Падарожжа ў нябыт  Андрэ Маруа

Падарожжа ў нябыт

Андрэ Маруа
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 256с.
Мінск 1974
74.45 МБ
— Вось гэта,— тлумачыў дварэцкі, паказваючы на партрэт,— сэр Уільям Спенсэр-Свіфт (1775—1835). Ён прымаў удзел у бітве пры Ватэрлоо, быў асабістым другам Велінгтона. Малюнак пэндзля сэра Томаса Лоўрэнса гэтак жа, як і побач партрэт лэдзі Спенсэр-Свіфт, жонкі сэра Уільяма.
Наведвальнікі зашапталіся:
— Тая самая...
Дварэцкі, ледзь прыкметна кіўнуўшы ў знак разумення і згоды, заставаўся велічным і сур’ёзным.
— Так,— пацвердзіў ён ціха,— тая самая, што была паліобоўніцай лорда Байрана. У яе гонар ён напісаў славуты санет «Да Пандоры».
Двое з групы турыстаў прадэкламавалі пачатак санета.
Дварэцкі адобрыў лёгкім кіўком галавы:
— Вы не памыліліся... А цяпер мы набліжаемся да сэра Роберта Спенсэр-Свіфта, сына папярэдняга (1808— 1872). Партрэт работы Джона Мілеса.
Нахіліўшыся да слухачоў, як пастух да авечак, ён дадаў канфідэнцыяльна:
— Сэр Роберт нарадзіўся за чатыры гады да прыезду лорда Байрана ў Уайндхорст.
Маладзенькая дзяўчына запытала:
— А чаго Байран прыязджаў сюды?
— Таму што ён быў другам сэра Уільяма.
— Вунь яно што! — згадзілася дзяўчына.
Эрвэ Марсена адстаў ад групы, каб больш уважна разгледзець абодва партрэты. У мужа быў шырокі твар, чырвоны ад добрага віна і свежага паветра. Ён здаваўся фанабэрыстым і сярдзітым. Жонка была ўвасабленнем спакойнай нявіннасці, прыгажосці амаль нябеснай. Аднак, прыгледзеўшыся, можна было ўгадаць за чыстым позіркам вачэй прытоеную пачуццёвасць і гарэзлівасць, нават даволі жорсткую. Малады чалавек яшчэ быў у сваіх марах, калі група турыстаў пратупала назад. Дварэцкі, нахіліўшыся над яго вухам, ветліва прашаптаў:
— Прабачце, сэр, ці ёсць у вас білет? Вы з’явіліся пазней за ўсіх... Яны ўжо ўсё аплацілі... Так што, калі вы жадаеце...
— Я не турыст. Лэдзі Спенсэр-Свіфт мела ласку запрасіць мяне сюды правесці пару вольных дзён і азнаёміцца з паперамі, якія мяне цікавяць.
— Прашу прабачэння, сэр. Значыць, вы і ёсць той малады француз, рэкамендаваны лэдзі Хемптан? Хвіліначку, сэр... Я праводжу гэтых людзей, потым падымуся папярэдзіць яе міласць. Пакой вам падрыхтаваны, сэр. Багаж у машыне?
— У мяне толькі чамаданчык.
Лэдзі Спенсэр-Свіфт у тыя дні, калі пускала ў свой замак чужаземцаў, бо гэтыя візіты давалі ёй права не плаціць падаткаў, самотна бавіла час у салоне на другім паверсе. Дварэцкі прывёў француза туды. Эрвэ Марсена ўбачыў старую даму, паважную і не такую ўжо грозную. Жартаўлівая непасрэднасць змякчала яе фанабэрыю.
— Я не знаходжу слоў, каб выказаць вам сваю падзяку,— прамовіў ён.— Прыняць незнаёмага...
— Нонсэнс! — адказала яна.— Для мяне вы знаёмы. Вас адрэкамендавала мая лепшая сяброўка, і я чытала вашы кнігі. Я даўно шукаю чалавека, які з належным тактам апісаў бы гэту гісторыю. Мабыць, вы якраз той.
— Спадзяюся, мадам... Але цяжка паверыць, што пасля многіх выдатных англійскіх біёграфаў мне ўдалося выявіць паперы, якія яшчэ нідзе не публікаваліся.
— Яно здарылася так,— сказала лэдзі Вікторыя,— што, пакуль мой муж быў жывы, ён і блізка нікога не падпускаў да дзённіка маёй прабабкі. Небарака Аляксандр на гэты конт трымаўся старамодных звычаяў.
— А што, хіба ў гэтых паперах ёсць нешта... страшнае?
— Пра гэта нічога не ведаю. Я іх не чытала. He... Почырк такі дробненькі, што ў мяне баляць вочы, апроч таго, мы ўсе добра ведаем, пра што піша жанчына ў дваццаць год, ды яшчэ закаханая.
