Пачынальнікі
З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2003
Амаль напярэдадні таго апошняга перасялення ў вёску Фр. Б[агушэвіч] прымае ўдзел у калектыўнай экскурсіі на лодках па Віліі да Коўна і Нёманам да Юрбурга. 3 ёю едзе пера-
важна моладзь, але Ф. Б[агушэвіч] заўсёды любіў моладзь і ахвотна акружаў сябе ёю.
Экскурсія цягнулася амаль цэлы тыдзень, і Ф. Б[агушэвіч] аказаўся самым вынослівым, таму што разам са сваім сваяком і сябрам Габрыелем Радзевічам10 дайшоў ажно да Балтыкі. I нават даваў у дарозе прыклад самым маладым, як трэба абыходзіцца з прыемнасцю без многіх большых і меншых выгод. Вогнішча над берагам ракі, кавалак венгерскага сала, талерка кашы і кілішак гарэлкі — гэта цэлы баль, а бурка і гумовы плашч ды ўзбярэжны пясок або сена ў адрыне — гэта начлег над начлегамі. А побач з гэтым колькі шчырага гумару і анекдотаў у запасе — нават самых змораных умеў ён ажывіць і разварушыць.
Амаль у прадчуванні заслужанага адпачынку ў Кушлянах, Францішак Багушэвіч злёг у выніку хранічнай і крыху запушчанай хваробы і, толькі сяк-так падлячыўшыся, пакінуў Вільню назаўседы ўвосень 1898 г.
Творы Фр. Багушэвіча былі выдадзены двума маленькімі томікамі. Першы з іх пад агульным загалоўкам «Дудка» друкаваўся ў Кракаве з указаннем у якасці аўтара Мацея Бурачка, а другі — «Смык» Сымона Рэўкі з-пад Барысава быў надрукаваны ў Познані11 у 1894 годзе.
Абодва томікі змяшчаюць арыгінальныя творы Фр. Б[агушэвіча]. Апрача аднаго толькі — пад назвай «Панскае ігрышча», пададзенага для паўнаты і напісанага значна раней п. Юркам12. У іх ліку ёсць таксама колькі перакладаў і наследаванняў, што, аднак, зусім не змяншае іх вартасці; да іх належаць перш за ўсё дзве байкі: «Воўк. і авечка» і «Свіння і жалуды».
Прыводзім першую з іх [...]13
Гумар паэта быў натуральны, шчыра народны. Так, напрыклад, калі п. Юрка ў творы «Панскае ігрышча» з пэўнай зайздрасцю піша:
А паненкі ж? Твар, як трэба, Але ж вопраткі, хвігуры ?.. Ну, не ядуць мусіць хлеба, Адны толькі кафітуры!
Ніякога нема складу: Жывотоў у іх немаш, Але стырчыць штосьці ззаду, Толькі ездзіць на кярмаш. 14
Сымон Рэўка з-пад Барысава граміць яго за гэта і павучае ў сваім «Адказе»:
А што ценкія паненкі, А высокі ў іх зад, Ото ж разум у іх ценкі, Дык і выйшаў такі склад.
Ад усіх 40 меншых і большых паэтычных твораў, змешчаных у «Дудцы» і «Смыку», павявае глыбокай і сардэчнай любоўю да народа, спачуваннем да яго цемры і нядолі і бязмежнай, страснай улюбёнасцю ў родную зямлю. Сям-там можа гэта любоў да свайго народа і сваёй зямлі робіць паэта як сацыёлага несправядлівым [...], аднак такое ўражанне бывае павярхоўным. У сапраўднасці і Мацей Бурачок, і Сымон Рэўка з-пад Барысава толькі тыповыя паэты народа і для народа.
Вось гэты апошні так гаворыць у цудоўным сваім вершыку «Не цурайся»;
He цурайся мяне, панічок,
Што далонь пакрываюць мазолі;
Мазоль працовітых значок, He заразе цябе ён ніколі. To мадаль за труды і за муку, Ня хвароба якая з заразы.
Ня стыдзіся падаць ты мне руку, Бо на гэтай руцэ няма сказы!
Эй, смялей адкрывай галаву На паклон табе да землі.
I мушу тут яшчэ адзначыць, што [...] і музей у Раперсвілі15, і Нацыянальны музей у Кракаве ўдзячны яму за многія каштоўныя памяткі, якія ён рупліва набываў і пасылаў з велізарнай прыемнасцю.
