Падарожжа ў нябыт
Андрэ Маруа
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 256с.
Мінск 1974
— Прычапіцца заўсёды можна, пане мэр,— адказала яна з усмешкай.
— Ваша праўда, мадам, ваша праўда... Але вы ім усім наступілі на язык... He, я проста хацеў зрабіць вам прыемнасць... Служыць народу для мяне найвялікшая асалода... Я ад душы падзяляю вашу радасць і думаю, вы падрыхтуеце ўсё для ўрачыстай сустрэчы... Вядома, кожнаму цяпер цяжка, прадуктаў не хапае, але, спадзяюся, для такога выпадку...
— Слушна, вельмі слушна гаворыце, пане мэр. Я пастараюся, каб Рэно быў задаволены... Вы кажаце, дваццатага жніўня? У колькі гадзін, вы думаеце, ён будзе тут?
— Міністэрства паведамляе: «Эшалон адправяць з Парыжа ў дваццаць тры гадзіны». Такія цягнікі ходзяць павольпа... Ехаць ён павінен да станцыі Тывіе і адтуль чатыры кіламетры пехатой. Тут ён будзе не раней як каля поўдня.
— 0, пане мэр, за гэты час я паспею прыгатаваць яму найлепшае снеданне... Даруйце, што не запрашаю вас... Ведаю, вы не пакрыўдзіцеся... Вельмі вам удзячна, пане мэр, за ваш ласкавы і добразычлівы візіт.
— Усё насельніцтва Шардэйля вас паважае, мадам Леймары... Вы не тутэйшая, гэта праўда, але вы для нас, як родная дачка.
* * *
Дваццатага жніўня Элен Леймары паднялася чуць V свет, гадзіне а шостай. Усю ноч яна не магла заснуць. Яшчэ ўчора яна прыбрала хату, вымыла шыбы, нацерла да бляску падлогу, палінялыя стужкі на аконных фіранках замяніла свежымі. Потым схадзіла да Марцыяла, мясцовага цырульніка, зрабіла завіўку і легла спаць з сеткай на галаве, каб не сапсаваць прычоскі. Яна ўважна перагледзела ўсю сваю бялізну і з любоўю выбрала іпаўковую сарочку, якую ні разу не насіла за гэтыя пяць гадоў адзіноты. А якое ж надзець ёй плацце? Больш за ўсё яму калісьці падабалася плацце ў блакітныя і белыя палоскі. Яна памерала яго і са смуткам заўважыла, што яно нязграбна вісіць на яе схудпелым ад недаядання целе. He, яна надзене чорнае плацце, якое павузіла сама, ажывіўшы каляровым каўнерыкам і поясам.
Перш чым гатаваць снеданне, яна прыпомніла ўсе яго любімыя стравы... У Францыі 1945 года жылося бедна... Шакаладны дэсерт?.. О, гэта быў бы яму ласунак... А толькі дзе яго ўзяць, шакаладу?.. Добра, што ў яе былі свае куры і ў запасе некалькі свежых яек. Ён жа заўсёды хваліў яе амлет, казаў, што смачней не бывае... Любіў ён нятлустае мяса, смажаную бульбу, але ўжо два дні, як мяснік у Шардэйлі зачыніў сваю краму... Пазаўчора яна якраз зарэзала кураня, мяса не мяса, але, калі добра падсмажыць... Ах, вось яшчэ: суседка бажылася, што ў бліжэйшым мястэчку бакалейшчык цішком з-пад прылаўка прадае шакалад. I яна вырашыла абавязкова пабываць там.
«Калі ў восем выберуся, то ў дзевяць магу вяряуцца... Падрыхтую ўсё загадзя, каб потым засталася толькі кухня».
Узрушаная, заклапочаная, яна тым не менш была ў самым вясёлым настроі. Пагода дзівосная. Здаецца, ніколі ранішняе сонца не асвятляла так ярка даліну. Спяваючы, яна пачала накрываць стол: «Абрус у чырвоныя і белыя квадрацікі... Мы на ім вячэралі ў першы дзень нашага сумеснага жыцця... Ружовыя талеркі з малюнкамі, якія так яго забаўлялі... Бутэлька шыпучага... і, галоўнае, кветкі... Ён любіў, каб на стале былі кветкі, і гаварыў, што ніхто не ўмее іх так падбіраць, Я K Я »•
Яна зрабіла букет на тры колеры: белы рамонак, пунсовы мак, васількі і некалькі сцяблінак аўса. Потым, перад дарогай, абапёршыся на веласіпед, яна доўга глядзела праз адчыненае акно ў маленькі прыбраны пакой. Так, сапраўды, усё як мае быць. Зазнаўшы столькі гора, Рэно, напэўна, будзе здзіўлены, што яго хата і яго жонка вельмі мала змяніліся... Праз акно яна бачыла сябе ў вялікім люстры. Мабыць, трошкі худаватая, але такая беленькая, маладзенькая і, адразу відаць, што закаханая... Яна адчувала сябе на сёмым небе.
