Падарожжа ў нябыт  Андрэ Маруа

Падарожжа ў нябыт

Андрэ Маруа
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 256с.
Мінск 1974
74.45 МБ
— Яно, можа... нарэшце... Гэта здасца вам дзіўным, але ж у нас аднолькавы маршрут і той самы дзень... ці не маглі б мы браць таксі адно на дваіх? Я б заязджаў па вас.
— Вельмі далікатна з вашага боку... Але я не хачу, каб Амелія... Бог ведае, што яна падумае, убачыўшы, што я еду разам з вамі.
— А мы зробім наадварот. Таксі возьмеце вы каля свайго дома і заедзеце па мяне. Я вас буду чакаць.
— Гэта ўжо лепш. Але нябожчыкі... Ці згодзяцца яны, ці дазволяць нам?
— А чаму не? Мы ж гэта, каб выканаць наш агульны абавязак. Мы ж іх любім, шануем...
— Я падумаю. Ва ўсякім разе я не дазволю, каб вы плацілі за таксі.
— Ну, гэта можна ўладзіць. Мы падзелім выдаткі, калі нельга іначай.
— Пабачым,— сказала яна.— Вось я і прыехала.
Яна скінула пальчатку і працягнула яму руку, белую, тонкую, з пярсцёнкам на пальцы.
У наступны чацвер яны прыйшлі на могілкі кожны са свайго боку, потым, не дамаўляючыся, сустрэліся на вуліцы, разам дайшлі да стаянкі і селі ў адно таксі. Па дарозе яяа сказала: «Я абдумала вашу шчырую прапансву. Мне здаецца, яе можна прыняць. Яно сапраўды неразумна кожны раз плаціць за два таксі. I мне з вамі добра. Праз тыдзень я заеду па вас».
Гэта стала ў іх як абрад. Яна прыязджала на вуліцу Помп з кветкамі на каленях, ён стаяў на ганку з букетам у руцэ. Таксі спынялася, Эцьен садзіўся. Яны вырашылі не даязджаць да брамы могільніка, а выходзіць на рагу, дзе іх не маглі бачыць вартаўнікі. Яны ішлі паасобку, на пэўнай адлегласці, перад гэтым пазмоўніцку шаішуўшы адно аднаму «да скорага пабачэння».
Пасля некалькіх сумесных падарожжаў яны гаварылі ўжо аб усім. Спачатку тэмай для размовы былі кветкі. Абое любілі летнія, асабліва набор палявых — васількі са сцяблінкамі зялёнага аўса. Цяпер яны складалі букеты для сваіх нябожчыкаў, вядома, і, мабыць, крыху для саміх сябе.
Эцьен, які, займаючыся крытыкай, павінен быў многа чытаць, памагаў маладой жанчыне павышаць
адукацыю, даставаў і прыносіў ёй патрэбныя кнігі. Калі яна іх аддавала, ён дзівіўся дакладнасці яе тлумачэнняў. Яна была больш сур’ёзная, чым Люсіль. Але, злавіўшы ў сабе гэту думку, ён тут жа папракнуў сябе.
Па ўзаемнай згодзе яны ўсё лета заставаліся ў Парыжы, калі не лічыць кароткатэрміновых паездак да сваякоў у правінцыю. Гадавіна смерці Люсілі прыпадала на ліпень. Яго глыбока кранула, калі на жалобнай імшы ў касцёле ён убачыў у куточку ў апошнім радзе Габрыелу Канстан. Цяпер ён ужо ведаў імя дамы ў чорным.
— Мне не падабаецца гэта імя,— сказала яму Габрыела,— але ў нашай сям’і яно традыцыйнае.
У жніўні, калі стала асабліва горача, яна змяніла колер на чорна-белы.
— Антуан не любіў бачыць мяне ў чорным,— растлумачыла яна, крыху саромеючыся.
Аднаго разу вечарам ён запрасіў яе паабедаць за горадам на вольным паветры.
— Антуан з прыемнасцю абедаў у Булонскім Лесе, там сапраўды цудоўна. Парыж, перамешаны з дрэвамі... Часта, вярнуўшыся з канторы, ён раптоўна прапаноўваў: «Слухай... Хадзем у Лес...» Слаўны быў муж!
— Гэта не вельмі цяжка з такой жанчынай, як вы. — Чаму?
— А таму, што ў вас ёсць усё: прыгажосць, розум, лагодны характар.
— Ые спяшайцеся з вывадамі. Вы мяне не знаеце. Беднаму Антуапу я калісьці рабіла жудасныя сцэны.
— Няўжо? Нешта не магу вас уявіць у такой ролі.
