Падарожжа ў нябыт  Андрэ Маруа

Падарожжа ў нябыт

Андрэ Маруа
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 256с.
Мінск 1974
74.45 МБ
Ніколі, ніколі! Ён павінен навекі адмовіцца ад ласкі. Жаніцца яшчэ раз, заляцацца да другой жанчыны? Нават думка аб гэтым здавалася блюзнерскай. Як ён можа паўтарыць другой тыя самыя словы, якія шаптаў незабыўнай Люсілі? Хіба можна ўпускаць чужую жанчыну ў жыллё, поўнае ўспамінаў аб любай Люсілі? Мэбля была застаўлена яе партрэтамі. У шафах па-ранейшаму віселі яе плацці. Мадам Абан, яе мачыха, прыехаўшы на пахаванне з правінцыі, параіла яму здаць усё ў прытулак для бедных.
— Так, так... A то як жа... Што вы будзеце з імі рабіць, галубок?.. Яны толькі смутку дабавяць.
Згадзіцца з такой прапановай ён палічыў злачынствам.
Паблізу пратупала нейкая бабуля. Яна трьімала ў руках бляшанку з вадой і, мабыць, збіралася паліваць кветкі. Хмара праплыла перад сонцам. Эцьен здрыгануўся, зірнуў апошні раз на шэрую мармуровую пліту і накіраваўся да выхаду. Але замест таго, каб выбрацца на цэнтральную алею, ён міжвольна павярнуў убок і прайшоў каля магілы Антуана Канстана. Там ляжаў букет свежых касачоў. Невядомая, відаць, прыходзіла нядаўна, можа, нават сёння раніцай.
Два чацвяргі ён яе не бачыў. На трэці, з’явіўшыся, застаў яе каля магілы. У Эцьена склалася ўражанне, што яна зірнула тайком на прынесеныя ім кветкі. Гэта былі цюльпаны, чырвоныя і жоўтыя. «Нічога ў іх няма жалобнага,— падумаў ён.— Абсалютна... Але ты іх любіла. Ты казала: трэба ажывіць, упрыгожыць пісь-
мовы стол... Ах!.. Я хацеў бы цябе ажывіць, твае цёплыя шчокі, твой чысты лоб!» Потым, у сваю чаргу, кінуўшы позірк на даму ў чорным, ён разгледзеў яе кветкі. Як і ён, яна выбрала на гэты раз яркія колеры, толькі не цюльпаны, а гваздзікі.
3 таго часу ён бачыў яе кожны чацвер. Яна прыходзіла то раней за яго, то пазней, не мяняючы дня. «Вядома, я тут ні пры чым»,— тлумачыў ён сабе. Аднак заўсёды чакаў яе прыходу з лёгкім хваляваннем. Кожны з іх вельмі старанна выбіраў кветкі і цяпер смялей разглядаў, а што ж прынёс сёння другі свайму блізкаму. Між імі пачалося як бы спаборніцтва: хто праявіць большую пашану да нябожчыка, бо якасць букетаў увесь час паляпшалася. У адзін і той жа дзень яны прынеслі першыя ружы, дама — пунсовыя, Эцьен — светлыя чайныя, потым запалалі гладыёлусы ў самых дзівосных спалучэннях.
Вяртаючыся дадому, ён чакаў, пакуль яна адыдзе далей, каб не было ўражання, што ён ходзіць за ёю следам і набіваецца на знаёмства. Яна гэтага яўна не жадала, бо крочыла шпарка, не аглядаючыся.
Аднойчы ў майскі дзень, калі Эцьен, ідучы да Люсілі, мінаў надмагільныя збудаванні багацеяў, ён лачуў сярдзіты голас і ўбачыў вядомага яму вартаўніка, які трымаў за руку тую самую бабулю, што праходзіла туг не раз, носячы ваду. Старая прабавала вырвацца. Вартаўнік клікаў у сведкі даму ў чорным, што стаяла паблізу, але, заўважыўшы Эцьена, звярнуўся да яго:
— Ага... Вас, месье, гэта таксама датычыцца. Эцьен, з букетам у руках, падышоў да вартаўніка. — Што тут такое?
— Ды вось гэтая жанчына крадзе кветкі, і я яе сёння злавіў... 'Гак, так, мадам... Яна брала ў вас і ў вас таксама, месье... Я сачу за ёю некалькі тыдняў, нарэшце злодзей папаўся.
Маладая дама была ўзрушана.
— Адпусціце яё,— папрасіла яна.— Для мяне гэта не мае ніякага значэння. Кветкі павялі: я ж і прыйшла сюды, каб іх перамяніць.