— Але можа быць так, лэдзі Спенсэр-Свіфт, што я знайду ў гэтых паперах доказы... сувязі Байрана з пра-
бабкай вашага мужа. У такім выпадку ці дазволена будзе мне гаварыць пра ўсё?
Яна глянула на яго са здзіўленнем, нават з пагардай:
— А як жа. Іначай я б вас не запрашала.
— О, вы сама велікадушнасць!.. Ёсць столькі фамілій, што гатовы абараняць дабрачыннасць сваіх продкаў, нягледзячы на яўныя факты, аж да трыццатага пакалення.
— Нонсэнс! Сэр Уільям быў дубіна, ён не разумеў сваёй жонкі і, апроч таго, здраджваў ёй з усімі навакольнымі дзяўчатамі. Ёй папаўся лорд Байран. Гэта быў не толькі вялікі паэт, а мужчына прыгожы, як анёл, і разумны, як д’ябал. He дзіва, што яна выбрала лепшага. Хто яе асудзіць?
Эрвэ адчуў, што спрачацца не варта. Аднак не мог стрымацца, каб не сказаць:
— Прабачце, лэдзі Спенсэр-Свіфт, вы ж не чыталі папер, то як жа вы ведаеце, што лорд Байран быў тут не як госць мужа, а выступаў у іншай ролі.
— Фамільнае паданне,— прамовіла яна строга.— Мой муж чуў ад бацькі, а той ад свайго бацькі. Зрэшты, доказы знойдуцца, бо, паўтараю яшчэ раз, паперы будуць у вас. Зараз я іх вам пакажу, і вы мне скажаце, як вам лепш працаваць.
Яна паклікала свайго магутнага дварэцкага:
— Мілер, адамкніце чырвоны склеп, прынясіце свечкі і дайце мне ключы ад сейфа. Я туды спушчуся з панам Марсена.
* * *
Тэатральнасць афармлешія рабіла ўражанне. Склеп, які знаходзіўся ў сутарэнні, абабіты чырвоным шоўкам, не меў электрычнага асвятлення, як іншыя пакоі замка. Ад свечак распаўзаліся цені і дрыжалі ў кут-
ках. Да бакавой сцяны быў прысунуты вялізны сейф, стылізаваны пад сярэдневяковы куфар. Насупраць красавалася шырокая канапа. Старая дама, велічна спусціўшыся ўніз пад руку з французам, узяла ключы і, пакруціўшы імі ў трох адмысловых шчылінах, набрала сакрэтную лічбу. Пасля чаго Мілер расчыніў насцеж цяжкія акованыя жалезам дзверцы.
Бліснула сталовае серабро... Марсена заўважыў скураныя каробкі, і гаспадыня адразу ж дастала тоўсты альбом у белым саф’яне.
— Вось дзённік Пандоры... А вось пісьмы, перавя• заныя ёю ўласнаручна ружовай стужкай.
Яна азірнулася:
— Ну вось... Дзе ж вас пасадзіць? Вунь той дубовы стол вам будзе зручны... Ён прасторны... Падыходзіць? Добра... Мілер, пастаўце два кандэлябры каля пана Марсена, справа і злева... Замкніце сейф, і мы пакінем маладога чалавека, няхай працуе.
— А ці магу я застацца тут на ўсю ноч? Часу мала, а хочацца прачытаць усё.
— Дарагі пан Марсена, ніколі не трэба спяшацца. Калі ёсць жаданне, зрабіць паспееце. Абед вам прынясуць сюды, і ніхто вашага спакою не парушыць. Заўтра раніцай вам пададуць снеданне ў ваш пакой, потым яшчэ можаце працаваць. А першай гадзіне палуднаваць будзеце разам са мной... Вас задавальняе такі расклад?
— Цудоўна, лэдзі Спенсэр-Свіфт... I выказаць не магу, як я вам...
— I не выказвайце. Спакойнай ночы!
Эрвэ застаўся ў падвале адзін. Выняў з партфеля аўтаручку, паперу, прымасціўся каля вялізнага стала і з асалодай разгарнуў белы альбом. Почырк быў дробны і невыразны, старая лэдзі сказала праўду. Відаць, Пандора знарок пісала так, каб цяжка было прачытаць. Альбом мог трапіць у рукі яе мужа, і асцярож-
насць тут была дарэчы. Марсена прывык разбіраць рукапісы з пропускамі і скарачэннямі. Ён лёгка расшыфраваў радкі, накрэмзаныя Пандорай. Тон запісак адразу ж яго развесяліў. Было ў іх тоне нешта дзіцячае.
Адчувалася, што піша вельмі маладая жанчына. Многія словы былі падкрэслены — адзнака палкасці альбо нецярплівасці. Дзённік пачынаўся з 1811 года, праз некалькі тыдняў пасля шлюбу.