Яна засмяялася, але, схамянуўшыся, зноў напусціла на сябе смутак.
— Так, так! Бедны Антуан... Ён быў надзвычай раўнівы... Улэўненая ў сваёй вернасці, часам я жартавала з агнём. Мой муж злаваўся; я гэтак жа не давала
спуску. Шкадую, што парой крыўдзіла яго... Але часта ён сам быў вінаваты.
Раптам, у парыве раскаяння, зірнула на Эцьена са страхам, спадзяваннем і любоўю.
— Божа мой, нашто я вам гэта гавару? Забудзьце... Гэты дзівосны вечар абуджае давер’е, нават рызыкоўнае... Мне так быў патрэбен,— прамовіла яна з адчаем,— гэтакі вечар, каб ён быў тут... са мною...
У цемнаце пацяклі слёзы. Яна адвярнулася і выцерла вочы.
— Урэшце я маладая, зусім маладая, і жыццё маё скончана... Я самая няшчасная з жанчын.
Эцьен дакрануўся да яе рукі:
— He, няпраўда, што для вас усё скончана... Жыццё не такое... Вясна вяртаецца... На кожную пару — свае кветкі... Аддавацца цалкам мінуламу — шкодна для здароўя і неразумна. Гэта значыць, пазбаўляць успаміны іх гуманістычнай сутнасці. Толькі так. Бо іх прызначэнне — падтрымліваць нас у жыцці, а не перашкаджаць нам, умацоўваць наш дух, а не расслабляць яго... Паколькі вы і я, мы абое, былі ў шлюбе шчаслівыя, мы ведаем добра, што гарманічны шлюб магчымы... Вы не верыце?
Яна не адымала рукі, глядзела на яго мокрымі ад слёз вачамі, нібы пыталася, потым заківала галавой:
— He, я не веру... Сумна не тое, што адчуваеш сум, а тое, што можна і не сумаваць... Я дала слова быць вернай.
— Я таксама! — адказаў ён жорстка.— Вось таму і боль, што любім.
Афіцыянт запытаўся, што падаць на дэсерт. Яна заказала трускалкі з цукрам і перавяла размову на тэмы нейтральныя.
Назаўтра яна з’явілася, як заўсёды, каб разам ехаць на^могілкі. Усю дарогу ім было не па сабе. Шафёр папаўся зласлівы і гаваркі, увесь час бурчаў на прахо-
жых, на паліцыю, на пагоду. Паглыбленыя ў свой роздум, яны даўжэй, чым звычайна, затрымаліся каля магіл. Выйшаўшы з алеі, яны прайшлі каля кучы камення — міма разбітых абеліскаў і пліт, дзе яшчэ можна было прачытаць: «Вечная па...», «Дарагой жон...» Габрыела спынілася.
— Гэта ўсё з тых участкаў, якія не даглядаюцца,— сказаў Эцьен.— Калі нябожчыка ніхто не наведвае на працягу пэўнай колькасці год і магіла разбураецца, яе ліквідуюць, каб ачысціць месца для іншых.
— Эцьен,— яна ўпершыню назвала яго па імені.— Як гэта сумна! Мёртвыя, у якіх нікога няма, якіх ніхто не шкадуе, паміраюць яшчэ раз.
Ён узяў яе за руку, і яна прытулілася да яго.
Калі яны вярталіся ў таксі, ён успомніў пра кнігу, якую абяцаў ёй даць, і прапанаваў зайсці да яго. За ўсё іх знаёмства яна толькі цяпер пабачыла яго кватэру. Усюды былі фатаграфіі Люсілі: на сценах, на этажэрцы, на пісьмовым стале.
— Ці адчуваеце вы, што гэты мёртвы дом ажыў з вашым прыходам? — прамовіў Эцьен.
Яна здагадалася, што ён збіраецца прасіць яе стаць яго жонкай, і падумала, што ў пакоі, дзе яўна прысутнічае другая, гэта не зусім зручна.
— Што вы робіце сёння ўвечары? — запытала яна.
— Асаблівых планаў у мяне няма. Хочаце, паабедаем разам?
Яна кіўнула ў знак згоды, працягнула руку, якую ён пацалаваў, і ў момант знікла.
Застаўшыся адна, яна доўга блукала па вуліцы, ані не спяшалася дадому. Усхваляваная, шчаслівая, яна дзівілася, што так прагна хапаецца за жыццё.
«Напэўна,— разважала яна,— Антуан не пажадаў бы, каб у мае гады я адмовілася ад кахання... Ён бы мне параіў выйсці замуж яшчэ раз... Я сама, калі б памерла...»