— Павялі... але ж не ўсе,— сказаў вартаўнік.— Яна выбіраць умее, з кожнага букета выцягне што лепшае. Вы адно гляньце нумар сто сёмы, восьмая дзялянка, пабачыце яе гаспадарку. Там поўная шклянка ландышаў, і ўсё задарма, паверце. Адусюль напрыносіла.
— Што ж тут дрэннага? — прамовіла дама.— Яна ж імі не гандлюе.
— Чаму вы гэта робіце? — спытаў, разглядваючы бабулю, Эцьен, і тая апусціла вочы. Выгляд у яе быў даволі інтэлігентны.
— Чаму вы гэта робіце? — паўтарыў ён.— У вас няма грошай купіць кветак? Праўда?
Бабуля падняла галаву:
— Вядома, праўда... А вы як думалі?.. Думаеце, іншая прычына?.. Што б вы, скажам, рабілі, мадам, каб тут у вас была магіла сына... а ваш муж такі скнара, што шкадуе вам пучка фіялак, каліва ландышаў?.. А? Што б вы рабілі?
— Тое самае, што і вы,— смела падтрымала бабулю дама ў чорным.
— Яно так,— сказаў вартаўнік,— але існуюць правілы.
Ён зняў шапку і, адпусціўшы старую, растлумачыў Эцьену:
— Бачыце, месье... Вы, напэўна, служылі ў арміі?.. Правілы ёсць правілы. Я не горшы за іншых... але мой абавязак...
— Абы ніхто не скардзіўся,— заўважыў Эцьен.— Мадам і я прыходзім сюды ў чацвер і мяняем кветкі. А калі з таго, што мы прынеслі тыдзень таму назад, можна яшчэ нешта выбраць, тым лепш!
— Ну што ж,— згадзіўся вартаўнік,— калі вам добра, дык і ўсім добра...
I, павярнуўшыся да злашчаснай бабулі, прамовіў: — Ідзіце, я вас не трымаю.
Эцьен даў старой трошкі грошай, дама ў чорным таксама нешта дала. Потым Эцьен пайшоў да магілы Люсілі, каб там, як заўсёды, марыць аб мінулым. Але, усхваляваны здарэннем, на гэты раз не мог сабрацца з думкамі. Дарагія вобразы, якія ён прабаваў уявіць, расплываліся і знікалі. Калі дама ў чорным выйшла на алею, ён рашуча дагнаў яе.
— Я вельмі вам удзячна,— сказала яна.— Як добра, што вы з’явіліся! У мужчыяы больш аўтарытэту.
— Бедная жанчына! Мы з вамі разумеем, як, можа, ніхто, гэту яе натуральную патрэбу чым-небудзь дагадзіць, прынесці хоць малеяькую ахвяру любімай істоце.
— Так,— сказала яна.— Гэта робіцца і для іх і для сябе.
— Каб захаваць іх жывымі ў душы.
Яна зірнула на яго са здзіўленнем і падзякай.
— Вы адчуваеце тое самае, што і я. Між іншым, я даўно заўважыла, з якім замілаваннем... выбіраеце вы кветкі. Бы вельмі любілі сваю жонку, месье Карлю?
— Вы ведаеце маё прозвішча!
— Нейк раз, калі вас не было, я пацікавілася глянуць і даведалася, што яна памерла ў дваццаць сем гадоў... Гэта жахліва.
— Жахліва! Яна была такая цудоўная... прыгожая, ласкавая, разумная...
— Гэтак жа і ў мяне. Я страціла мужа найлепшага ў свеце... Сапраўды, я не ведаю, ці была дзе жанчына, якую любілі б так пяшчотна, так уважліва ахоўвалі... Парой аж занадта... Антуан рабіў для мяне ўсё, і яго смерць — катастрофа, крушэнне маіх надзей.
— Памерці такім маладым! Даруйце, не буду таіцца, што... спачуваючы вам, я таксама прачытаў надпіс. Там было: 1891 —1928... Як гэта здарылася?
— Аўтамабільная аварыя... Яго прынеслі да мяне без памяці вечарам... Раніцай я была такая шчаслівая... Яго збіраліся прызначыць начальнікам праўлення. А вечарам...
— Ён быў служачы?
— He... Буйны завод хімічнай вытворчасціУ трыццаць сем гадоў ён трэцяя асоба на прадпрыемстве. I хутка стаў бы поўным гаспадаром.
— У вас ёсць дзеці?
— Няма. I гзтай уцехі няма.
Яны падышлі да галоўнай брамы. Старшы вартаўнік, клакяючыся ім, ухмыльнуўся.
— Бач ты іх! — сказаў ён свайму памочніку, калі тыя былі ўжо па вуліцы.— Справа наладжваецца... Як ты думаеш?
