Падарожжа ў нябыт  Андрэ Маруа

Падарожжа ў нябыт

Андрэ Маруа
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 256с.
Мінск 1974
74.45 МБ
— He, ні ў якім разе! — адмовілася яна ў сваю чаргу.— Не!.. Вы вялікі эгаіст, мой дарагі... Вы ў здзіўленні?.. Ды вам жа ніхто ніколі не казаў праўды... Ніхто... Вы прывыклі, каб жанчыны слухаліся вас, каб вашы жаданні былі для іх законам... Вы, як сучасны султан... Ваш гарэм адкрыты... Раскінуўся на дзесяць краін... Але гэта гарэм... Жанчыны — вашы рабыні... I тая, што належыць вам, асабліва... Калі вам хочацца ляжаць і марыць, яны павінны глядзець вам у рот. Калі вам хо-
чацца танцаваць, яны павінны быць напагатове. Калі вы напісалі некалькі радкоў, яны павінны іх хваліць. Калі вам хочацца пазабаўляцца, яны павінны быць, як тая Шэхеразада... He, мой дарагі, з мяне даволі! Няхай хоць адна жанчына не будзе нявольніцай вашых капрызаў!..
Яна спынілася і загаварыла мякчэйшым тонам:
— Як гэта сумна, Бернар!.. Я так радавалася, што вас бачу... Я спадзявалася, што мне з вамі будзе добра, а вы з’явіліся і думаеце толькі аб сабе... Пакіньце мяне... Прыходзьце тады, калі цвёрда засвоіце, што на свеце не толькі вы адзін...
* & *
Усю ноч Бернар не мог заснуць і, засмучаны, думаў. Ірэн мела рацыю. Ён быў агідны. Ён не толькі падмануў і кінуў Алісу — жанчыну мілую, верную і паслухмяную, ён нават карыстаўся ёю без любві. I што ў яго за натура? Адкуль гэта прага перамагчы і валодаць? Гэта няўвага да іншых? «На свеце не толькі вы адзін»,— гучала як дакор. Прыпамінаючы мінулае, ён выразна ўявіў сваю цяжкую маладосць, недаступных жанчын. Было нешта ад рэваншу ў яго эгаізме, а нахабства развілося з баязлівасці. Дзе ж яны, высакародныя пачуцці?
«Высакародны...— разважаў ён,— і слова нейкае пошлае! Трэба загартоўваць волю. У каханні — хто не ўмее ўзяць верх, таго растопчуць. Але ўсё ж часам так прыемна... уступіць, быць слабейшым, шукаць сваё шчасце ў шчасці другога».
Зрэдку, раздзеленыя ўсё даўжэйшымі інтэрваламі, вярталіся ў гараж запозненыя машыны.
«Шукаць сваё шчасце ў шчасці другога? А што ж? Хіба гэта немагчыма? Хто прымушае яго быць жорсткім? Хіба кожны чалавек не мае права ў любую хвілі-
ну перайначыць сваё жыццё? I, стаўшы іншым, хіба ён знойдзе сабе лепшага сябра, чым Ірэн? Ірэн... такая прывабная ў сваім адзіным выхадным плацці, у зацыраваных панчохах, у паношаным плашчыку... Ірэн, такая прогожая і такая бедная. I такая велікадушная ў сваёй беднасці. Колькі разоў ён бачыў, як яна памагала рускім студэнтам, бяднейшым за яе, ратавала іх ад галоднай смерці. Шэсць дзён у тыдзень яна працуе ў магазіне, а яе ж да Рэвалюцыі выхоўвалі, як прынцэсу. I ніколі не скардзіцца... Ірэн... I ён мог таргавацца з ёю за дробязь? Адмовіць ёй у мілых забавах? Сапсаваць ёй цэлы вечар? »
3 грукатам, аж задрыжалі шыбы, прамчаўся апошні аўтобус. I болей ніякі шум не парушаў начной цішыні. Бернар усё яшчэ змагаўся з бяссонніцай. Раптам душа яго азарылася ў натхненні. Ён прыняў важнае рашэнне: прысвяціць сябе шчасцю Ірэн. Ён будзе ёй лепшым другам, ласкавым, пакорным. Так, пакорным. Гэта думка супакоіла нервы, і ён неўзабаве заснуў.
* * *
Назаўтра раніцай ён прачнуўся ў вясёлым настроі, ускочыў і пачаў адзявацца, напяваючы песню. Такога не было з ім з часоў юнацтва.
«Сёння ж вечарам пайду да Ірэн і папрашу прабачэння».
Калі ён завязваў гальштук, зазваніў тэлефон.
— Ало! — пачуўся мілагучны голас Ірэн.— Гэта вы, Бернар? Слухайце... Я не магла заснуць. Мяне грызла сумленне... Я вас учора моцна пакрыўдзіла!.. Даруйце мне... Сама не ведаю, як гэта я...