«Пара! — сказала яна сабе,— трэба спяшацца... Каторая гадзіна? Божа мой, ужо дзевяць гадзін!.. Ніколі не думала, што гэта зойме столькі часу... Але мэр ведае дакладна, што эшалон прыйдзе не раней поўдня. Я спраўлюся хутка».
* * *
Хата Леймары стаяла асобна ў самым канцы сяла, і ніхто не заўважыў, як худы салдат з чорнымі бліскучымі вачамі пралез у сад. Некалькі хвілін ён азіраўся, аслеплены сонцам, ахоплены шчасцем, п’яны ад водару
і хараства кветак... Слухаў, як гудуць пчолы... Потым ціха паклікаў:
— Элен!
Ніхто не адказваў. Ён паклікаў гучней:
— Элен!.. Элен!..
Напалоханы маўчаннем, ён падышоў бліжэй і ўбачыў праз акно стол, сервіраваны на дваіх, кветкі і бутэльку віна. Гэта быў удар у самае сэрца. Ен пахіснуўся і прытуліўся да сцяны.
«Божа! — падумаў ён...— Яна жыве не адна!»
Калі праз гадзіну Элен вярнулася, суседка ёй сказала:
— Бачыла я твайго Рэно. Пабег на дарогу. Я звала, я крычала, але ён і твару не паказаў.
— Пабег?.. Куды? У якім кірунку?
— На Тывіе.
Яна кінулася да мэра, які нічога не ведаў.
— Баюся, пане мэр... Страшэнна баюся... Рэно — чалавек уражлівы і вельмі раўнівы... На стале былі прыборы... Ён іх бачыў і не здагадаўся, што гэта яму... яму я паставіла... Пане мэр, знайдзіце яго зараз жа!.. Знайдзіце!.. Ён такі, што можа не вярнуцца... А я ж яго так люблю!
Мэр спешна паслаў веласіпедыста на станцыю Тывіе, падняў на ногі паліцыю, але Рэно Леймары знік. Элен прасядзела каля стала ўсю ноч. Было душна, горача. Пачалі ўжо і кветкі вянуць... Яна нічога не ела.
Прайшоў дзень, потым тыдзень, потым месяц...
Ужо болып як два гады мінула з таго часу, а пра яго ніякіх чутак. Я запісаў гэту трагічную гісторыю ў надзеі, што ён яе прачытае і вернецца.
БІЯГРАФІЯ
ялізная сталовая бы-
ла слаба асветлена завешанымі лямпамі. У гэтым годзе ў Лондане ўсталяваўся звычай абедаць у паўзмроку. Эрвэ Марсена, адшукаўшы сваё месца, убачыў, што ён сядзіць каля вельмі старой жанчыны, убранай у жэмчуг, лэдзі Хемптан. Ён не выявіў нездавальнення. Пажылыя жанчыны бываюць паблажлівыя і часам расказваюць цікавыя гісторыі. Ну, а гэта, калі меркаваць па яе косым насмешлівым позірку, не была пазбаўлена жвавасці і гумару.
— На якой мове вы жадаецце размаўляць, пан Марсена?.. Па-французску ці па-англійску?
— Калі вам усё роўна, лэдзі Хемптан, мне лепш па-французску.
— А пішаце вы болып на англійскія тэмы. Я чытала вашу кнігу пра Джозэфа Чэмберлена. Вельмі мяне забавіла, бо ўсіх гэтых людзей я ведала... А цяпер што вы мяркуеце рабіць?
Малады француз уздыхнуў:
— Мне б хацелася намаляваць вобраз Байрана, але аб ім ужо столькі напісана. 3 навінкамі я азнаёміўся грунтоўна. Захаваліся пісьмы Мэры Шэлі, паперы графіні Гвічыёлі, але ўсё гэта апублікавана. Мне б штонебудзь свежае, невыдадзенае, а толькі дзе яго знойдзеш.
Старая дама ўсміхнулася:
— А калі я вам знайду нешта свежае, прыгоду Байрана абсалютна невядомую?..
Эрвэ Марсена міжвольна зрабіў рэзкі рух, як паляўнічы, што раптам угледзеў у кустах алечя альбо дзіка, ці як біржавы спекулянт, нарваўшыся на акцыі, цана якіх павінна падскочыць.
— Прыгода Байрана абсалютна невядомая? Гэта была б сенсацыя, лэдзі Хемптан, пасля ўсіх пошукаў.
— Ну, можа, я пераболыныла, сказаўшы «абсалютна невядомая»... Імя ўжо называлі. Я маю на ўвазе лэдзі Спенсэр-Свіфт.
Зрвэ скрывіўся:
— А! Тая самая... Ведаю... Але ж пра яе сувязь з Байранам нічога пэўнага, нічога дакладнага.
— Дарагі пан Марсена, а вам часта трапляе ў рукі што-небудзь пэўнае ў такіх справах?
— Вельмі часта, лэдзі Хемптан. У большасці выпадкаў ёсць пісьмы, ёсць сведчанні. Безумоўна, пісьмы могуць ашукваць, а сведчанні выклікаць падазрэнне, іх трэба разглядаць крытычна.