Па-польску пісаў ён мала, аднак захаваўся ў памяці моладзі вельмі папулярнай песенькай на мелодыю і кампазіцыю іншай, не менш вядомай16. Хто ж з моладзі не ўведаў і не спяваў на экскурсіях:
Precz butelki, precz fajczarnie, Dosyc czas ten tracic mamie! Niech kto zyje, bierze kije, By swoj poznac kraj!
У Кушлянах, дзе ён скончыў жыццё, ёсць паблізу дома, пад узгоркам, агромністы валун, дзе незабыўны Фр. Баг[ушэвіч] ахвотна паседжваў і думаў. На гэтым камені стараннем яго прыхільнікаў выбіты надпіс: «Памяці Мацея Бурачка».
Napoleon Rouba. Poeta BialeJRust. «KurjerLitewski», 15(28) красавіка 1906г., Ns84
1 Пахаванне адбылося 18 красавіка.
2 Сам Н. Роўба (гл. наступны артыкул).
3 Польская мова была ў той час забаронена ў Беларусі і Літее.
4 Прыводзіцца тэкст верша «Хмаркі» (гл.: Ф. Б а г у ш э в і ч. Творы. Мінск, 1967, стар. 87—88).
5 Галаўня Адрыян — у першай трэці XIX cm. кіраваў Літоўскай уніяцкай епархіяй, маючы тытул аршанскага епіскапа.
6 М. М. Мураўёў-вешальнік быў накіраваны ў Літву і Беларусь з шырокімі паўнамоцтвамі для падаўлення паўстання ў маі 1863 г.
7 Нежынскі юрыдычны ліцэй кн. Безбародкі ў 1875 г. быў ператвораны ў Гісторыка-філалагічны інстытут.
8 Судовыя статуты 1864 г. былі ўведзены ва ўсходняй Украіне ў 70-я гады.
9 у сапраўдным сэнсе слова (фр.).
10 Габрыель Марыян (Гаўрыла Міхайлавіч) Радзевіч нарадзіўся ў 1862 г., працаваў бухгалтарам у Віленскім камерцыйным банку*.
11 Есць падставы думаць, што Познань у якасці месца еыдання пазначана на тытулызым лісце зборніка «Смык беларускі» з канспіратыўнымі мэтамі. Зборнік надрукаваны, відаць, у нейкім іншым месцы.
12 Аўтарам «Панскага ігрышча» лічыцца Ф. Тапчэўскі. Некаторыя даследчыкі прыпісваюць meop А. Гурыновічу (гл. у нашым зборніку артыкул Б. Тарашкевіча пра Гурыновіча, стар. 484, а таксама: A. М а л ь д з і с. Таямніцы старажытных сховішчаў. Мінск, 1974, стар. 68— 69).
13 Прыводзіцца тэкст байкі «Воўк і авечка» (гл.: Ф. Багушэвіч. Творы, стар. 30—31).
14 Варыянт, надрукаваны ў зборніку «Беларускія пісьменнікі другой паловы XIXcm.» (Мінск, 1956, стар. 211), значпа адрозніваецца.
15 Польскі нацыянальны музей у Раперсвілі (Швейцарыя) заснаваны ў 1869 г. У1927 г. пераведзены ў Варшаву. Знішчаны ў час другой сусветнай вайны.
16 Пра акалічнасці ўзнікнення песні гл. ніжэй успаміны 3. Нагродскага, стар. 439.
№ 3
БЕЛАРУСКІ ПЯСНЯР
Нядаўна мінула дваццаць пяць год з таго часу, як невялікая наша група, складзеная з асоб розных прафесій і рознага светапогляду, выехала ў згодным і даволі ўрачыстым парадку чыгункай з Вільні да маленечкай станцыі. Узялі мы з сабою і вянок, звіты з айчыннай яліны і палявых кветак.
Калі мы выйшлі на станцыі прызначэння, заўважылі і таварышаў з Вільні, што складалі асобную і выразна адмежаваную ад нас групу. Аднак неўзабаве знайшоўся рэнегат — бо дзе ж калі такіх нестае — і мы дазналіся ад яго, што гэта прыехалі некалькі маладых адвакатаў з раскошным вянком, каб прыняць удзел у пахаванні незабыўнага Францішка Багушэвіча.
Мэта гэтай паездкі была агульная, але нас падзяляла сутнасць таго, за што мы хацелі аддаць пашану незабыўнаму нябожчыку.
Таму мы адправіліся пехатою, а паны адвакаты на паштовых у Жупраны, невялікае мястэчка ў Ашмянскім павеце. Хутка мы сталі над выкапанай у бясплодным пяску магілай, побач з сям’ёй нябожчыка і даволі нешматлікай групай іншых удзельнікаў. Я не зусім упэўнены, але мне здаецца, што гэта былі могілкі для хрысціянскіх веравызнанняў.