— Наадварот, гэта я, Ірэн, усю ноч даваў клятву, што перамянюся.
— Ніякіх перамен! He рабіце глупства... Ах, Бернар, якраз за гэта і люблю я вас: за вашы капрызы,
упартасць, за характар распешчанага дзіцяці. Яно так прыемна быць з чалавекам, які патрабуе ахвяр... Я хацела вам толькі сказаць, што сёння ўвесь вечар вольная і не прапаную вам нічога канкрэтнага. Зараней згаджаюся на ўсё...
Бернар паклаў трубку, і на душы ў яго стала маркотна.
РЫКАШЭТ
аніэль са здзіўленнем зірнуў на сваю жонку. Рэдкая з’ява, каб яна прыходзіла да яго раніцай.
— Вы хочаце мне нешта сказаць? — запытаў ён.
— Даніэль, зрабіце мне, калі ласка, прыемнасць — схадзіце са мной сёння вечарам на канцэрт... Рубінштэйн іграе «Прэлюдыі» Шапэна, і я была б рада паслухаць іх разам з вамі. Вось ужо тры месяцы, як вы са мной вечарамі нікуды не ходзіце.
— Вось ужо тры месяцы, — нездаволена прамовіў Даніэль, — як вы мяне ні разу аб гэтым не прасілі.
— Я не прасіла, бо не хацела, каб мяне зняважылі, адмаўляючы. Я дала сабе слова, Даніэль, не навязвацца, чакаць, пакуль вы мяне самі паклічаце, але сёння Анна, для якой я ўзяла крэсла побач, пазваніла мне, што не можа, бо хворая. Вось ужо дзве гадзіны, як я шукаю, кім бы яе замяніць, і ўсё марны клопат... Вы ўяўляеце, як гэта сумна і брыдка прасядзець увесь вечар адной каля пустога крэсла!
— Прапануй якому-небудзь мужчыне, — параіў Даніэль.
— Вы ж ведаеце, я паклялася з іншымі мужчынамі кампаніі не вадзіць. Вы мой першы і мой апошні.
— Што тыя клятвы! — нахмурыўся Даніэль.
Хвіліну падумаўшы, ён няўпэўнена прагаварыў:
— Яно, вядома, я хацеў бы зрабіць вам прыемнае, але ў мяне ёсць іншыя абавязкі. Паспрабую ад іх вызваліцца. Калі ўдасца, пайду з вамі на канцэрт.
— Ах, як добра, што вы згадзіліся!
— Ды не, я вам нічога канкрэтна не абяцаю, я толькі сказаў, што паспрабую, — прабурчаў Даніэль.
Ён выйшаў у кабінет і ўзяўся за тэлефон: «Габелен, 43-14». Гэта быў нумар Беатрысы дэ Сольж, якая ўжо некалькі тыдняў была яго каханкай. Ён заляцаўся да яе горача, з няспрытнасцю пераспелага мужчыны.
— Гэта вы? — прашаптаў Даніэль. — Скажыце, гэта цвёрда, што сёння вечарам вы са мной пойдзеце? He адмовіцеся ў апошні момант, як пазаўчора?..
— Ой, які вы нудны! — пачулася з тэлефона. — У вас зусім няма такту. Пара ведаць, што мне падабаецца толькі тое, што я вырашаю ў апошні момант. Вы што, хочаце сапсаваць мне настрой?
— Прабачце, прабачце, — замітусіўся Даніэль. — Наадварот. Няўжо вы дагэтуль не пераканаліся, што вашы жаданні для мяне закон? Але на сённяшні вечар мне трэба ведаць вашы планы, бо я сам павінен даць адказ.
— Вы жудасны чалавек, — пачулася з тэлефона. — Адкуль я магу ўсё зараней ведаць!.. Вось што... Пазваніце мне праз гадзіну... Пастараюся прыняць нейкае рашэнне.
У сталовай, снедаючы разам з Даніэлем, жонка запытала ў яго: ці можа яна разлічваць напэўна. Ён адказаў не без гумару, што яшчэ не высветліў, не паспеў дамовіцца па тэлефоне.
У гэты самы час Беатрыса дэ Сольж званіла П’еру Прад’е, маладому дэпутату, якога яна сустрэла ў Жэневе і паспела пакахаць.
— Гэта вы, Прад’е? — запытала яна. — Ах, не, гэта вы, мадмуазэль Друэ?.. Мне б хацелася пагаварыць з панам Прад’е... He, не, калі ён загадаў, каб яго не тры-
вожылі, у такім разе не трэба... He, не, я разумею... Ён будзе злавацца... Я б толькі хацела ведаць, ці збіраецца ён са мной паехаць на вячэрні сеанс?.. Што?.. Збіраецца... Гэта ў яго запланавана... А вы ўпэўнены, што ён не пераменіць свайго намеру, як гэта было ўчора?.. He ведаеце... Так, так... Натуралыіа... А зараз, канкрэтна, ён вам нічога не гаварыў?.. Дзякую, мадмуазэль Друэ... Да пабачэння...