У наступны чацвер, нібы дамовіўшыся зараней, пасля наведвання магіл яны вярталіся разам па той жа алеі. Эцьен расказваў пра сваё жыццё. Ён старшы выкладчык у адным з парыжскіх ліцэяў, пісьменнік. Яму прапанавалі кіраваць крытычным аддзелам у часопісе.
— Калі памерла мая жонка, я пачаў пісаць п’есу. Але ў мяне не хапае духу займацца драматургіяй.
— А трэба,— адазвалася дама.— Ваша жонка хацела б гэтага.
Ён ажывіўся:
— О! Бясспрэчна! Яна мяне натхняла: яна верыла, што тэатр — маё прызванне.
Мадам Канстан прызналася, што таксама любіць тэатр. Літаратуру вывучала грунтоўна: бакалаўр, і ёсць ужо кандыдацкая па-англійску.
— Выдатна, выдатна!.. А дзелавое асяроддзе вам не надакучыла?
— He, пакуль быў жывы Антуан. Каб яму дагадзіць, я прымала абы-каго... Яно мне болып даспадобы сустракацца з паэтамі, крытыкамі, але толькі разам з ім...
Ён запытаў, ці бачыла яна на гэтым могільніку помнікі Сэнт-Бёву, Бадлеру. Яна яшчэ не бачыла, і ён узяўся яе праводзіць. Помнікі здаліся ёй брыдкімі.
— О не! — запярэчыў ён.— На кожным адбітак сваёй эпохі.
Прагулка зацягнулася. Яны з такім запалам абмяркоўвалі розныя пытанні, што не заўважылі, як напаўзлі хмары і здалёку загрукатаў гром. Набліжалася навальніца. Каля брамы іх захапіў дождж.
— Я вазьму таксі,— сказала яна.— Тут на рагу стаянка.
— I я таксама. Гэта ўжо не лівень, а патоп.
Яны пайшлі шпарка, потым, калі намокла адзежа, пабеглі. На стаянцы было ўсяго адно таксі.
— Сядайце хутчэй,— прамовіў ён.
— А вы?
— Я пачакаю. Скора пад’едзе другая машына.
— У такі час? Наўрад. Можа б я вас падвезла?
— Вам куды?
— Дадому. Праспект Моцарта.
— Якое супадзенне! Я жыву па суседству, вуліца Помп. Так што, дазвольце, я вас завязу.
Яны заспрачаліся, кожны хацеў услужыць другому. Нарэшце яна згадзілася і дала свой адрас. Сеўшы разам у машыну, яны адчулі няёмкасць, пасунуліся ў разныя бакі і доўга маўчалі. Яму прыпомніўся выпадак, калі аднойчы вечарам ён праводзіў пяшком знаёмую настаўніцу з ліцэя і Люсіль іх бачыла. Яна вельмі злавалася:
«Каб я вас не сустрэла, ты б мне прызнаўся?»
Ён адказаў: «Вядома. Ёй стала нядобра, і яна прычапілася. Я ж нз мог яе пакінуць... Між іншым, яна на дваццаць гадоў старэйшая за цябе».
«Гэта нічога не даказвае. Яна яшчэ мае выгляд».
«Што б ты сказала зараз,— маўкліва запытаў ён у думках.— Мне здаецца, што гэта ты сядзіш каля мяне
і грудзі твае аблягае чорная кофтачка... Брыдка! Сорамна!.. Такое адчуванне, нібы я ўваскрасаю!.. Ах, як ты мне патрэбна!» — I ён уздыхнуў.
Дама зірнула на яго спагадліва і журботна:
— Вы няшчасны,—сказала яна.— Мы абое няшчасныя.
— Вы адна жывяце?
— Адна... Ёсць яшчэ старая служанка Амелія. О! Цудоўная жанчына! Яна ўзгадавала майго мужа. Гаспадыня ў доме... А вы?
— Таксама адзін. Раніцай прыходзіць работніца і ў пяць гадзін канчае, пакінуўшы халодны абед.
Яму цяжка было гаварыць, хаваючы свае сапраўдныя думкі і стрымліваючы пачуцці, абуджаныя яе прысутнасцю. Выглянула сонца, і заблішчаў пазалотаю Дом Інвалідаў.
— Якое хараство! — прашаптаў ён.— Мабыць, вам, як і мне, балюча і крыўдна, што свет па-ранейшаму прыгожы нават тады...
Яна яго падтрымала з запалам:
— Якраз гэта я і адчуваю.
Ён запытаў, ці кожны тыдзень яна прыязджае на таксі.
— Так... у мяне ж кветкі. Калі быў жывы мой муж, у нас была свая машына, але толькі ён адзін умеў ,яе вадзіць.
— Я таксама бяру таксі, і па той жа прычыне...
Ён доўга не адважваўся, нарэшце прамовіў ціха і асцярожна: