Падарожжа ў нябыт  Андрэ Маруа

Падарожжа ў нябыт

Андрэ Маруа
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 256с.
Мінск 1974
74.45 МБ
— «Захоўваць прыстойнасць!» — прамовіла яна тужліва...— Колькі разоў ты паўтараў мне гэтыя словы, мой любы... I мы яе мужна захоўвалі... Цяпер жа... Што нам паказная прыстойнасць у гэтыя апошнія нашы хвіліны!
Потым глуха, з запалам:
— Смялей, не бойся!..— прашаптала яна каханку.— Прыйшла наша смерць... Што ж ты стаіш, перапалоханы, як перад прывідам?..
Яе муж нахіліўся, трымаючы хустачку, і лёгкім, далікатным жэстам выцер ёй акрываўленую шчаку. Потым глянуў на падпалкоўніка са смуткам, але без суровасці. Яго вочы, здавалася, гаварылі: «Абдымі гэту няшчасную. Я пераступіў цераз усе межы чалавечых пакут...» Той, другі, прыгнечаны, раздаўлены, адказваў яму гэтак жа маўкліва: «Не магу. Я вас надта паважаю. Даруйце». Я ўявіў сабе Трыстана і караля Марка, мужа Ізольды. Больш патэтычнай сцэны мне ніколі не даводзілася бачыць. Чуліся толькі пранізлівы свіст ветру і, як далёкае журчанне, малітва пілота. Праз ілюмінатар відаць было шэрае свінцовае неба з табунамі касмыкаватых хмар, а калі зірнуць уніз, усюды варушылася і падымалася жоўтая вада.
Кароткая паўза, і жанчына, што прыпала да грудзей афіцэра, адкінулася назад. Потым з дзікім нахабствам, абшчапіла яго за шыю і пачала цалаваць. Ен трошкі абараняўся, потым, ад жалю ці, можа, ад іншых пачуццяў, адвярнуўся нарэпіце ад свайго шэфа і горача пацалаваў яе сам. Губернатар пабляднеў яшчэ больш, адкінуўся на спінку крэсла і амаль страціў прытомнасць. Засаромеўшыся, я міжвольна заплюшчыў вочы.
Колькі часу мы правялі гэтак? He ведаю. Я толькі дакладна помню, што ў жудаснай плыні хвілін ці гадзін, прабіўшыся праз буру, да маіх вушэй данеслася
раптам стракатанне матора. Што гэта, галюцынацыя? Я прыслухаўся і азірнуўся. Mae спадарожнікі таксама слухалі. Падпалкоўнік і Жызэль ужо разышліся. Яна прыблізілася на паўкрока да свайго мужа. Ён углядаўся ў ілюмінатар. Пілот стаяў увесь насцярожаны:
— Вы чуеце, пан губернатар?
— Чую,— адказаў той.— Гэта самалёт?
— Думаю, што не. Шум матора значна слабейшы...
— Што ж бы гэта? — запытаў падпалкоўнік.— Я нічога не бачу.
— Магчыма, катэр берагавой аховы.
— Як маглі яны дазнацца, што мы тут?
— He ведаю, пан падпалкоўнік. Матор працуе ваўсю. Плывуць да нас. Шум з усходу, значыць, ад берага... Гляньце, гляньце, пан падпалкоўнік! Бачыце шэрую кропку там, там, на хвалях? Гэта катэр.
Пілот істэрычна зарагатаў.
— Божа мой! — уздыхнула Жызэль і яшчэ на адзін крок наблізілася да мужа.
Прытуліўшыся тварам да ілюмінатара, я выразна бачыў катэр, які накіроўваўся да нас. Ён плыў цяжка, змагаючыся з прылівам, час ад часу хаваўся за сцяною вады, але быў ужо недалёка. Добрую чвэрць гадзіны патрацілі матросы, каб прычаліць да астраўка. Мы ніяк не маглі дачакацца. Нарэшце, зачапіўшыся крукам за пальму, яны падплылі да нас. Але як нам выбрацца? Вецер няшчадна церабіў самалёт, і вылазіць адтуль было небяспечна. Дый катэр гайдаўся на хвалях, як шчэпка. Пілот нейк усё ж адчьшіў дзверцы і яму ўдалося перакінуць вераўчаную лесвіцу, якую адразу ж падхапілі матросы. I цяпер яшчэ я не магу ўявіць, якім чынам мы ўсе пяцёра апынуліся на маленькім судне і ніхто не зваліўся ў мора.