25 кастрычніка 1811.— Сёння адчуваю сябе стомленай, хворай і не магу сесці на каня. Уільям на паляванні з сабакамі. Рабіць мне няма чаго, пачну пісаць дзённік. Гэты альбом мне прэзентаваў мой мілы, мілы тата, і я страшэнна шкадую, што разлучылася з ім. Баюся, што мой муж мяне ніколі не зразумее. Уільям не злы чалавек, але ён не ведае, што жанчыне патрэбна пяшчота. Мабыць, ён не цікавіцца мною. Ён болын гаворыць пра палітыку, аб сваіх конях, аб сваіх арандатарах, чым аб сваёй жонцы. Як я помню, ён ні разу не вымавіў слова «кахаю» ад самага нашага вяселля. Ах! Праўда! На другі дзень ён сказаў Брыгіце: «Мая жонка закахалася ў мяне па вушы». Я і вокам не маргнула.
Эрвэ перагарнуў шмат старонак, поўных скаргаў і насмешак. Пандора была цяжарная і без радасці чакала дзіцяці. Гэта яшчэ больш звязвала яе з чалавекам, да якога яна не адчувала ніякай прыхільнасці. 3 яе наіўных заметак паступова вырысоўваўся брыдкі вобраз сэра Уільяма. Яго эгаізм, фанабэрыя, пошласць былі занатаваны бязлітаснай сведкай, у душы якой нарастаў да яго люты гнеў. Зусім іначай, далікатна і цёпла, апісвала яна свайго суседа, лорда Пітэрсана.
У процілегласць агіднаму сэру Уільяму той выглядаў на рэдкасць прывабна.
26 снежня 1811.— Учора, у першы дзень каляд, лорд Пітэрсан прынёс мне ў падарунак цудоўнага шчанючочка. Як заўсёды, я сядзела адна, але прыняла лорда П., паколькі ён значна за мяне старэйшы. Ён мне расказваў пра літаратуру і мастацтва. Мне хацелася запісаць яго бліскучыя думкі. Мне так прыемна было яго слухаць. У яго фенаменальная памяць. Ён чытаў мне вершы Вальтэра Скота і лорда Байрана. Якая асалода, век бы слухала! Адчуваю, што, каб я жыла з такім чалавекам, як лорд Пітэрсан, у мяне быў бы вялікі прагрэс. Але ён у гадах, а я выйшла замуж да канца сваіх дзён. Наглытаешся смутку, бедная Пандора!
Працяг дзённіка сведчыў, што на яе зрабіла моцнае ўражанне паэма Байрана «Паломніцтва ЧайльдТарольда». У гэтым яна прызналася мужу, і той адказаў так: «Байран? Дык я ж яго добра ведаю. Я сустрэў яго тады, калі ён, як і я, вандраваў па свеце. Мы правялі разам вясёлыя ночы ў Італіі... Вярнуўшыся, ён запрашаў мяне да сябе ў Ньюстэдскае абацтва, дзе ён трымае трупу німфаў, пра якіх я мог бы расказаць шмат пікантных анекдотаў, але гэта не для нявінных вушэй маёй жоначкі... Ха-ха-ха!»
Потым у белым альбоме можна было прасачыць, з якім спрытам і як настырна схіляла Пандора сэра Уільяма, каб той запрасіў Байрана ў Уайндхорст. Муж абараняўся: «А што мы будзем рабіць з ім? — гаварыў ён.— Нудзіцца пачне. Са мной на паляванне ён не пойдзе — нага кульгавая. Звяроў страляць не прывык». Жонка не здавалася: «Ну, тады я зраблю яму кампанію». Сэр Уільям абурыўся: «Вы, вы ў кампаніі з
гэтым бабнікам, з гэтым донжуанам!.. Вы што, думаеце, я пакіну сваю жонку адну з Байранам?.. He маю ніякага жадання пускаць гэтага шалапута, гэтага браканьера на сваю тэрыторыю».
Аднак трыумфальны поспех Байрана ў Лондане падзейнічаў на сельскага джэнтльмена, і праз некаторы час ён пачаў ганарыцца гэтым сяброўствам, нават выхваляўся перад суседзямі. Нараджэнне дзіцяці ўмацавала пазіцыі лэдзі Спенсэр-Свіфт. А чаму б не папрасіць Байрана быць хросным яе дачушкі? Гучнае імя казытала самалюбства мужа. Сэр Уільям здаўся: «Я напішу яму, але ж ён не згодзіцца. Яму хапае па горла жанчын і работы». Аднак Байран згадзіўся. Ён любіў кантрасты і дысанансы. Тое, што сатанінскага паэта надумаліся выбраць хросным, ды яшчэ каго — маленькай дзяўчынкі, яго вабіла і спакушала.