гарэлкі, няма куска хлеба, Дык які ж інтарэс, каму сюды трэба ? Да хоць няма хлеба, жабраваць ня буду, Пражыву яккольвек ад працы, ад труду!