Усё гэта было правільна, але яна ўжо набыла прывычку хадзіць у жалобе, і, пасля такога кароткага ўдаўства, нялёгка было абвясціць сябрам і радні рашэнне цалкам процілеглае. Што скажа Амелія? Асудзіць, не іначай. Але хіба можна ўвесь век жыць для другіх? Шлюб павінен быць вельмі скромны, без ніякага шуму, толькі самае неабходяае. Яна ўявіла сабе плацце, якое надзене ў гэты ўрачысты дзень: піэрае, з белым адкрытым каўнерыкам і яшчэ трошкі белага ў поясе, каб было прыгажэй.
КІРМАШ У НЭЙІ
анівэ быў гадоў на пяць-
шэсць старэйшы за мяне,— пачаў Мафра,— але яго кар’ера была такая бліскучая, такая раптоўная, што я прывык лічыць яго хутчэй сваім апекуном, чым сябрам. Я яму за многае павінен дзякаваць. Стаўшы міністрам грамадскіх работ, ён узяў мяне ў сваю канцылярыю, а калі міністэрства распалася, цудоўна ўладкаваў у прэфектуру.
Вярнуўшыся да ўлады, Банівэ атрымаў партфель міністра калоній. Я займаў тады ў Парыжы ніштаватую пасаду і прасіў яго, каб мяне нікуды не пераводзіў. Адносіны паміж нашымі сем’ямі былі найлепшыя, і мы часта разам праводзілі адпачынак: то мы ў іх, то яны ў нас. Нэлі Банівэ мела гадоў пад сорак, прыгажосці не страціла і была ідэальнай жонкай міністра. Муж яе моцна любіў.
Я ўжо гадоў дзесяць, як быў жанаты, і жылі мы
з Мадлен, вы гэта ведаеце, вельмі дружна.
Нейк у пачатку чэрвеня Банівэ запрасілі нас паабедаць у адным з рэстаранаў Булонскага Лесу. Нас было шэсць, вечар правялі мы весела, і пад поўнач ніхто не хацеў разыходзіцца. Банівэ, чалавек дасціпны і з гумарам, прапанаваў нам усім паехаць на кірмаш у Нэйі. Дарваўшыся да ўлады, ён любіць прыкідвацца каліфам Гарунам-аль-Рашыдам, гэтакім дабрадзеем, і слу-
хаць, як навокал шэпчуцца: «Гляньце, гляньце, Банівэ!»
Тры немаладыя пары, што ў дзіцячых гульнях стараліся аднавіць чары юнацтва, былі даволі сумным відовішчам. Мы выйгралі ў розных латарэях макароны, шкляныя караблікі, цукровых звяроў; мужчынская кампанія збівала ў ціры люлькі з круцёлак і яечныя шкарлупіны, што падскаквалі ў вадзяных фантанчыках. Потым мы дабраліся да адмысловай чыгункі, якая пасля аднаго-двух кругоў на вольным паветры хавалася ў штучным тунелі. Нэлі Банівэ прапанавала праехацца ў цягніку. Мадлен гэта забава не надта падабалася, дый сядзенні здаліся бруднымі, але яна не хацела псаваць святочнага настрою, і мы купілі білеты. У мітусні пры пасадцы наша група раскалолася, і я апынуўся ў адным купэ з Нэлі Банівэ. Нас было двое, і нікога болып.
Цягнік-малютка шпарка мчаўся па крывой, і павароты былі разлічаны так, каб пасажыры навальваліся адзін на аднаго.
Мадам Банівэ пры першым штуршку ледзь не трапіла ў мае абдымкі. У гэты момант цягнік уляцеў у тунель, адразу стала цёмна, і я дзіву даюся, як гэта магло здарыцца за некалькі секунд. Наша цела не заўсёды падпарадкоўваецца розуму. Я ўвесь час адчуваў Нэлі ў сябе на каленях і лашчыў яе, як дваццацігадовы салдат лашчыць дзяўчыну, якую ён прывёў з сабой на кірмаш. Я шукаў яе губы, нічога не ўсведамляючы, яна не супраціўлялася, і, калі нарэшце пацалаваў яе, мы выехалі са змроку ў святло. Рэзка, як па камандзе, мы абое адсунуліся і, вытрашчыўшы вочы, аслупянелыя, пазіралі адно на аднаго.
Помніцца, я тады сіліўся разгадаць, што напісана ў яе на твары. Нэлі Банівэ прывяла ў парадак валасы, спакойна глянула на мяне і не сказала ні слова. Збянтэжанасць хутка развеялася. Цягнік ужо спыняўся
каля платформы, і праз хвіліну мы далучыліся да Банівэ, Мадлен і двух другіх нашых спадарожнікаў.