Яшчэ ў дарозе, уступаючы просьбам і націску сваёй групы, я паабяцаў развітацца з Багушэвічам сціплай прамовай. Адступаць не выпадала, хоць над свежай магілай мы бачылі нейкага адстаўнога генерала і цалкам правадзейнага ўрадніка.
3 узрушэннем, лёгка, зрэшты, зразумелым, я акрэсліў у сваёй прамове любоў нябожчыка да мясцовага люду, менавіта да беларусаў, і яго ідэйную працу над асветай і выхаваннем гэтага народа. Між іншым, народу гэтага было толькі маленькая жменька, бо, ужо не памятаю, уборка аўса ці то гароху1 перашкодзіла сабрацца ў большай колькасці.
Добра памятаю, што пасля заканчэння прамовы я адчуў сябе нібы абражаным адсутнасцю салідарнасці з маімі словамі з боку навакольных. Ніхто мне не паціснуў нават рукі.
Пасля пахавання мы адправіліся ў карчму на абед, і тут толькі развязаліся языкі маіх таварышаў: прадказвалі мне «не столь отдаленные места Снбнрн» або ў лепшым выпадку лячэбны адпачынак «в остроге». Але гэта мне не папсавала настрою, наадварот, я надзвычай развесяліўся, калі між іншым маладыя адвакаты запэўнілі мяне, што «на ўсякі выпадак» магу разлічваць на ахвотную дапамогу з боку адвакатуры.
Каб растлумачыць, дадаю тут, што паводле абавязковых паліцэйска-адміністрацыйных правіл, якія існавалі ў генерал-губернатарстве, я правініўся ўдвая: па-першае, што гаварыў на могілках, гэта значыць у публічным месцы, па-польску, і, па-другое, што хваліў заслугі Францішка Багушэвіча, які ўпотай спрабаваў уздзейнічаць на народ у непрыхільным для ўрада напрамку.
Адначасова дадаю, што справа гэта не мела ніколі ніякіх вынікаў, гэта значыць, што абедзве мае правіннасці прайшлі для мяне зусім беспакарана.
А цяпер ужо можна перайсці да разгляду таго, што ў жыцці і дзеяннях Ф. Багушэвіча заслугоўвае асаблівага прызнання і ўсеагульную пашану.
Трыццаць з лішкам год назад, калі яшчэ не было тых раскошных гарадскіх галь2, якія сёння добра служаць сваёй мэце, плошча тая была так званым Збожжавым рынкам.
Аднапавярховы дом на рагу вуліцы Коннай, што прылягаў да рынку, складаўся з некалькіх лепшых кватэр і цэлага шэрагу меншых, якія злучаліся з дваром заезнага дома для сялян.
Адну з кватэр ад вуліцы Коннай займаў Ф. Багушэвіч з жонкай і двума дзецьмі. Лёгка было распазнаць гэту кватэру, таму што асабліва ў рыначныя дні каля яе парога ажно раілася ад сялян. Пан адвакат насуперак звычаям калег прымаў сваіх кліентаў ад 5—6 гадзін раніцы вясной і летам, а справы ўладжваў не толькі ў сваім кабінеце, але і нярэдка на вуліцы.
Адсюль можна зрабіць вывад, што Ф. Багушэвіч меў вялікую практыку і ў сувязі з гэтым — значныя даходы. Аднак такі вывад быў бы слушны толькі напалову: практыка сапраўды была вельмі вялікая, а даходы вельмі мізэрныя.
Але гэта нашага адваката ніколькі не маркоціла. Самым
прыемным для яго было адразу скончыць справу. Рабілася гэта тады, калі ён выклікаў да сябе абодва бакі і праводзіў допыт.
Вядома ўсім, што беларускія сяляне любяць гарачыцца. To за вырваную з плота жэрдку, то за забітую ў гародзе гусь, то за пару гарцаў дзічак, абабітых з дзікай грушы на палявой мяжы, сяляне мала таго, што дарэмна трацяць час, але церпяць і значныя грашовыя выдаткі, каб узнагародзіць адваката, пачаставаць сведкаў і г. д.
Багушэвіч такія справы проста душыў, як хорт зайцаў. Пагаворыць з адным, пагаворыць з другім, нарэшце, скажа аднаму або другому аблаяць праціўніка дурнем і балваном, а іншы раз і кухталя даць. Потым бакі цалаваліся і дзякавалі пану адвакату за згоду. Таму папулярнасць адваката расла, але грошы цяклі вузкім струменьчыкам.