Захінуўіпыся ў цыратовыя плашчы, мы глядзелі з катэра на наш самалёт з пачцівым жахам. Звонку было асабліва ясна відаць, што гэты цуд раўнавагі доўга не
мог пратрымацца. Жызэль з выключнай вытрымкай прыводзіла ў парадак свае валасы. Гардэмарын, які камандаваў вартавым катэрам, паведаміў нам, што вымушаную пасадку самалёта заўважыў дазорны і што ад самай раніцы яны прабавалі нам памагчы... Тры разы раз’юшанае мора прымушала ратавальнікаў вяртацца, і толькі за чацвёртым разам яны дабраліся да нас. Матросы расказалі аб жудаснай шкодзе, прычыненай навадненнем берагавым вёскам і порту Батока.
Мясцовы адміністратар сустрэў нас на набярэжнай. Гэта быў малады каланіяльны чыноўнік, крыху напалоханы цяжкімі вынікамі стыхійнага бедства. Але губернатар Бусар, як толькі ступіў на зямлю, праявіў сябе сапраўдным «гаспадаром». Гэта быў начальнік высокага класа, які ўмеў прымаць неабходныя меры. Ён звярнуўся да падпалкоўніка Анжэліні з патрабаваннем тэрмінова выдзеліць салдатаў для дапамогі насельніцтву. I я са здзіўленнем назіраў, як дружна яны абодва распараджаліся. Нікому і ў галаву б не прыйшло, што гэтых людзей падзяляе вялікая асабістая крыўда. Мадам Бусар завялі ў дом адміністратара, маладзенькая жонка якога напаіла яе чаем і дала ёй дажджавік. Пасля чаго мадам Бусар выказала жаданне прыняць удзел у агульнай працы і занялася дзецьмі і раненымі.
— Адкрыццё помніка, пане губернатар, я лічу...— мітусіўся малады чыноўнік.
— Перш чым ушаноўваць мёртвых, трэба выратаваць жывых,— спыніў яго губернатар.
Аб маім дакладзе і думкі быць не магло. Я адчуваў, што ўсе ўдзелыіікі гэтай невялічкай драмы спяшаліся справадзіць мяне ў новае падарожжа. На гэты раз мне параілі ехаць чыгункай. Я прыйшоў ра-звітацца з мадам Бусар.
— Які ўспамін вы аб нас захаваеце! — прамовіла яна.
Я так і не ведаю, што яна мела на ўвазе: жудасны палёт ці любоўную трагедыю.
* * *
— А вы іх бачылі пасля таго? — запытала Клер Менетрые.
— Чакайце,— пачаў Бертран Шміт... Гады два пазней, у 1940-м, мабілізаваны як афіцэр, я сустрэў Дзюга, ужо ў чыне капітана, на бельгійскім фронце ў афіцэрскай сталовай генерала каланіяльнай дывізіі.
Ён мне расказаў пра гэта страшнае падарожжа:
— Вы шчасліва выскачылі! Ваш пілот мне ўсё апісаў... Ён вельмі злаваўся на свайго шэфа, якому перад адлётам прадказваў катастрофу.
Нахмурыўшыся і памаўчаўшы, Дзюга дадаў:
— Скажыце, дарагі мэтр, што тады адбылося? Ніхто не прагаварыўся ні словам, але цень драмы не адступала ад губернатара, яго жонкі і падпалкоўніка Анжэліні пасля іх звароту ні на крок... Вы знаеце, падпалкоўнік папрасіў перавесці яго ў іншае месца, і неўзабаве яго адпусцілі. Мяне дзівіць тое, што шэф быў не супраць.
— Чаму дзівіць?
— He ведаю. Ён яго вельмі паважаў. I потым, я быў упэўнены, што пастараюцца яго затрымаць.
— Хто? Вы хочаце сказаць — Жызэль?
Дзюга ўважліва паглядзеў на мяне:
— Яна першая прыклала ўсе сілы, каб ён выехаў.
— А дзе цяпер Анжэліні?
— Камандуе мотастралковым палком. У генералы меціць.
Надышла акупацыя. Пяць гадоў змагання, трывог і надзей. Потым мы з вамі бачылі, як ажываў заняпа-
лы Парыж. У пачатку 1947 года Элен дэ Тыянж запытала мяне:
— Вы не жадаеце паснедаць у пас разам з Бусарамі? Кажуць, яго збіраюцца прызначыць галоўным рэзідэнтам у Індакітаі... Выдатньі чалавек, трошкі суровы, але вельмі культурны. Вы чулі, што ён нядаўна апублікаваў зборнік вершаў пад псеўданімам?.. У яго красуня жонка.
— Я з ёю знаёмы,— адказаў я.— Перад вайной мне давялося спыняцца ў іх, калі Эрык Бусар быў губернатарам у адной з краін Чорнай Афрыкі... Цікава пабачыцца з імі яшчэ раз. Але ці будуць яны задаволены гэтай сустрэчай? — сумняваўся я. Як-ніяк, а я адзіны сведка іх вялікай сямейнай трагедыі. Аднак жаданне перамагло, і я прыняў запрашэнне.
