Пачынальнікі
З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2003
Паміж іншым, Нагродскі прасіў Багушэвіча напісаць якую беларускую п’еску для народнага тэатру. Багушэвіч ахвотна абяцаў папрацаваць над п’ескай, але ізноў жа не мог знайсці адпаведнай тэмы. Нагродскі абяцаў абдумаць тэму і даць Багушэвічу, але пакуль абдумваў, паэт памёр у Кушлянах.
3 недрукаваных вершаў Багушэвічавых, напісаных у 90-х гадах, Нагродскі даў мне копію яшчэ аднаго, напісанага з прычыны чутак аб блізкім канцы свету, каторыя тады шырока хадзілі ў народзе. Вось гэты верш:
Ото ж, браце, давядзетса
Нам з табой вачмі сваімі Бачыць, як свет западзетса Са ўсім чыста і са ўсімі [... ]
Калі з Кушлянаў прыйшла ў Вільню сумная вестка аб смерці Фр. Багушэвіча, Нагродскі не меў магчымасці паехаць
на пахаванне свайго прыяцеля. Затое ён з’арганізаваў дэлегацыю з чатырох асоб — пераважна з сферы працоўнае — з краўцом Закрэўскім на чале. Дэлегацыя павезла з сабой вялікі вянок з яліны; замест істужкі быў тонкі белы сялянскі ручнік з беларускім надпісам: «Змоўклі песні тыя, што іграў на дудцы...» (словы ўзятыя з перадсмертнага вершыка паэта). Вянок быў узложаны на магілу і нейкі час ляжаў тамака, але пазней, калі Нагродскі туды прыехаў, дык беларускага надпісу ўжо не знайшоў: ён «шчэз»...
Нагродскі характарызуе Багушэвіча гэтак: «Як чалавек — увасабленне высакароднасці, бязмерных маральных якасцей, страшэнна ўражлівы на ўсякае зло. Абурала яго да глыбіні душы кожная беззаконнасць, на якую іншыя не звярталі нават увагі»28.
Ці не з гэтага вырас і ўвесь сацыяльны і палітычны радыкалізм Багушэвіча? Змест цэлага рада вершаў паэта як быццам пацвярджае гэту дагадку.
Паводле Нагродскага, беларуская праца Багушэвічава не абмежавалася пісаннем вершаў: з даручэння Яна Карловіча ён паважна заняўся працай над укладаннем беларускага слоўніка (адзначым мімаходам, што ў гэтым часе ўжо існаваў адзін беларускі слоўнік Насовіча). У Багушэвіча былі спецыяльныя скрыначкі, куды ён складваў картачкі з асобнымі словамі. Бывала, што пад час гутаркі ён пачуў нейкае новае ці прыпомніў старое слова, даўно чутае, дык зараз жа яго запісваў на картачцы і клаў у скрыначку. Ці сям’я захавала гэты цэнны з навуковага гледзішча матэрыял, няма ведама.
На канчатак Нагродскі паінфармаваў мяне аб гісторыі друку і пашырэння «Беларускае дудкі» і іншых твораў Багушэвічавых. «Дудка» была вельмі ходкая. 3 тысячы надрукаваных у першым выданні экземпляраў хутка разышліся. У шырэнні іх Нагродскі прымаў вельмі дзейнае ўчасце. Нагродскі працаваў тады ў кааператыве (на Татарскай вуліцы), і да яго часта прыходзілі людзі з вёскі, каторых ён надзяляў Багушэвічавымі творамі. Апрача «Дудкі» і «Смыка», была яшчэ трэцяя кніжачка: зборнічак вершаў (паводле Нагродскага, слабейшых) «Тралялёначка», аб існаванні якое цяпер ужо мала хто ведае, дый яна нідзе не захавалася 29 [...]
Калі «Дудка» вычарпалася, Нагродскі надумаў перавыдаць яе сваім коштам. Якраз меўся ехаць у Кракаў — адвезці сваю дачку і наладзіць друк кніжкі аб вядомым працэсе за «бунт у Крожах»30 — Аляксандра Лапінскі31, каторы і згадзіўся адвезці ў Кракаў 100 руб. ад Нагродскага, каб Анчыц32 перадрукаваў «Дудку», — што і было акуратна выпаўнена. Але цяжка было кальпартаваць33 яе да краю праз «зялёную граніцу»34. Спачатку [...] прывезлі да краю 200 экз. «Дудкі». Далейшыя транспарты меліся ісці кантрабандай — з аплатай па
40 руб за пуд. Увесь наклад35 быў з гэтай мэтай узяты ад Анчыца, але чамусьці прывоз на доўгі час спыніўся. Толькі шмат пазней Іван Луцкевіч36, як быў у Кракаве, вышукаў гэты наклад, і кніжкі былі часткамі перасыланы да краю, дзе вельмі хутка разышліся. Пасля «Дудку» перадрукавала суполка «Загляне сонца і ў наша ваконца» ў Пецярбургу, закупіўшы ад сям’і Багушэвічавай права на выданне ўсіх твораў паэта, у тым ліку і пакіненае да сягонняшняга дня ў рукапісе «Беларускай скрыпачкі». Апошняя перахоўвалася ў архіве Браніслава Эпімах-Шыпілы37 і разам з усім архівам перайшла да Беларускай Акадэміі навук у Мінску38.