Калі крыху пазней Даніэль пазваніў з кабінета, пакаёўка Беатрысы дэ Сольж яму растлумачыла, што мадам у засмучэнні і вельмі шкадуе, што вечарам не будзе мець часу, бо ёй трэба абавязкова прысутнічаць на сямейным абедзе.
Даніэль накіраваўся да сваёй жонкі — праверыць, ці дома яна. Жонка ляжала на канапе і чытала кнігу.
— Дарагая, — звярнуўся ён да яе, — я вельмі рад, што мне ўдалося нарэшце вызваліцца. Мы разам паслухаем канцэрт. Як гэта цудоўна!
— Які вы мілы, харошы! Мне так прыемна!
— I мне таксама.
Калі ён выйшаў, жонка надоўга паглыбілася ў шчаслівыя мары. Яна моцна ўпікнула сябе за нядобрыя думкі аб сваім мужу.
даў сваю пошту. Яго жонка Ізабела, стоячы побач, з цікавасцю назірала, як мяняўся яго твар: рабіўся то хмурным, то радасным, у залежнасці ад таго, што ён у пісьмах вычытваў.
— Ага! — прамовіў ён. — Пісьмо з Пон-дэ-Лёра... Нешта адтуль вельмі рэдка...
Ён адшукаў подпіс:
— Жэрмена Герэн?.. Ну так! Яна... Маці Дэнізы Гальман... Чаго ж яна ад мяне хоча?
Мадам Герэн паведамляла аб смерці сваёй маці, баранесы Дакенвіль, Руан, вуліца Даміет, на васьмідзесятым годзе жыцця: «Мне хацелася самой паведаміць вам гэту сумную навіну, вам, другу маёй дарослай дачушкі, які некалі ведаў і маю бедную маму. Я ўспамінаю той час, калі Дэніза вадзіла вас на вуліцу Даміет, і маёй беднай маме было так прыемна слухаць, як вы двое дружна шчабечаце. Дэніза цяпер цудоўная дзяўчына. Вы... He збіраюся казаць кампліментаўі а толькі спашлюся на тое, як высока цаніла вас мая бедная мама і не рабіла з гэтага сакрэту... Перада мной цяпер усё спустошана. Больш як трыццаць гадоў я кожны тыдзень прыязджала ў Руан, каб яе пабачыць. Яна такая старэнькая, але мела светлы розум і магла даць добрую параду. Я, мабыць, не перанесла б свайго болю, каб не
падтрымка майго вернага Жоржа і не любоў маіх мілых дзетак... Калі выпадкова вам давядзецца быць у нашай Нармандыі і вас не палохае балбатня пажылой жанчыны, заходзьце да мяне, калі ласка, і я вам пакажу некаторыя сувеніры, пакінутыя маёй беднай мамай...»
— Вы яе ведалі, гэтую баранесу Дакенвіль? — запытала Ізабела.
— Бадай-што не... Помню, нейк раз ці два ў Руане заходзіў туды з Дэнізай. Непрытульны, страшэнна запушчаны дом...
— Тады чаму яе дачка вам піша, і ў такім сентыментальным тоне?
— Каб ёй паспачувалі. Яна адна з тых істот, што нават няшчасце выкарыстоўваюць для самарэкламы... I тым больш камічна, што пры жыцці яна гэту «бедную маму» адно што не біла, так люта з ёю абыходзілася.
— Чаму люта?
— Дакенвілі разарыліся; у мадам Герэн, якая, раз за разам, двойчы выходзіла замуж, было шмат грошай... Яна падкідвала сёе-тое сваёй маці, але скупа, толькі на пражыццё, і за гэтую сваю падачку крыўдзіла яе і зневажала, як хацела... Жахлівая рэч!..
Крыху падумаўшы, Бертран дадаў:
— I не толькі зневажала, а нахабна выкарыстоўвала ў сваіх інтарэсах.
— Як гэта?
— Даўняя гісторыя... Першы раз мадам Герэн выйшла замуж за нейкага беднага хлопца, па прозвішчу Герпэн, бацьку Дэнізы... Яна яго абдурвала спачатку з афіцэрам, потым з Герэнам, тады халасцяком... А каб спатканні не кідаліся ў вочы, трэба было напусціць туману... Бедная мама, выдрэсіраваная як мае быць, прыкрывала грахі сваёй дачушкі і, я амаль упэўнены, наладжвала любоўныя гульні ў сваім доме. Карацей кажучы, стала зводніцай.