Няўжо вайна і нягоды так змянілі мяне? Бусары пазналі мяне не адразу. Я падышоў да іх, але яны зірнулі на Элен з тым асцярожным запытаннем, што неадкладна просіць тлумачэння, і гаспадыня назвала Ma­ne. Халодны твар губернатара пасвятлеў, а яго жонка ўсміхнулася:
— Вось як? — радасна сказала яна.— Вы былі нашым госцем у Афрыцы?
За сталом яна была маёй суседкай. Гутарка мая з ёю нагадвала прагулку па крохкім лёдзе, я ўвесь час баяўся, што правалюся. Нарэшце, пераканаўшыся ў яе лагоднасці і спакоі, я рызыкнуў напомніць пра ўраган на дэльце.
— Праўда,— пацвердзіла яна.— Вы былі ўдзельнікам гэтай недарэчнай экспедыцыі. Злашчасная авантура! Мы там ледзь не загінулі.
Яна на хвіліну спынілася, перад ёю паставілі блюда з закускай, потым, не павышаючы голасу, загаварыла далей:
— Тады вы, напэўна, бачылі ў нас Анжэліні... Вы ведаеце, яго забілі, небараку...
— He, я не чуў... У гэтую вайну?
— Так, у Італіі... Ён камандаваў дывізіяй у баі каля Монтэ Касіна. Там і застаўся... Шкада! Мог бы зрабіць бліскучую кар’еру! Мой муж яго вельмі цаніў.
Я глядзеў на яе са здзіўленнем і сам у сябе пытаўся: няўжо яна не адчувае, што яе словы мяне глыбока ўразілі. Выгляд у яе быў нявінны, незалежны, прыстойна маркотны, як бывае, калі гавораць аб смерці чужога чалавека. Тады я зразумеў, што маска зноў на месцы і прыліпла так, што стала яе тварам. Жызэль забыла, што я ведаў яе тайну.
амае дзіўнае здарэн-
ЧАСОВЫ
ПРЫПЫНАК
не ў маім жыцці? — запытала яна.— Вы паставілі мяне ў тупік. У маім жыцці было шмат усякіх здарэнняў і прыгод.
— I, мабыць, яшчэ будуць.
— 0 не! Я старэю, не лятаю арлом пад нябёсамі... Іначай кажучы, мне патрэбен спакой... Мяне цалкам задавальняе, калі я вечарам застаюся адна і магу перачытаць даўнейшыя пісьмы альбо паслухаць пласцінку.
— Быць не можа, каб ад вас адвярнуліся кавалеры... Ваш твар захаваў усю сваю прыгажосць, а сляды багатага вопыту і, магчыма, перажытых пакут нават надаюць яму нешта ўзвышанае... Гэта чаруе, прываблівае...
— Ласкавае слова прыемна чуць... Так, у мяне яшчэ ёсць паклоннікі. Але бяда ў тым, што я ім не веру. На жаль, я надта добра ведаю людзей: пакуль дабіваюцца, гараць як агонь, потым абыякавасць... альбо рэўнасць. I я сабе кажу: нашто мне яшчэ раз ублытвацца ў камедыю, развязка якой мне зараней вядома?.. У маладосці — іншая справа. Кожны раз мне здавалася, што я знайшла чалавека цудоўнага, які мяне вырве з няпэўнасці. Я імкнулася да яго з чыстым сэрцам. Ды вось, усяго пяць гадоў назад, калі я пазна-
ёмілася з Рэно, маім мужам, у мяне было ўражанне быццам новы свет мне адкрыўся. Ён быў дужы, нават звераваты. Ён развеяў усе мае падазрэнні, смяяўся з маіх страхаў, з маёй пераборлівасці. Я ўбачыла ў ім збавіцеля. I зусім ён не быў ідэальны — культуры мала, грубасці многа — але ён мне прынёс тое, чаго я ніколі не мела: цвёрдую глебу... Выратавальны круг... Ва ўсякім разе, тады я так думала.
— А цяпер так не думаеце?
— He пытайцеся, самі ведаеце. У Рэно былі страшэнныя няўдачы. Я павінна была яго падбадзёрваць, супакойваць, падтрымліваць. Абараняла абаронцу... Людзі сапраўды моцныя — вялікая рэдкасць.
— А вам даводзілася сустракаць такога?
— Аднойчы даводзілася. I не вельмі даўно, у абставінах выключных... Ах, так!.. Вы ж просіце, каб я вам расказала самую дзіўную гісторыю з майго жыцця... Тады слухайце!