Лэдзі Хемптан, павярнуўшыся да свайго суседа, навяла на яго старамодны ларнет.
— А што вы скажаце, калі я прьшясу вам дзённік лэдзі Спенсэр-Свіфт (яе імя Пандэра) таго часу, калі яна сустракалася з Байранам? I ў дадатак яго пісьмы да яе.
Малады француз аж пачырванеў ад радасці.
— Я скажу, як індусы: лэдзі Хемптан, вы мой бацька і мая маці. Вы закладаеце падмурак пад маю кнігу... Няўжо ў вас сапраўды ёсць гэтыя дакументы? Прабачце за такое пытанне?.. Гэта так дзіўна, так нечакана!..
— He,— адказала яна.— Я ведаю, што такія дакументы захаваліся, але ў мяне іх няма... Яны належаць цяперашняй лэдзі Спенсэр-Свіфт, Вікторыі, маёй
сяброўцы; мы вучыліся разам у пансіёне. Яна іх нікому дагэтуль не паказвала.
— Тады чаму яна даверыць іх мне?
— Таму што я яе папрашу... Вы яшчэ слаба ведаеце наш край, пан Марсена. Ён повен таямніц і непрадбачанага. На гарышчах і ў падвалах нашых сельскіх замкаў схавана нямала скарбаў. Гаспадарам яны не ў галаве. I трэба дайсці да галечы, прадаць дом ці пусціць маёмасць з малатка, каб гэтыя архівы з’явіліся на свет. Спатрэбіўся здагадлівы і ўчэпісты амерыканец, каб славутыя паперы Босуэла вылезлі з кракетнай скрынкі, дзе яны пакрываліся пылам.
— Вы думаеце, што здагадлівы і ўчэпісты француз можа мець гэтакі ж поспех без дзесяткаў тысяч долараў, якія той заплаціў за паперы Босуэла?
— Вікторыя Спенсэр-Свіфт не цікавіцца доларамі. Ёй, як і мне, больш за восемдзесят. Ёй хапае і сваіх прыбыткаў. He, адзінае, што яе можа прымусіць, гэта — прыхільнасць да вас,— вядома, калі вы здолееце абудзіць сімпатыю, а таксама надзея, што вы створыце прывабны партрэт прабабкі яе мужа.
— Лорд Спенсэр-Свіфт памёр?
— He лорд, а баранет... Сэр Аляксандр СпенсэрСвіфт — апошні ў родзе носьбіт гэтага тытулу. Вікторыя і цяпер яшчэ жыве ў тым доме, дзе пабываў Байран... Гэта ў графстве Глостэр, цудоўная сядзіба часоў Елізаветы. Хочаце пашукаць шчасця і паехаць туды?
— 3 прыемнасцю... калі мяне запросяць.
— Гэта я бяру на сябе. Сёння ж вечарам напішу Вікторыі. Яна вас абавязкова прыме. I не палохайцеся, калі тон запрашэння будзе грубаваты. Прывілея нашага старэчага веку, лічыць Вікторыя, у тым, што можна гаварыць пра ўсё так, як думаеш. Перад кім цырымоніцца? I навошта?
% ф
Праз некалькі дзён Эрвэ Марсена праязджаў на сваёй невялічкай машыне паўз маляўнічыя вёскі графства Глостэр. Лета, як заўсёды, было дажджлівае. Дрэвы і кветкі лапушыліся і буялі ад вільгаці. Нават у самым маленькім доміку праз вокны відаць былі пышныя букеты. Будынкі, складзеныя з мясцовага залацістага каменю, вельмі прыгожага, і цяпер выглядалі гэтак жа, як у часы Шэкспіра. Эрвэ, надзвычай чулы да феерычных краявідаў Англіі, быў зачараваны паркам Уайндхорст, дзе знаходзілася сядзіба лэдзі Спенсэр-Свіфт. Ён ехаў пакручастымі алеямі, паўз зялёныя лужкі з акуратна падстрыжанай травой, густой як шчотка, сярод якіх узвышаліся магутныя дубы. Вакол сажалкі раслі хвашчы і папараць. Нарэшце перад ім паказаўся вялізны асабняк, увіты дзікім вінаградам. Сэрца яго закалацілася. Ён спыніўся каля пад’езда і пазваніў. Ніхто не адгукнуўся. Пачакаўшы хвілін пяць, ён заўважыў, што дзвярная ручка паддаецца, адчыніў дзверы і ўвайшоў. У змрочным холе ні душы. На крэслах ляжалі плашчы і шалі. Аднак з суседняга пакоя даносіўся манатонны голас, нібы нехта вымаўляў завучаны тэкст. Эрвэ падышоў бліжэй і ўбачыў доўгую галерэю, сцены якой былі ўпрыгожаны вялікімі партрэтамі. Група турыстаў акружала важнага дварэцкага ў фраку з цёмна-шэрай камізэлькаій і ў паласатых штанах.