1 Відаць, Уладзіслаў.
2 Дмахоўская-Яленская Эма (1864—1919) — польская пісьменніца, збіральніца беларускага фалыслору. Родам з Мазыршчыны.
3 наведваўся.
4 у Гродна.
5 Верш «Яснавяльможнай пані Арэшчысе» (Францішак Багушэвіч. Творы. Мінск, 1967, cmap. 106—107). Напісаны, відаць, у 1891 г. у сувязі з 25-годдзем літаратурнай дзейнасці Элізы Ажэшка. Багушэвіч быў у ліку гасцей, запрошаных на святкаванне юбілею ў Гродна ў лютым 1892 г. (гл.: Е. J a п k о w s k і. Eliza Orzeszkowa. Wyd. 2. Warszawa, 1966, cmap. 396, 398).
6 карцін.
7 мастакамі.
8 Арганізатарам выстаўкі быў калега Багушэвіча па адвакатуры Станіслаў Булгароўскі.
9 Дамашавічус Андрус Йонас (1865—1935) — урач, дзеяч рабочага і сацыял-дэмакратычнага руху ў Літве.
10 абітурыенты, выпускнікі гімназіі.
11 Макоўскі Вацлаў (1880—1942) — сын кнігавыдаўца, кампаньёна Э. Ажэйіка Вацлава Леана Макоўскага, у далейшым польскі юрыст і дзяржаўны дзеяч.
12 Русецкі Баляслаў Канутавіч (1824—1913) — жывапісец і графік, творчасць якога звязана з мастацкім жыццём Беларусі і Літвы. Сярод папер Русецкага захавалася візітная картка Багушэвіча з надпісам, які сведчыць пра блізкія адносіны гэтых людзей (ЦДГА ЛітССР, ф. 1135, eon. 19, спр. 10, л. 19).
, 3 ад города.
14 Прыводзяцца тэксты вершаў Багушэвіча «Сабраўшыся на тры чоўна», «Хто над жалезнай струной запануе», «Каму дудка паслушна», «Жыццё — вандроўка на чоўне па моры» (Ф. Б а г у ш э в і ч. Творы, cmap. 111 — 114). Вершы ўпісаны 18—20 ліпеня 1897 г. у альбомы Алены Пятровіч (пазней Нагродскай) і Марыі Пятровіч.
15 Маецца на ўвазе 20-гадовы юбілей адвакацкай дзейнасці Т. Буйкі, які адзначаўся ў 1896 г.
16 Часопіс, выходзіў з 1895 г. у Львове, у 1902—1905 гг. — у Кракаве. 3 буржуазных пазіцый выступаў супраць згодніцтва з царызмам.
17 Маецца на ўвазе прамова адваката Льва Шастакоўскага на юбілеі Т. Буйкі.
18 Урублеўскі Тадэвуш (1858—1925) — юрыст, грамадскі і культурны дзеяч. Выступаў супраць нацыянальнага прыгнёту, абараняў на судзе рэвалюцыянераў, падарыў Вільні буйную бібліятэку. Ва ўспамінах аднабакова паказваюцца ўзаемаадносіны Багушэвіча з Урублеўскім.
19 Прыводзіцца эпіграма на Урублеўскага (гл.: Францішак Багушэвіч. Выбраныя творы. Мінск, 1952, стар. 123).
20 Тышкевіч Антон (1866— каля 1922) — магнат, буйны землеўласнік і прамысловец. Выступаўу друку пад псеўданімам Леліва (паводле назвы родавага герба).
21
пакупнік.
22 Апускаем польскі тэкст верша. Пераклад гл. у кн.: Ф. Багушэвіч. Творы, стар. 119—121.
23 Карловіч Мечыслаў (1876—1909) — польскі кампазітар і музычны дзеяч, шырока выкарыстоўваў у творчасці беларуск.1 мелас.
24 Прыводзяцца тэксты вершаў «Вецер дзьме і вые» і «Дагарае рэшта вецця» (гл.: Ф. Багушэвіч. Творы, стар. 124—125).
25 Бартальс Артур (1818—1885) — паэт і мастак, жыццё і творчасць якога звязаны з Беларуссю і Літвой.
26 Словы 3. Нагродскага пададзены ў крыніцы па-польску.
27 Апускаем польскі тэкст песні. Пераклад гл. у кн.: Ф. Б а г у ш э в і ч. Творы, стар. 115—116.
28 Словы 3. Нагродскага пададзены ў крыніцы па-польску.
29 Нагродскі памыліўся. «Тралялёначка» — празаічны твор (апавяданне). У1960 г. С. Александровіч адшукаў гэта выданне ў польскіх бібліятэках (гл. : Ф. Б а г у ш э в і ч. Творы, стар. 134—139).
30 У1893 г. царскія ўлады закрылі касцёл у м. Крожы (Кражай) у Літве. Сялян, якія аказалі супраціўленне, судзіла Віленская судовая палата.
31 Лапінскі Аляксандр — інжынер, загадчык віленскай губернскай друкарні, аўтар антыўрадавай кніжкі «Працэс кражан». Разам з Багушэвічам быў у камітэце будаўніцтва помніка А. Міцкевічу.
32 Анчыц Вацлаў (1866—1938) — кракаўскі кнігавыдавец, уладальнік друкарскай фірмы, заснаванай яго бацькам, паэтам і драматургам Уладзіславам Людвікам Анчыцам.
33 Kolportowac (польск.). — распаўсюджваць, разносіць друкаваныя выданні.
34 Г. зн. тайна, кантрабандай.
35 тыраж.
36 Луцкевіч Іван Іванавіч (1881—1919) — беларускі археолаг, этнограф і грамадскі дзеяч.
37 Эпімах-Шыпіла Браніслаў Ігнатавіч (1859 — 1934) — дзеяч беларускай культуры, выдавец і мовазнавец.
38 Лёс рукапісу «Беларускай скрыпачкі» невядомы.
Альгерд Абуховіч (1840-1898)
Метрычны выпіс аб нараджэнні
Тодар Кулеша.
Пі сьменнік дэмакра
Альгерд Абуховіч
МЕТРЫЧНЫ ВЫПІС АБ НАРАДЖЭННІ
Са справы Мінскай дваранскай дэпутацкай зборні пра дваранскае паходжанне роду Абуховічаў (ЦДГА БССРу Мінску, ф. 319, воп. 2, спр. 2292, л. 23).
Выпйсь метрйкй о рожденйй й крешенйй двуйменйого Ольгерд[а] Яков[а], сын[а] Рйхарда й Каролйны Обуховйчов, йз подлйнной кнйгй Глусского рймско-католмческого прйходского костела, страййцы 17, требуюшей стороне выдана [..J1
Перевод с польского
Нз Колатач. 1840 года нюля 27 дня ксендз Петр Конто[но]внч2, вйкарный Глусского костела, крестйл самою только водою по опасностй жйзнй ребенка, нареченного двумя нменамн Олыерд Яков, сына благородных Рйхарда й Каролмны урожденной Эстко Обуховйчов, законных супруг[ов], судей Мозырского уезда, роднвшегося во дворе Колатйчах’ 25 [-го] чйсла текуіцего месяца н года. Воспрнемннкамн былй коллежскйй советнйк й кавалер доктор Бобруйского уезда Август Погль с женою судьй того уезда г[оспожо]ю Елнсаветою4 Эстковою, сопровождалн благородный Нван Недзведскйй с благор[одною] Анелею Погоржельской, девйцею. С польскйм верно: бывшйй Мннской палаты гражданского суда переводчйк тйт. совет. Поплавскйй.
Что сйя метрйка о креіценйй Ольгерда Якова сына Рйхарда й Каролйны Обуховйчов с подлйнною Глусского костела, бывшею в рассмотренйй комйссйй, высочайше учрежденной, верна й ймеет законную достоверность, в том с прнложенйем костельной печатй собственноручно сввдетельствую. Чйсла 30 месяца апреля года 1857-го.
Ксендз Вйкентйй Томашевйч, настоятель костела Глусского й депутат уезда Бобруйс[кого]5
На гербавай паперы. 3 пячаткай
1 Апушчаны польскі тэкст.
2 Папраўлена паводле польскага тэксту.
’ Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Глускага р-на Магілёўскай вобл.
4 Удакуменце: Елнсафетою.
5 Далей ідзе метрычны выпіс аб дапаўненні абраду хрышчэння «йз святых олеев» ад 25 красавіка 1857 г., а таксама надпісы аб пацвярджэнні метрычных выпісаў бабруйскім дэканам і Мінскай каталіцкай кансісторыяй.
ТОДАР КУЛЕША'. ПІСЬМЕННІК-ДЭМАКРАТ АЛЬГЕРД АБУХОВІЧ